Вясна ўвосень
Шрифт:
Адказала Яліна:
– Чую цябе, кароль вужоў, халоднае тваё жыццё ў шэрых камянях, шкадую я цябе. Аддалі мяне табе бацькі мае, таму буду я вернаю жонкай: не здраджу, не прадам ворагу, вернай буду да сканчэння дзён, але не прасі ты кахання майго, бо не маю яго я...
Вось і гады прайшлі, шмат разоў адляталі і зноў прыляталі на замкавыя ставы чорныя дзікія лебедзі. Жыве Яліна - вужыная каралева ў палацы ўжо не адна. Разам з ёю сустракаюць зімы з завірухамі белымі, вёсны з квітненнем балотных траў і восені, якія забіваюць на багнішчах балесную вольху, дзеці: сыны - Дуб ды Ясень і дочкі - Бяроза ды Асінка. Старэйшы, Дуб, моцны
Але ўсё ж такі сумна Яліне. Мужа яна так і не бачыць удзень, бо ён не жадае, каб яна выгляду яго вужынага баялася. Ды й роднай хаты не відаць столькі год - таксама не жартачкі. Пачала яна мужа прасіць, каб той адпусціў яе з бацькамі пабачыцца. Паслухаў ён яе і кажа ціха:
– Што ж, з’ездзі, калі жадаеш. Сумна мне будзе. Адпускаю я цябе на тры дні і тры ночы, а потым, калі спознішся - будзе мне кепска. Буду я жыць гэты час у рацэ, калі вернешся - адламі ад крывой вольхі галінку і кінь яе ў струмень - я выпаўзу. Толькі дзеткам пра гэта накажы не казаць нікому. Яны ў палацы застануцца. І вось яшчэ што: кожны ранак прыходзь да межытокі і кажы такое:
Калі жывы ты, калі чуеш ты,
Як заву цябе, змарнелая, -Пырсні, пырсні з вадзяных глыбінь,
Закруціся, пена белая.
Калі ж вочы твае мілыя Не глядзяць на свет, яскравыя,
Пырсні, пырсні з вадзяных глыбінь,
Пена алая, крывавая.
Паехала Яліна дадому ў дубовым чоўне, абвітым белаю лілеяю. Вось хутка-хутка родная хата, вось выглянула ўжо яна з-за бугра, вось і бацька з маткаю стаяць на парозе і глядзяць на яе.
Гэткае шчасце! Добра пасля цёмнага вужынага каралеўства ў родным краі, дзе кожную сцежку сгаптаў ты па расе босы. Толькі-толькі распытала маці Яліну аб яе жыцці, як раптам кажа ёй старэйшы брат:
– Ну, досыць. Жыві з намі. Сама ж прызналася, што ніколі яму слова “каханы” не сказала.
– Не, не магу, дзяцей там пакінула я.
– Дзеці! Ці ж гэта дзеці, гэтыя нехрысці. Нашто табе дзеля іх жыці там, дзе й сонца не бывае.
– Мо таму й жыву, што сонца там няма, бо калі б добра там было - пайшла б адтуль прэч.
Ранак настаў, пайшла Яліна да межытокі. Усё як трэба, маці і дзеткі жывыя: паявілася, закруцілася белая пена з вадзяной глыбы. Вярнулася дадому, а братоў няма, недзе на сенажаць пашкандыбалі. Толькі не ведала Яліна, што зусім не на сенажаць паехалі яны, а на тую самую выспу, дзе яна жыла. Яліна ж ім, дрэннага не прадчуваючы, аб гэтым апавяла. І тыя парашылі, што, калі заб’юць яны вужа, вернецца іх сястра ў родны дом.
Адшукалі яны выспу з закінутым палацам, выцягнулі з ладдзі мячы і пакрочылі тудой. І яшчэ болей жахнуліся, калі ўбачылі шэрыя муры з вузкімі вокнамі, павуцінне і кажаноў пад зводамі. І тут жа ўбачылі чатырох дзяцей, але, колькі не шукалі - не здолелі знайсці вужынага караля. Падступіліся да дзяцей:
– Кажыце, шчанюкі, дзе ваш бацька?
Тыя нічога не сказалі, толькі Дубок плюнуў на падлогу і адвярнуўся. Скруцілі браты дзяцей па руках і нагах, распалілі вогнішча і пачалі іх біць і менчыць, каб дапытацца, чаго жадалі. Шмат часу сціналі Дубка, а ён маўчыць, сціснуў вусны, як дарослы, і толькі як падгрэблі да яго ног жар - вылаяўся і змоўк зусім. А ні стогну, а ні крыку. Пакінулі яго браты, узяліся за Бярозку. У той вялікія
– У, змяіныя вырадкі.
Адказаў Ясень:
– Чаго лічыць, хто ад каго нарадзіўся. У нас бацька змей, а справы чалавечыя, а ў вас бацькі людзі, а ўчынкі вашыя, як у змяі.
Схапілі браты малодшанькую, Асінку. А тая, як пабачыла гэта, -затрымцела і заплакала.
– Кажы, дзе бацька, бо мы зараз братоў тваіх заб’ем і сястру заб’ем.
Заплакала Асінка і ўсё распавяла. Браты кінулі ўсё і пабеглі да крывой
вольхі. Дно там чыстае, пясчанае. Выманілі яны караля вужоў на бераг, пасеклі яго мячамі і кінулі ў ваду, а потым паехалі дахаты. Ранак трэцяга дня падходзіць. Кліча Яліна на беразе ля межытокі мужа:
Калі жывы ты, калі чуеш ты,
Як заву цябе, змарнелая, -Пырсні, пырсні з вадзяных глыбінь,
Закруціся, пена белая.
Калі ж вочы твае мілыя Не глядзяць на свет, яскравыя,
Пырсні, пырсні з вадзяных глыбінь,
Пена алая, крывавая.
Ціха ўсё на паверхні. Збіралася ўжо дадому ісці, як раптам гайданулася вада, і выплыў на паверхню, разгарнуўшыся, як дзіўная кветка, алы згустак крыві. І потым распырскалася, закіпела ў глыбіні крывавая чырвоная пена.
Кінулася Яліна ў хату, схапіла вёслы, а ўжо матка зразумела, у чым справа: стала сярод хаты на каленях, не пушчае:
– Не хадзі да вужа, Ялінка, вужа клятага, вужа слізкага, нялюбага.
– Аслабані, маці. Гэта я думала так, што не кахаю яго. Але чаго ж сэрца маё так баліць.
– А за што табе яго кахаць?
– За тое, што святла не бачыў ён, за тое, што не кахала я яго калісь. Пашкадуй мяне, адпусці.
Сумна паглядзела на яе маці і адпусціла. Бяжыць бегма Ялінка да ладдзі, кроў з ног на вострых камянях пакідае. Бясконцыя сілы ў ёй уваскрасаюць, човен не па вадзе плыве - па паветры ляціць. Плывуць стараною абшары балот, а сэрца на кавалкі рвецца.
– Муж мой! Дзеці мае!
Вось і замак, бяжыць яна да яго. Бачыць, ляжыць мёртвы вуж.
І чуе яна дзіўны голас:
– Не кахала ты яго, не кахала.
Крыкнула ў той час вужыная каралева:
– Хлусіш ты! Кахала я яго болей за ўсё, ды не разумела.
Не разумела ў каханні ды шчасці, затое зараз сэрца маё ў трох агнях гартаванае. Спазнілася я, спазнілася. Падай мне з вады галасочак, кароль вужыны. Ціха ўсё, памёр ты. Хто ці заплача над табою, калі не я. Каханы мой.
Каханы мой!
І бачыць: расплылася каламутная вада, некуды збеглі крывавыя струмені і стаў бачны чысты вір з белым пяском, а па дне яго пад крыштальнай вадой ляжыць цудоўнай прыгажосці юнак у блакітным адзенні з срэбрам, з залатою каронаю на галаве залатой.
І чуе Яліна голас мужа:
– Вось і скончылася ўсё на свеце белым. Зачараваў мяне, прынца гэтага замка, злы чараўнік, і тады толькі мог я зноў ператварыцца ў чалавека, калі самым моцным каханнем пакахае мяне, халоднага вужа, самая лепшая з красунь чалавечага роду. Спазнілася гэтае каханне, няма ўжо паратунку, але сонцу кажу я “дзякуй” за тое, што здолеў абудзіць яго, гэткае каханне, хоць перад смерцю, хоць на гадзіну, на міг адзіны. На ўсё халоднае жыццё гэтага хопіць. Дзякуй табе, і за смерць маю таксама дзякуй.