Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Я-ж сказаў, - пацьвердзiў ранейшае Капшун, - сьпяшыцца надта ня трэба. Але i не зявай! Падлабунься да Якiмовiча, а ўжо чэраз яго далезеш туды, дзе ты нам нужна.

Неўзабаве Капшун пайшоў. У тую ноч Вера доўга марылася бяссоньнiцай.

14

Калi Алесь жартаваў з Канадыйцамi пра сваё паходжаньне, дык перш за ўсё казаў, што завiтаў у гэты мурзаты й зваяваны сьвет тады, калi зямля ягонага бацькi галечай шчэрыла свае зубы пад акупацыяй наймудрэйшага ў цэлым сьвеце народу. Народ той у часе Алесевага нараджэньня на ўсю моц свайго ахрыплага патрыятызмам голасу энтузiястычна праслаўляў маршалкоўскую булаву вусатага маршалка, якi гэным часам клапацiўся пра "моцарствовую айчызну" ў варшаўскiм

палацы Бэльвэдэры й забаўляўся сваiмi пасiвелымi вусамi ў Лазенцы.

На парозе Другое сусьветнае вайны "брацкую руку помачы" паняволеным Беларусам, што гаравалi дагэтуль пад уладай таго наймудрэйшага ў цэлым сьвеце народу, выцягнуў найбольш праслаўлены ў сваёй iмпэрыi панегiрыстамi й падхалiмамi "айцец усiх народаў i карыфей усiх навукаў". Ён, гэны наймудрэйшы з мудрых, кагадзе разбудаваў i ўзбуйнiў Гулаг, у якiм вымардавалi дзясяткi мiльёнаў нявiнных людзей. Неўзабаве той "бацька", пры помачы "раскаваных рабоў" прадаўжаў папаўняць рабсiлы Гулагу з той "здравствующей освобожденной Западной Белоруссии". Валаклiся па бездарожжах праклятага Сiбiру калёны сьмерцi iз словамi на парэпаных вуснах:

I заўтра зноў узыйдзе сонца,

I будуць людзi есьцi й пiць...

I нiхто iзь iх ня ўспомнiць,

Як мы хацелi жыць!

У чырвенi сорак першага на "айца ўсiх народаў" напаў ягоны "саюзьнiк Вялiкая Германiя". Амбiтны бэрлiнскi капрал новую ваенную трасцу згарусьцiў: перабудаваць сiламi "гэрэнфольку" сьпярша ўсю Эўропу, а пасьля й цалюсенькi сьвет. Пры тым капралавым "дранг нах остэн" здарыўся магутны ўсплёск, i калi ўжо "бацька ўсiх народаў" пхаў яго назад з клiчам "даёш Бярлiн!" дык нашага юнака Алеся тая хваля аж на Апэнiнскi паўвостраў выплюнула.

У Iталii Якiмовiчу давялося, - i дзякаваў ён Богу за тое, - надзець на сваю чубатую галаву талерку-шлём ды апрануць "батлдрэс" 8-е армii Джорджа Шостага, з Ласкi Божае Караля Брытанскага Камэнвэлту i Iндыi Iмпэратара. Гэткiм чынам юнак Алесь, што тут-жа перад вайною, у зрэбных штанох, кужэльнай саматканай кашулёнцы ды босы, джгаў як мага праз поле, - вочы на лоб!
– да бальшака, каб пабачыць як пан Слатвiнскi на сваiм аўтамабiлi-дрыньдзе ехаў (гэта-ж табе ня хаханькi, такая тэхнiка!), пад канец вайны памагаў Джорджу Шостаму, - з ласкi Божае каралю iмпэратару й гэтак далей, - вытурваць нямчуру й чорнакашульнiкаў мясцовага "дучэ" са сьветлае краiны Дантэ, Вэрды й "сьвятых айцоў"... Цi гэта калi яно такое беларускаму пастуху й селянiну Алесю магло раней прысьнiцца?

Адгэтуль простая выснова: вайна тая магутнай катапультай выкiнула нашага юнака "ў людзi", а пасьля ён ужо найбольш сваiмi намаганьнямнi, пры мiнiмальнай помачы Джорджа Шостага, перабраўся за акiян. У пасьляваенны час нялёгка за акiян трапiць было, але-ж хаўрусьнiкаў, за iхныя ваенныя заслугi, узнагародзiлi. Алесь Якiмовiч падпiсаў з канадыйскiм урадам кантракт, што за мiзэрную заплату, - сорак пяць даляраў у месяц, харчы й кватэру, - будзе працаваць парабком у нейкага канадыйскага фармара, даiць кароў i гной кiдаць. Ужо куды пазьней давялося Алесю рагатаць, калi пачуў на мэлёдыю канадыйскага дзяржаўнага гiмну змайстраваную адным беларускiм жартаўнiком пародыю:

Ох, Канада! Як я цябе пазнаў,

Дык кiдаў гной i рана уставаў.

А назаўтра зноў я даiў кароў

I ў полi жыта жаў...

Ох, Канада, як я цябе праклiнаў!

I казаў пра гэтую вялiзную заморскую краiну некалi генiяльны Вальтэр, што яна - некалькi акраў сьнегу. А канадыйскi Армянiн ахарактарызаваў яе ўжо зусiм памадэрнаму: "Канада - балшой чохнiка, а култура нiкакой".

Мiнулае не адыйшло ў нябыт. Тваё карэньне... Там асталася й мацi. Дзе яна, жыве яшчэ цi ўжо адыйшла ў лепшы сьвет? Мiнулае - гэта ты. Дарма iлюзiямi жыць. I бiзнэсавы гармiдар, i матар'яльныя прыбыткi, i

пашана за твае гандлёвыя посьпехi - усё гэта нажытае, прылепленае да цябе быццам звонку. Яно не з тае глыбiнi, не ад дарагiх родных гоняў i лясоў, не ад бусла, зязюлькi й салавейкi, не ад песьняў працавiтых жнеек i вясковых пастушкоў, не ад той вялiкай i гаротнай зямлi, што дала табе жыцьцё... I ў гомане гандлю, i ў шуме траскатнi гораду-гiганта, што магутнее й расьце, не пакiнеш ззаду мiнулае, бо яно - ты...

Пасьля таго, як "бацька народаў" падаў сваю закрываўленую руку "прыгнечаным" Заходняе Беларусi, нарадзiлася ў людзей спадзяваньне на лепшую будучыню. Новыя гаспадары раздавалi сялянам зямлю польскiх памешчыкаў i асаднiкаў. Малазямельны Алесеў бацька таксама трымаў вока на сьцiплы надзел, не падазраючы, як i бальшыня руплiвых сялянаў, што зямля тая станецца пасткай на дарозе ў калгасны прыгон, у якi неўзабаве пачалi заганяць новыя валадары пры помачы мясцовых гультаёў i абiбокаў. Бальшавiцкi "новы лад" душыў непасiльнымi падаткамi, груганьнём розных палiтрукоў на бесканечных "мiтынгах", выгнаньнем людзей у канцлягеры. Алесеў бацька, замарыўшы каня вывазамi кубамэтраў каменьня й лесу, схудзеў, ледзь валок ногi, праклiнаў новы лад i мясцовых ды чужых паразiтаў, плакаў, гаротнiк, ад тых "дабротаў новага ладу". Забралi яго цёмнай ноччу. Прапаў. Колькi мацi ня бегала да рознага начальства, нiчога канкрэтнага не даведалася нi пра ягоную нейкую быццам крамолу, нi пра тое, дзе ён падзеўся. I ў мацi не высыхалi цяпер сьлёзы. Як i раней, лiпела пры сваёй швейнай машыне, каб хоць неяк пражыць, спадзяючыся, што сын падрасьце ды на добрыя ногi стане.

"Саюзная Вялiкая Германiя" абрынулася ў чырвеньскi дзень на "iмпэрыю зла", якая пахiснулася, трэснула, распадалася, ня гледзячы на палымяныя заклiкi "бацькi ўсiх народаў", каб змабiлiзаваць на яе абарону ўсякую "ваенi рабсiлу". Неўзабаве цэлую Беларусь праглынуў Гiтлераў "гэрэнфольк". I паверыце? Перад беларускай моладзьдзю адкрылiся дагэтуль няведамыя гарызонты. Алеся клiкала беларуская школа, вялiкае нацыянальнае адраджэньне, а пасля - Саюз Беларускае Моладзi. Вiрус патрыятызму прыжыўся на папялiшчах дагэтуль зьненавiджанага i адыйшоўшага ў нябыт маскоўскага прыгону. Бацькаўшчына клiкала далучацца да шэрагаў моладзi. Акупант не заахвочваў, але й не перашкаджаў беларускiм дзеткам вучыцца ў роднай мове. Як прыгадваў пасьля Алесь, клiкаў-заахвочваў юнакоў i юначак змагацца за сваё i магутны голас генiяльнага паэта:

Рушымся, брацьця, хутчэй

У бой з жыцьцём, пакiдаючы жах,

Крыкi пужлiвых людзей

Ня стрымаюць хай бiтвы размах!

Процi цячэньня вады

Зможа толькi жывое паплыць.

Хвалi-ж ракi заўсягды

Цягнуць тое, што скончыла жыць.

"Дранг нах остэн" зьмёў на сваiм шляху "жыда-бальшавiзм" i голасна аб'явiў, што ён "назад ня вернецца"! Спачатку на занятых Немцамi абшарах Беларусi адчынiлiся адно пачатковыя школы. У праграме адукацыi зьявiлiся, як здавалася дзеткам старэйшых клясаў, два загадкавыя словы: гiсторыя Беларусi.

– Беларусi гiсторыя?
– пыталiся яны.
– Цi ёсьць такая гiсторыя? Адкуль яна пачынаецца? Цi гэта запраўды магчыма, што Беларусь мае нейкую гiсторыю? Тое, што яны "тутэйшыя", бальшыня дзетак ведала. Некаторыя выняткова ведалi нават, што яны - Беларусы. Але што Беларусь мае сваю гiсторыю? Зьбянтэжанасьць. Трэба было заглянуць у глыбокую мiнуўшчыну. Пачалi ад далёкага Полацкага Княства... На сыстэматычны разгляд i праверку кажнай бачыны гiсторыi дарагога народу ня было часу. Пераскаквалi, часта праз некаторыя гiстарычныя раўнiны i ўхабы шыбавалi нацянькi. А тут ужо, дзе блiжэй, i галасы выдатных сыноў i дачок былi куды больш зразумелыя. Гэтак зусiм, здаецца, яшчэ нядаўна, Янка Купала сказаў, што

Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь