Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Сяньня, прабач браток, не хацелася-б пра гэта гаварыць. Шпак устаў, налiў з крану шклянку вады, выпiў i зноў сеў.

– Я ўгадаў. Нешта вам дакучае. Чаму-ж са мной не падзялiцца? Можа я памог-бы...

– Не, Алесь, нiхто не паможа мне, калi сам гэтага не палагоджу. Прашу зразумець: я вельмi цябе цаню, паважаю, ты шмат мне дапамог.

– Пра якую гэта вы помач гаворыце?

– Дай мне слова сказаць. Ведаю, што ты мне памагаў i навошта нам у жмуркi гуляць. Але цяпер, вер мне, ты ня зможаш памагчы, каб нават усе свае сiлы палажыў на гэта.

– Нешта запраўды вельмi важнае i балючае, - сказаў Алесь.

– Балючае.

Настала даўгое маўчаньне. Алесь чакаў.

– Магчыма я некалi згадваў

табе пра чалавека, якi працаваў са мной у гатэлi, - павольна гаварыў пiсьменьнiк.
– Перад вайной у Эстонii ён меў высокi чын, прынамся мне так казаў. Быў шэфам дэпартамэнту ў мiнiстэрстве адукацыi, мае навуковы тытул. Запраўды адукаваны i культурны чалавек.

– Здаецца, што вы мне раней расказвалi пра яго, - перарваў Шпака Алесь.
– Чаму вы кажаце працаваў? Цi ўжо не працуе?

– Але-ж ты скачаш наперад... Паслухай, не ганi. Ён працаваў са мною тры гады. Добры, сумленны, разумны, працавiты чалавек. Прыемна й карысна такога побач мець. Мне часам здавалася, што ён сваяк мой, разумееш? На пару гадоў старэйшы за мяне, страцiў сям'ю падчас вайны, уцёк перад бальшавiкамi. Здароўе ягонае пайшло на скон. Апроч фiзычных нямогласьцяў цярпеў i маральныя. Уявi сабе як цяжка iнтэлектуалу вытрымаць цяжкасьцi быту, усьведамляючы, што не на тое вучыўся, каб чысьцiць адходкi грашовых арыстакратаў...

– Так, так ведаю. Дык што сталася?

– Учора яго з працы выкiнулi.

– Выкiнулi? Чаму?

– Заснуў на працы. Я ведаў, што яму немач дакучае. Начная зьмена для яго была занадта цяжкая. Але-ж адмовiлi яму на дзённую. Дык ён вось аслабеў i заснуў. Бос злавiў яго i тут-жа, нягоднiк, выгнаў з працы!

– Нiчога дзiўнага. У вас няма прафсаюзу, каб заступiўся?

– Няма нiякага прафсаюзу й нiхто яму не паможа. Стары амаль расплакаўся. Я памкнуўся, каб заступiцца за яго. Толькi адкрыў рот, а ты ведаеш, што мне бос на гэта?

– Няцяжка адгадаць.

– Ты. кажа, уважай! Бачыш, вунь цэлы натоўп беспрацоўных стукаецца ў дзьверы. Я зразумеў.

Наступiла цяжкое й нязручнае маўчаньне. Алесь ведаў як уквялiлi старога пiсьменьнiка, паводле сваёй сацыяльнай пазыцыi ў гэтай краiне "вялiзных магчымасьцяў" - чысьцiльнiка адходкаў цi прыбiральняў. Тут-жа яшчэ з шырака ўжываным ярлыком - "пракляты дыпiс". Укалолi ў сэрца, цi, як накш кажуць, задзелi за жывое i самога Алеся. Удар па чалавечай годнасьцi. Новы сьвет, ура! Свабода! Вольны рынак! Адчынiлi дзьверы, каб прыхiнуць, даць прытулак гаротнiкам, што ўцяклi ад жахлiвага Гулагу. Людзi спадзявалiся, што змогуць даць у скарбнiцу гэтай гасьцiннай краiны свае жыцьцёвыя практычныя i навуковыя здабыткi, перасьцерагчы гэты наiўны сьвет перад надыходзячай небясьпекай... Прынялi. Шчотку й мятлу ў рукi, плястыковыя рукавiцы, дызынфэктар i парашок ды мыла - бяжыце падлогi ды адходкi мыць i чысьцiць! I за гэта iм азадкi маеш цалаваць, бо вунь грамада беспрацоўных дзьверы ломiць.

– Я разважаў пра гэта, - прадаўжаў, ходзячы па пакоi Шпак, - разглядаў усякiя за i супраць, стараўся зiрнуць на сытуацыю зь iхнага боку. I не знайшоў апраўданьня, цi, калi хочаш, рацыянальнасьцi. Чалавека паставiлi тварам да сьцяны i зьвязалi яму ззаду рукi. Нiчога ня мае вагi апроч тваiх мускулаў i фiзычнае трываласьцi. I гэтта збоку кiваецца пагражальны прывiд. Разумееш? Чалавек аж дрыжыць ад самае думкi, што-б ён рабiў, калi-б апынуўся ў сытуацыi таго злашчаснага Эстонца...

– Ды гэта толькi невялiкая частка цэласьцi. На жаль, чалавек створаны ня толькi з касьцей ды цела, а перадусiм мускулаў. А тут, як выглядае, няма месца для iншых, прынамсi ў тым асяродзьдзi, дзе я апынуўся. Што за джунгля! Цяпер можа разумееш крыху лепш тых людзей, пераважна выгнаньнiкаў, навуковых, творчых, камэрцыйных цi кроўных арыстакратаў - каторых бальшавiцкая контррэвалюцыя выплюнула на рынак парыскiх цi бэрлiнскiх кэльнэраў,

таксiстаў, падчышчальнiкаў адходных ды iншых так званых працаў, пра якiя пазьней iранiзавалi бальшавiцкiя забойцы й будаўнiкi канцлягераў сьмерцi... А цяпер i многiя з нас, старшыя векам, у падобнай сытуацыi, адно мы - дзецi з раськiданых гнёздаў, нiякая там кроўная арыстакрацыя, а бедныя дзецi вялiкага запрыгоненага народу, якiя вучылiся, каб розумам сваiм i ведамi прыдбаць яму лепшы быт. I тут во - на табе! Трапiлi куды, мой ты Божа! I калi згадаеш тыя вялiкiя спадзяваньнi, якiмi жылi, ступаючы на гэтую зямлю. Калi падумаеш, што можна было-б зрабiць, чым памагчы паняволеным народам, усiм iм - ня толькi беларускаму, - але нават i расейскаму, бо i ён-жа таксама гэтымi махлярамi-мафiяй паняволены...

Алесь пазiраў на змораны пiсьменьнiкаў твар. Ведаў, што чалавек мае выгаварыцца-выспавядацца хоць перад адной спагадлiвай душой. Можа тады, як людзi кажуць, удвая палягчэе. У даным выпадку Алесь уяўляў сябе нейкай губкай, што ўсосвае накопленую ў Шпакавым арганiзьме горыч. Цi варта было цяпер што Шпаку гаварыць, ды, - баранi Божа!
– супярэчыць? Ягонае, Алесева, заданьне цяпер - тут прысутнiчаць, слухаць, спагадаць. Гаеньне, калi цела ня гноiць гангрэна, патрабуе часу. А Шпак прадаўжаў.

– Я тут, - от няхай Бог будзе мне сьветкай, - ня кiруюся адно сваiм эго. Я ёсьць малазначнай iстотай, што некалi будзе зьмеценая з твару зямлi й нiхто ня будзе трывожыцца цi я яшчэ жыву цi ўжо адыйшоў. Гэтта йдзе пра большае: нiхто не памагае нашаму паняволенаму народу. Гэтыя людзi, каторыя тутака турбуюцца, што абжыраюцца ды маюць замнога ў трыбухах, занадта растаўсьцелi, а зь iншага боку - нiяк ня могуць зьлiквiдаваць беспрацоўя ды памагчы зьбяднелым i пакрыўджаным, - гэтыя людзi нiяк ня могуць падняцца вышэй узроўню сваiх правiнцыяльных i парафiяльных iнтарэсаў. Як-жа яны могуць запабегчы катастрофе, якая - цяпер ужо ясна, як Божы дзень вiдаць, прыблiжаецца?

– Мяркую, што вы, спадар Шпак, памыляецеся, - сказаў Алесь.
– Пэўне-ж, у гэтых людзей ёсьць недахопы. У каго iх няма! Каб разбудзiць i мабiлiзаваць на помач некаму iгнарамусаў, патрэбны час. Я шчыра веру, што працэс гэты ўжо пачаўся. Вось тут на днях, у мiнулы тыдзень, у сваёй прамове да этнiчнага прэсавага клюбу, лiдар лiбэральнае партыi падкрэсьлiў важнасьць таго, каб Канадыйцы ведалi пра камунiстычную пагрозу, ды сьцьвердзiў...

– Сьцьвердзiў?!
– злосна сыкнуў Шпак.
Гэта-ж паслухай: падкрэсьлiў i сьцьвердзiў! Дык яны адно толькi й робяць, што падкрэсьлiваюць i сьцьвярджаюць!

У тым голасе зьняможанага Шпака было столькi запалу й чыстай, непрыхаванай злосьцi, што ажно Алесь зьдзiвiўся.

– Але што з гэтага?
– прадаўжаў пiсьменьнiк.
– Цi яны хаця маюць элемэнтарнае ўяўленьне пра род вайны, якая цяпер iдзе? Фу! Яны мяркуюць, што нiякай фактычна цяпер вайны няма. Бальшыня зь iх заблудзiлася ў меркаваньнях, што будучая вайна выбухне ракетамi i атамнымi бомбамi. Мы ведаем лепш, але хто нас хоча слухаць? Меркаваньнi, адкрэсьлiваньнi, сьвярджэньнi... Так... Чаму-ж iм не прыхадзiць на нашыя зборы ды сьцьвярджаць цi падкрэсьлiваць на наш лад, каб нам спадабацца ды нашыя галасы ў падтрымку пры выбарах падпрэгчы? Але-ж мы бачым i iхны iншы бок. Каб пшанiцу сваю прадаць дык яны гатовыя маскоўскiя азадкi лiзаць. Цi-ж мы ня бачым, як iхныя палiтыкi бягуць, вочы на лоб, каб пацiснуць тыранам руку?! Так, так, брат... А там iдзе мiрнае суiснаваньне, палепшаньне зносiнаў, меншае напружаньне i iншыя абстрактныя трасцы. А маскалi ўсё новыя народы ў свае петлi ловяць. Во табе, на! I цi-ж ты думаеш, што бальшавiцкая хэўра i гэтых нашых палiтыкаў па галоўцы пагладзiць? Навошта? Сам галоўны архiтэкт гэтага найбольшага ў гiсторыi чалавецтва крымiналу, некалi сказаў: яны прададуць нам вяроўкi, на каторых мы iх павесiм. Цьфу!

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13