Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:
Прэзiдэнт жа ЗША, у выпадку паспяховага заканчэння ваенных дзеянняў (а пра непаспяховае i не думаў), забiваў адразу двух зайцоў: рэабiлiтаваў сябе перад бацькамi загiнуўшых салдат (i мой жа сын быў там!) i, па-другое, паказаў бы ўсяму свету, што дэмакратыя i свабоды даражэй для яго за роднае дзiця, жыццё якога Прэзiдэнт быў гатовы пакласцi на алтар светлай дэмакратычнай iдэi.
Не ведаў усяго гэтага i Пол i працягваў выконваць ролю падсадной качкi.
* * *
Ваенны самалёт без распазнавальных знакаў з'явiўся над групоўкай расейскiх ваенных караблёў у нейтральных водах Мiжземнага мора.
Вiзiты
Гэты ж самалёт паводзiў сябе дзёрзка, нават нахабна. Праляцеўшы некалькi разоў над караблямi, ён набiраў вышыню i пiкiраваў на адзiн з ваенных караблёў, iмiтуючы нападзенне.
Супраць такiх агрэсiўных манеўраў, згодна пагадненняў аб мiжнародным плаваннi ў нейтральных водах, дазвалялася прымяняць зброю, у мэтах захавання асабiстай бяспекi. Але камандуючы ваенна-марской групоўкай, улiчваючы мiжнародную напружанасць, праяўляў вытрымку.
З палубы авiянясучага крэйсера былi ўзняты два "СУ-43", але паветраны хулiган рэцiраваўся. Праз нейкi час, пасля пасадкi расейскiх самалётаў на палубу, лiхаманец зноў паявiўся над караблямi i пачаў сваё "коўзанне з гары".
Парог дапушчальнага быў пяройдзены, i пры чарговым наборы вышынi па паветранаму ваеннаму аб'екту была запушчана ракета, якая паслухмяна рванулася ў неба, i тое, што засталося ад самалёта, плюхнулася ў цёплыя марскiя хвалi.
Гэта ўжо быў не iнцыдэнт, а прамое сутыкненне расейскiх узброеных сiл з невядомым працiўнiкам, пацягнуўшае за сабой гiбель лётчыка.
Масква адрэагавала на гэта надзвычайнае здарэнне, заявiўшы ў Савеце Бяспекi ААН, што ваенны карабель лiчыцца суверэннай часткай дзяржавы, якой належыць, таму пасягненне цi iмiтацыя пасягнення на ваенныя караблi расцэньваецца як пасягненне на дзяржаву...
Але i папярэднi рашучы пратэст Расеi ў Савеце Бяспекi, асуджаючы неапраўданую агрэсiю паўднёва-атлантычнага альянсу супраць суверэннай дзяржавы, не дасягнуў мэты, бо многiя краiны-агрэсары самi з'яўляюцца пастаяннымi членамi Савета Бяспекi.
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый i яе структуры страцiлi ўплывовасць на працэсы мiжнародных адносiнаў. Падпiсаныя раней мiжнародныя пагадненнi i абавязацельствы не выконвалiся - светам правiў не розум, а сiла.
* * *
Тым часам калона бранятэхнiкi амерыканскiх спецназаўцаў следавала ад аднаго населенага пункта да другога па тэрыторыi, папярэдне "апрацаванай" ракетамi i бомбамi i "зачышчанай" танкамi.
"Апрацоўка" i "зачыстка" зрабiлi сваю справу - паабапал дарог i наколькi бачыла вока ляжалi руiны i пужалi сваiм знявечаным выглядам дамы-калекi. I сярод гэтага зруйнавання i чорнай задымленасцi гуртавалiся людзi, быццам збiралiся на сход, каб абмеркаваць, дзе i што лепей сеяць. Але пра сяўбу нiдзе не iшло гаворкi - гэта былi пахаваннi тых, на чые галовы абрынулася заўчасная i нечаканая смерць. Хавалi на дварах, ля сваiх раскiданых гнёздаў. Хавалi маладых жанчын, старых людзей i, што самае жахлiвае, дзяцей. Тут жа аплаквалi загiнуўшых пакуль яшчэ жывыя маладыя жанчыны, старыя людзi i дзецi. Дзецi, якiм немагчыма было растлумачыць, чаму закапваюць зямлёй маму, тату, брацiка цi сястрычку. Немагчыма было iм растлумачыць i тое, чаму нечы танк прагрукацеў ля вокнаў iхняга
Дзецям трэба расцi i расцi, каб многае зразумець, але жыць i расцi за шматвекавую гiсторыю не далi магчымасцi мiльёнам дзяцей...
Майк Х'юст усё гэта бачыў, i сэрца яго сцiскалася, ператвараючыся ў балючы камок. Яму здавалася, што ён бачыць на агромнiстым экране недарэчны фiльм жахаў...
А па абочынах дарог, побач з калонай спецназаўцаў, бясконцым патокам iшлi людзi з клункамi. Хтосьцi штосьцi крычаў амерыканскiм салдатам, але i тыя, хто iшоў моўчкi, выклiкалi жах. Iх вочы, iх погляды былi страшней жэрлаў танкавых пушак. Не, не нянавiсць перапаўняла iх вочы, а глыбокi, пакутлiвы папрок i нясцерпны душэўны боль.
Лепей бы яны кiдалi каменнямi па танках i бронемашынах альбо стралялi гэта б успрымалася лягчэй i выклiкала адпаведную рэакцыю.
А як i чым адказаць пранiзлiва-балючым поглядам абяздоленых людзей? Толькi болем ва ўласным сэрцы! I Майк спаўна спачуваў чужой бядзе, перапаўняючы сваё сэрца болем.
Калi калона ўехала ў нейкi горад, вузкая вулiца, па якой рушылi спецназаўцы, прывяла да плошчы, якая была запоўнена людзьмi. На плошчы праходзiў нейкi мiтынг, i, каб не перашкаджаць гэтаму мерапрыемству, калоне трэба было развярнуцца i праехаць па другой вулiцы. Але вузкая вулiца закаркавалася бранятэхнiкай, i развярнуцца не было магчымасцi, таму маторы былi заглушаны - Фрэнк Баснер вырашыў перачакаць. Але спакойна перачакаць не прыйшлося, бо натоўп людзей расступiўся i "агалiлася" самаробная трыбуна-падмостак, перад якой стаялi адкрытыя труны. У iх ляжалi сем маладых хлопцаў i дзяўчат.
З трыбуны ў мiкрафон на ўсю плошчу прагучаў чыйсьцi голас, i амерыканскiя салдаты пачулi запрашэнне на ангельскай мове:
– Калi ласка, амерыканскiя "сябры"! Просiм вас прыняць удзел у жалобнай панiхiдзе па забiтых вамi юнаках i дзяўчатах, якiя ўчора на гэтай плошчы давалi канцэрт i спявалi вядомую ўсяму свету песню: "Пусть всегда будет солнце..."
Наступiла магiльная цiшыня. Фрэнк Баснер, якi бачыў на сваiм вяку шмат усяго неверагоднага, адчуў у каленях дрыжыкi. Ён быў прыпёрты да сцяны, раздушаны апошнiмi падзеямi. Нiбы ў жахлiвым сне, падняўся ён на трыбуну.
Той жа голас мужчыны ля мiкрафона прапанаваў:
– Смялей! Вы ж такiя адважныя супраць безабаронных людзей i дзяцей.
Палкоўнiк акiнуў поглядам людзей, будынкi з выбiтымi вокнамi, зiрнуў унiз на трох дзяўчат i чатырох хлопцаў у трунах, побач з якiмi ляжалi пакарабачаныя музычныя iнструменты, i, памятаючы, што ён, у першую чаргу, кадравы ваенны, сцiпла сказаў у мiкрафон:
– Спачуваю забiтым... Але вайна без ахвяр не бывае, ад памылак нiхто не абаронены... Я хачу запэўнiць вас, што...
– Дайце мне слова!
– iрвануўся нейкi амерыканскi салдат да трыбуны.
– Што ён гаворыць?! Дайце слова!..
Ён ускочыў на падмостак i адштурхнуў палкоўнiка ад мiкрафона. Зрываючымся ад хвалявання голасам Майк, цяпер ужо Пол Бартман, звярнуўся да прысутных:
– Я, Пол Бартман, - сын Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi... У першую чаргу я хачу схiлiць галаву перад гэтымi забiтымi юнакамi i дзяўчатамi, перад усiмi забiтымi на гэтай ганебнай вайне i ад iмя сумленных амерыканцаў папрасiць прабачэння ў вашага народа...