За волю
Шрифт:
Чорная кнiга багацела нататкамi. Цi раз даводзiлася Алесю думаць, што камунiсты былi-бы надзвычайна задаволеныя, калi-б такая кнiга трапiла ў iхныя рукi. Калi Давiд Зэлман затрымаў Алеся на базе i наладаваў на яго немалы цяжар даўгiх гадзiнаў, Алесь неяк забыўся пра тую чорную запiсную кнiгу бо яна была цяпер яму непатрэбная. Ляжала падсунутая пад большыя кнiгi на полцы ягонай сьцiплай хатняй бiблiятэкi. Алесь любiў чытаць i цi раз, зьвяртаючыся да сваiх улюбленых аўтараў, спасьцерагаў на полцы малую запiсную кнiгу, мяркаваў што зь ёю зрабiць, ды так i пакiдаў яе там, дзе была дагэтуль. Бальшыня адрасоў з Алесявай запiсной кнiгi перайшла i да сакратара арганiзацыi, хоць усялякiя дробныя iнфармацыi Якiмовiч затрымаў для сябе.
Рашчараваная
– Бяжы да мяне калi захочаш. Усе мае пiсьменьнiкi й паэты зь вялiкiм гонарам возьмуць цябе ў абдымкi й пазнаёмяць iз сваiмi гэроямi.
Падчас ейнае вiзыты, Алесь параiў ёй выбраць што хоча зь ягоных кнiгаў, а сам пайшоў у кухню, каб нешта нарыхтаваць. Вера спасьцерагла, што да беларускай клясыкi прысуседзiлiся Мiцкевiч, Гэмiнгвэй, Томас Ман, Конрад, Дастаеўскi, Агата Крысты й iншыя. Зрок ейны затрымаўся на малой кнiзе з вокладкай чорнага колеру, шыйка якой выглядала спад нiзу кнiгi твораў Оскара Ўайлда. Дзяўчына выцягнула тую кнiжачку i гартаючы, хутка спанатрыла што за скарб трымала ў сваiх руках. З кухнi чуваць быў бразгат пасуды. Калi Алесь вярнуўся ў сьвятлiцу з наладаваным закускай i напiткамi падносам, малы чорны блакнот бясьпечна ляжаў у Верынай сумачцы а сама яна гартала Шпака.
– Варта табе яго прачытаць, - сказаў Алесь пра Шпака.
– Ён ёсьць надзвычайным пiсьменьнiкам.
– Магу пазычыць гэту кнiгу?
– Калi ласка, бяры.
Вера ледзь не правалiлася пасьля, калi ўжо выпiлi вiна й закусвалi каўбасой.
– Ведаеш, Верачка, - жартаваў Алесь, - я заўсёды даводзiў, што найлепш пазнаеш дзеўку, калi заглянеш у ейную сумачку, цi, як у нас дома кажуць, торбачку. Магу я заглянуць у тваю?
Гэтак гаворачы, Алесь выцягнуў руку, каб узяць сумачку Веры з кракадзiлавай скуры, што ляжала побач.
– Чакай, стой!
– запярэчыла перапалоханым голасам дзяўчына.
Зьдзiўлены такой нечаканай рэакцыяй на свой жарт, Алесь глядзеў на зьбянтэжаны дзяўчынiн твар.
– Ты, вiдаць, перапалохалася, як-бы там нейкi вялiкi скарб трымала.
– I am sorry, толькi... толькi я не хацела...
– Разумею. Ты там схавала тайную лiсту ўсiх варожых агентаў, паблажлiва жартаваў Алесь i гладзiў Верыну руку, заглядаючы ў яе вочы.
– Так што давай яшчэ вып'ем.
Ён напоўнiў пузатыя кiлiшкi на высокiх ножках чырвоным портвiном. Вера, як выглядала, вярнула сабе поўную раўнавагу, павесялела i ўсьмiхнулася, а хлапец i не падазраваў, што жартам ледзь не раскрыў ейную таямнiцу.
Капшун ледзь не падскочыў з радасьцi, гартаючы Якiмовiчаў блакнот. Ён сказаў Веры, што блакнот тымчасам затрымае, а пасьля, - не адразу, а так за днi тры цi чатыры, - трэба яго вярнуць назад. I за днi тры Грыша аддаў Веры чорную кнiжачку.
– Iнфармацыi цэнныя. Не магу ня выказаць з гэтай прычыны надзвычайнага задаваленьняз так удачнай работы. Але ты, - ён тут затрымаўся i ўважна глядзеў дзяўчыне ў вочы, - ты мусiш прадаўжаць сустракацца зь Якiмовiчам i дакладваць мне аб iм, як раней. Панятна? А чалавек, да якога ты далжна дабрацца гэта Антон Шпак. Чула пра яго?
– Чула. Мне Якiмовiч расказваў аб iм.
– Цудоўна! Пастрайся, каб цябе зь iм пазнакомiў. Узнай як ён жыве, што робiць, якiя мае планы. Надзеюсь, гэта цябе не азадачыць?
– Ды не.
Тыдзень пазьней Вера зноў зайшлася да Алеся, каб нiбыта замянiць кнiгi. Калi Якiмовiч адлучыўся на кухню, малая
20
За кароткi час пiсьменьнiк Шпак усьведамiў сабе, што i ён, у лiку iншых выдатных Беларусаў у дыяспоры, апынуўся пад скрыжаваным агнём маскоўскiх злачынцаў i iхных бэсэсэраўскiх падхалiмаў. Кагадзе меў пэўныя сумлевы, што бальшавiкi неяк памаглi выкiнуць яго з працы. Цяпер-жа асновы тых сумлеваў зьнiкалi. Праясьнялася. Лiсты прыходзiлi цi ня кажны дзень. Звароты амаль пасяброўску дарагiм i ласкавым тонам. Старшыня камiтэту завяртанцаў з Бэрлiну нейкi энкавэдыст Мiхайлаў, быццам дбайны бацька, турбаваўся пра лёс суродзiчаў, кiнутых у эмiграцыйную нядолю. Вось як яно! I ў заклiках, мотто амаль жыўцом зь бiблii: "Вяртайцеся на ўлоньне радзiмы, блудныя сыны й дочкi. Калi й саграшылi, бацькаўшчына вам выбачыць".
Лiсты падрыхтаваныя машынапiскай, адбiтыя на рататары, а iншыя рэгулярным кнiжным шрыфтам. Iшлi-ж яны ня толькi да Антона Шпака, але й да iншых выгнаньнiкаў высокае рангi. I прасiлi такiм мiлым-прамiлым тонам, каб вярталiся ў абдымкi дарагой i кахаючай iх бацькаўшчыны, якая i прыгарне, i накормiць, i...
Гэтта-ж побач, зусiм адкрыта - пагрозы. Усе вылюдкi, бандыты, фашыстоўскае ахвосьце, здраднiкi, каторыя й цяпер паклёпы майструюць на "родную ленiнскую камунiстычную партыю" i на "сацыялiстычную радзiму", - усе яны ў свой час будуць трымаць адказнасьць перад народнымi судамi. Во як! Яны прападуць, як зьнiкае пена ад карабля ў акiяне. Дык вось - чада мои, вяртайцеся на радзiмы ўлоньне. Хадзеце й сядайце за падрыхтаваны для вас сямейны стол, сярод раднi й сяброў спажывайце плёны зямлi роднай, а заўтра, закасаўшы рукавы, станавiцеся побач, памагайце лiквiдаваць ваенныя руiны.
У чым-жа сiла такiх крывадушных заклiкаў? Апэлявалi яны да патрыятызму i эмоцыi людзей, што апынулiся ў нялёгкай духовай цi матар'яльнай сытуацыi. Надта добра змайстраваны падман, якi вялiкай моцай прамаўляў да выгнаньнiкаў, што ня мелi гэтта, - за межамi Гулагу, - фiзычных сiлаў i духовай вытрываласьцi, каб будаваць сабе нейкую больш-менш нармальную будучыню. Людзi старэйшыя, або тыя, што ня мелi тэхнiчнае адукацыi, апынулiся ў цяжкой сытуацыi. Завяртанцы з таго бэрлiнскага камiтэту напалохалi i так званых простых сялянаў цi iндустрыяльных работнiкаў. Замежная сетка бальшавiцкiх агентаў таго камiтэту зьбiрала весткi пра ўсiх так званых суайчыньнiкаў, рабiла лiсты iхных сваякоў, што былi ўдома; стваралiся пры гэтым чорныя лiсты так званых грахоў перад радзiмай у часе "вялiкай айчыннай вайны". Напалоханыя бальшавiцкiм шантажом Беларусы не маглi весьцi нармальнае карэспандэнцыi iз сваiм сваякамi, што жылi ў маскоўскiм ярме. Згодна так званых правоў, цi бяспраўя грамадзянаў эсэсэрыi, сувязь з загранiцай была крымiналам. Напалоханыя бальшавiцкiмi шантажамi, шматлiкiя Беларусы за мяжою трымалiся таксама воддаль ад беларускiх арганiзацыяў. Гэта, - верыце, цi не?
– калi-б бальшавiкi даведалiся пра iхны ўдзел у беларускiм грамадзкiм жыцьцi за межамi "сувэрэннай БССР", магло-б сьцягнуць рэпрэсii на iхных сваякоў.
Цiкавая i зусiм неабходная застрахоўка, для бясьпекi жыцьця "блудных сыноў i дачок" ды iхных сваякоў у маскоўскiм прыгоне, наглядалася ў эмiграцыйнай прэсе. Лiсты ахвяраў на выданьне газэтаў i часапiсаў поўнiлiся рознымi iнiцыяламi, скаротамi, або псэўданiмамi. Шматлiкiя выгнаньнiкi высьцерагалiся, каб ня трапiць на якiя груповыя здымкi, што зьмяшчалiся з нагоды розных урачыстасьцяў цi збораў у беларускай эмiграцыйнай прэсе. Яны пераканалiся, што НКВД-КДБ зьбiрае ўсё ў свае архiвы, студыюе кажны твар, пры помачы сваiх агентаў на эмiграцыi трымае пiльнае вока на найбольш актыўных антыкамунiстах. Некаторых выдатных людзей, у тым лiку i зь Беларусаў, КДБ рукамi сваiх агентаў лiквiдавала. Добрасумленныя суродзiчы нашы, што ўжо прыжылiся на эмiграцыi i матар'яльна маглi памагчы сваяком на паняволенай бацькаўшчыне, баялiся гэта рабiць, каб не сьцягнуць на сваякоў якую рэпрэсiю з боку акупацыйнага рэжыму.