За волю
Шрифт:
– А як ты?
– спытаўся ў Алеся Нiк.
– Вы, хлопцы, на мяне не глядзiце. Маю адну на прыцэле, але яшчэ разьведкi нават не зрабiў.
– Яна з нашай шчасьлiвай сямейкi Трыфты Тонi?
– Магчыма вы яе знаеце. Я ўчора коратка гаварыў зь ёй. Прыгожая й цiкавая. Гавару пра новую сэйлс клерк (прадаўшчыцу) у жаночым адзьдзеле.
– Яна запраўдная ляля з выгляду. I зусiм не малюе сябе, як iншыя, казаў Нiк.
– А ты ўжо i да яе дабраўся?
– Як там дабраўся... Пакуль што нiхто з нашых тут да яе ня прымазаўся. Я адно першую разьведку зрабiў. I
– Кажы, Дон Жуан!
– Яна зьявiлася аднекуль з поўначы i таксама, як i ты, беларускага паходжаньня.
– Надзвычайна!
– усклiкнуў Алесь, а ў вачох ягоных успыхнуў адмысловы прамень.
– Цяпер я ўжо павiнен скваплiва тую тэрыторыю абнюхаць. А ты, Нiк, рукi прэч!
– Абяцаю, тата, быць добрым хлопчыкам!
– Нiк падняў сваю правую руку i зрабiў мiну падлетка, што правiнiўся.
– Ня будзеш мець часу для дзяўчат, Ал, - папярэдзiў Анды.
– Стары напэўна нагрузiць цябе.
– Цi хто з вас пранюхаў у якiм куце недахоп дынамiкi?
– Чую, што дэпартамант жаночай вопраткi патрабуе жыватворчае сiлы, ды яшчэ, апроч яго...
– Жартуеш?
– Станлея перакiнулi на iншую пазыцыю, дык, пэўне-ж ты займеш ягонае месца, - падсумаваў Анды.
Старэйшы гадамi, разьведзены Станлей, зь нейкiх Зэлманавых меркаваньняў кацiўся ўнiз. Яму не хапала, вiдаць, энэргii, што патрабавалася ў ягоным сэктары.
У дзьвярох зьявiўся Зэлман. На твары - сьцiплая ўсьмешка. Магчыма таму, што ўчора вечарам добра павыкручваўся ў танцавальным клюбе Артур Мэры. Пасьля кароткага ўступу i заавансаваньня Алеся Якiмовiча, слухалi марудна-нудны голас Джоў Кэмпа пра тое як цьвiтуць цi развальваюцца рынкi. Паводле Кэмпа, канкурэнты вызначылiся новымi пiсягамi на стабiльнай у гэны час гандлёвай нiве. Патрабавалiся новыя бiзнэсавыя меры й трыкi, павялiчаныя рэклямныя выдаткi.
8
Цэлы дзень Алесь намагаўся блiжэй прыгледзiцца сваёй новай тэрыторыi, пазнаць людзей, выявiць карэньне Станлевай няўдачы ды заплянаваць некаторыя зьмены. Ужо на схiлку працоўнага дня ён паклiкаў, для гутаркi, Веру Мак. Зьявiлася яна ў невялiкай канторы ў куце другога паверху. Стол iз шуплядкамi, побач тры крэслы, на стале тэлефон i стос рэклямнага матар'ялу вось галоўнае, што цяпер Алесь назваў сваiм камандным пастом. У куце, на вешалках вiсела некалькi штук жаночае вопраткi.
– Калi ласка, заходзь i сядай, - сказаў Алесь дзяўчыне, калi тая адчынiла дзьверы.
Некалькi хвiлiн трывала маўчаньне. Алесь паволi i ўважна прыкурваў цыгару, увесь час аглядаючы дзяўчыну. У ейных вачох, апроч зацiкаўленьня, прытаiлася й яшчэ нешта. Давялося Алесю раней глядзець у шмат якiя вочы прыказачнаелюстэрка душы, - намагацца разгадаць душу ўласьнiка. Гэтта перад iм нешта зусiм, здавалася, загадкавае. Варта, вiдаць, пачынаць ад казённых цi ўрадавых пытаньняў.
– Мне сказалi, што ты тут новая...
– Так, я пачала працаваць чатыры днi назад.
– Называешся Вера Мак?
– Так.
– Дык вось што, мiс Мак, у нас ёсьць нешта агульнае, - усьмiхнуўся Алесь.
– Што такое?
– Мы маем новыя работы.
– А, гэта...
– Дзякую. Цi я маю вас таксама вiншаваць, мiс Мак?
– Прашу не жартаваць. Гэта нясьмелы першы крок.
– А дзе працавала раней?
– У бальшынi ў канторах капальняў на поўначы. Я пра гэта ў маёй заяве напiсала.
– Добра. Але я яшчэ ня меў часу туды заглянуць. Цяпер-жа, калi маеш да мяне якiя пытаньнi, калi ласка.
– Я хачу распачаць працу iз добрай арыентацыяй, - казала дзяўчына. Цiкавiць мяне, як Трыфты Тонi апэруе... Тут, як бачу, заўсёды поўна людзей, дзьверы ламаюць у той час, як некаторыя iншыя крамы падобнага профiлю амаль пустыя. Я хацела-б...
– Ведаеце, - сказаў Алесь, зацягнуўшыся дымам цыгары, - гэта ня ёсьць нiякiм сакрэтам. Умеем прапанавацьлюдзям патрэбныя iм тавары ў даступных iм цэнах. Важнымi ёсьць i шмат апэрацыйных дэталяў, асаблiва рэклямы. Калi будзеце ўважна й аддана працаваць у нашай хутка растучай кампанii, дык па нiтачцы да галоўнага клубочка дабярэцеся.
– Дзякую вельмi, - сказала дзяўчына.
Алесь ня спускаў вачэй зь ейнага твару. Бачыў там пэўнасьць i сьцiпласьць, якраз тое, што выклiкае да чалавека давер.
– Жадаю, каб вы правiльна мяне зразумелi, - гаварыў Алесь.
– Выглядае, што маеце добрую адукацыю i калi будзеце старацца працаваць, посьпехi вас не абмiнуць. Цяпер пра гэты самы бiзнэс... Апэрацыя на прынцыпе прынады, так сказаць. Выдаём нямала грошай на рэкляму. Кажны дзень маем некалькi тавараў, якiя называем "дар дня" або "адчыненыя дзьверы". Яны iдуць у рух за зусiм нiкчэмныя цэны. Ствараюць адразу-ж ранiцай вялiкую чаргу. Такiм чынам прынаджваем людзей i напаўняем краму.
На кажным паверсе i ў кажным дэпартамэньце ёсьць гэта званыя "iмпулс айтэмс" - патрэбныя кажнаму тавары, па якiя хаця-нехаця выцягнецца кажная рука, асаблiва калi цана нiзкая. Аднак-жа, каб дайсьцi да тых "iмпулсаў", якiя таксама разрэклямаваныя i знаходзяцца ў стратэгiчных месцах, падарозе сустрэнеш тавары, што iдуць больш марудна. Каротка гаворачы, усё можна падсумаваць так: прынаджвай людзей да дзьвярэй, як найхутчэй напоўнi iмi краму; зноў-жа iншымi прынаднымi i неабходнымi таварамi цi зьнiжанымi цэнамi розных распродажаў зьмякчы iхнае супрацiўленьне, завайстры iхны апэтыт, ашаламi колерам i вялiкiм выбарам. Такiм чынам касы твае засьпяваюць звонам манетаў.
Нашае заданьне ўнутры, вядома, памагаць купляньнiкам. Усе гешэфты фiнальныя. Няма вымены цi звароту грошай. Таму якраз наш кошт абслугi i адмiнiстрацыi належыць да найнiжэйшых у бiзнэсе. Вялiкi i хуткi тавараабарот лiквiдуе павышаньне цэнаў i прыносiць нам патрэбны працэнт даходу. Будзеш старацца працаваць, дык тваё пiльнае вока заўважыць шмат чаго цiкавага, хутка спанатрыш што трэба.
– Я-ж, як вам ведама, дагэтуль сэйлс клеркам (прадаўшчыцай) не працавала нiколi, - сказала Вера.
– Табе тут падабаецца?
– спытаўся ў яе Алесь.