Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вясна ўвосень

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І сталі ўсе яны разам з Сонейкам глядзець у акно.

– Жыў-жыў!
– крыкнуў узрадаваны Верабей.

І тады Аленка пакланілася ім. Заплакала. З радасці.

Сказалі зайцы: мы вас бегаць навучым. Рыбы: плаваць навучым. Бабры: ныраць навучым. Грыбы: расці навучым... Вось так.

І ўсе, разам з Сонейкам, сказалі: разумнымі быць навучым. За дабрыню да

ўсіх.

Зайшла Аленка ў хату.

– Не грукай дзвярамі, - сказала мама.
– Янка заснуў. І Сонейка, бачыш, выглянула. Цяпер усё-ўсё будзе добра.

Аленка сама ведала, што ўсё цяпер будзе

добра. І няхай зноў зойдзе Сонейка, зноў змоўкнуць птушкі, зацярушаць дажджы, затрашчаць маразы. Няхай. Да самай вясны яна не дасць прапасці тым, хто дапамог браціку.

А Янка-брацік спаў. І плылі да яго пад Сонейкам, вярталіся светлыя караблі. Везлі назад цацкі. Везлі вясёлага Мішку, з якім ён будзе гуляць у дзень нараджэння. І ведалі ўсе, што яшчэ сто дзён нараджэння будзе ў хлопчыка ў жыцці. І радасна вішчаў мардасценькі шчанюк, якога спусцілі з карабля. Пусцілі ў пакой.

І Аленка ведала, што нікому ніколі, нават калі будзе сівой бабуляй, яна не раскажа, хто ў той асенні дзень вярнуў на хвіліну Вясну і Сонейка.

Вужыная каралева

Ці далёка ці блізка, ці нядаўна ці даўно, на той самай зямлі, на якой мы жывема, дагэтуль жылі нашы дзяды - было ўсё гэта.

Стаяла на беразе хата старога Яся, стаяла з краю пачынка. А Ясь жыў тут даўно, пасівелі яго валасы, як грушавы квет, і жонка яго ўжо ў зямлю расці пачынала. Вырасцілі яны двух сыноў і дужа дачку хацелі мець, а яе не было. Тужылі яны, тужылі, ды тугою справе не паможаш.

Толькі раз неяк пайшла старая Ясіха да блакітнага возера, сядзела на яго беразе ды ненарокам і заснула. Сніць яна, быццам звесіўся з галін дрэва вуж з залатою каронаю на галаве, трымае ў роце блакітную кветку і кажа:

– Бяры, маці, кветку. Толькі глядзі: спарадзіш дачку - аддай яе мне ў

жонкі.

І быццам бы кажа яна яму:

– Дзякую за падарунак-кветку, вуж-залатая галава. Толькі як жа ж без дачкі рашаць. Хай сама рашае...

Прачнулася - у руцэ сіняя кветка заціснута. Мусіць, са сну адарвала. Ці праўду казаў вуж, ці няпраўду, а не паспеў Ясь збіць і пары поршняў з самай тонкай скуры, як нарадзілася ў іх дачка і празвалі яны яе Ялінаю.

Ляцелі гады над лесавою хаткаю, як белыя лебедзі, праходзілі сівыя дні зімы і чырвоныя летнія дні. Расла дзяўчынка крыніцы ёй ваду давалі, завірухі румянілі, сонейка сагравала.

Расла і выраўнялася ў красуню, якой у нашых лясах не знайсці, не адшукаць. Статная, як яліна, вочы, як бездань блакітная, валасы залатыя, вусны чырвоныя. Біліся за яе ўжо хлопцы, не шкадуючы сябе. Красуняю была Яліна.

Дзень летні пячэ, смуга над зямлёю калыхаецца. Пайшла Яліна з сяброўкамі да Сіняга возера купацца. А і там усё спіць, нават стракозы селі на чарацінах і скрыдлышкі склалі. Гарачыня!

Скупаліся сяброўкі, клічуць яе за сабою, а яна замарудзілася. Тыя ўжо і на адхіл узышлі, калі выбралася яна з вады і кінулася да вопраткі. Аж бачыць: ляжыць у яе андараку вуж і галаву адтуль выставіў:

– Аддай мне, вуж, мой андарак.

Не, не аддам. Прымі ў нядзелю маіх сватоў - тады аддам.

Няма чаго рабіць, давялося паабяцаць.

– Пакляніся, Ялінка

– Ну добра-добра. Клянуся.

– Добра ж.

І праваліўся вуж некуды, быццам і не было, а дзяўчына засмяялася і пабегла дадому. А да хаты падыходзіла ўжо невясёлай. Трасца яго ведае, магчыма, і сапраўды сватоў зашле.

Нядзеля надыходзіць - прыбягае з двара брат у страшэннай трывозе. Глянулі - шляху пад вужамі не бачна. Наперадзе вужынага войска паўзе вуж з сінім вянком на галаве ды яшчэ й папярок тулава нечым белым перацягнуты, быццам сват ручніком. Падняўся ён на хвасце і сказаў, б’ючы чалом:

– Дзень добры, бацькі. У вас тавар, у нас гандляр...

Паплакалі бацькі, ды рабіць нечага. Тое, што маці кветку ад яго, вужа, узяла - гэта яшчэ б паўбяды, ды дрэнна тое, што сама дачка вужынаму каралю абяцала і клятву давала. А клятвы трымацца трэба, хоць лопні, а зрабі.

Сабралі яны дзяўчыну плачучы, быццам у труну клалі зажыва. І толькі спыталася маці ў вужа-свата, калі ж яна ў госцейкі прыйдзе, ды той толькі чорнай галоўкаю кіўнуў. Два браты ўзяліся было за сякеры, калі вужы іхнюю сястру вялі, ды як пабачылі, што тых шмат - паступіліся. Плача Яліна.

Вось ужо і хата яе за бугром схавалася, вось апошні раз буслава гняздо на грушы відаць. Бывай, родная хата!

Плача Яліна-красуня, гарачымі слязамі заліваецца: “Аддалі мяне, прапілі мяне, збылі ў край далёкі. А там і сонца не ззяе, там і людзі злыя, усё сякерамі б’юцца. І па буднях там дождж, дождж, дождж, і па святах там дождж, дождж, дождж”.

Падплыў да берага дубовы човен, аплецены белаю лілеяю, і павезлі яе цераз раку, цераз межытокі дрыгвяныя, дзе толькі аднаму вузкаму палескаму чоўну плысці. К заходу сонца прыплыў човен на далёкую выспу. Уся яна пушчаю дрымучай абрасла, хмелем перавілася, павуціннем пераблыталася. І пасяродку гэтага царства мёртвага, бязлюддзя суворага стаіць палац закінуты з дзевяццю вежамі, а вакол яго па ставу нячутна плаваюць чорныя лебедзі. І ўсё як быццам сон здушыў: ціха, як на могілках.

Ходзіць Яліна па багатых пакоях - закінуты палац. Нават вужы знадворку

засталіся.

А ўжо і ноч бліжэй, пачалі ў вежах кажаны лятаць, калышучы павуцінне. Ціха-ціха, ноч на балоты сядае, зоры запальвае, увесь свет ад верху да нізу зорамі гарыць.

У замку святла няма і вакол хоць бы дзе людскі, цёплы, пяшчотны аранжавы агеньчык бліснуў, толькі бегаюць па куп’і сінія балотныя агні.

І раптам ззаду чалавечы голас загучэў, ды такі мяккі, малады, прыгожы.

– Чакай, не павяртайся, Яліна гожая, спудзішся ты нават выгляду майго, мая любая. Што ж казаць табе, чым прывеціць цябе, дрэўца маё маёвае? Звыкла ты жыці на цёплай зямлі, дзе сонца свеціць, дзе кветкі квітнеюць міласныя - не прыйдзецца табе даспадобы мой замак балотны. Цемра ў ім, багна на яго дыхае, сонца сюды не зазірае. Ах як цяжка жыці сярод камянёў балотных. Пашкадуй жа ты мяне, караля вужынага, пашкадуй маё прапашчае жыццё, пакахай мяне, гада падкалодн ага.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий