Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Iншая група - быўшыя вайскоўцы з польскiх адзьдзелаў Брытанскае армii, каторыя прайшлi Гулаг, або абхiтрылi "абое рабое" ды яшчэ ў мундзiрах хаўрусьнiцкае армii памагалi дабiваць гiтлераўскую Нямеччыну. Шматлiкiя зь iх прыехалi сюды ўжо ў 1946-м годзе, атрымалi ад канадыйскага ўраду двухгадовага тэрмiну кантракты працы на фэрмах. Яны пачалi свае першыя крокi ў вольным сьвеце ад гнаявых вiлаў з заплатай 45 даляраў на месяц, харчамi й памешканьнем. Уявеце сабе, прыкладна, як мог быўшы танкiст рэагаваць на такое пытаньне канадыйскага фармэра: "А ты коньмi кiраваць умееш?"

Гэтыя новыя Шпакавы суродзiчы пачулi, што ў Канадзе ёсьць нейкая колькасьць старой беларускай эмiграцыi. Пачалi шукаць тых "калюмбасаў". I якое-ж вялiзнае было iхнае рашчараваньне, калi ў розных "рабочых клубах Горкага" цi iншых мясцох сустракалi iх i фашысьцiлi iм бальшавiцкiя гарлапаны. Так. Жаўнераў з армii,

якая змагалася з гiтлераўскiмi фашыстамi, гэта той самай калiшняй Сталiнавай блiзкай i важнай "саюзьнiцай Вялiкай Германiяй", гэтыя адурманеныя суродзiчы называлi фашыстамi! За кароткi час Шпакавы суродзiчы спанатрылi, што нiякага нацыянальнага жыцьця раней прыехаўшыя сюды "землякi з Гарадзеншчыны, Вiленшчыны цi Вiцебшчыны або Берасьцейшчыны" тут ня мелi й не стварылi. Ладная колькасьць, - каталiкiсталiся "палякамi". А ў цямноце й нацыянальнай нясьведамасьцi бальшынi з агулу даўно загнязьдзiўся рак чырвона-маскоўскае пошасьцi. Дзецi iхныя ў бальшынi ня ведалi мовы сваiх бацькоў. Канфузу нацыянальнасьцi i духовай ляяльнасьцi гэтых "калюмбусаў" ды iхных нашчадкаў спадарожнiчаў яшчэ факт, што вялiзны й непераможны "саюзьнiк" захаднiх дэмакратычных дзяржаваў у вайне - гэтта агульнаведамая i храбрая "Раша"-Расея - падчас вайны здабыла ў вачох iхных аўрэол нейкай звышсiлы й поўнай вышэйшай справядлiвасьцi. Адтуль, ад такога зьбянтэжанага ўяўленьня як руку падаць у рэчышча вялiкага й магутнага славянскага сьвету i прадказанага шматлiкiмi "прарокамi" мiсiянiзму вялiкай "Рашы"-Расеi. Дзякуючы камунiстычным агiтатарам, нацыянальная нясьведамасьць i малапiсьменнасьць нашых суродзiчаў, якiх новапрыбылыя называлi спачатку "калюмбусамi", iшла на помач камунiстычнай партыi Канады i махляром з маскоўскага цэнтру.

Шпакавы суродзiчы, намагаючыся насамперш апанаваць няведамую мову новай краiны, здабыць патрэбныя прафэсii, уладзiцца на працы, павiнны былi ад асноваў будаваць грамадзкiя арганiзацыi, Божыя сьвятынi, фiнансавыя й навуковыя iнстытуцыi - ствараць цэлы камплект патрэбных установаў сваёй нацыянальнай беларускай сям'i ў Канадзе. Беларусь наагул тут была мала знаная. Нават самая назва яе. Ня толькi адурманеныя некалi чужынцамi суродзiчы, але найбольш чужыя, уключна зь дзяржаўнымi й грамадзкiмi ўстановамi Канады, блыталi гэную "Уайт Рашу" цi "Беларашу" з "Рашай". Апроч таго Канадыйцы, што добра ўмелi жлукцiць пiва й сачыць гакэй, зьвязвалi тую чырвоную Рашу з гэнай белай. Вось у такiх абставiнах Беларусы, - гэтыя зь белай Русi нейкiя "дыпiсы", - пачыналi ў новай краiне будаваць свае нацыянальныя ўстановы, прэсу, сьвятынi i ўсё iншае.

Шпак уважна прыглядаўся сваiм суродзiчам. Бальшыня зь iх - сыны беларускiх нiваў з Захадняй Беларусi. Пераважна маладыя, несямейныя. Мала дзяўчат. Людзi, што ўмелi касой i плугам плёны на роднай зямлi множыць. Гэтта некаторыя працавалi на фэрмах, але бальшыня пасялялася ў гарадох, знаходзiла працы на розных прадпрыемствах. Першая мэта iх - купля свайго дому. На жаль, людзi з асьветай складалi сьцiплы працэнт iхнага лiку. Праўда, некаторыя тут ужо беглi ў школы, пасьля здабывалi вышэйшую адукацыю ў розных галiнах. Сумленны, працавiты народ. Ззаду - кашмар вайны, вялiзная жыцьцёвая практыка. У сэрцах - гарачая любоў да забранай чужнiком роднай зямлi, пакутнiкаў у страшэнным прыгоне. Адгэтуль i нахiл да палiтычнай акцыi. Працiўнiкам зьяўляўся адвечны вораг паняволенай бацькаўшчыны, той Купалаў "чужак-дзiкун" i гэныя "раскаваныя рабы", што "бацькаўшчыну рэжуць на кускi". Тыран цяпер прыкрываўся гуманiзмам, вёў кампанiю за мiр на ўсiм сьвеце, хаця вунь кагадзе ў Карэi распалiў быў вялiкую захопнiцкую вайну. Атрымаў належны адпор, цяпер лiжа раны.

Шпакавы суродзiчы ўзмоцнiлi агульны антымаскоўскi фронт, што ўключаў сiлы эмiгрантаў з бальшынi паняволеных Масквою народаў. Актыўнасьць праяўлялася ў масавых дэманстрацыях супраць чырвона-фашыстоўскай Масквы з розных нагодаў. Здарылася, для прыкладу, што калi ў Радфорд мясцовыя камунiсты i iхныя спадарожнiкi запрасiлi няслаўнага "чырвонага дзяка" Гаўлета Джансана з Кантэрбэры ў Ангельшчыне на так званы кангрэс мiру, дэманстранты з паняволеных Масквой народаў выйшлi дзясяткамi тысячаў на вулiцы гораду й спаралiжавалi ягоны цэнтар. Не дарма мясцовая газэта "Тэлеграм" назаўтра крычала вялiкiм сэнсацыйным загалоўкам на цэлую шырыню першай бачыны: "Вайна на мiрным кангрэсе". Дзякуючы вось такiм супольным акцыям, "новыя Канадыйцы" адразу зьвярнулi на сябе ўвагу мясцовых бясхрыбетных, з чэмбэрленаўскiмi нахiламi, палiтыкаў, што ў далейшым мела ўплыў на адносiны канадыйскiх урадаў да новых канадыйскiх грамадзянаў з Усходняй Эўропы дый да чырвона-фашыстоўскае мафii з маскоўскага Крэмля. Шпакавы суродзiчы бралi пастаянны i актыўны ўдзел у супрацьмаскоўскiх акцыях i дзiва няма таму, што пiсьменьнiк чэрпаў свае творчыя сiлы з маральнага гарту сваiх суродзiчаў.

Знаёмства з культурай i палiтыкай дзяржаўна двухмоўнай Канады прынясло беларускаму пiсьменьнiку вялiкае рашчараваньне. Зь ягонай сацыяльнай пазыцыi, - з самага нiзу, - немагчыма было ўстанавiць кантактаў з канадыйскiм навуковым, лiтаратурным цi палiтычным верхам. Шпак сачыў i аналiзаваў тое, што плыло цi валачылася са сродкаў масавае iнфармацыi друку, радыё i яшчэ ў пялёнках чорна-белага тэлебачаньня. Кажны дзень паказваў новыя гарызонты працоўнага й гандлёвага рынку. Рэкляма й розныя дзялкi-энтрэпрэнёры жырэлi на спорце. Каб гэта яны прынамсi палову часу, што на спорт, аддавалi на культуру. Шмат праўды было ў тым, як сказаў адзiн з суродзiчаў пра Канаду: тэхнiка вялiкая, а культуры няма... У вышэйшых навуковых iнстытуцыях ды галiнах масавае iнфармацыi зьвiлi гнёзды й распладзiлiся левакi й марксiсты з кагорты тых, што ў трыццатых гадох сьпяшылi ў Маскву пакланiцца кiраўнiком "перадавое сацыялiстычнае краiны", а пасьля самi, як учадзелыя, пашыралi хлусьню пра тую Маскоўшчыну й новы варварскi, чырвоны фашыстоўскi рэжым, якi ўжо тады штучным голадам i Гулагам мардаваў мiльёны нявiнных людзей. Перад выбарамi ў розныя ўрады, гарадзкiя, правiнцыяльныя i фэдэральныя, - чалавеку аж вушы абляпаюць розныя "першаклясна дэмакратычныя" кандыдаты, пачынаючы ад трох галоўных партыяў, а канчаючы тымi, у самым хвосьцiку, камунiстамi, што пры помачы рознага "пралетарыяту" й "прагрэсiстаў" не маглi нiкога й нiкуды выбраць. Свае-ж, канадыйскiя сацыялiсты, як правiла, трымалi трэцяе, значыцца апошняе месца.

Пiсьменьнiк Шпак i ягоныя суродзiчы лiчылi сябе голасам паняволенага народу. Трэба было працаваць, каб пра той запрыгонены народ пачулi найважнейшыя палiтыкi i ўплывовыя людзi перадавых i наймагутнейшых захаднiх дэмакратыяў. Iншыя народы, прыкладна Палякi, мелi на Захадзе даўно вытаптаныя дыпляматычныя i культурныя сьцежкi. А што Беларусы? Дарма, як апантаны, бегаў Луцкевiч некалi па Парыжы, каб рэпрэзэнтаваць Беларускую Народную Рэспублiку на мiрнай Вэрсальскай канфэрэнцыi. Польскiя "моцарствовыя" дыназаўры змабiлiзавалi былi свае сiлы, пусьцiлi ў ход гнюсныя iнтрыгi, каб голасу нованароджанай незалежнай Беларускай Народнай Рэспублiкi нiхто не пачуў.

Рознае зь гiсторыi свайго народу прыгадваў Антон Шпак, параўноўваў зь цяперашнiм. Бязумоўна, усiм думаючым беларускiм патрыётам было ясна, што праз такiх пакутнiкаў i гэрояў, як Калiноўскi, Багушэвiч, Гарун, Купала i шмат iншых адраджалася, крывавiлася, падала i ўставала да жыцьця новая i ўжо тысячагадовая краiна, тая самая, што дала сьвету Скарыну й Буднага, Афрасiньню Полацкую i Сапегу, Касьцюшку i Мiцкевiча, Дамейку i цэлы легiён iншых, якiх акупанты-рабаўласьнiкi баламуцiлi й выкарысталi для чужых беларускаму паняволенаму народу iнтарэсаў. Цяпер была крытычная сытуацыя. Трэба абавязкава, каб захаднi сьвет, якi адзiн можа здужаць Маскву, ведаў пра вялiкую катастрофу, што наблiжаецца пад маскай гуманiзму, прагрэсу, мiру. Адтуль iдзе няволя, прыгон, бязбожнiцтва, жахлiвая галеча i сьмерць.

Былi-ж спадзяваньнi, што бальшыня Канадыйцаў выслухае i зразумее выгнаных з роднае зямлi i ўсiмi пакрыўджаных. Якая наiўнасьць! Да гэных уверсе, што кiравалi гэтай гаргарай ад Атлянтычнага да Цiхага акiяну, ня было шанцаў нiяк далезьцi. А гэтыя зьнiзу, што цiкавiлiся гакеем, наагул спортам, комiкамi й глумiлi пiва Молсан i Лабат, не маглi, каб i хацелi, такiх, як Шпак разумець. Дый навошта гэтыя "праклятыя дыпiсы" Канадыйцам, каторыя далi iм лёгкi хлеб, сваёй нейкай дурной палiтыкай галовы дураць? Гэтта-ж збоку, зь юдавай усьмешкай, мясцовы чырвоны махляр, у сацыяльных справах адмысловы марксiстоўскi "экспэрт", барабанiў пра мiрную сталiнскую цi хрушчоўскую палiтыку. Iншыя-ж, што на маскоўскiм iшлi павадку, фашысьцiлi такiм, як Шпак, на ўсе застаўкi, абвiнавачвалi iх у супрацоўнiцтве зь гiтлераўскiмi злачынцамi, пагражалi судамi й расплатай за "грахi перад савецкай радзiмай".

Шпак намагаўся мабiлiзаваць усе свае сiлы, каб праўду пра паняволены народ, пра мiльённыя ахвяры, зганьбаваныя сьвятынi, пра пошасьць русыфiкацыi, зьнiшчэньне цэлай вялiкай культуры вялiкага народу, пра поўную антынародную нiкчэмнасьць акупыцыйнага маскоўскага рэжыму, каб пра ўсё гэта сьвет пачуў. Званi звон на трывогу! Няхай чуюць у Мангатане й Вашынгтоне, над Тамiзай i ў Аттаве, над Амазонкай i ў Рыме, у Парыжы й Буэнос-Айрэс, у Канбэры й Менску, у Маскве й Варшаве. Званi, ня спыняйся, папанатуж усе свае сiлы. Наракаеш, што ты, на самым нiзе сацыяльнай драбiны ў Канадзе шмат церпiш. Згадай тых, якiх цяпер мораць голадам, холадам, непасiльнай працай у Гулагу!

Поделиться:
Популярные книги

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

В тени большого взрыва 1977

Арх Максим
9. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В тени большого взрыва 1977

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Искатель. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит