Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Ужо некалькi тыдняў жылi пад адной страхой. З гутарак зь Нiнай, наглядаючы яе зблiзу, Вера спачатку думала, што Рыгор Капшун ёсьць ейным "бойфрэндам", хаця Нiна нiколi гэтага не пацьвердзiла. Некалькi разоў выходзiлi разам у горад, у нейкае там кiно цi тэатр. Анi разу Нiна не параiла Веры, што трэба ёй пазнаёмiцца, або пачаць наведваць "землякоў з клюбу". Зь iншага боку Веры здавалася, што Нiна занадта ёй цiкавiлася. Асаблiва-ж Нiну цiкавiлi адносiны Веры да Якiмовiча. Гэнае Нiнiна зацiкаўленьне Якiмовiчам i ёй самой дражнiла дзяўчыну асаблiва яшчэ таму, што гэтая быццам сяброўка з кватэры амаль нiколi нiякiх сваiх сакрэтаў не расказвала. Калi наагул гаварыла пра сябе цi iншых, дык у вельмi агульных рысах, нiколi нiчога такога важнага й канкрэтнага. Вера пачала адудзячвацца Нiне тойсамай манэтай. Яна не магла пазбыцца ўражаньня, што за гэтай сяброўскай маскай суседкi крыецца спрактыкаваная,

хiтрая старая дзеўка, якая заўсёды ведае куды больш, чым у яе на языку было.

Верын сьцiплы заработак у Трыфты Тонi паглынала кватэрная аплата, харчы й вопратка, ня лiчачы iншых дробных выдаткаў. Дзяўчына надзвычайна любiла прыроду i ўсьпела ўжо рашчаравацца гэтым вялiзным, гулкiм горадам, што шпаркiм амэрыканскiм дынамiзмам лез уверх i разрастаўся ўшырыню. Быццам соляй рану пякло дзяўчыну падазрэньне, што гэтая Нiна Ляскiн была ейным босам нейкага спэцыяльнага прызначэньня. Калi аднойчы спыталася ў старой дзеўкi, чаму яна да гэтага часу не пазнаёмiла яе з моладзьдзю з "прагрэсыўнага рабочага клюбу", Нiна намагалася вытлумачыць, што зусiм непатрэбна Веры наглiць, што ёсьць яшчэ час, што неўзабаве яна сама даведаецца ўсё, што патрэбна, ад самога Капшуна, што ёй тымчасам трэба як мага вучыцца беларускую мову, пазнаваць Якiмовiча ды агульна быць добрай i паслухмянай дзяўчынай. У вынiку такога Нiнiнага выясьненьня Капшун паказўся Веры ў iншым сьвятле. Ёй ужо здалося, што яна станецца нейкiм агентам на Капшуновым павадку, якi будуць трымаць касматыя рукi. Няцiкавая будучыня. Рашыла тымчасам устрымацца ад роспытаў. Дзейнасьць ейная, як выглядала, будзе розьнiцца ад звычайнай працы ў Балтаве. Калi-б ня так, дык навошта ўся гэтая сакрэтнасьць, чаму адчужэньне ад грамады мясцовага клюбу, навошта апэратыўнае апанаваньне беларускае мовы? Неўзабаве дайшло пару элемэнтаў пры помачы якiх можна ўжо было бачыць на нейкую адлегласьць апэратыўны гарызонт, што нарадзiў iншыя пытаньнi. Што-ж цяпер? Паслухмяна выконваць загаданае, цi напляваць на гэта ўсё? Пытаньнi, сумлевы, ваганьне... Нешта гэта для Веры зусiм новае i дагэтуль нязьведанае...

У той час Вера мела немалыя посьпехi ў пазнаньнi беларускае мовы. Дагэтуль яна нядрэнна ведала расейскую. Старшая жанчына, якая назвала сябе Лапа, якая жыла недалёка ў суседзтве ў скромна ўмэбляванай кватэры, выклiкала яе два разы на тыдзень i па дзьве гадзiны давала iнструкцыi. Нацiскала на гутарковую мову. Матар'ялам для чытаньня была нудная прапагандовая публiцыстыка пра быццам аграмадны прагрэс камунiстычнага гiганта на эканамiчным фроньце, пра сусьветную ягоную мiрную афэнзыву, паклёпы на так званых капiталiстычных падпальшчыкаў вайны ды "iндустрыяльна-мiлiтарны камплекс", розных капiталiстычных "акулаў з Ўол стрыту", пра галечу прыгнечаных i пакрыўджаных пралетарыяў у капiталiстычных краiнах ды проста цi ня райскае жыцьцё рабочых у Савецкiм Саюзе, якiя зь вялiкай цьвёрдасьцю i ўпэўненасьцю, - зразумела, пад кiраўнiцтвам роднай камунiстычнай партыi, - будуюць лепшую будучыню для ўсяго чалавецтва. Для дзяўчыны, якая, дзякуючы няспрыяльным жыцьцёвым абставiнам, апынулася была ззамоладу ў радыюсе так званай сацыялiстычнай прапаганды, цяжка было вывудзiць крывадушнасьць партыйных брахуноў-злыдняў iзь вялiкага мора хвальшу.

Капшун пазванiў Веры ў нядзелю пасьля абеду, папрасiў яе пачакаць бо ён вось неўзабаве мае зьявiцца да яе ў нейкай важнай справе. Апрануты ў спартовую, з гавайскiмi малюнкамi, кашулю, ён агледзеў пакой, сказаў нешта на тэму, што ўсё тут прыгожа ды ў парадку i выгадна расьсеўся на канапе, выцягнуў сваю люльку ды ўзяўся напiхаць табакаю. Веры цюкнула ў галаву, што гэты чалавек i тут, выглядае, лiчыць сябе гаспадаром, а яе госьцяй.

– Мне сказалi, што ты зрабiла ўжо пэўны прагрэс у вывучэньнi беларускай мовы, - пачаў Грыша бязь нiякiх уступаў.
– Дык можа пачнем гаварыць пабеларуску? Га? Хачу табе памагчы.

– Я яшчэ слабая, мала навучылася. Ну але, окэй, будзем, - згадзiлася Вера.

Засланяючы вокны шторамi, каб не перашкаджала яркае сонечнае сьвятло, Вера маўчала. Юрлiвыя Капшуновы вочы сьлядзiлi кажны крок дзяўчыны.

– Гэта добра. Магчыма, што нам ужо трэба далей рухацца, - цягнуў нудным голасам Грыша, смокчучы люльку.
– Мне таксама сказалi, што ты шмат пра што распытвала... Адкажу на твае пытаньнi, магчыма ня ўсе. Адно раю: не сьпяшыся ўведаць адразу замнога, табе дадзём усе патрэбныя iнфармацыi. А цяпер, пакуль пачнем пра тваю работу, я мушу некаторае выясьнiць.

Ён наўмысна не сьпяшыў. Павольнасьць i дыкцыя, папыхваньне люлькай, давала важнасьць чалавеку i прадмету, пра якi меў гаварыць.

– Цi ты калi чула пра камiтэт "За вяртаньне на радзiму й культурныя сувязi з суайчыньнiкамi за мяжой"?

– Не, ня чула, не

прыпамiнаю такога.

– Гэты камiтэт арганiзаваўся даўнавата i базаваўся ў усходнiм Бэрлiне. Заданьне ягонае двайное: iнфармаваньне нашых суайчыньнiкаў за рубяжом Савецкага Саюзу пра запраўдны прагрэс нашай сацыялiстычнай бацькаўшчыны i краiнаў народнай дэмакратыi i зьбiраньне iнфармацыяў пра нашых суайчыньнiкаў, помач iм у культурных мерапрыемствах. Заданьнi, як бачыш, высакародныя: мэтай ёсьць помач нашым суайчыньнiкам у цэлым сьвеце ўтрымлiваць трывалыя зносiны з бацькаўшчынай, якая сяньня ёсьць зьзяючым прыкладам адбудовы i прагрэсу пасьля вялiкай перамогi фашысцкай Германii сiламi Савецкага Саюзу. Камiтэт робiць вялiкую працу. Ён зьбiрае весткi пра нашых землякоў, памагае iм, калi хочуць, наведаць родных удома, але найважнейшая яго праца гэта пашырэньне праўды пра нашу пралетарскую дзяржаву i ейную культуру ды тэхнiчны прагрэс а таксама яе мiрную палiтыку. Камiтэт цяпер выдае шаснаццаць газэтаў у розных мовах народаў Савецкага Саюзу, уключна зь беларускай мовай. Вось тут захапiў я адну, можаш паглядзець.

Капшун выняў зь кiшэнi i аддаў дзяўчыне гэтую навiну. Вера разгарнула яе i прыглядалася першай бачыне. Вялiчынёй чвэрцi мясцовых англамоўных гарадзкiх газэтаў, першая бачына - пад вялiкiм загалоўкам "Сьцяг Ленiна", на друку прапагандовае перадавiцы афiшавалася адбiткай, у чырвоным колеры, галавы заснавальнiка савецкае дзяржавы. Газэтка называлася "Голас радзiмы".

– Можаш пачытаць яе пасьля, - сказаў Капшун.
– Прынясу iх болей, каб ты ар'ентавалася ў працы камiтэту.

Вера адлажыла газэту.

– Справа ў тым, - гаварыў Грыша, - што гэтыя людзi з Бэрлiну бяз нашае дапамогi з такiмi вялiкiмi заданьнямi ня справяцца. Ужо ад нейкага часу яны арганiзуюць цэлую сетку давераных людзей па цэлым сьвеце, зьвярнулiся i да нас у Канадзе. Ясна, мы лiчым, што помач для iх - наш сьвяты абавязак. Вось, так сказаць, ядро арэха.

– Спадзяюся, што знойдзеце памочнiкаў, - амаль абыякава сказала Вера.

– Ня ёсьць так проста, як яно выглядае. Ты ня чула дэталяў. Нашыя людзi з камiтэту зацiкаўленыя новай беларускай эмiграцыяй ня менш, а можа нават больш, як папярэдняй.

– Ага. Дык што за розьнiца? Падыход?

– Пэўне-ж. Старая эмiграцыя ня кiдае нам пад ногi калодаў. Агульна гаворачы, яна тут абжылася, пазнала эксплаататарскi капiталiзм, многа перацярпела ў часе вялiкае дэпрэсii i цяпер менш-больш прыязна ставiцца да Савецкага Саюзу, знаходзiцца пад уплывам нашых прагрэсыўна-мiрных iдэяў. Зусiм падругому абстаiць дзела з новай эмiграцыяй. Праўда, бальшыня яе ёсьць iнэртнай у палiтыцы, значыцца... Але сярод яе ёсьць вельмi адданая група фанатыкаў, фiнансiраваная некаторымi буржуазнымi агенцтвамi разьведкi й падрыву... Гэтая група робiць вялiкую i шкодную падрыўную працу супраць Савецкага Саюзу i дзяржаваў народнай дэмакратыi. Гэтая малая група, вельмi актыўная, ёсьць папулярна ведамая пад назвай беларускiх буржуазных нацыяналiстаў, у скароце - бебурнацы. Група мае некалькi сваiх цэнтраў: адзiн у Германii ў Мюнхэне, другi ў Ню-Ёрку, а галоўны канадзкi цэнтр знаходзiцца якраз тут у Радфордзе.

Гэтта Капшун змоўк, быццам наўмысна, каб дзяўчына перадумала сказанае iм, выстукаў попел зь люлькi, якую зноў пачаў напiхаць пахнучай галяндзкай табакай "Камфора".

– Не, нiчога я пра iх ня чула, - адказала Вера.

– Цяпер я хачу ахарактарызаваць гэтую буржуазную нацыяналiстычную групу, у якой будзеш працаваць. Вось-жа яны, бебурнацы, клянуцца, што яны ёсьць запраўднымi носьбiтамi палiтычных iдэалаў цi памкненьняў беларускага народу. Яны гарлапаняць, што зараз Беларусь ёсьць парабашчонная Расiяй, якую яны яра ненавiдзяць. Яны-ж даказваюць таксама, што Беларусь нiбыта хоча парваць з Масквой ды быць самасьцiйнай дзяржавай. Гэта ёсьць чыстая ярунда, вымысел гэтых ворагаў беларускага народу. Усё-ж iхная крывадушная прапаганда тут за рубяжом не праходзiць бясьсьледна. Яны працуюць у радыё ў Мюнхэне, якое фiнансiруецца амэрыканскай разьведкай i перадае ў Савецкi Саюз сваю варожую нацыяналiстычную ненавiсьнiцкую да савецкiх уладаў i сацыялiзму прапаганду. За амэрыканскiя грошы гэтыя калiшнiя гiтлераўскiя а цяпер амэрыканскiя лакеi выдаюць свае газэты. Група гэтая ваяўнiчая i ўсюды чужым разьведкам ахвяроўвае свае паслугi. Яе нельга iгнараваць. Нашыя людзi з Бэрлiну, з таго камiтэту, гэтай групай зацiкавiлiся i робяць намаганьнi, каб яе ў найгоршым выпадку нэйтралiзаваць, а ў найлепшым зьнiшчыць. Бачыш, вылюдкi гэтыя - пераважна фашыстоўскiя недабiткi, хлам, дэгенэраты, калябаранты Гiтлера, палiцаi i забойцы, якiя мардавалi сваiх-жа людзей. Iхныя рукi - ў крывi нявiнных, яны заслужылi на пятлю. Пры нашай помачы камiтэт хоча iх выкрываць, каб яны апынулiся ў нашых руках i адказвалi за свае злачыны перад народным судом.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа