Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Вось чалавек да вас, Дэйвiд, - сказала сакратарка.

– Шукаю працы, - устаў з крэсла Алесь.

– Працы? Якой хочаш працы? Ты даўно ў Канадзе?

Уласьнiк Трыфты Тонi спасьцярог Алесеў акцэнт, а сам гаварыў шпарка, напэўна сьпяшыўся. Алесь наважыўся iсьцi на пралом.

– Я хачу працы. Можа ня ведаю чаго, але навучуся... Я ў Канадзе ўжо больш як год. На поўначы ў пушчы кантракт адрабляў...

– Зь якой краiны ты прыехаў?
– спытаўся ў яго Зэлман.

– Зь Беларусi.

– Дык ты Беларус?

Уласьнiк Трыфты Тонi пераключыўся на беларускую мову,

а твар ягоны зазьзяў прыязнай усьмешкай.
– Знаеш Пiнск?

– Так, знаю Пiнск, горад на Палесьсi.

– Я адтуль. Хадзi ў маё бюро, малады чалавек.

Калi Давiд Зэлман пасяброўску ўзяў Алеся за руку й накiраваў яго ў сваё бюро, змучаны доўгiмi пошукамi працы дзяцюк нарэшце спанатрыў, што здабыў сабе ўжо нейкае месца ў гэтым горадзе. Узяўшыся за працу пры вешалках з гальштукамi назаўтра ранiцай, Алесь пастанавiў, што ад гэтага часу ён павiнен сканцэнтраваць сваю ўвагу на двух прадметах: вырашыць, дзе была крынiца дынамiзму, што няспынна паганяла Давiда Зэлмана ды пазнаць-вывучыць спружыны ягонага бiзнэсу.

Сам Зэлман быў няспынна ў руху i такiм чынам дадатна ўплываў на iншых. Ён адразу спасьцярог Алесеву пiльнасьць пры працы i цi раз ня скупiўся на словы парады.

– Алесь, глянь, - казаў ён, - я прыехаў сюды перад вайной. Нiчога ня меў апроч яснай галавы i ахвоты да працы. Былi цяжкасьцi, рызыка. Бяз гэтага нiчога ня бывае. I помнi: гэта ёсьць вялiкая краiна iз многiмi пэрспэктывамi для тых, што ўмеюць працаваць i рызыкаваць. Я зрабiў сваё i бачыш, што ўжо нешта маю. Але гэта толькi пачаткi, найбольшае ўсё наперадзе. Працуй, хлопча, працуй, вучыся, мей розум. Гэты бiзнэс будзе расьцi i мы будзем расьцi разам зь iм. Я бачу, што стараешся. Гэта добра. Помнi, што ў гэтым гешэфце няма месца для разявякаў. Ясна?

Алесю падабалася тое ўсёабдымнае "мы". Адчуваў сябе ўжо жывой часткаю няспынна растучай машыны. Два гады хадзiў на вячэрнiя гандлёвыя курсы, здабыў асноўныя i зусiм неабходныя бiзнэсавыя веды. Цяпер iх можна пашырыць у практыцы i адтуль ужо накiравацца ў матар'яльна больш бясьпечную будучыню.

Нейкi час Алесь працаваў на складзе. Адсюль выгадна можна было прасачыць рух тавараў, што прыходзiлi ў краму. Закуп тавараў даручылi Якiмовiчу пазьней. Спачатку Зэлман накiраваў яго на жартаўлiва названыя iм скаўцкiя падарожжы. Алесь наведваў шматлiкiя крамы, параўноўваў цэны розных тавараў. Пабi канкурэнтаў!
– галоўны дэвiз Трыфты Тонi. Адпаведная сэлекцыя тавараў, хуткi iх рух i мiнiмальны адмiнiстрацыйны кошт - вось тыя тры кiты росту Трыфты Тонi. А карнавальная маска на рагу двух вулiцаў блiзка цэнтру гораду прынаджвала шмат клiентаў.

7

Назаўтра ранiцай у канторы зьявiлiся неабходныя сябры ўправы. Джоў Кэмп, худы, сярэдняга веку бляндын, акуратна апрануты ў стандартны чорны "бiзнэс касьцюм" трымаў функцыю гандлёвага аналiста й рэклямнага загадчыка. Жанаты iз занудай, што трымала яго на кароткiм павадку. Мала калi бываў на якiм-небудзь сяброўскiм гуляньнi працаўнiкоў кампанii за выняткам каляднага абеду цi якога-небудзь авансу. Сядзеў цяпер Кэмп у выгадным крэсьле й на каленях трымаў сытую сумку. У выпадку патрэбы, ён гэтта-ж выцягне патрэбнае iз тае пукатае сумкi i адразу манатонна павядзе

прысутных праз розныя найпазьнейшыя бiзнэсавыя цячэньнi й пералiвы, падтасоўваючы гэта ў агульныя лiкi, рэасумуючы прадказаньнямi на будучыню. Апроч iнфармацыi, якую Давiд Зэлман чэрпаў iз сваiх крынiцаў, Джоў Кэмп пашыраў ягоны гарызонт добрым аналiзам бiзнэсавага рынку. Канкурэнты расьлi. Вечны гон. Трымайся дынамiкi руху. Звольнiш крок - прападзеш.

Нiк Лок, векам у канцы дваццаткi, вызначаўся ня толькi сваёй буйнай цемнаватай чупрынай. Агрэсыўнасьць загнязьдзiлася i ў ягоных рухах, i ў заядласьцi ў працы, i ў недахопе меры шмат у чым iншым. Любiў працу, дзяўчат i спорт. Ягонае гобi (улёблены занятак) - гэтак званыя практычныяжарты. Выдумляў рознаеды й сам выконваў. Алесь спадабаўся яму i абое адразу пасябравалi. Нiк Лок пачаў працу ў Трыфты Тонi iз самага нiзу й лез уверх цяжкiм шляхам, дапаўняў камэрцыйныя веды ў гандлёвай школе вечарамi.

Анды Кул, стрыманы ў паводзiнах i нiштаваты з выгляду, у трыццатых гадох, здабыў некалi салiдную бiзнэсавую адукацыю. Стары дзяцюк, любiў усё клясычнае, жыў на дарагой кватэры. Анды любiў сяброўскiя сустрэчы й гуляньне зь людзьмi свайго асяродзьдзя цi iнтэлектуальнага ўзроўню. Шмат чытаў. Сумленны пры працы. I Нiк i Анды мелi нагляд за двума дэпартамантамi, а "олд бой" ("старым хлопцам" называлi Давiда Зэлмана) быў наагул задаволены iмi.

– Здароў, Ал!
– ускочыў з крэсла Нiк, калi Якiмовiч зьявiўся ў дзьвярох.
– Што гэта я чую, быццам ты далучаешся да нашай адборнай галоўнай каманды?

– Пры чым тут я?
– усьмiхнуўся Алесь.
– Спытайся ў свайго галоўнакамандуючага.

– Вiншую. Цешуся, што бачу цябе на нашай курасаднi, - сьцiснуў Нiк Алесеву руку.

– Дзякую, Нiк.

– Вiншуем, вiншуем. Ужо пара!
– падаў сваю руку Анды.

– Жадаю посьпеху вам, мiстар Якiмовiч, на вашай новай пазыцыi, падняўся з крэсла й трос Алесеву руку Джоў Кэмп.

– Гэта трэба было-б належна адзначыць. Як ты думаеш, вялiкi пiянер i пасьпяховец?
зьвярнуўся да Алеся Нiк.

– Я - да вашай дыспазыцыi. Выбiрайце час i месца, - адказаў Алесь.

– Што ты скажаш пра пятнiцу вечарам у цябе?
– прапанаваў Нiк.

– Час адпаведны. Месца? У мяне будзе цеснавата. Цi ў тваiм палацы нельга? Кошт пакрываю, - адказаў Алесь.

– Надзвычайна. Паклiкаю цябе на гаспадара, - згадзiўся Нiк.
– А каго-ж мы запросiм?

– Ды вось пачнем з прысутных, запросiм мiстара Кэмпа. Прыйдзеце?

– Дзякую за запросiны, аднак не магу анi згадзiцца, анi адмовiцца пакуль...

– ...пакуль не параюся iз сваёй дарагой мiсiс, - уставiў Нiк.

– Скажаце мне заўтра, мiстар Кэмп. Окэй?
– запрапанаваў Алесь.

– Окэй, мiстар Якiмовiч, так i зраблю.

Анды Кул сказаў, што вечар пятнiцы ў яго раней заняты.

– А як-жа мы безь дзяўчат? Якое бязь iх гуляньне?
– гаварыў далей Нiк.

– А цябе яшчэ нiводная не забрытала?
– спытаўся Анды.

– Пакуль што не. Пара, пара, ведаю, - усьмiхнуўся Нiк.

– Мы ня сумляваемся, што ўлiчваючы тваю практыку, патрэбную цацаньку знойдзеш, - пакляпаў Алесь Нiка па плячы.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие