Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)

Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сяргей Давiдовiч

Вайна забiвае нявiнных

Нягледзячы на страх, выклiканы прароцкiмi прадказаннямi Настрадамуса аб нейкай катастрофе сусветнага маштабу, чалавецтва без вялiкiх патрасенняў пераступiла праз парог трэцяга тысячагоддзя. I не толькi пераступiла, але й пражыло ў новым тысячагоддзi ажно цэлых пяць год. I ў слове "ажно" няма нiякай iронii, бо для таго, каб загiнуць усяму жывому на Зямлi, патрэбны нават не гады, не днi, а гадзiны.

Вось чаму свядомая частка чалавецтва, цвяроза ацэньваючы стан сучасных узаемаадносiнаў памiж дзяржавамi,

палiтычную амбiцыёзнасць некаторых з iх i ўзровень узбраення, радавалася кожнаму ўсходу сонца i ўкладала ў словы "спакойнай ночы" асобы сэнс.

Але што такое чалавецтва? Паняцце гэта даволi абстрактнае, якое абагульняе ўсiх людзей у нешта ледзь не мiстычнае, цяжкадаступнае i малаэфектыўнае ў барацьбе з такiм пачварным злом, як самазнiшчэнне - вайна.

Колькi разоў гiсторыя паказвала чалавецтву, што яно - сляпое i бездапаможнае немаўлятка ў руках палiтыканаў, авантурыстаў, прайдзiсветаў. А тая частка чалавецтва, якая лiчыла, што вырасла з паўзункоў немаўляткi, уяўляла з сябе мяккую глiну пад магутнымi патокамi дэзiнфармацыi, прапаганды, адкрытай iдэалагiчнай iлжы, якую тыя ж авантурысты i прайдзiсветы шчодра лiюць на галовы чалавецтва, i гэтая "глiна", непрыкметна для сябе, паслухмяна дэфармуецца i набывае патрэбныя палiтыканам формы.

Працяглы мiр i трывалы дабрабыт прытупляюць пiльнасць чалавецтва, i яно, адаспанае ў мiрным ложку i ад'етае за тлустым сталом, праяўляе не трывогу, не страх, а дзiцячую зацiкаўленасць да кожнай новай "гарачай" кропкi на зямлi. З вуснаў чалавецтва гатова сарвацца адвечнае прагнае слова: "Вiдовiшчаў!" - пры гэтым яно забываецца на тое, што ў першую чаргу вайна забiвае нявiнных - само чалавецтва.

I што самае небяспечнае - чалавецтва, ходзячы па касцях папярэдняга чалавецтва, не разумнее. "Глiна" паслухмяна мяняе формы - балем правяць адзiнкi.

* * *

Тыя кропкi, якiя завуцца "гарачымi", узнiкаюць цi "гарачэюць" не самi па сабе, за iмi - нечая зацiкаўленасць, унутраная альбо знешняя. I хоць кажуць: дзе два, там трэцi лiшнi - часцей за ўсё раздзiмае агонь гарачых кропак менавiта трэцi.

Тайныя змовы, цкаванне спадцiшка, падкармлiванне грашыма i забеспячэнне зброяй, абяцанкi i пагрозы, шантаж i прамое ўмяшанне ў справы - вось далёка не ўсе вугельчыкi таго жару, якi i робiць кропку гарачай.

Галоўным вугельчыкам гэтай "апошняй" "гарачай" кропкi, як напачатку сцвярджалi эксперты-палiтолагi, было неаднойчы праверанае цкаванне спадцiшка. Тут, у цэнтры Эўропы, у невялiчкай краiне, сутыкнулiся ўнутраныя нацыянальна-рэлiгiйныя амбiцыi. Асаблiва на рэлiгiйнай глебе адно вiрусаслова, кiнутае спадцiшка "трэцiм", здольна вылiцца рэкамi крывi як з аднаго, так i з другога боку. Трэцi, як правiла, выходзiць з вады (з крывi) сухiм.

Афiцыйна ж той трэцi выказваў незадаволенасць кiруючым рэжымам сярэднеэўрапейскай краiны, дзе, з яго слоў, правiў не закон, а дыктат, дзе чалавечая годнасць была раздушана крывавай падэшвай сярэднявечча.

I ўсё ж не першае i не другое прымусiла "трэцяга" пайсцi на рызыкоўны крок, растаптаўшы цяпер ужо дэмакратычнай падэшвай многiя

людскiя лёсы, пацвердзiўшы адвечнае: "Вайна забiвае нявiнных".

Галоўнай смакатой, якая казытала палiтычную ненажэрнасць "трэцяга", - была прага пашырэння палiтычнага цiску на ўвесь свет, хаця i без таго пад гэтым цiскам задыхалiся многiя краiны, у тым лiку i саюзнiкi ненажэрнага.

Былi i iншыя далёка забягаючыя планы, якiя нiколi не пакiдалi гарачыя галовы, пераходзячы, нiбы гены, ад пакалення да пакалення.

* * *

Нешта падобнае адбывалася ў канцы другога тысячагоддзя. Тады краiны, якiя лiчылi сябе дэмакратычнымi, бамбiлi, як яны называлi яго, чалавеканенавiсны рэжым. Рэжым, як вядома, не разбамбiлi, а вось многiя, нi ў чым не вiнаватыя людзi, злеглi заўчасна ў зямлю. А тыя, хто засталiся жывымi, сядзелi на клунках i папялiшчах сваiх дамоў, побач з магiламi родных i блiзкiх.

Аказваецца, i дэмакратычныя бамбёжкi нясуць простым людзям гора i разруху. Вiдаць, косцi продкаў, па якiх ходзiць чалавецтва, павiнны шматслаёва вырасцi, каб аднойчы, з гэтай жахлiвая вышынi, апошнi жыхар Зямлi здолеў акiнуць вокам увесь доўгi i крывавы шлях сваiх папярэднiкаў...

– Нешта падобнае адбывалася ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе, - такiмi словамi пачаў нараду кiраўнiк ваеннага ведамства самай магутнай капiталiстычнай дзяржавы.

Абвёўшы поглядам прысутных, сваiх саюзнiкаў па ваеннаму блоку, працягваў:

– Тады мы паказалi ўсяму свету, што наша моц i наша зброя - галоўны аргумент, супраць якога астатняе - дэмагогiя!

Усе ўважлiва слухалi.

– Сёння, - працягваў прамоўца, - новы час i новыя задачы. Урокi мiнулага яшчэ адзiн наш саюзнiк. Таму, як лiчыць Прэзiдэнт маёй дзяржавы, для правядзення больш паспяховай ваеннай акцыi супраць антыдэмакратычнага рэжыму, мы павiнны адначасова з паветранымi ўдарамi пачаць i наземную аперацыю.

Усталявалася доўгая i марудная цiшыня. Нiхто нават не варухнуўся.

– Гэта што, згода?.. Ваша маўчанне - згода?!
– перапытаў выступаючы.

Слова ўзяў кiраўнiк ваеннага ведамства Францыi Клод Жуан:

– Сваё асабiстае маўчанне я тлумачу поўнай нечаканасцю прапановы, адсутнасцю маiх паўнамоцтваў для рашэння такога пытання i, неафiцыйна, чыста па-чалавечы, сваёй нязгодай на правядзенне наземных ваенных дзеянняў... Сэр, я не толькi генерал, я - яшчэ i бацька i на праблему гляджу з пазiцыi бацькоў, якiя хочуць бачыць сваiх дзяцей жывымi. Цана, якую мы...

– Ну, ну, ну!
– прымiральным тонам занукаў вядучы нарады.
– Ну не трэба лiрычных мелодый! Гэта ж толькi першая нарада, на якой канцэптуальна вырашым, як казаў Гамлет: быць цi не быць? Нiякiх дэталяў, нiякiх бацькоўскiх пачуццяў... А калi ўжо закранаць гэтыя пачуццi, магу строга канфiдэнцыяльна давесцi да вашага ведама, што наш Прэзiдэнт у выпадку пачатку наземных дзеянняў, каб паказаць дэмакратычнасць нашага ладу i роўнасць усiх перад законам, пашле i свайго адзiнага сына разам з iншымi амерыканскiмi салдатамi абараняць дэмакратыю i свабоду.

Комментарии:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2