Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Сын. Бог — таму і бог, што яму ўсё вядома!

Уваходзіць мама. Абышоўшы ўсю кватэру па крузе, яна ідзе да тэлефона, здымае трубку і набірае нумар.

Мама. Мадам Жаклін? У вас пражывае студэнт Нана Нкеція… Так, негр. Будзьце ласкавы, папрасіце яго да тэлефона. Гэта з дэканата. Так, калі ласка.

Паўза.

Нана? Гэта я. (Спяшаецца папярэдзіць.) Не называй па імені. Там з табой поруч нікога няма? Прыдумай сам. Як хочаш.

Можаш і так. А як гэта гучыць па–вашаму? Ой, я не запомню… Ты паабедаў ужо? А чаму? Ах ты, бедненькі! Ён званка чакае. А чаму сам не пазваніў? Які ж ты нявопытны! Якраз дома цябе прымаць прасцей за ўсё. Вядома. Ты студэнт — прыйшоў на кансультацыю. I ўсё. Не, папку якую–небудзь пад паху ці блакнот вазьмі. Не, не, а гэтага я не магу. Гэта неразумна. У рэстаране ці ў кафэ нам паказвацца нельга. Які ты дурненькі! Каб было так, ці ж я табе пазваніла б? А навошта нам лішнія размовы, плёткі? А дома… Што? Не, дзеці пайшлі на прагулку. Ты ж двойчы прыходзіў, дык што, хіба кепска было? Калі сама прапаную, дык, напэўна ж, ведаю, што раблю… За горад? Не, лепей калі–небудзь вечарам. Сёння? Ты занадта нецярплівы. Ну, добра, добра. Я скажу дома, што сёння ў мяне кансультацыя, калёквіум. Усё! (Кладзе трубку.)

Сын. Мама, а што такое — калёквіум?

Мама ад нечаканасці асела ў крэсле. Яна не верыць сваім вушам, не верыць сваім вачам. У яе амаль што шок. Яна зараз вельмі нагадвае рыбіну, якую выкінулі на пясок, хапае ротам паветра. Яна, можа, і сказала б што–небудзь, але ў яе прапаў голас.

Мама! Табе, відаць, трэба выйсці на свежае паветра. Шкодна так доўга сядзець у гэтай духаце. Ідзі пагуляй і…

Мама (у яе пачынае праразацца голас). Ты… ты… ты — мярзотнік! Як ты смееш! Нягоднік! Гэта агідна! Гэта подла! Нізка!

Сын. Ты пра каго так? Пра мяне? Ці сама каешся?

Мама (шалее ад злосці). Мярзотнік! Шпіён! (Хоча спароць яго з нішы.)

Сын. Мама! Ты мяне можаш скінуць. Я магу стаць інвалідам. Асцярожна, мама!

Мама. Ты смярдзючае парасё! Хто цябе навучыў гэтаму? Злазь адтуль! Я цябе зараз… Я табе пакажу! Злазь!

Сын. Мама! За што ты! Я ж нічога не зразумеў. Мама! Я і зараз нічога не разумею. Мама! Давай лепей памірымся. А? Ну? Клянуся богам, мама, найлепшае вырашэнне канфлікту — мір! Мама! Ну? Мір?

Мама (кіпіць). Зла–азь!

Сын (спяшаючыся). Я прапаную такія ўмовы для міру: ты мне купляеш кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі. А я зараз усё забываю. Ужо забыў. Нічога не ведаю і нічога не разумею. Ну, згода?

Мама (за злосцю). Што–о? Навушнікі?

Сын. Ноччу, калі вы спіцё, я буду падслухоўваць радыё Масквы.

Мама. Зноў — падслухоўваць?

Сын. Слухаць! Слухаць! А па слоўніку расшыфроўваць незразумелыя словы і тэрміны.

Мама. Маленькі шантажыст!

Сын. Нічога, падрасту — стану вялікім. Мама, а што такое — шантажыст?

Мама. Ты і без таго занадта многа ведаеш. Трапло, балбатун!

Сын. Я не балбатун і не трапло. Можаш мне паверыць. Ты ж ведаеш, што я мару стаць палітыкам. А я ведаю, што «палітыкі–балбатуны быстра сыходзяць з палітычнай арэны», як сказаў адзін вялікі. Я не трапло. Павер!

Мама (з абурэннем). Як ты смееш мне такое гаварыць?

Сын. Мама! Табе трэба на вольнае паветра. Мама! Ідзі прагуляйся. Заадно абдумай мае мірныя прапановы.

Мама. Чорт ведае што гэта такое! Чаго ад цябе чакаць? А што з цябе

будзе, калі ты падрасцеш?

Мама выходзіць.

Сын. Дыпламат! Генеральны сакратар ААН! (Крычыць.) Мама! Ты забыла сумачку! Мама!..

Мама вяртаецца, забірае сумачку.

Мама. Во некаму дастанецца няшчасце! Божа мой! Божа мой!..

Мама выходзіць.

Сын. Ты, мама, куды?

Мама ляснула дзвярыма, пайшла.

Рве дыпламатычныя адносіны. (Філасофствуе.) Тут разабрацца трэба. Пакуль што я нічога не разумею. Выходзіць — я вінаваты. Але ў чым? Дапусцім, усё было, як было, толькі я не падслухаў… Тады ўсё было б прыстойна?.. Нават калі б і падслухаў, але стаіўся і прамаўчаў — таксама ўсё было б прыстойна, і я і мама былі б харошыя. Дзіўна. Не разумею. (Злуецца). Я толькі прысутнічаў. Я сядзеў поруч з богам! Ён жа мог мяне сапхнуць, калі я што не так раблю. Ён жа не сапхнуў мяне… Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (З крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць — што б я ні зрабіў, нават калі нашкодзіў — не ўтойваць, прызнавацца. А чаму ж яна? А можа, і яна нашкодзіла? (Паўза.) Вот задача! (Раптам успомніў.) Правароніў! Ён жа даўно пачаў…

Сын хутка спускаецца з лесачак. Уключае тэлевізар. Ну, давай, Цыцэрон!..

Каментатар. Урадавы крызіс быў выкліканы нечаканым выкрыццём кансерватараў парламенцкім лідэрам лейбарыстаў. Спрэчкі ў палаце абшчын набылі бурны характар. Але яшчэ рана прадказваць, як будуць развівацца падзеі на палітычным небасхіле. Аднак гром і маланкі накаляюць палітычную атмасферу. Самы блізкі час пакажа, ці вялікі выйгрыш чакае лейбарыстаў у выніку выкрыцця кансерватараў. Будзем чакаць…

Сын выключае тэлевізар.

Сын. Пачакаем. Нам нечага спяшацца. Значыцца, раскрылі… Дакладна перакласці — раздзелі, агалілі… Быццам кансерватары спалі, а лейбарысты падкраліся і сцягнулі з іх коўдру… А яны, сонныя, і не падазраюць. Праспалі кансерватары. Не. Тут другое. Відаць, кансерватары цішком, тайна хацелі абцяпаць якія–небудзь дзялішкі. А лейбарыстам хлусілі, быццам ніякіх дзялішак няма. Ахоўвалі тайну сваю падманам, хлуснёй. Значыць, тайна — праўда. I тайну–праўду ахоўвае падман, хлусня. Вот здорава! Сам дакапаўся. Аднак хлусня — ненадзейная варта праўдзе–тайне. А можа, тайна — і ёсць хлусня? Навошта тайну хаваць, калі яна праўда? Можа, сорамна за яе? Выходзіць, тайна — гэта калі сорамна раскрыцца? (Прысвіснуў.) А дзяржаўная тайна? Дзяржаўны сорам? Не, я тут заблытаўся. Але што праўду там ахоўвае хлусня — верна.

Прыбягае дачка.

Дачка. Ты што? Зноў пакрыўдзіў маму? Паскандаліў, праўда?

Сын. Ты не зразумела. Проста яна пайшла заклапочаная. Ясна? Кеды і навушнікі лёгка знайсці. А дыпламатычны слоўнік пашукаць трэба.

Дачка. Гэта ўсё табе?

Сын. А ты думала — персідскаму шаху?

Дачка. Проста дзіва, як табе ўдаецца выпрасіць…

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2