Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:
– Так, сэр, яго...
– няўпэўнена пацвердзiў палкоўнiк.
– Балван! Iдыёт!
– зноў зараўло ў слухаўцы, ад чаго Фрэнк Баснер, як яму падалося, iмгненна ператварыўся ў кавалак iльду...
Камандуючы па-звярынаму рыкаў у слухаўку:
– Балван! Ты расстраляў сапраўднага сына нашага Прэзiдэнта! Разумееш? Сы-на-а!
У Баснера нервова залескацелi зубы, усё перамяшалася перад вачыма, сэрца раздзiралася ад едкага i знiшчальнага "балван!".
Ён, Фрэнк Баснер, кадравы ваенны, якi прысвяцiў жыццё нацыянальнаму войску, маленькi
Далёка ад гэтага месца, у штаб-кватэры НАТА ў Брусэлi, камандуючы аб'яднанымi саюзнiцкiмi сiламi ў гэтай вайне паклiкаў свайго першага намеснiка, аднаго з нямногiх, азнаёмленых з сапраўднай мэтай спецназа, i сказаў:
– Пол Бартман, сын нашага Прэзiдэнта, расстраляны сваiм жа камандзiрам як дэзерцiр... Гэта - для нас з вамi. Толькi для нас! Сведкаў не павiнна быць! Спецпадраздзяленне Фрэнка Баснера загiнула да апошняга салдата. Да апошняга! Сын Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi - таксама па-геройску загiнуў, абараняючы дэмакратыю! Зразумела?!.
– Ёсць, сэр!
– адказаў першы намеснiк камандуючага...
У гэты ж час, яшчэ далей ад распластанага на зямлi цела Фрэнка Баснера - у Вашынгтоне, Прэзiдэнт Злучаных Штатаў Амерыкi праводзiў у Белым доме нараду са сваiмi блiжэйшымi саратнiкамi.
Мiнiстр абароны абмаляваў агульную напружаную абстаноўку ў свеце i спынiўся на пакуль асноўных ваенных дзеяннях i на дэсанцiраваннi расейскiх ваенных.
– Як вы маглi такое дазволiць, маючы шматразовую ваенную перавагу? злосна спытаўся амерыканскi Прэзiдэнт.
– Дзёрзкасць расейцаў...
– Нахабства!
– удакладнiў Прэзiдэнт.
– Нахабства расейцаў i ваша разяўленасць!
– У iх вялiкiя страты, спадар Прэзiдэнт, - паспрабаваў рэабiлiтавацца ваенны мiнiстр.
– У нас не меншыя!
– рэзка абарваў яго гаспадар Белага дома.
– Цi вы лiчыце толькi iхнiя страты?
– Усе дадзеныя...
– Дзе расейскi дэсант? Чаму не скiнулi ў мора?
– зноў перабiў мiнiстра Прэзiдэнт.
– Iм удалося замацавацца, i яны працягваюць паглыбляцца, па сутнасцi, у тыле нашых войскаў, якiя вядуць жорсткiя баi з працiўнiкам далёка ад узбярэжжа.
Сэрца амерыканскага Прэзiдэнта трывожна ёкнула - недзе там яго сын. А што, калi...
Рэзка зазванiў прамы тэлефон з Брусэля.
– Слухаю!
– коратка сказаў у слухаўку Прэзiдэнт.
– Спадар Прэзiдэнт!
– пачуўся ўзрушаны голас камандуючага.
– Сэр, я з вялiкiм жалем вымушаны Вам дакласцi, што Ваш сын па-геройску загiнуў...
Прэзiдэнт збялеў. Слухаўка вывалiлася з раптоўна здранцвелай рукi...
Усе як па камандзе ўсталi са сваiх месцаў.
– Пакiньце мяне аднаго, - ледзь выдыхнуў адразу аслабелы i нейкi нямоглы кiраўнiк самай магутнай дзяржавы ў свеце.
* * *
У Маскве, на чарговым пасяджэннi Савета Бяспекi, цяпер ужо - Савеце Абароны, распалiўся
– Нашы амбiцыi (меў на ўвазе, канешне ж, сябе) - нiколькi не меншыя за iхнюю сытую самаўлюбёнасць! Маюць шмат даляраў - i даляры гараць! А Кiтай? Што Кiтай? Лiсавата, па-ўсходняму, адмовiўся аб'яднаць нашы намаганнi! Думаюць адседзецца за сваёй Вялiкай сцяной? Дзе Iндыя? Дзе голас Iндыi? А астатнiя?..
Усе ўважлiва слухалi сумбурную, нелагiчную i нервовую прамову свайго лiдэра. Было вiдаць, што ён узвiнчаны, узведзены, як пастка на мядзведзя, адзiн зычны гук цi неасцярожнае крананне рукой, i пастка клацне сталёвымi зубамi, адхопiць жыўём руку, а то i зусiм галаву.
– Спадзяюся толькi на сябе!
– i Прэзiдэнт паказаў усiм кулак.
Мiнiстр замежных спраў, прыхiльнiк дыпламатычнай, а не ваеннай мовы, набраўся смеласцi i цiха сказаў:
– Мы Кiтаю прапаноўвалi ваенныя варыянты далейшага развiцця падзей. А што, калi б нам, разам з тым жа Кiтаем i iншымi зацiкаўленымi краiнамi, паказаўшы прыклад усiм удзельнiкам гэтай вайны, сесцi за стол перамоў, пакуль полымя вайны не распаўзлося па ўсёй зямлi? Была б надзея захаваць...
Прэзiдэнт рэзка абарваў прамоўцу.
– Я забыўся цябе папярэдзiць, - звярнуўся ён да мiнiстра замежных спраў, што сёння ранiцай падпiсаў Указ аб тваёй адстаўцы. Можаш лiчыць сябе свабодным i пакiнуць нас!
Збялелы мiнiстр, няўпэўнена ступаючы, выйшаў з пакоя - пастка спрацавала. Прысутныя яшчэ больш прыцiхлi, баючыся сталёвага клацання той жа пасткi.
Прэзiдэнт абвёў усiх строгiм поглядам:
– Iдзе вайна! Хто першы пойдзе на рашучы крок, той i пераможа!..
У прысутных балюча зашчымелi сэрцы - кожны зразумеў, што стаiць за апошнiмi словамi Прэзiдэнта...
Прыкладна гэткая ж нервовая нарада адбывалася i за акiянам - у Белым доме. Амерыканскi Прэзiдэнт быў таксама ўзвiнчаны, але прысутныя адносiлiся да гэтага з тактоўным разуменнем - Прэзiдэнт страцiў адзiнага сына.
Калi ж амерыканскi лiдэр закончыў нараду словамi: "Першы, хто пойдзе на рашучы крок, той будзе пераможцам!" - прысутныя ўздрыгнулi.
А праз нейкi час Прэзiдэнту ЗША далажылi, што мiнiстр абароны, вярнуўшыся з нарады, застрэлiўся ў сваiм кабiнеце.
– Слюнцяй!
– абурыўся Прэзiдэнт.
– Пабаяўся адказнасцi. Браў бы прыклад з майго сына, якi загiнуў як сапраўдны мужчына...
I ў гэтым Прэзiдэнт ЗША не памыляўся.
* * *
Хiл Старк, першы намеснiк Фрэнка Баснера, па загаду з Брусэля прыняў камандаванне спецпадраздзяленнем. У гэтым жа тэлефонным загадзе новаму камандзiру спецназа было аб'яўлена, што сёння ж верталётам будзе дастаўлена ваенная форма iх працiўнiка, у якую неабходна тэрмiнова пераапрануць асабiсты састаў спецназа. Загадалi намаляваць на бранятэхнiцы i неабходную апазнавальную атрыбутыку працiўнiка.
У войску, тым больш у час вайны, загады не абмяркоўваюцца, а выконваюцца. Быў выкананы i гэты загад, хаця некаторае здзiўленне выклiкаў.