Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:
На другi дзень, калi калона выпаўзла на роўную i адкрытую мясцовасць, раптоўна з'явiлiся самалёты - амерыканскiя самалёты!
– i абрынулi на спецназаўцаў супрацьтанкавыя ракеты i касетныя, супрацьпяхотныя бомбы. За самалётамi "закарагодзiлi" верталёты, якiя "зачышчалi" недаробленую работу.
У гiнуўшых амерыканскiх салдат выклiкала жах не столькi немiнучая смерць, колькi тое, што iх знiшчалi
– Спынiцеся! Мы - свае! Гэта памылка! Мы - амерыканцы!
– ляцелi ў глухое неба апошнiя крыкi маладых салдат.
* * *
6 верасня 2005 года Японiя апранулася ў белы жалобны колер - адзначалася шасцiдзесятая гадавiна варварскага бамбавання горада Хiрасiмы. Тады амерыканская атамная бомба была скiнута на галовы дзяцей, жанчын - усiх мiрных гараджан, пакiнуўшы ад iх жывой плоцi i крывi толькi ценi на асфальце i на ацалелых абломках сценаў.
Але разам з выбухам той бомбы адбыўся яшчэ адзiн, толькi ўжо нябачны жах у кроў некаторых палiтыкаў трапiў жудасны, небяспечны ген - ген атамаманii. Ён, нiбы жывучы i разбуральны вiрус, вось ужо дзесяцiгоддзi блукае па крывi амбiцыёзных палiтыкаў, шукае найбольш слабае месца i, нарэшце, знаходзiць яго - угрызаецца ў кару галаўнога мозга чалавека. Хвароба працякае скрыта, але i адзiн чалавек, яе носьбiт, уяўляе небяспеку для ўсяго чалавецтва...
Выступiўшы з прамовай на жалобнай панiхiдзе ў Хiрасiме, прэм'ер-мiнiстр Японii Накасонэ сеў у самалёт i адляцеў у Вашынгтон.
У крывi прэм'ера, як i ў крывi кожнага японца, жыў iншы ген - ген самазахавання, якi асаблiва адчуваецца 6 i 9 верасня - у днi атамных бамбаванняў Хiрасiмы i Нагасакi.
Вось i сёння Накасонэ разумеў, што, з этычных меркаванняў, вiзiт у Вашынгтон трэба было б адкласцi, але, улiчваючы крохкасць сучаснага мiру, рашыў, наадварот, выкарыстаць жалобнасць гэтай даты ў мэтах ацверазення свайго сябра i саюзнiка...
Сустрэча лiдэраў дзвюх дзяржаў не клеiлася. Японскi прэм'ер выказаў асабiстыя спачуваннi амерыканскаму Прэзiдэнту па загiнуўшаму сыну, а Прэзiдэнт - свае спачуваннi японскаму народу за тыя ахвяры шасцiдзесяцiгадовай даўнiны.
Нарэшце Накасонэ перайшоў да галоўнай тэмы:
– Спадар Прэзiдэнт! Нашы продкi казалi, што вецер здольны абляцець
– Я разумею Вашу занепакоенасць, спадар прэм'ер... Але той вецер, якi вы маеце на ўвазе, даўно сцiх.
– Паважаю Вашу думку, спадар Прэзiдэнт, але пагадзiцца з ёй не магу, бо менавiта той вецер сёння набiрае моц. З ветрам змагацца лягчэй, чым з бурай...
– Магчыма, спадар прэм'ер, другому субяседнiку я адказаў бы больш рэзка, а Вам я спачуваю, бо аднойчы напужаны чалавек баiцца свайго ценю ўсё жыццё.
– У Японii занадта многа ценяў, якiя застылi назаўсёды... Яны далучаюцца сёння да майго голасу, i не чуць iх нельга! Я ўпэўнены, што дастаткова аднаго Вашага слова, спадар Прэзiдэнт, i вецер сцiхне - пачнуцца перамовы. Аднымi ваеннымi намаганнямi, без дыпламатыi, магчыма дасягнуць толькi самазнiшчэння.
Амерыканскi Прэзiдэнт павысiў голас:
– Вы лiчыце мяне галоўным знiшчальнiкам?! Звярнiцеся з такiмi словамi да Масквы - магчыма, там Вас i зразумеюць...
Накасонэ адчуў, што яго прапановы не жадаюць прымаць да ўвагi, таму падняўся з месца i пакланiўся:
– А я, спадар Прэзiдэнт, адсюль i лячу ў Маскву...
Але Масква, як i Вашынгтон, адгарадзiлася ад Накасонэ агульнай рыторыкай. Ген рабiў сваю разбуральную справу.
* * *
– Спакойнай ночы, дзiцятка!
– чулася на адным баку зямнога шара на ангельскай мове.
– Няхай прыемныя сны атуляюць цябе i казачныя феi спяваюць да ранiцы цудоўныя мелодыi!..
– Добрай ранiцы, мая крывiнка!
– чулася на другiм баку зямнога шара па-расейску.
– Расплюшчвай вочкi, усмiхнiся сонейку i зашчабячы сваiм анёльскiм галаском разам з птушкамi!..
– Якое шчасце! У нашага карапузiка прарэзалiся зубкi!..
– Расцi шчаслiвым, крошка!..
– Ляцi на крылах сваiх мараў!..
– чулiся на блакiтнай планеце Зямля галасы ўсiх нацый i народаў...
А ў гэты час з розных бакоў зямнога шара ўзрынулiся ў неба i разразалi гарачымi джаламi паветра сотнi ядзерных ракет як асноўны аргумент амбiцыёзных палiтыкаў i авантурыстаў.
Чалавецтву заставалася жыць лiчаныя хвiлiны...