Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Толькі дачка слухала малога, як зачараваная.

Тата. Ты сам да гэтага дадумаўся?

Сын. Неабавязкова самому. На гэта ёсць аўтары. (Паказвае на кнігі.) I дзіўная рэч: у самых мудрых — самы горкі лёс. Адны жылі ў беднасці і рана гінулі ад сухотаў, другія канчалі дні ў казематах, трэціх забівалі на дуэлях, а некаторым даводзілася яшчэ горш. Джардана Бруна за ерэтычную філасофію спалілі на кастры. А Дэфо — аўтара «Рабінзона Круза» — за сатырычны артыкул на цэлыя суткі прывязалі

да слупа на гарадской плошчы. I хто ні ішоў — павінен быў плюнуць яму ў твар. I некаторыя плявалі. Тата, а ты плюнуў бы?

Бацька адвярнуўся, але сын стараецца заглянуць яму ў вочы.

Тата. Я?.. Не пайшоў бы на плошчу. Каб не парушыць загад.

Мама. Ну, вось што — ты зубы не загаворвай. Вось табе наказ: у нашым двары павінен быць мір. А за тваю правіннасць я цябе з дому не выпушчу. Будзеш месяц сядзець дома. Каб ведаў свае граніцы.

Сын. Мама! Ты хочаш мяне замураваць? Гісторыя ўсё–такі паўтараецца. (Хутка знаходзіць на паліцы патрэбную кнігу.) Некалькі вякоў назад адзін грэк — Паўзаній — здрадзіў свайму гораду, Афінам. Яго судзілі. Прыгавор быў кароткі: смерць. Але яму ўдалося ўцячы з–пад варты. Ён схаваўся ў храме. Там яго ніхто не меў права нават крануць. Але афіняне ўсё–такі перахітрылі хітрага здрадніка. Рашылі замураваць яго ў храме. А пачаць, першы камень пакласці павінна была маці таго здрадніка. I пачала. I паклала. Замуравалі. Мама! Ты хочаш паўтарыць подзвіг той грачанкі? Але ж я не здраднік. Я толькі абараняў свой гонар!

Тата (катэгарычна, важна). Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад малыша! Няхай жыве малыш! Ты хочаш зрабіць з яго медузу? Бесхрыбетніка?

Сын (крычыць). Брава! Вікторыя! Я буду сва–бо–о–дны–ы!

Дачка. Чаму ты так радуешся! Падумаеш — свабода! Што ты яе — на хлеб намажаш?

Сын. «Смяюся з чалавечае дурнаты і яе ж аплакваю», — сказаў філосаф. Эх ты, эмбрыён! Ды ці ведаеш ты, колькі людзей загінула, самі на смерць пайшлі за свабоду? На катаргу! На вісельню! На эшафот! На штыкі! На кулі! Ды ты ведаеш, што такое свабода? Воля! За свабоду, за волю і я магу пайсці на эшафот. Нават на касцёр!

Дачка. Ну і дурань! Вось скажы мне: «Ты свабодная». I я не ведаю, што рабіць. А так лягчэй. Галоўнае — усё проста. Прыйдзеш у школу — настаўнік кажа: «Чытай гэта». Я і чытаю. Скажа: «Пісаць трэба гэта». Я і пішу. Як на вуліцы паводзіцца — таксама скажуць. А дома — мама. Зварыла крупнік — ем крупнік. Паслала купіць кока–кола — збегала. Класціся ў пасцель — лягла. А свабода — гэта што? Насуперак ці як? Думаць трэба, як над арыфметыкай.

Сын (вельмі здзівіўся). Першы раз чую такое! О алах! О Магамет! О Езус! О матка боска! Во дзе корань тыраніі! Во дзе карэнне рабства! Добраахвотнае рабства — фундамент для трона цару — каралю — фараону. Гэта я ўлічу! Гэта я запомню! Ну — не! Твая філасофія не для мяне! Тата! Значыць, я правільна дзейнічаў? З Мухамедам. За месца пад сонцам. А?

Тата. Ва ўсякім разе — па–мужчынску. Трэба, каб цябе паважалі і баяліся на цябе нападаць. Сіла, брат, ёсць сіла! Яе павінны бачыць усе. Многа сілы — не трэба і розум.

Мама. Ты чаму вучыш?

Не! Гэтак далей нельга. Ён хоча, каб сын вырас гангстэрам. Не, я не дапушчу! Я не дам! Усё! Разрыў! Дачушка! Ты чула, чаму вучыць бацька сына?

Дачка. Чула.

Мама. Мы з бацькам разводзімся. Таму што больш такое цярпець немагчыма! Наш двор не джунглі, дзе ўсе звяры і хто дужы, той грызе слабога. Я за дзяцей паваюю! Мы з бацькам разыходзімся. З кім ты астаешся?

Дачка (не адразу, скрозь слёзы). З табой.

Сын (спахапіўся). Ой! Ледзь не правароніў! (Кумпільгом злятае з лесачак да тэлевізара.) Час палітычнага каментатара! (Уключае тэлевізар.)

Мама. Сынок! А ты з кім?

Сын. Мама! Ты забываеш, што для мяне палітычны каментатар важней за… Ды тут хоць каменне хай з неба падае… Не перашкаджай!

Палітычны каментатар. Некаторыя палітычныя дзеячы малых дзяржаў спрабуюць іграць па супярэчнасцях вялікіх дзяржаў, разлічваючы на эканамічную і ваенную дапамогу ўзамен палітычных сімпатый. Толькі сімпатый.

Мама. Сын! З табой размаўляе мама. (Прыцішыла голас палітычнага каментатара. Ён губамі варушыць, а голасу яго не чуваць.)

Сын. Не перашкаджай, мама. Ты чуеш, якая цікавая перадача?

Мама. Ты нічога там не разумееш.

Сын. Усё разумею. Паслухай. (Павярнуў ручку рэгулятара.)

Тата. Будзе здольны дыпламат. (Рагоча.)

Палітычны каментатар. Тактыка ігры на супярэчнасцях паміж вялікімі стварыла ўмовы для малых дзяржаў заключыць цэлы шэраг вельмі выгадных эканамічных пагадненняў. У выніку: спрэчка паміж вялікімі…

Мама (выключае тэлевізар). Сын! Не ўхіляйся!

Сын (каментатару). Святлейшы! Аб’яўляю табе падзяку!

Мама. Гэта перадача не для цябе.

Сын. А для каго? Для вас? Толькі для мяне! Выключыла на самым цікавым. Вывады не пачуў!

Мама (трагічна). Сын! Тут вырашаецца твой лёс. З кім ты?

Сын (прыжмурыўшы адно вока, разгледзеў тату, вывучыў маму). Я яшчэ не выбраў.

Сын лезе па лесачках наверх.

Мама (здзівілася). Чаму? Пачакай, сынок. Ты нічога не зразумеў…

Сын (успыхнуў). Каментатара не разумею! Цябе не разумею! Тату не разумею! Нічога не разумею! Што я? Крутлы дурань, па–вашаму?

Мама. Ты не дурань. Ты проста малы яшчэ.

Сын. Малы? Калі вялікія спрачаюцца, малыя выйграюць. Чула?

Тата (рагоча). Закончаны міністр замежных спраў.

Сын. У бітве з Мухамедам я панёс матэрыяльныя страты. Во! (Паказвае шапку.) Тата! Кампенсацыя будзе?

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6