За волю
Шрифт:
Гутарылi мала. Мэлёдыi iз забранае зямлi чаргавалiся з журботнымi, - i быццам разьлiчанымi на далёкi дыстанс - крыкамi мясцовых люнаў-нурцоў, што пераклiкалiся на суседнiх вазёрах. Люн-нурэц, вялiчынёю з гусь, гэта для некаторых мясцовых людзей - голас канадыйскай поўначы.
Трое ля стала. Яе карэньне на двух кантынэнтах. Выдатны пiсьменьнiк, ла якога маскоўскiя iнквiзытары вось ужо паставiлi пастку. Побач дзяцюк, напоўнены ненасытным i зьнiшчальным каханьнем да агенткi маскоўскага актопуса. Тройка гэта знайшла роднае-супольнае ў галасох зь Менску, зьяднаных, адшлiфаваных майстрам з Шакуноў, што на Пружаншчыне. Апрычоная супольнасьць на чужой, iмi
Пiсьменьнiк падзякаваў Алесю й Веры за гасьцiннасьць i разьвiтаўся, штосьцi зноў згадаўшы пра заўтрашнюю працу.
– Тут, як бачыш, ёсьць дзьве асобныя спальнi, - тлумачыў Алесь Веры. Галоўны пакой быў умэбляваны самым неабходным: абшырная канапа, стол, маленькi кафэйны столiк, пара крэслаў. На сьцяне - здымкi рыбакоў з рыбамi, рэклямны каляндар зь нейкай магутнай лодкай, люстра. Падлога засланая ўжо стоптаным палавiком. I ўсё гэта, - нехта сказаў-бы спартанскае, - разам iзь сьценамi з памаляваных на рудое хвойных круглякоў, тварыла сваю адметную атмасфэру, якую любiлi гарадзкiя жыхары.
– Няважна спальнi! Калi яшчэ ня глумiць цябе сон, давай пасядзiм крыху, - сказала Вера.
– Прапановы якiя?
– сеў на канапе каля яе Алесь.
– Перш за ўсё: гэнае сьвятло занадта яркае.
Алесь ськiнуў чаравiкi, зьдзеў шкарпэткi i адну зь iх нацягнуў на электрычную лямпу, што вiсела на сьцяне. Пакой акунуўся ў паўзмроку.
– Цяпер лепш?
– спытаўся дзяўчыну.
– Ты добра выдумаў з тэй шкарпэткай.
Вера прысунулася да Алеся i апынулася ў ягоных абдымках. Адчула прысьпешаны пульс сэрца калi вусны ейныя да Алесевых прыльгнулi. Нешта расплывалася. Гэта было новае, раней нязьведанае. I брэнды яна ледзь-ледзь, зусiм нямнога выпiла. Але, калi-бы поўнасьцю хлапцу аддацца, дык вось цяпер, якраз пад такi настрой.
– Алесь, - шапнула.
– Ну што?
– Скажы мне, ты запраўды мяне кахаеш?
– Кахаю цябе поўнасьцю й бязь нiякiх засьцярог. А ты мяне?
– Я кахаю цябе, my darling! Тых пару тыдняў мне цяжка было. Я пераканалася, што безь цябе не магу, як рыба без вады.
– Я патрабую цябе таксама, цаца мая. Выбачай, што так сталася.
– Гэта мая вiна.
– I мая таксама.
– Я цябе так моцна люблю, мне аж дыханьне займае.
Другi пацалунак куды больш юрлiвы. Алесь гладзiў яе. I пры дакрананьнi ягонае рукi стан яе поўнiўся дрыжаньнем.
– Алесь, прашу, цяпер...
У паўзмроку, ён пазiраў у ейныя вочы. Сумлеву няма. Пажаданьне. Нагрэтае да расплыву, гарачае зялеза на кувадле. Цяпер якую хочаш хворму яму. А гэтта, у Алесевых абдымках - жывое, юрлiвае, што першага семя жадае.
– Алесь, я нiколi раней ня мела сэксу. Прашу цябе, darling!
Шэпт, якому не адмовiш, калi ён ад такой гожай спакусьнiцы.
– Алесь, чаго ты так? Давай!
Яна зноў гвалтоўна, як п'яўка, прыльгнула да ягоных вуснаў. Пад такiм напалам доўга ня вытрымаеш. Алесь вырваўся зь ейных абдымкаў.
– Не, Вера!
– сказаў з нацiскам.
– Я не магу, ня мушу, гэта ня ёсьць...
– Ня ёсьць што?
– Ня ёсьць так, як трэба... Не магу табе гэтага зрабiць!
– Чаму-ж не? Мы-ж кахаемся.
Алесь бачыў, што дзяўчына гарачылася, магла кiнуцца ў гiстэрыку. У такiм стане, як яна знаходзiлася, адсутнiчаў розум-стораж.
– Праўду кажаш.
– Дык чаму?
– Цяжка гэта вытлумачыць, мне здаецца.
– Ты дурань. Што з табой? Я сама лезу да цябе, а ты мяне адкiдаеш.
Алесь адсунуўся. Вера дрыжачымi рукамi адшпiльвала сваю блюзку.
– Вера, перастань! Я ня буду...
– Ты будзеш! Я цябе змушу!
У гэтых, гарачым дыханьнем выказаных, словах таiлася такая магутная сiла й перакананьне, што Алесь амаль здаўся.
– Вера, будзь добрая, перастань выдурняцца!
– Алесь, чаму ты адкiдаеш мяне? Ты-ж ведаеш, што я зь нiкiм раней ня была.
– Якраз таму й не магу.
– Як гэта так?
– Чакай, мая дарагая, паслухай! Цi-ж ты думаеш, што я цябе не хачу? Павер мне: цяпер я нiчога iншага на гэтым сьвеце не хачу так моцна, як зьлiцца з табой у адзiн арганiзм. Так. Ты мне не памагаеш, каб устрымацца перад спакусай. Наадварот. Ты мяне атакуеш, спакушаеш. Але тут, - ты трымайся далей!
Ён зноў адсунуўся ад дзяўчыны.
– Ты, мая мiлая, мусiш i мяне зразумець. Дык паслухай уважна. Я ў сваiм жыцьцi ўжо меў не адну дзяўчыну, гэта пераважна з такiх, што пагуляць адно любяць. Гадамi я шукаў кагосьцi такога, як ты: чыстую i прыгожую сумленную i скромную, арыгiнальную i несапсутую. Яшчэ абавязкава, каб i пабожную, каб дзетак умела добрымi хрысьцiянамi выгадаваць! Ты якраз вось такая, якую я так доўга i ўпарта шукаў. Павер, у мяне сiлаў няма, каб устаяць перад тваёй спакусай, бо апроч усяго ты - надзвычайная прыродная i няштучная прыгажосьць. Як у нас дома казалi: вельмi-ж вельмi пекная! Дык вось як! А ўстаяць перад спакусай я мушу. Цяпер табе скажу чаму гэта так.
Алесь устаў, закурыў, стануў перад ёю, зацягнуўся густым дымам i прадаўжаў:
– Я не хачу ўжо цябе паставiць сярод тых, у якiх можна лёгка сэкс выкарыстаць. Мне хочацца, - павер мне, даражэнькая, - захаваць у цябе чыстую i незасьмечаную прыгажосьць. Глянь сюды, дзяўчына! Магчыма, што я i дурань, магчыма - ведаю я такiя аргумэнты, - скажаш, што сэкс ёсьць найчысьцейшым яднаньнем жывых i кахаючых сябе людзей. Але, гэта ня ўсё яшчэ. Я - веруючы ў Бога чалавек. I пры тым вялiкi грэшнiк, бо адзiн Госпад бязгрэшны. О так, я ня зьдзiўлюся, калi ўбачу на тваiм твары сьляды iронii... Магчыма ў тваiх вачох я i ёсьць дурань, можа я i паэтычны нават дурань, але я табе ўжо сказаў: для мяне важная чыстая краса, незакранутая кветка. Пазiраю на цябе i так намагаюся кантраляваць жывёльныя гоны. Яй Богу! У канчатковым аналiзе для мяне большая ўцеха ад сьведамасьцi таго, што ты ёсьць незакранутая, нiколi ня была гвалчаная, чымся ўзяць цябе цяпер... Бачыш, я шчыра, ад сэрца гавару. Спадзяюся, што зразумееш мяне. Калi мы маем мець сэкс, дык няхай гэта станецца накш, у адпаведным месцы й часе. Навошта псаваць гэта цяпер? Зразумела ты мяне?
– Ясна, окэй!
– з дакорам адказала дзяўчына.
– Я толькi хацела аддацца табе зь любвi... i можа даказаць...
Яна ўстала i падбегла да дзьвярэй спальнi. Затрымалася, зачырванелая i дрыжачая, а расшпiленая блюзка агалiла поўненькiя, як рэпкi, грудзi.
– Алесь, ты... дурань!
Стукнула за сабой дзьвярмi. Адтуль, са спальнi, пачуўся раптоўны скрып ложка й пасьля здушаны, у падушку, плач.
– Вера, прашу цябе, ня злуйся!
– сказаў голасна Якiмовiч.
– Iдзi к чорту, ты няўдзячны!