Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Тады зьдзiўлены сьвяты Пётра спытаўся ў Хрыста, чаму гэтыя людзi, якiя на дне галечы, жывуць зь песьнямi. I пачуў такi адказ: - Ты ня бачыш, што гэтыя прыгнечаныя горам людзi песьняй сваю душу выражаюць? Яны сьпяваюць вясной i летам, сьпяваюць калi аруць поле й зьбiраюць ураджай, на дажынкi i ў дзень Уваскрасеньня, зь песьнямi сустракаюць нованароджаных i таксама тады, калi адпраўляюць блiзкiх на той сьвет, сьпяваюць на вясельлях i хрэсьбiнах, на працы i падчас адпачынку. Сьпеў для iх - значэньне, сэнс жыцьця.

Пётра зразумеў. Яны йшлi побач жытняй нiвы i апостал заўважыў, што будзе дрэнны ўраджай. Надта-ж

шмат васiлькоў расло мiж нягеглых каласоў жытнiх. Тады ён спытаўся ў Госпада: - Чаму тут расьце так шмат васiлькоў у жыце? Цi-ж гэтыя людзi ня ведаюць, што бедная глеба абаiх ня выкармiць? Цi-ж яны такiя няведы?

I адказаў яму на гэта Iсус Хрыстос: - Гэтыя людзi, каторыя адкрылi прыгажосьць песьнi, таксама ведаюць цану працы. Ды яны ня менш цэняць i красу, а таму й ня вырвуць сьцiплага васiлька, каб расло жыта. Што-ж гэта за жыцьцё без красы? Для iх васiлёк i зьявiўся ўвасабленьнем красы, сьцiпласьцi i ўзьнёсласьцi душы. Яны гэту кветку абагаўляюць. Праўда, што мала iм дадзена цяпер. Цi-ж ты хацеў-бы, каб яны мелi яшчэ менш? I калi яны, Хрыстос i ягоныя спадарожнiкi, нябачныя для людзей, праходзiлi побач руплiвых жнеек то пабачылi, як жанчыны й дзяўчаты спынiлiся ды iзь сярпамi ў руках, сьпявалi:

няма лепш цьвяточка над васiлёчка.

Лёгкi ветрык падхапiў тую песьню i iншыя галасы жнеек зь iншых нiваў далучылiся да таго хору, якi ўслаўляў сьцiплы васiлёк.

– Гэта запраўды прыгожа, яно натхняе чалавека. Так мне здаецца, як чую пра гэных людзей з Багдановiчавага твору. Цi запраўды яны такiя, Беларусы?

– Багдановiч ведаў пра каго пiсаў. Ён быў генiяльным.

Вера зiрнула блiжэй у вочы дзяцюка. Спасьцерагла там нейкi цень, якога раней ня бачыла. Пра бацькаўшчыну, вiдаць, думаў. Вочы напоўненыя тугою, можа таксама па тым Багдановiчавым васiльку. Хто ведае... Цяжка зразумець, што гэты чалавек, якi, пэўне-ж, любiў свой край i народ, не астаўся там мiж сваiх такiх добрых людзей. Вера добра зразумела i асэнсавала глыбiню Багдановiчавага "Апокрыфу". Дзяўчына цiкавiлася расейскай лiтаратурай. У некаторых творах Горкага, якiя падсоўвалi ёй у клюбе, прыгадала падобныя элемэнты пра бяду, красу й песьнi, якiя так умела згарусьцiў у адзiн кароткi твор Багдановiч. Праўда, той Пешкаў-Горкi бяз Бога абыходзiўся неяк...

Вера не адважылася адчынiць рот для таго кардынальнага пытаньня. Час надыйдзе. Лепшая будзе нагода, каб гэтага цiкавага дзяцюка выпытацца пра што трэба. Недзе ззаду маячыўся цень Капшуна, ягонае ганьбаваньне гэтых новапрыбылых, каторыя быццам жывых матак i iхных малых дзетак падчас вайны ў агонь кiдалi. А тут вось побач яе чалавек iз такой, як выглядае, адкрытай душой i чулым сэрцам... Нешта тут не пасуе - гэты дзяцюк i Капшуноў партрэт...

Больш таго. Гэты прыгажун закрануў i ў ейным сэрцы нейкую чулую струну. Ледзь крыху, але закрануў. Ужо там недзе ззаду можа падасьпець трывога, што яна ня зможа быць да гэтага чалавека, як тыя людзi з клюбу вымагаюць, зусiм абыякавай... Адчувала, што нешта, - а што гэта магло быць?
– скранулася ў ейным сэрцы.

– Вера, - зьвярнуўся да яе Алесь надта ласкавым голасам, - хацеў-бы i я цябе назваць маёй кветкай, можа не васiльком, але нейкiм рамонкам...

– Ты што, таксама нейкi паэт, цi як?

– Ды не. Але прызнаюся, што я ня меншы паклоньнiк красы, чымся быў наш слаўны Максiм, цi, - калi ўжо пашукаць

далей, - стварыцель мадоннаў слаўны Рафаэль.

– Во, во, зараз зробiш зь мяне Вэнэру Мiлоскую, паставiш на п'едэстал i пакланяцца будзеш. Ха-ха!
– шчыра зарагатала Вера.

Спроба сьпiхнуць Алесева прызнаньне на жарт не ўдалася. Румянец разьбегся па твары i вочы ейныя пазьбягалi сустрэчы з Алесевымi.

– Мая прыгожая кветка Вера? Васiлёк цi рамонак? Скарэй усяго рамонак.

Алесь насалоджваўся дзявочым зьбянтэжаньнем. Выкрывалася цнатлiвая, нiкiм магчыма незакранутая дзявочая нявiннасьць. Нясьмеласьць, няпэўнасьць у цiхiм голасе, якi, хаця-нехаця, мусiў гамаваць азарт першых парываньняў каханьня. I тут-жа, у гэтым голасе, нейкi дысананс.

– Алесь, каб ты ведаў мяне, запраўдную...

Гэтта яна завагалася.

– Але-ж, але, зараз раскажаш мне страшную гiсторыю, падобную да тых юрлiвых апавяданьняў часапiсу True Confessions (Запраўдныя споведзi).

– Пачакай, я схаджу да свайго возу й нешта прынясу, - сказаў Алесь. Ён ускочыў, пабег да аўта, выняў спад сядзеньня бутэльку брэнды, другую бутэльку вады "Канада драй". Неўзабаве прыбег да дзяўчыны й зноў сеў побач. Напалову налiў брэнды ў плястыковыя кубкi, з папяровага мяшка выцягнуў загорнутыя ў паперы канапкi, паставiў побач бутэльку з вадой.

– Вып'ем, - запрапанаваў, падаючы Веры гарэлку.

– Ня п'ю я, прабач, - сказала цiха Вера.

– Прашу. хоць крыху, вусны памачы.

– Глядзi, напоiш мяне, бяду будзеш мець, - усьмiхнулася дзяўчына.

– За нашае здароўе!

– Добра, за нашае здароўе.

Яна запраўды ледзь вусны памачыла i Алесю давялося колькi разоў спанукаць, каб выпiла тое да дна.

– Так што ты запраўды ня хочаш слухаць пра мяне?
– спыталася, гледзячы Алесю ўважна ў вочы, кусаючы канапку.

– Калi маеш нязвычайную, нейкую надта цiкавую гiсторыю з жыцьця свайго дык напiшы ў той часапiс "Тру канфэшанс", куды ўсе пакрыўджаныя цi азартныя дзеўкi пiшуць, - жартаваў Алесь.

Вера не сьмяялася.

– Магчыма, што некалi раскажу й зразумееш...

Алесь уважна зiрнуў на яе. Што такое яна можа яму расказаць? Можа пра першае i катастрафальна-няўдалае каханьне? А можа пра тое, як яны тут цярпелi падчас слаўнае вялiкае дэпрэсii, цi пра тое, як за iхныя рабочыя клюбы заступалiся камунiсты?

Пасьля таго, як Алесь выпiў другую брэнды, гэтым разам на солё, адчуў што хлынула цяпло ў галаву.

– Дык што, можа пабяжым зноў паплёхацца?

Ледзь скончыў, а дзяўчына ўжо была на нагах.

"Але-ж i дурань я, мусiць закахаўся!" - сьмяяўся сам зь сябе Алесь пад вечар, калi адвёз дзяўчыну й вярнуўся на кватэру.

13

Калi аднойчы Вера пачала распытваць Нiну Ляскiн пра Капшуна, тая сказала, што мужчына працуе недзе ў страховачнай кампанii, разыйшоўся з жонкаю i агулам ён добры чалавек, якога людзi часта недацэньвалi. Калi-ж Вера хацела даведацца якую пасаду цi працу Рыгор Капшун меў у мясцовым рабочым клюбе iмя Горкага, дзе зьбiралiся "рускiя канадцы", пачула ад Нiны дакор, што яна крыху занадта многа хоча ведаць. Гэткi дакор крыху ўкалоў Веру бо ня пыталася-ж яна пра нейкiя зашыфраваныя атамныя тайнiцы. У памяцi засела падазрэньне, што Капшун мог быць ня тым, чым прыкiдваўся. Павiнна-ж быць нейкае апраўданьне сакрэтнасьцi Нiны Ляскiн.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6