Зацюканы апостал

на главную

Жанры

Поделиться:

Зацюканы апостал

Зацюканы апостал
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Трагікамедыя ў дзвюх дзеях

Дзейнічаюць такія асобы:

Тата — звычайны, хатні, такіх многа. Зусім ручны: хто паманіць, да таго і ідзе. Адна вельмі важная дэталь: ён жыве за мяжой. Праўдзівы, як і большасць мужчын.

Мама — таксама жыве за мяжой, гаворыць, можа, і правільна, а што яна думае… Каб яна з’ела тое, што яна думае. Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так… як–небудзь…

Сын — іхні сынок. Ну і паслаў жа ім бог дзіцятка! Не дзіця, а камяк голых

нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты. У нас гэткіх разумнікаў не бывае, а калі дзе і трапіцца, дык пра такога звычайна кажуць: малады, ды ранні. А ў іх вундэркіндам завуць. Але гэты — вундэркінд асобага роду: ён — не матэматык, не музыкант, не шахматыст, не паліглот, а зусім нечакана — вундэркінд–палітык. Пакуль што малавопытны, бо малады: што думае, тое і гаворыць. Вельмі хоча быць з барадой, а яна не расце, і ўсё.

Дачка — яго сястрычка, адзінаўтробны антыпод. Зачараваная брацікам, яна ахвотна падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідае прэч, як непатрэбныя: дабрату, шчырую сумленнасць, ласкавасць. Ён лічыць, што яны перашкодзяць яму стаць тым, кім ён хоча стаць, а яна пераконана, што без гэтых якасцей — чалавек непаўнацэнны.

Дзед — старамодны, як і належыць дзядам. Ганарыцца тым, што адпакутаваў за ўсе будучыя пакаленні. Ён — дыялектычная процілегласць свайму ўнуку, і таму не дзіўна, што ў яго стрэчнае жаданне: хоча быць дзіцем, ён з радасцю памяняўся б з унукам і гадамі, і ролямі, і барадой.

Усе дзеючыя асобы ў гэтай п’есе імпартныя, нават палітычны каментатар у тэлевізары — занадта інфармаваны і палітычна падкаваны. Яму здаецца, быццам ён асабіста прымае роды ў чалавецтва, а нам здаецца, што ён вось–вось пакажа і нованароджанага, быццам і нованароджаны ўжо ў ягоных руках, там — пад сталом. Бо чаго ж ён так часта зіркае туды, уніз?

Дарэчы, каментатар можа быць у трох ці больш іпастасях, па прыкладу: бог–айцец, бог–сын, бог — дух святы.

Месца дзеі — недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім–небудзь востраве ў якім–небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена.

Час дзеі — якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі. Пакуль саха гісторыі не заарала гэтую баразну, паглядзім, падзівімся, што там дзеецца.

Ад аўтара

За апошнія гады мне часта даводзілася ездзіць у камандзіроўкі на чужыя землі. Усё, што я там назіраў — падзеі, факты, людзі, агульная атмасфера жыцця, — запаміналася, адкладвалася ў памяці. Што надоўга, а што і ненадоўга. Ад розных краін аставаліся розныя ўражанні, але гэтью розныя ўражанні складалі ўсё–такі адзіны вобраз жыцця там, у свеце, дзе пануе капітал. Пры ўсёй рознасці і часам экзатычнасці прыватных з’яў праглядалася агульнасць у сутнасці супярэчнасцей.

Усё, што адбываецца ў п’есе, магло здарыцца ў любой капіталістычнай краіне, дзе агіднасць маралі, прыніжэнне асобы, бесперспектыўнасць заўтрашняга дня, жорсткасць і бесчалавечнасць мяшчанскага быту становяцца відавочнымі не толькі тым, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, а нават дзецям. Невыпадкова ў цэнтры п’есы — малы.

Для буржуазнага асяроддзя характэрныя дзве рысы, хоць і процілеглыя, але звязаныя дыялектычным адзінствам: псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы і на гэтай глебе з’яўленне фашысцкай ідэалогіі і культу сілы. Зачараванае кола, у якім чалавек гіне, калі не здолее з яго вырвацца.

I калі я зразумеў гэта, то пераварушыў усё, што назбіралася ў памяці, і выклаў на

паперы ў форме п’есы. Калі атрымалася нешта сатырычна–вострае, то заслуга аўтара тут не такая ўжо і вялікая. Жыццё дае столькі фактаў і гатовых сітуацый, што варта толькі добрасумленна запісаць іх — і атрымаецца сатыра. Аб’ектыўна праўдзівы вобраз буржуазнага асяроддзя і ёсць самая злая сатыра. Віна не мая і заслуга не мая. Але не скажу, што мая хата з краю.

Дзея першая

Карціна першая

Сучасная кватэра накормленага чыноўніка. Ва ўсякім разе, сёння яго сям’я сытая. Кватэра на трэцім паверсе. Злева — шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла. За акном відаць вершаліны дрэў. Побач з экзатычнай пальмай можна паставіць міндаль ці каштан, а можна і ліпу. Яна расце на розных шыротах. Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражае, выклікае пачуццё, нібы ў храме, нібы ў свяцілішчы — на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі–рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лесачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы. Дарэчы, ён асвоіў лесачкі, як цыркавы гімнаст. У стэлажы сярод кніг тры нішы. Адна ўсярэдзіне абклеена чорным аксамітам. У ёй сядзіць бронзавы Буда. Справа, крыху ніжэй, ніша з зялёным сукном. Там гіпсавая галава Майсея, копія вядомай скульптуры Мікеланджэла. Злева ў нішы на светла–блакітным фоне — крыж з драўлянай галавой Ісуса Хрыста ў цярновым вянку. Здаецца, Ісус Хрыстос вось–вось цяжка ўздыхне. Зажмурыўся ад нечага. У пакоі — тата і мама. Поўная цішыня. Яны не размаўляюць. Але адчуваецца — калі яны загавораць, то ўжо загавораць моцна. Карацей кажучы, атмасфера пераднавальнічная. Праходзячы адно паўз аднаго, яны неяк староняцца, быццам пабойваючыся, каб між імі не пыхнула кароткае замыканне, не бліснула маланка, не грымнуў пярун. Мама шукае месца новай карціне. Прымервае ў адным кутку, адыдзецца, паглядзіць, палюбуецца, потым перанясе ў другое месца, зноў палюбуецца. Карціна вялікая, месца ёй знайсці цяжкавата. Тата не–не дый зіркне на маму, так зіркне, — ну, нібы ў яго ў кожным воку па лазеры. Нарэшце ўсё–такі ён не стрываў.

Тата. Навошта цягнуць такое ў кватэру? Без неўрапатолага цяжка зразумець. Ну і густ!

Мама. У цябе свой густ, у мяне — свой.

Тата. У нас жа дзеці! Іх выхоўваць трэба!

Мама. Выхоўваць? А ты ўчора пра дзяцей падумаў, калі прынёс гэтую… гэтую поскудзь? (Паказвае на статуэтку, што часова стаіць у адной нішы з Майсеем.)

Тата. Гэта не поскудзь, а твор мастацтва. Гэта работа аднаго з лепшых афрыканскіх рэзчыкаў па дрэву. Нават у Афрыку пранік сучасны стыль, нават там разумеюць, а цябе… Цывілізацыя прайшла міма цябе.

Мама. Цывілізацыя? (Схапіла статуэтку і тыцкае яжу пад нос.) Гэта брыда — цывілізацыя?

Тата. Асцярожна!

Мама. Што гэта такое? Назаві мне гэта!

Тата. Разуй вочы! Гэта — дзяўчына, маладосць!

Мама. Чаго яе так перакруціла? Што яна робіць? Прышчык выціскае на сваёй ягадзіцы?

Тата. Ты ж прыгледзься! Яна ж так саромеецца. Па–афрыканску так саромеюцца. Гэта ж сама нявіннасць! Наіўнасць! Наіўнасць і чысціня! Як свежая навалачка. Па–афрыканску так саромеюцца…

Комментарии:
Популярные книги

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2