Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Струхлелая, гэта значыць спарахнелая, цi - паангельску - rotten, а пеўнi то roosters, яны сьпяваюць трэцi раз над ранiцу.

– Разумею.

– Расказваюць, што на сьвет памаглi мне зьявiцца дзьве вясковыя бабкi, каторыя мяне спавiвалi. Тут во жанчыны родзяць дзяцей у шпiталях, а там, удома iнакш... Далей апавядаюць, што я заявiў аб сваiм зьяўленьнi на гэты божы сьвет добрым i галасьлiвым кугiканьнем цi кугаканьнем, так, як належыцца ўсiм ад часоў Адама i Евы, а, - калi ты пакланяешся Дарвiну, - ад пра-пра-пра-пра-пра-пра-пра-пра-прамалпаў...

Дзяўчына ўсьмiхалася i ўважна слухала.

– Калi, значыцца, я голасна заявiў пра сваё зьяўленьне на гэты сьвет божы, тады аглядалi мяне з усiх

бакоў, охалi i ахалi з захапленьня, а адна бабка ўзяла верацяно, ды, - каб я круты й паваротлiвы быў, - адрэзала на верацяне мой пуп.

– А што гэта верацяно?

– Spindle. Ведаеш такое нешта?

– Ага. Ну й што далей сталася?

– З таго, што мне ўдалося даведацца пра маё на гэты божы сьвет прыбыцьцё, дык тут галоўнае адно. Паколькi я з самага нiзкага, так сказаць, мужыцкага цi сялянскага роду, дык там ня было прысутных нiякiх пiсараў афiцыйных нi прыватных, а таму й ня было каму запiсаць для гiсторыi нашага народу цi маiх насьледнiкаў такiя важныя дэталi, як маю вагу, колер вачэй, стан здароўя мой i маткi маёй, камэнтары й гамонку вяскоўцаў i так далей, i да гэтага падобнае...

Вера хiхiкала, але Алесь зусiм ня трацiў сур'ёзнасьцi.

– Гэта генiяльна!
– жартавала дзяўчына.

– Цяпер-жа, паколькi мы выясьнiлi ўжо калi i як я нарадзiўся, дык трэба можа не забывацца якога я племя. Вось-жа з добрых крынiцаў, гэта значыць з аўтарытэтных вуснаў я чуў, што належу да вялiкай масы людзей, пра якiх Лiнкольн, здаецца, некалi сказаў, што Бог павiнен гэтых людзей моцна любiць калi стварыў iх так многа...

– Ага, надзвычайна!
– усьмiхалася Вера.

– Iншая справа, - вельмi сур'ёзным тонам прадаўжаў Якiмовiч, - што вусаты маршалак з Варшавы i ягоныя паны, пад уладай каторых я нарадзiўся, зусiм не згаджалiся з апiнiяй Лiнкальна адносна нас, добрых людзей, якiх найбольш натварыў Бог на сьвеце. Той вусаты i ўжо трухлявы марашалак ды ягоныя паны казалi, што мы ўсе - хамы, што нашая мова - хамская, што мы мусiм цэлы час на паноў працаваць, як некалi амэрыканскiя Негры на сваiх уладальнiкаў...

– А што гэта такое хамы?

– Паводле бiблii, у Ноя быў сын Хам, якога бацька пракляў за непашану яго. Палякi хамамi называюць прымiтыўных, нявучаных людзей, паангельску назваць iх можна dopes...

– Ага, ну далей!
– спанукала Вера.

– Дык Палякi нас старалiся да працы ў паноў за мiзэрную плату запрэгчы. Яны, - значыцца гэтыя самыя Палякi, - думалi, што яны ёсьць найразумнейшым народам на сьвеце, а таму гэтыя нiкчэмныя людзi казалi, што яны маюць права гуляць i жыць за нашыя мазалi... Кумекаеш?

– Яны вас эксплёатавалi?

– Во, во, але. Яшчэ як эксплёатавалi! Цяжка было, але неяк трывалi, бо дзе дзенешся... Ды сталася яшчэ горш, калi Гiтлераў саюзьнiк Сталiн задумаў нас вызвалiць, цi, як нам казалi, падаць нам "братнюю руку". Гэта здарылася сямнаццатага верасьня ў трыццаць дзявятым. Перад тым Сталiн i Гiтлер зрабiлi саюз, умову такую як гэта падзялiць цi паглынуць усiх тых меншых, што ў iх пад бокам жылi, у тым лiку й нас. I вось Сталiн, калi праглынуў нас, дык адных гнаў у калхозы, а другiх, каторыя не хацелi туды, вывозiў у Сiбiр у канцлагеры, дзе марыў iх працай i голадам. Так дзясяткi мiльёнаў людзей нячысьцiк вымардаваў.

У нас дык ён выдумаў так званых кулакоў. Так назваў тых, каторыя былi лепшыя i працавiтыя гаспадары на сваёй зямлi. Былi гэта бедныя сяляне, бо багатымi ў нас толькi польскiя паны маглi быць... Вось-жа калi ты меў нейкi кавалак зямлi, пару коней, пару кароў, хацеў сам гаспадарыць i ўпiраўся, як цябе ў калгасны прыгон гналi, дык ты быў ужо кулак i падлягаў лiквiдацыi.

Мой бацька меў сем гактараў зямлi, дзьве каровы, аднаго каня, сьвiньней пару ды авечак, некалькi курэй i гусей. Бацька быў надзвычайна працавiты, а матка шыла,

дык бяз хлеба не сядзелi. Бальшавiкi налажылi аграмадныя падаткi, што нельга iх нiяк было выплацiць, а тады пачалi гнаць усiх у калгасы. Бацька супрацiўляўся, не хацеў, праклiнаў iхны новы лад. Яго ноччу, беднага, забралi. Матка хадзiла да iх днямi i тыднямi, вочы выплакала. Прапаў чалавек. Напэўна ў Сiбiры недзе, гаротнiка, замардавалi...

– Твой бацька быў контррэвалюцыянерам?
– сур'ёзна спыталася Вера.

– Што гэта за пытаньне? Дзе ты здабыла сваю палiтычную адукацыю?

Вера ледзь ня прыкусiла язык.

– А што дзiўнага я сказала?

– Нiчога такога дзiўнага, толькi што я чамусьцi не спадзяваўся пачуць гэтага слова з тваiх вуснаў... Яно заўсёды было зброяй савецкiх палiтрукоў i чэкiстаў... Чула ты пра iх? Мой бацька быў чэсным, у Бога веруючым, працавiтым i сумленным чалавекам. Яго забралi i напэўна замардавалi таму, што ня бег у калгас, а калгасы - гэта прыгон, няволя, ярмо! Разумееш?

Маўчаньне. Алесь у гэны час жадаў-бы зьмянiць тэму, расказваць казкi пра каханьне, прыгажосьць... Гэтаму спрыяў птушыным шматгалосьсем насычаны i сонцам ды квеценем напоўнены дзень. А найбольшай аздобай усяго была яна, тая, што побач яго. I чаму зь ейных прынадных вуснаў зьляцела тое зацяганае ў "iмпэрыi зла" бальшавiцкiмi забойцамi слова? Яно ня мела права ўварвацца гэтта дысанансам у iхную iдылiю!

– А што ты рабiў у вайну?

Сур'ёзны зусiм голас з тых самых вуснаў, што нядаўна адным словам мiр, супакой i прыгожы настрой змарнавалi. Гэтым разам Алесь, - як быццам-бы яго пчалiнае джала пеканула, - не ўглядаўся ў асмужаныя прамянiстыя вочы, каб там адказу пашукаць. Не. Цi-ж яна ня ведае, што такiм пытаньнем цэлы дзень руйнуе? I навошта? Нахлынула злосьць. Якраз адпаведны зарад злосьцi, каб зьявiўся на помач Якiмовiч-цынiк, цi, - калi хочаце, - зьдзеклiвы, немiласэрны, зусiм няштодзённы i тысячамi хваляў апошняе вайны кiданы й крыўджаны юнак. Ён скоса зiрнуў на Веру. Яна ня сустрэла ягоных вачэй, бо сканцэнтравалася на кiйку, што мяшаў на беразе ракi каламуць. Быццам тое пытаньне, што пчалiным джалам пеканула Алесева сэрца, было вось такое сабе звычайнае, няважнае, абы якое...

– У вайну? Чакай, трэба прыгадаць, як гэта было, - iранiчна-зласьлiва ўсьмiхнуўся Алесь.
– Значыцца, калi гэты Сталiнаў саюзьнiк, генiяльны фюрэр з Бэрлiну - Адольф Гiтлер, - узяўся вызваляць усю рэшту сьвету ад Жыдоў i бальшавiкоў ды розных там плютакратаў ды калi ён пачаў будаваць так званую новую Эўропу, я адразу скумекаў важнасьць таго, што ён робiць. На ўсходзе ад самога таго райху Гiтлер вызначыў для сябе "лебэнсраўм" - жыцьцёвы прастор для сваiх арыйцаў з блакiтнымi вачмi i блёнд валосамi, значыцца для "гэрэнфольку" Немцаў. А ў нас, як усiм вядома, нiколi ня было добрых гаспадароў i парадку, бо ня мелi кампэтэнтных людзей у эканомiцы й палiтыцы. Калi я скумекаў, што тут зьявiўся генiяльны правадыр, каторы зробiць iдэальны парадак i пабудуе свой райх на тысячу, а можа й дзьве тысячы гадоў, я тады закасаў рукавы i пабег памагаць Гiтлеру будаваць той райх. Разумееш?

Перш мы, - гэта значыць я i Гiтлер, - мусiлi вырашыць праблему перанасяленьня. Замнога людзей было. Вырашэньне тае праблемы патрабавала радыкальных мераў. Таму я ахвотнiкам кiнуўся на службу, як тады называлi, лiквiдатара гэных лiшкаў насельнiцтва, каторае Гiтлеру замiнала тысячагадовы ягоны райх будаваць. Работа, трэба прызнацца, ня была чыстая, але затое якая нажыва, - золата, брылянты, багацьце, - усяго хапала! Ну й зажылi мы, загулялi! А Гiтлер мяне яшчэ рознымi заслужанымi ўзнагародамi надзялiў, усялякiмi там кройцамi з гакамi i бяз гакаў мой эсэсаўскi мундзiр удэкараваў! Эх, якая слаўная была тады для мяне жытуха настала. I каб ня гэтая нечысьць жыда-бальшавiкi, то я зь Гiтлерам...

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5