Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:
– Спадар Прэзiдэнт! Недаацэньваць працiўнiка - значыцца прайграць яму. Я ўсё ж настойваю на перамовах з Расеяй, хаця б на кансультацыi, каб змякчыць сiтуацыю.
– Змякчыць?!
– злосна зiранiзаваў Прэзiдэнт ЗША.
– А цi не настаў момант абвастрыць яе! Чуў, Вiлi, прытчу пра месца пад сонцам? Сонца адно, а нас шмат... I няўжо ты, дружышча Вiлi, - мякчэй працягваў тэлефонны субяседнiк, хочаш, каб увесь час, да канца твайго жыцця, ляцеў пыл у твае вочы i вочы тваiх дзяцей?
– Я ведаю адно, - упэўнена сказаў Вiлi Штоф, - што мы развязваем рукi таму, на каго i
– I на гэту тэму мы думаем!
– холадна адказаў Белы дом, што разанула па слыху канцлера i пакрыўдзiла яго.
Куснула думка: хто гэта "мы"? Цi амерыканскi Прэзiдэнт назваў сябе "мы", цi апошнi крок, такi, як ядзернае вар'яцтва, будзе вырашацца без ведама i згоды ўсiх членаў альянсу? Тым больш што Штоф ведаў незадаволенасць "малых" членаў блока i навiчкоў, якiя па сутнасцi выконвалi ролю паслухмяных статыстаў.
На заканчэнне канцлер Германii сказаў:
– Я выказаў вам, спадар Прэзiдэнт, свае думкi i гэтак думаю не адзiн я.
– На тое ў нас i дэмакратыя, дзе кожны думае, што хоча, - пачулася ў адказ.
* * *
Калона бронемашын i танкаў з амерыканскiм спецназам прыпынiлася пры ўездзе ў невялiкi гарадок.
Прыпынак быў незапланаваны, а вымушаны, бо дарогу запрудзiлi людзi, у асноўным жанчыны. Iх было шмат, i яны штосьцi раз'юшана крычалi i адчайна жэстыкулявалi.
– Забойцы! Каты! Вы не людзi - звяр'ё!
– кiнулiся да ваенных мiрныя жыхары.
Камандзiр падраздзялення паклiкаў перакладчыка i запытаўся ў яго:
– Што яны крычаць? Чаго хочуць?
Перакладчык па магчымасцi змякчыў сэнс гнеўных слоў, захаваўшы асноўны настрой, ад чаго Фрэнк Баснер прыйшоў у здзiўленне. Ён стаў на падножку свайго джыпа i зычна крыкнуў у натоўп:
– Мы прыйшлi да вас з адкрытымi сэрцамi! Мы - вашы сябры! Мы жадаем вам мiру i дэмакратыi!..
Пасля таго як перакладчык пракрычаў тое ж у натоўп, узрушаныя людзi рванулiся да джыпа, i некалькi жанчын сiлком пацягнулi афiцэра некуды ў бок ад дарогi, паказваючы туды рукамi.
Аўтаматчыкi кiнулiся да раз'юшаных жанчын, каб ратаваць свайго камандзiра, але ён, разумеючы, што жанчыны нiякай пагрозы не ўяўляюць, сам пайшоў праз натоўп у той бок, куды яго гэтак бесцырымонна запрашаюць. Частка салдат у касках i з аўтаматамi крочыла следам.
Раптоўна ўсе спынiлiся i, як па камандзе, змоўклi, даючы магчымасць "сябрам" з-за акiяна ацанiць усё самiм.
Вiдовiшча было страшнае. Груды цэглы i бетону яшчэ дымiлiся i пыхкалi агнём. Кавалкi былога будынка трымалiся ў паветры на тонкай арматуры i пагойдвалiся, як тыя вiсельнiкi.
Тут жа напружана тахкаў матор пад'ёмнага крана, якi раздзiраў завалы, а сярод гэтай закуранай мешанiны мiтусiлiся мужчыны, зазiралi ў кожную шчылiну, штосьцi вышукваючы.
Крыху воддаль, на пакарабачанай пляцоўцы былога дзiцячага садка, сярод розных абломкаў, двума доўгiмi радамi ляжала штосьцi пад белымi прасцiнамi. Здавалася, што тут склала свае доўгiя белыя крылы невядомая мёртвая птушка.
Жанчыны зноў
Цяпер яны, нiбы птушаняты, склалi свае крылцы i нiколi ўжо не здолеюць узняцца ў паветра жыцця...
Палкоўнiк i яго падначаленыя аслупянелi. Яны амаль не чулi, як вакол iх раўлi i стагналi няшчасныя людзi:
– Гэта вы! Вы - забойцы дзяцей! Няхай пракляццi абрынуцца на ваш род! Каты!..
Слабамiра, перамагаючы востры боль у галаве, рынулася з натоўпу да блiжэйшага аўтаматчыка i плюнула яму ў твар:
– Гiена! Драпежная гiена!..
Майк Х'юст быў настолькi аглушаны жудасным вiдовiшчам, што нават не зрэагаваў на плявок, нават не выцерся. Ён не мог адарваць вачэй ад дзiцячых акрываўленых тварыкаў. Асаблiва гiпнатызавалi шырока адкрытыя вочы забiтых дзяцей, якiя бязгучна крычалi: за што?!.
Бранятанкавая калона рушыла далей, а Майк, забыўшыся пра ваенную рамантыку i спецыяльную мiсiю iх падраздзялення, тросся на жорсткiм сядзеннi бронемашыны i з непрыемнасцю адчуваў агiдны холад аўтамата. Яго мазгi лiхаманкава круцiлi адну i тую ж думку: "Нiякiя ваенныя мэты не варты тых загубленых дзiцячых жыццяў! Нiякiя!"
Ён, Майк Х'юст, як i ўсе яго малазнаёмыя мiж сабой калегi па спецпадраздзяленнi, быў не Майкам Х'юстам, а Полам Бартманам, сынам Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi. Вось чаму падраздзяленне складвалася з выхадцаў амерыканскiх штатаў, якiя знаходзiлiся далей ад роднага штата Пола. Але i блiзкiя яго сябры з цяжкасцю пазналi б маладога Бартмана, бо i сам ён, начапiўшы на сябе камуфляжную форму i насунуўшы на лоб каску, ледзь пазнаваў сябе.
Тое, што ён - прэзiдэнцкi сын, яго на пачатку ваеннай аперацыi зусiм не хвалявала. Ён i не думаў рассакрэчвацца - хацелася быць як i ўсе, прайсцi праз ваенныя выпрабаваннi як радавы грамадзянiн Амерыкi.
Цяпер тое, што ён не толькi сын кiраўнiка самай магутнай дзяржавы свету, але i сын, па сутнасцi, кiраўнiка ўсёй гэтай ваеннай акцыi, - балюча хвалявала яго i нават прынiжала перад сваiмi таварышамi. Яны - салдаты, ён - нейкiм чынам саўдзельнiк таго, няхай i памылковага, забойства дзяцей.
Сорам, крыўда i боль зрабiлiся ваеннымi спадарожнiкамi нядаўняга летуценнiка Пола.
Фрэнка Баснера, якi моўчкi ехаў у джыпе, грызлi няхай i не такiя ўжо эмацыянальныя, але таксама пякучыя думкi.
Ён i не падазраваў, што адзiн з яго падначаленых - сын Прэзiдэнта ЗША. Яго б да глыбiнi душы абразiла тое, што ўся мэта яго спецпадраздзялення заключаецца ў тым, каб толькi абазначыцца на гэтай вайне, захаваўшы жывымi сваiх салдат, у першую чаргу "Майка Х'юста".
Таму для яго калоны i былi выбраныя дарогi ў баку ад асноўных ваенных падзей, ды i то перад iмi ўвесь час iшлi танкi i над галовамi не сцiхалi свае верталёты. Усяго гэтага ён не ведаў i працягваў сумленна выконваць заданне, дакладваючы аб кожным кроку ў генеральны штаб.