Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэта навiна была не менш нечаканай, чым аб'ява аб падрыхтоўцы шырокамаштабнай паветранай i наземнай аперацыi ўсярэдзiне Эўропы супраць суверэннай дзяржавы.

Прысутныя разумелi, што iх згода цi нязгода - толькi гульня ў дэмакратыю. Усё будзе вырашана (цi ўжо вырашана) на самым высокiм узроўнi. Яны, ваенныя, толькi выканаўцы волi сваiх кiраўнiкоў...

З усiх выступаючых на гэтай нарадзе, якiя дыпламатычна заявiлi, што, калi паступiць загад, яны яго выканаюць, можна адзначыць ангельскага генерала Тэрнера. Вось яго заключныя

словы:

– Я хоць сёння гатовы паставiць на марш любую колькасць узброеных i высокападрыхтаваных вайскоўцаў!

На што старшынствуючы адказаў:

– Старая добрая Ангельшчына нiколi не выклiкала ў нас сумненняў...

* * *

Зямны шар - наш агульны дом? Гэта так. Але каб гэты "агульны дом", адкiнуўшы сцены i перагародкi, сцiснуўся да памераў агульнага пакоя, у якiм адначасова можна было б чуць усе галасы, тады б...

Тады б дарослыя спынялi свару, бо побач дзецi - iхнiя дзецi ссалi матулiны грудзi, малявалi сонца, распачыналi гульнi i спявалi першую ў сваiм жыццi песню. А хiба ж можна абрываць дзiцячую песню? А цi ж дазволiў бы сабе самы жорсткi дарослы спужаць сваiм крыкам немаўля?

А цi ж не апусцiўся б кулак, падняты на суседа па агульным пакоi, калi б уладальнiк кулака ўбачыў, што дачка суседа вырасла з дзяўчынкi ў нявесту i прымярае падвянечную сукенку?

Цi ж не памiрылiся б дарослыя задзiры, убачыўшы ў пакойчыку вакол сябе хворых, галодных?

Няўжо ж не змякчылася б сэрца таго, хто задумаў забойства цi бойку, каб ён "адкрыў вочы" i заўважыў, што сваiмi дзеяннямi пашкодзiць або зусiм знiшчыць унiкальныя каштоўнасцi, створаныя талентам i генiем жыхароў гэтага пакойчыка за многiя папярэднiя вякi?

О-о, як бы прыцiшылiся сварлiвыя галасы, як бы памякчэлi счарсцвелыя сэрцы, як бы пацяплелi халодныя погляды ва ўсiх!

* * *

Прывiтанне Франсуа!

– О, спадар Прэзiдэнт! Рады чуць Вас, i маё Вам шанаванне!

– Дзякуй за добрыя словы, Франсуа, але адкiнем афiцыёз i гэта "спадар Прэзiдэнт". Мы, як я разумею, сябры. Называй мяне проста Джонам...

– Згодзен, гасп... Згодзен, Джон!

– Я, у сваю чаргу, рады, што росквiт французскай нацыi не адстае ад амерыканскага эканамiчнага ўзроўню! Гэта прыемна!

– Дзякуй, Джон! Мы пiльна сочым за шматбаковымi эканамiчнымi вятрамi i плынямi i своечасова мяняем ветразi.

– Але ж ты ведаеш, Франсуа, што ёсць i падводныя плынi, ад якiх не ўратуюць нiякiя ветразi...

Наступiла доўгая паўза. Здавалася, што тэлефонную размову памiж прэзiдэнтамi Амерыкi i Францыi хтосьцi раз'яднаў.

– Спадзяюся, што ты памятаеш, Франсуа, - зноў пачуўся голас з-за акiяна, як на апошнiм форуме самых уплывовых эканамiчных дзяржаў свету кожны сквапна цягнуў, як сказалi б расейцы, сетку з залатой рыбкай да сябе?

– Так, так, Джон, памятаю!

– А ты памятаеш, што менавiта амерыканскi бок мякка, але настойлiва падзьмуў у вашы,

як ты сказаў, ветразi?

– Як жа! Памятаю! За гэта вам... табе, Джон, падзяка французскага народа!

– Прыемна чуць, што не забыўся, але мне трэба падзяка не французскага народа, а твая, Франсуа. Твая!

– Дык i я...

– Скажы, Франсуа, цi не тваю думку выказваў на апошняй нарадзе ваенных мiнiстраў Клод Жуан?

Французскi Прэзiдэнт, крыху падумаўшы, адказаў:

– Гэта пытанне адной думкай не ахопiш... Шматлiкiя ўнутраныя i знешнiя аспекты гэтай праблемы вымагаюць i шматбаковага, дэталёвага iх вывучэння.

– Напрыклад?
– пачулася з-за акiяна.

– Напрыклад, Расея як адзiн са знешнiх аспектаў. Мы гаворым аб партнёрстве, а цiшком ад партнёраў рыхтуем буйную ваенную акцыю...

– Расея праглыне, як праглынула ў 1999 годзе...

Цяпер перабiў гаворку французскi Прэзiдэнт:

– Тады Расеi было лягчэй перад усiм светам рабiць выгляд пакрыўджанай, бо прадпрымалiся шматбаковыя дыпламатычныя намаганнi, у тым лiку i з боку Расеi...

– Сёння Расея, - перахапiў гаворку гаспадар Белага дома, - слабая як нiколi, а мы, наадварот, - магутныя як нiколi! Цi ж можа быць дыпламатыя з дзяржавай, якая не далёка адышла ад той, супраць якой мы выступiм усёй каалiцыяй? I выступiм хутка!

– Спадар Прэзiдэнт!
– французскi субяседнiк непрыкметна перайшоў на "афiцыёз".
– Вы ведаеце, што ў Расеi да ўлады прыйшоў амбiцыёзны i сумнавядомы...

– Ведаю! Ведаю, што ты маеш на ўвазе яго ўлюбёнасць у ядзерную кнопку. Ведаю i тое, што да крайнасцi не дойдзе, бо мы i нашы саюзнiкi, уключаючы i Францыю, надзейна закрытыя супрацьядзернымi парасонамi, а ў iх над галавой дзiркi. Калi ўжо ты, Франсуа, закрануў расейцаў, скажу зноў жа iх словамi: "Куды мосьцы супраць слана!"

Спадар Прэзiдэнт, у выпадку наземнай аперацыi будуць шматлiкiя ахвяры з нашага боку, i тады...

– Дарагi Франсуа! Эксперты прагназуюць праз дваццаць год глабальны энергетычны крызiс. Выжыць павiнен дужэйшы! Але не чакаць жа дваццаць год, пакуль хтосьцi таксама падужэе, а думаць пра гэта ўжо сёння. А ты гаворыш пра нейкiя там ахвяры! Заўтра iх будзе болей, чым сёння... Бачыш, дарагi Франсуа, шматбаковая праблема мае не так ужо i многа бакоў.

Французскi Прэзiдэнт нiчога не адказаў.

– Вось i добра, Франсуа, дзякуй за падтрымку! I свежага паветра ў ветразi вашага дабрабыту!..

Такiм чынам, адрынуўшы самую думку аб мiрных перамовах i адсунуўшы дыпламатыю на апошнi план, альянс усё ж пачаў паўнамаштабную ваенную акцыю супраць "сярэднявечча".

Пасля паветраных ракетна-бомбавых удараў па ўсiх жыццёваважных аб'ектах, уключаючы i мiрныя, так званыя эканамiчна значныя, на тэрыторыю суверэннай дзяржавы з усiх бакоў папаўзлi танкi i iншая тэхнiка, за якiмi спяшалася матарызаваная пяхота.

Поделиться:
Популярные книги

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Огни Аль-Тура. Единственная

Макушева Магда
5. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Единственная

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Идеальный мир для Социопата 11

Сапфир Олег
11. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 11

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3