Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Шпак зноў закурыў. Хваляваньне выяўлялася ў ягоных нэрвовых рухах, колкiх вачох. Тое, што казаў, вылiвалася згадамi набалелага сэрца.

– Калi вы мне прабачыце, - гаварыў Алесь, - дык скажу, што мне здаецца вы крыху перасольваеце, цi, як у нас казалi, дугу ў iншы бок перагiнаеце. Замнога хвалюецеся...

– Хвалююся? Дугу перагiнаю? Што ты вярзеш! Усхваляваны я ёсьць i не бяз прычыны. Але дугi я не перагiнаю.

– Усё-ж я ня бачу прычыны для трывогi, - спакойна заключыў Якiмовiч.

– Слухай, Алесь.
– Шпак, падыйшоўшы блiзка,

глядзеў яму ўважна ў вочы, - праблема ў цябе тая, што ты даўно ўжо далучыўся да пагонi за далярамi, цi, як тут кажуць, у пацуковы гонкi ўключыўся. Гэта, вядома, ня надта шкоднае, калi яно не замiнае многаму iншаму, важнейшаму ў жыцьцi.

– Што-ж вы параiлi-бы мне рабiць?

– Гэтае тваё пытаньне вельмi актуальнае. Усё-ж я не хацеў-бы на гэтую тэму зусiм шчыра выказвацца бяручы на ўвагу ўсё тое добрае, што ты для мяне зрабiў.

– Гаварыце, калi ласка. Я вас з прыемнасьцю выслухаю i, спадзяюся, з вашых заўваг скарыстаю.

– Тое, што можаш пачуць, магчыма, ня будзе для цябе прыемным.

– Нiчога. Гаварыце, я вытрымаю.

Дзесьцi блiзка выла пажарная сiрэна. Шпак спынiўся, глядзеў у вакно празь якое вiдаць была вялiкая рухавая нэонная рэкляма Кока-Кола дый маса меншых рэклямных i яркiх гарадзкiх вулiчных сьвётлаў. Пару хвiлiнаў Шпак маўчаў. Алесь падазраваў, што пiсьменьнiк мяркуе цi варта з глыбiнi выцягваць нешта ня зусiм прыемнае. Ды пiсьменьнiк нешта вырашыў. Паважным позiркам, адвярнуўшыся ад вакна, глядзеў на Алеся. I ў гэным позiрку заўважыў Алесь знаёмую яму iскру. Так, гэта такая самая аўтарытэтная iскра, якую даводзiлася Алесю назiраць у вачох адказных i ўпэўненых людзей тады, калi яны выказвалi нейкiя дыдактычныя мудрасьцi. Гэта - чырвонае сьвятло. Яму нельга пярэчыць. Iдзi на яго, рызыкуй на сваю шкоду.

– Клопат i слабасьць твая, Алесь, у тым, што як i многiя iншыя, ты ўжо зьмякчэў у вялiкiх матар'яльных выгадах. Гэткiя матар'яльныя выгады, як усiм ведама, часта прадукуюць палiтычных i iдэйных iнвалiдаў. Магчыма ты сам не спасьцярог як ты зьмянiўся, што цябе ўжо цяжка пазнаць. Гэта ўжо не ранейшы Алесь Якiмовiч... Не. Я не гавару пра тваё сэрца i пра твае погляды. Iдзе тут пра хвальшывыя адносiны, якiя часамi цяжка зразумець... Выглядае, быццам твае мазгi абрасьлi жырам, што ты наўмысна ў жыцьцi адкiдаеш усё больш важнае адно таму, каб не адстаць ад iншых у тэй гонцы за далярамi, у гэнай пацуковай гонцы, як тут кажуць...

– Я гэтага не заслужыў! Быццам я не памагаў!
– ускочыў Алесь з дакорам у голасе. Пiсьменьнiк запраўды яго ўкалоў.

– Ты памагаў, ты зрабiў больш для нашай справы чымся многiя iншыя, разам узятыя, - усё такiм-жа ўпэўненым дыдактычным голасам прадаўжаў Шпак. Але чаму цябе зь iмi раўняць? Табе больш дадзена i ад цябе больш патрабуецца.

Што Алесь мог на гэта адказаць? Ведаў, што пiсьменьнiка трэба выслухаць. Ён жыў у сваiм, аднаму яму даступным ды надзвычайна цiкавым i пакутлiвым сьвеце i вось цяпер прыйшла пара, нядрэнная нагода, каб перад гэтым "капiталiстам" разладаваць сваю душу. I бяда таму, хто мог стацца

аб'ектам ягонага дакору цi ганьбаваньня.

– Я казаў раней, што твой уклад у нашую справу й грамаду больш чым выдатны. Ды гэтага мала. Тваiх грошай замала, Алесь мой дарагi. Ты мусiш самога сябе пасьвяцiць i ахвяраваць справе нашага вызвольнага змаганьня. Асаблiва-ж апошнiмi часамi ты неяк бокам, бокам... Сьвет, у якiм цяпер жывеш, пэўна, цiкавы, бурлiвы цi iмклiвы, перапоўнены крыкамi захапленьня рознага маштабу гэданiстаў... Ты адаптаваўся, прытарнаваўся да гэтага новага асяродзьдзя, што, здаецца, ануляваў сябе, ранейшага, зрабiўся быццам тараканом у саладусе.

– Выглядае, што ты разважаеш iз сваiм духовым эго i напэўна сьпяшыш запэўнiць гэну iстоту, што ўсё ў парадку, што ты - свайго роду цаца й што ад цябе нiхто й нiчога не павiнен патрабаваць. Ты напэўна ўжо пераканаў сябе, што выбраў адзiна правiльны шлях i здабыў нутраны мiр. Чаму-ж-бы не? Сацыяльны клiмат надзiва спрыяльны, а ты-ж ёсьць адным з грамады, што намагаецца задаволiць розны матар'яльны голад, цi, накш кажучы, прагавiтасьць. Адным словам, ты адзiн з тых, што валочацца ўтоптанай сьцежкай, зырка назiраючы, каб падхапiць цi прыстасавацца да новых кiрункаў, тутака модна ведамых social trends. Ведаеш пра што гавару...

– Але памятай, Алесь, што ты не належыш да гэтай грамады й нiколi не ўрасьцеш у яе. Няважна, колькi i як заўзята будзеш намагацца, ты ня зьлiквiдуеш гэтай другой iстоты - духовага я ўнутры сябе. Яна будзе зьяўляцца ў тысячах вiдаў цi зьяваў i ўсё ў карэньнi мiнулага. Ты нiяк ня зможаш сябе адрэзаць ад тваёй ранейшай бацькаўшчыны й людзей. Калi я ведаю душу Беларуса, - а ты вер мне, што ведаю яе добра, - ты ня знойдзеш сховiшча цi прыпынку за шчытам дастатку й выгады. Ты маеш душу, ты занадта многа перацярпеў. Духовыя дакоры ня спыняцца. Перастань сам сябе ашукваць i маскавацца.

– Ведаючы цябе, здагадваюся, што ты цi раз пра гэта думаў асаблiва ў гэтым бiзнэсавым гармiдары. Ты ня знойдзеш палёгкi ад свае духовае iстоты, што ўнутры цябе, яна ня йдзе на нiякiя кампрамiсы. Часамi можаш мець некаторыя iлюзii...

Прыгнечаны Алесь маўчаў. Ясна, што Шпак трапiў у ягоную Ахiлесаву пяту.

– Што-ж я мог-бы ў адказ на гэта сказаць?
– схамянуўся Якiмовiч.
– Вы ўяўляеце мяне нейкага роду рэнэгатам, можа блудным сынам, што зь нейкай прычыны пакiнуў жыцьцядайныя грудзi маткi.

– Выбач мне, Алесь. Я не хацеў цябе пакрыўдзiць. Гэта, выглядае, мая асабiстая дэпрэсiя мяне спанукнула да гэтага...

Наступiла нязручнае маўчаньне. Алесева сьветлае пачуцьцё i ўзьнёслая ўпэўненасьць, што валодала iм яшчэ ад учарашняга, дзесьцi зьнiкла. Гэты стары змагар, што многа перацярпеў i перанёс шмат лiха, адкрыў незагоеную рану.

– Прашу цябе, прабач, - зноў гаварыў Шпак.
– Ведаеш, як я цябе цаню... Але гэта... гэтых некалькi слоў, што я сказаў, яны неяк вось тут, - разуеш, спадзяюся, - з набалелага сэрца... Можаш назваць мяне старым дурнем. Нагаманiў, а цяпер перапрашаю.

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18