Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Калi яны, як кажаш, крымiнал, дык што прасьцей?
– сказала Вера.

– Вось у тым то й дзела, што тут ня ўсё так проста, як яно выглядае. Бачыш, яны маюць сьвязi i iх фiнансуюць ня толькi амэрыканская i iншыя разьведкi, але й германскiя фашыстоўскiя рэваншысты. Яны вельмi заўзятыя, за грошы, канечне, жыруюцьна людзкой наiўнасьцi i палiтычнай няграматнасьцi, нават некаторых землякоў з нашай старой эмiграцыi абалванiлi.

– Аж так?
– зьдзiвiлася Вера. Здавалася, яна зразумела пра якiх нягоднiкаў-вылюдкаў Грыша распавядае. Усё-ж чакала, пакуль той дабярэцца да нечага канкрэтнага, што адносiцца да ейнай працы ў гэтай чалавеканенавiсьнiцкай

групе.

– Дык, сьледавацельна, - Капшун зацягнуўся пахнучым дымам, зiрнуў Веры ўважна ў вочы, - цяпер атнасiцiльна тваёй задачы, значыцца работы... Бэрлiнскi камiтэт найбольш вока дзяржыць на iхнiх лiдарах. Адносна iх хочуць iнфармацыi, панiмаеш... Такiя весьцi яны належна выкарыстаюць, асобiнна калi гэтыя фашыстоўскiя прыхвасьнi маюць родственiкаў удома. А многiя iх маюць.

– Ага...

– Вось i будзеш працаваць мiж гэтых людзей, - сказаў Капшун фiнальным тонам.

– Што маю рабiць? Iнфармацыi зьбiраць. Окэй. А дзе, ад каго пачынаць, дзе яны гэтыя ворагi народу ёсьць? Вы знаеце каго зь iх?

– Усё табе як сьлед паясьню ў час, як трэба, дам указаньнi. Работа табе спадабаецца, я гэтага пэўны.

– Я спадзяюся, - адказала Вера тонам, якi чакаў выкрыцьця нечага новага i надзвычайнага. Але Капшун, як выглядала, марудзiў.

– Ты не забоцься, - сказаў Грыша.
– Апроч некалькiх закаранелых крымiналiстаў, запраўдных прафэсiяналаў, гэтыя людзi маюць адкрытае сэрца i ёсьць зялёныя аматары там, дзе праводзяцца так называемыя спецыяльныя мерапрыемствы. Доступ да iх лёгкi. Яны цябе спаткаюць з адкрытым сэрцам, асобiнна бяручы пад увагу тваю красату...

Пры згадцы пра "красату" Капшуновы юрлiвыя вочы ўважна аглядалi спакусьлiва-прыгожую дзяўчыну. Галава-кукiш налiлася нейкай агрэсыўнай паўнатой. Пачырванеўшы, Вера абцягнула дол спаднiцы нiжэй каленяў. Напружаньне. Патрэбны хуткi разрад.

– Можа вы вып'еце?
– асьмелiлася дзеўка.

– Чаму-ж не...

– Я зараз прынясу, - устала дзяўчына й зьнiкла ў кухнi. Нiнiна пляшка гарэлкi тры чвэрткi поўная. Добра. Трэба будзе ёй адудзячыцца. Вера наладавала мiску лёду з халадзiльнiка, паставiла бутэльку з гарэлкай i яшчэ адну з джынджэр-эйл-вадой i шклянкi на паднос ды вярнулася ў сьвятлiцу. Грыша хадзiў па пакоi. Калi яна стаўляла паднос з напiткамi на столiк, ён спынiўся, зблiзу зазiрнуў ёй у вочы, а на твары-кукiшы паказалася грымаса, быццам усьмешка.

– Эх, чтобы я был так лет двадцать моложе!
– уздыхнуў Капшун.

– Ну й што, каб быў?
– Вера адыйшла пару крокаў назад.

– Яшчэ спрашываеш, - наблiзiўся мужчына да Веры.
– Да ты-жа, мол, толька i будто бы сама ляцiш у аб'яцiя...

Пры такiх словах ён ушчыкнуў дзяўчыну за грудзi.

– Ну што вы, Грыша, пазваляеце сабе!
– стукнуўшы па касматай выцягнутай руцэ адскочыла Вера.

Пасьля нязручнае хвiлiны Капшун усеўся на канапе, налiў палову шклянкi гарэлкi, адным махам перакулiў яе ў шырока адчынены рот, укiнуў у шклянку лёд, налiў джынджэр-эйл i запiў гарэлку.

– Як далёка ты, дзеўка, зайшла зь Якiмовiчам?
– спытаўся.

На твары ягоным распаўзлася чырвань, а вочы налiлiся шэрасьцю.

– Дык вы й пра яго ведаеце?

– Ну да, канечна.

– В чем дело? Я-жэ зь iм... у яго работаю.

– Я не имею время за тобой насматривать, но хотел бы узнать затащил он тебя уже в кровать или нет.

Грышаў голас завайстрыўся. Можа гарэлка дзее? Узрушэньне пераключала яго на расейскую мову.

– Што за вапросы!
– пачырванела Вера. Румянцам загарэўся твар дзяўчыны. Такiя пытаньнi

чалавека з колкiмi вачмi, у якiх раней гаспадарыў прылiў юрлiвасьцi, прыносiлi небясьпеку. У скронi ўдарылi малаточкi. Капшун налiў амаль палову шклянкi гарэлкi сабе i Веры.

– Я гарэлкi ня п'ю, - станоўчым голасам сказала дзеўка.

– Ну, ничего, пригубить можешь!
– ён падаў Веры шклянку з гарэлкай. За наше сотрудничество! Окей?
– спытаўся ў яе, стукнуўшы сваёй шклянкай у ейную.

– Окэй, - нясьмела адказала Вера. "Хто яго ведае, што ён далей пачне вытвараць. Лепш асьцярожна зь iм", - меркавала дзяўчына.

– За твае ўсьпехi!
– прадаўжаў Капшун. Ён выпiў гарэлку, запiў вадою, а Вера адно памачыла вусны.

– Буду старацца, - адказала.
– Але чаму пытаецеся нашчот Якiмовiча? Што ён?

– Да он один с этих... понимаешь, наших объектов... фашистских колаборантов, сволочь!

– Ён хто?

– Я-ж сказаў: ён адзiн з тых крымiналiстаў, фашысцкi калабарант!

Дзяўчына анямела, адчынiла ад зьдзiўленьня рот. Што гэта такое чуе яна ад гэтага чалавека? Усьведамленьне сказанага iм прыходзiла паволi. Нешта быццам кальнула ў сэрца. Алесь... Што гэта такое? Адно тады стукнула ёй у галаву, якая ўжо неабыякавая яна да гэтага чалавека! Куды больш - закаханая. А гэтта вось кажуць, што ён з той крымiнальнай групы, можа дзе нявiнных людзей забiваў! Зь вялiкiм намаганьнем старалася ўтрымаць раўнавагу. Грыша трымаў на ёй свае колкiя, але крыху ўжо засмужаныя гарэлкай вочы.

– Калi йдзе пра Якiмовiча, я да яго... як вам сказаць? няпрывязаная, - сказала з ваганьнем у голасе дзяўчына.

– Да. Харашо. Хачу табе наказаць: нiколi не разрэшай чтоб тваё пэрсанальнае жыцьцё было заградай у iспалненьнi ўзятых табой абавязкаў. Не положено, понимаеш?! Якiмовiч гэта адзiн зь iх большых тузоў на нашай лiсьце. Другi ёсьць Антон Шпак, iзьвесны фашысцкi бебурнацкi пiсацель, таксама зьдзесь пражывает. Но ёсьць i другiя. Такiм нужно адабраць голас. Панiмаеш? Чтоб это зьдзелаць, нужна полная iнфармацыя. От как... Мы заiнцерэсаваныя iх слабасьцямi, навыкамi, сваякамi, якiх маюць дома, значыцца ў Саюзе Савецкiм... Каротка гаворачы, трэба iх iзучыць: чым яны дыхаюць, чым жывуць, што робяць. Неабхадзiма паэтаму ўлiцца ў iх обшчаства. Самае важнае - грунтоўнасьць i точнасьць, значыцца дакладнасьць. Промаху нам не положено делать. Понимаешь? Ведаю, што ня маеш практыкi ў такiм напраўленii... Цi згаджаешся такой работай заняцца?

– Га? Чаму-ж не... окэй!
– паспяшылася з адказам Вера.

– Прежде всего и самое главное, - устаў Грышка з канапы, - советую тебе точно и усердно заняться Якимовичем... Калi ня будзе iншага выхаду, можаш навет пусьцiцца поўным образам... абы толькi ўлезьцi ў ягоны круг обшчаства. Панiмаеш? Патом я табе скажу што далей рабiць.

"Пусьцiцца поўным образам"... "Пра што гэты чалавек гаварыў? Пусьцiцца?" Увесь гэты, падсунуты ёй так умела нейкiмi там вышэйшымi апэратыўнымi спэцамi абавязак, паказаўся ў Верыным уяўленьнi зусiм iншым тварам. Пратэставала пачуцьцё, спрачалася яно з розумам, з развагай, недзе вагалася перад няведамым. Хто такi гэты вось чалавек з галавой-кукiшам, каторы нагаварыў ёй такiх бязглузьдзiцаў пра Алеся, да якога толькi вось кагадзе ў сэрцы зарадзiлася нейкая iскра, што разгаралася, пагражаючы вялiкiм полымем? Той Алесь, якога пазнала з працы i сустрэчаў, гэты прыгожы i дынамiчны дзяцюк зусiм не адпавядаў постацi нейкага там фашыстоўскага ката, што нявiнных людзей мог забiваць... Ёсьць недзе разгадка. Што-ж, тымчасам перад табой Гордыеў вузел...

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена