Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вясна ўвосень

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Дык я б вам - словы, а вы б - спявалі.

– Словы ў нас не горшыя. Самі прыдумалі:

Што вар-рыла, кум-ма, кум-ма?

Борш, бор-ршч, бур-ракі.

– Добрыя словы, - сказала Чарапаха, - але галасы ў вас лепшыя.

– І што гэта за “шчыты ў чарапах”?
– спытала Галоўная Жаба.

– А вось тое, што на мне.

– Гэта карычневае?
– усхваляваліся жабы.
– Гэта брыдкае? Ну не. Мы вось такія прыгожыя. Зялёныя. Бліскучыя. Як лакіраваныя.

– Жывыя, - сказала Чарапаха, - усе прыгожыя.

А чаму гэта брыда завецца шчытом?
– спытала Маладзенькая Жабка.

– Яна цвёрдая.

– Няўжо-о? Во-ой! Быць не можа.

Самая смелая з жабак падплыла асцярожна і дакранулася да панцыра

лапкай.

– Вой! Яна ж як жалезная!

– Ну і што?
– сказала Чарапаха.

– Цвёрдая!.. Голасу не мае!

– Усё роўна вы мне падабаецеся. Спяваеце прыгожа. Мне адной сумна.

Але жабы ўжо разышліся:

– Жалезная жаба, - зарагатала самая насмешлівая.

– А мы мяккія жабкі. Зялёныя.

– Жалезная! Гы-гы-гы!

Чарапаха пачала крьіўдаваць:

– Кожная жывёла - розная. А я - карысная.

– І мы кар-рысныя... А ў цябе голасу няма... Кар-рычневая...

– Жаба ў танку, - пажартавала насмешніца.

Пакрыўдзілася бедная Чарапаха, нырнула і паплыла ў пратоку, а пасля ў сваю азярынку. А жабы, гледзячы на яе бурбалкі, зноў завялі сваю валынку з катрынкай:

Бур-ракоў не было -Бр-ручкі навар-рыла.

.Ну і што? І ці добра гэта атрымалася? Тут сабе жабкі весела спяваюць дурныя словы добрымі галасамі. А там Чарапаха, што не мае голасу, але ведае добрыя словы, ляжыць сабе пад вадой, пад святлом месяца, пакрыўджаная і адна-адзінюсенькая.

І нашто, калі ты зялёны і мяккі, лаяць таго, хто карычневы і цвёрды? Ты вось ходзіш на дзвюх нагах, а кот - на чатырох. І няхай сабе.

Дрэнна вы зрабілі, жабы. Ану, марш адразу ж у Чарапахі прабачэння прасіць, перапрашаць яе.

Вясна ўвосень

Маленькі Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нічога не бачыць і не чуе. Нават Аленкі не пазнае. І не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калі думае, што ніхто не бачыць яе?

А Янку здаецца: шуміць цёмнае мора пад хмарамі. Ад берага адплываюць чорныя караблі, і завозяць яны некуды ў свет усе ягоныя цацкі. Вось салдацікаў павезлі. Ну хай салдацікаў. А нашто яны Мішку забіраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з ім нават не пагуляў.

Апошняга павезлі мардастага шчанюка. Той вішчыць - цёмна ў моры.

– Можа, ты хочаш чаго, сынок?
– спыталася мама.

– Сонейка, - сказаў Янка. Нават вачэй не расплюшчыў.

Якое там сонейка! Восень. Льюць шэрыя дажджы. На клёнах дурное лісце. Дурное, бо даўно яму трэба ўпасці.

Ніхто не глядзіць на Аленку. Узяла яна плашчык ды выйшла з хаты ў сад. Сонейка шукаць, браціка ратаваць.

У дварэ вецер моршчыць лужыны. Усе птушкі, усе мушкі, усе звяркі пахаваліся. Хто дрыжыць, хто дзесьці сон бачыць.

– Сонейка-Сонейка, выйдзі, - папрасіла Аленка.
– Цябе брацік кліча.

– Сплю, - сказала Сонейка з-за хмар.
– Мяне кожны ранак птушкі будзяць. А цяпер іх няма. Хто на поўдзень паляцеў, хто ў дупло схаваўся. Нікога я ўжо да вясны не сагрэю.

– Птушкі, звяркі, мушкі, разбудзіце Сонейка!

– Спім. Холадна, - адказалі жабкі з дна ракі, грыбы - з-пад зямлі, вавёркі -

з дуплаў.

– Разбудзіце Сонейка, - папрасіла Аленка.
– Брацік Сонейка хоча.

– І я хачу, - сказаў з хмызоў Вожык.
– Ды што я магу зрабіць?

– Брацікаў шчанюк плача, - сказала дзяўчынка.

– І я плачу, - сказаў мокры Верабей на галінцы.
Мне холадна. А тут яшчэ вунь Чорны Кот да мяне падбіраецца.

– Голасу няма, каб Сонейка будзіць, - сказаў Шчыгол.

– Памажыце браціку, - заплакала Аленка.
– Ён вас ніколі не крыўдзіў.

– Не кры-ыўдзіў...
– ірэбліва сказаў Чорны Кот.
– Ён мяне аднойчы за хвост

таргануў.

І тут абурыўся Верабей:

– А хто мяне за хвост скубануў? Не ты?..

– Падумаеш, бяда, за хвост яго аднойчы хлопчык таргануў.

– Ён, мабыць, болей не будзе, - сказаў Вожык.

– І праўда, ніколі ён нас не крыўдзіў, - сказаў Шчыгол.

– Ён і мне ўзімку сала за акно вешаў, - ціўкнула Сінічка - салатная грудка.

– А нам семак сыпаў, - адгукнуліся шчыглы. Вядома, дзе адзін шчыгол, там

і дзесяць.

– Не будзем часу марнаваць, - сказаў Заяц з лесу.
– Як нам ні холадна, а трэба памагчы чалавеку.

Упаў на зямлю адзін сонечны прамень. Гэта Сонейка зацікавілася: што там за вясенні канцэрт?

І пайшло. Вылезлі з твані і выплылі з вады вясёлыя жабяняткі. Нясмела крумкнулі. Сонейка і на іх зірнула.

– Сонейка-Сонейка, - папрасіла Аленка, - глянь на браціка ў акенца. Сонейку што, яно і туды зірнула. Заблішчалі шыбы.

Апенькі вылезлі з пня - зірнуць. Слімак высунуў з хаткі рагатую галаву. А Сонейка заззяла ўжо ў лужыне. І апошняя чапля, і бусел, перад тым як ляцець у Афрыку, лавілі на дне лужыны чырвонае Сонейка.

І пайшло па доме шэсце. Вожык нёс на іголках залатое кляновае лісце. Снегіры неслі ў дзюбах пукі празрыстай чырвонай каліны. Грыбы на палянцы высыпалі ў кола. Гулялі ў пацягушкі-разрывушкі. Чорны Кот стаў танцаваць на задніх лапах. Ён быў на гэта вялікі мастак, бо быў вучоны.

А на ўсё гэта глядзеў з хмызнякоў алень. А ў яго на рагах сядзелі птушкі і таксама глядзелі.

Разгаралася Сонейка І спяшаліся з падарункамі да Янкі госці. Хто прынёс моркву? Заяц. Хто вясёлыя бурбалкі? Рыбкі. Прынесла вавёрка арэхаў горку. А клюшню прынёс рак... Вось так.

Поделиться:
Популярные книги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец