Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Чорт цябе ведае, што за дзяўчына!
– сказаў сам сабе Алесь.

22

Вера шпарка бегла да трамваю. Навокал поўна людзей, але яна нiкога побач ня бачыла, у галаве панаваў хаос, цяжка было думаць, разважаць. Тое, што зрабiла, было спрычыненае нейкiм нэрвовым, незалежным ад розуму, iмпульсам. Але, - адчувала гэта, - на сцэне зьявiўся новы элемэнт, якому не магла даць рады. Доўгi час ён быў у летаргii. Яго разбудзiў прыгожы дзяцюк. Новае, раней нязьведанае перажываньне. Жаданьне, каб яе Алесь кахаў, засланiла ўсё iншае. Цяпер баялася, што ейная эмацыянальная раўнавага пахiснулася да небясьпечнага ўзроўню на лавачцы пад тым дубам, дзе першы раз у жыцьцi

раскашавалася запраўднай асалодай юрлiвага пацалунку каханага чалавека. I запраўды пачыналася нешта новае, перад якiм ты бездапаможная. Як тое вызначыць цi ацанiць?

Калi адчынiла дзьверы ў сваю кватэру, званiў тэлефон. Схапiла трубку. Мёртвы гук. Нiны ня было дома. Вера меркавала, што яна дзесьцi на пляжы, або ў iншым месцы ў добрым таварыстве. Вера нiколi надта ня цiкавiлася Нiнiнымi любошчамi. Старая дзеўка, гуляла зь дзяцюкамi пэўне-ж ня так, як сьцiплая i стрыманая мiс Мак.

Зноў ажывiўся тэлефон. Роўны i аўтарытэтны мужчынскi голас вярнуў яе ў будзённую рэчаiснасьць. "Каб ты здох, хрэн стары!
– праклiнала ў думках чалавека.
– Ты апошнi на зямлi, зь кiм мне цяпер хочацца гаварыць!"

– Мiс Мак, - гаварыў Капшун, - добра што нарэшце знайшоў цябе. Я ўжо раней званiў.

– Я была выйшла.

– Ёсьць важная справа. Хачу, каб ты ёй адразу занялася.

– Слухаю.

– Недзе змыўся з гораду Антон Шпак i я хачу, каб ты пастаралася яго знайсьцi.

– Як гэта разумець "змыўся"?

– Некуды, вiдаць, перабраўся. Няма яго на ранейшым адрасе. Мы ня можам знайсьцi яго ў горадзе.

– Ну дык пры чым тут я? Цi вы хочаце, каб я пачала па чужых хатах бегаць? Я нiколi нават чалавека не спаткала й ня знаю яго...

– Вера, слушай, ты как смеешь ко мне обращаться таким тоном? Якiмовiч ведае дзе Шпак. Ён мусiў памагчы яму перабрацца. Што скажаш?

Вера адразу ўцямiла важнасьць новага заданьня. Якраз тады, калi ўжо амаль пастанавiла нейкi час трымацца воддаль ад Якiмовiча, гэты палiтрук пхаў яе назад у дзяцюковы рукi. Зьбянтэжылася.

– Халера на вас!
– вылаялася голасна.

– Што, што ты сказала?
– грымела трубка.

– Ды нiчога важнага... Што гэта вы пыталiся мяне?

Што з табой сягоньня?

– Ды нiчога...

– Мне здалося... Я прасiў цябе знайсьцi Антона Шпака. Трэба нам вока зь яго ня спушчаць. Мусiм ведаць дзе ён ёсьць i чым займаецца. Разумееш?

– Ну няхай, пастараюся...

– Глядзi, пастарайся як сьлед. Обязательно! I чым скарэй, тым лепш. Як толькi што ўзнаеш, да мяне. Панiмаеш?

– Ага.

Канфуз павялiчыўся. Сядзела на канапе, рукамi закрыўшы твар, прыслухоўвалася да быццам паскоранага рытму сэрца. Абрыўкi думак хаосам кружылi ў галаве. Пачулася поўнасьцю адзiнокай, некiм у нейкi тупiк загнанай. I тады нахлынулi сьлёзы. Раптоўна, патокам. Уздрыгамi трасло цела, як некалi даўно-даўненька на магiле маткi.

23

Рэсорт Пайн Рыдж разьмясьцiўся на лагоднай абшырнай пахiласьцi ў суседзтве вялiкае пушчы, што паглынула пятнаццатую шашу ў адлегласьцi трох гадзiнаў язды на паўночны ўсход ад Радфарду. Галоўны будынак з прыгожых круглых бярвеньняў хвоi, iз цыркулярным пад'ездам на фроньце, кветкамi й кусьцiкамi абсаджаны, з боку роўнай зелянiнай прыгожа стрыжанай травы, разьмяшчаў кантору, сьвятлiцу й рэстаран. Якiх сотню крокаў воддаль, блiжэй дарогi была бензiнная стаянка. За рэстаранам, у сасновым бары вiдаць было некалькi катэджаў. Некаторыя зь iх мелi па дзьве спальнi, былi абсталяваныя вадой i электрычным аграваньнем, мелi амаль усе гарадзкiя выгады. Катэджы спалучалi вымашчаныя пабiтым каменьнем сьцежкi.

Блiжэй рэстарану, ззаду за iм, на даволi вялiкiм i добра дагледжаным траўнiку, стаяла некалькi пiкнiкавых сталоў.

Нейкага паўкiлямэтра ў глыб пушчы рака Пома гнала свае чыстыя крынiчныя воды праз завалы каменьня й валуноў, гнiлыя пнi дрэваў, жывое карэньне. Шпаркi ток стрымлiваў бег ля крутых паваротаў, падмываў вязы, клёны й хвоi. У большых глыбiнах ля берагоў шнырыла фарэль. Водыр i гамана пушчы дапаўнялася тужлiвым i надта выразным працяжным клiканьнем-гукам люнанурца, - птушкi гусiнай вялiчынi, што бытуе ў тутэйшых вазёрах. Гэта ад яе, як кажуць мясцовыя людзi, - пачынаецца прырода канадыйскай поўначы. Галоўнымi ворагамi рыбакоў былi тут чорныя мушкi й камары. Ад гэтай заедзi ратавалiся ўсялякiм мазямi й вадкасьцямi, каторыя рыхтавалi за шчодры фiнансавы здабытак розныя хiмiчныя фiрмы.

У галоўнай сьвятлiцы Пайн Рыдж рэсорту на сьцянах вiселi розныя павялiчаныя здымкi вялiкiх рыбакоў i вялiкае рыбы. Тэрмiн "вялiкi" мае гэтта адноснае значэньне, паколькi, як усiм рыбаком ведама, спалучаецца ён нярэдка зь iншым надта непахвальным словам. I вялiкiя рыбакi на здымках, што вiселi на сьценах сьвятлiцы Пайн Рыджу - запраўдныя шчасьлiвыя чэмпiёны немалога маштабу, iз шчодрымi ўсьмешкамi на тварах. Яны фарсiлi на паказ вялiкiмi рыбамi фарэлямi, якiх быццам злавiлi ў рацэ Пома. Скептыкi падказвалi, што здымкi гэныя маглi быць купленыя ў адпаведных дзялкоў з глыбiнаў турыстычных прадпрыемстваў.

Антон Шпак да такiх скептыкаў не належаў. Ён прайшоўся па беразе ракi, спрактыкаваным вокам асьцярожна й мэтадычна агледзеў зямлю, каменьне, ашанцаваў бег вады, намагаўся вызначыць месцы магчымых схованак фарэлi. Пасьля такога, даволi блiзкага агляду, пiсьменьнiк мяркаваў, што рыбы, якiмi афiшавалiся задаволеныя ўсьмешкамi рыбакi на здымках у сьвятлiцы, запраўды маглi быць тут злоўленыя.

Антон Шпак залiчаў сябе да старых i спрактыкаваных рыбакоў. Яшчэ на бацькаўшчыне, калi быў настаўнiкам, падчас летнiх канiкулаў зьведаў ня толькi Нёман, Вяльлю й Дзьвiну, але ўпадабаў быў i шматлiкiя вазёры, асаблiва Нарач i многiя з цудоўнай Браслаўшчыны. Шпаковымi ўловамi маглi-б ганарыцца шматлiкiя рыбакi. Ён вывучаў рыбную прыроду, пазнаваў найбольш плённыя месцы для вудачкi. Быў у Шпака й галоўны iнтарэс. Як пiсьменьнiк i журналiст, ён няспынна цiкавiўся людзьмi, знаходзiў адзiнкi, што пасьля ўзбагачалi мастацкiя творы.

Лоўля рыбы для Антона Шпака была бальзамам душы, суцэльным адпачынкам. Калi ты намагаешся прынадзiць i злавiць якую прыгожую, што вырасла й дасьпела ў вадзе, цацу, мозг твой - у гэтым ня было сумлеваў, - поўнасьцю адпачываў. Ты акунаўся ў iншы сьвет. Яго трэба было ведаць. Закрыты i ўзвышаны, быццам плянаваны, але й заўсёды нязьведаны, ён запэўнiваў чалавеку поўную духовую раўнавагу. Шматлiкiя рыбакi зьведалi сiлу ягоных гоючых якасьцяў.

Бязьмежнай была Шпакава радасьць калi атрымаў працу ў рэсорце Пайн Рыдж. Разгледзеўся, аж узрушыўся з задаваленьня. Заданьне ягонае - догляд траўнiкаў, кветнiкаў, часамi абслуга бензiннае помпы або помач на кухнi. Апроч харчоў i кватэры абяцалi скромную плату. Пiсьменьнiк гэтым не турбаваўся. За грашмi нiколi ня гнаўся. Праца начамi ў тым гарадзкiм гатэлi адбiрала сiлы й здароўе. Тут ня было гарадзкога шуму, наглага дзяжурнага гадзiньнiка, цяжкое задушлiвае атмасфэры, нiякага сьпеху. Чыстае й здаровае паветра, жыцьцядайнае дыханьне прыроды. А ягоныя абавязкi здавалiся Шпаку дзiцячымi гульнямi. Больш таго, ён мог закiнуць вудачку ранiцай, а iншы раз i пад вечар. Гэткую магчымасьць пiсьменьнiк найбольш цанiў.

Поделиться:
Популярные книги

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Адский пекарь

Дрейк Сириус
1. Дорогой пекарь!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Адский пекарь

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2