Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

У параўнаньнi з учарашняй магутнай танкавай калёнай, войска гэта нагадвала зарганiзаваны натоўп жабракоў, дохлую грамаду, што мусiць адкармлiвацца на гэтую зямлю прыпаўзла. Хлопцы разявiлi раты, пазiралi на старэйшых, што абступiлi дарогу.

Лiтоўскiя гарэзы спачатку маўчалi, вачом не давяраючы, пасьля-ж кпiнамi распрамянiлiся твары.

– Дык гэта-ж дрэнь, а ня войска!
– зарагатаў Стась.

– Цiха ты!
– перасьцярог яго Янук.

Маўклiва прыглядалiся бядзе на гасьцiнцы.

– Слухай, Стась, - загаманiў

зноў Бахмач, - давай у Гацi зьбегаiм, паглядзiм што там робiцца.

– Давай!

– Калi?

– Ды хоць i цяперака. Але перш можа сходзiм пад'есьцi.

– Ты вечны ненаеда. Давай во адразу бяжым.

Хлопцы неўзабаве выперадзiлi дохлае войска. Iх босыя ногi пакiдалi выразныя сьляды па ўчора так прыгожа выраўнаным танкамi, сяньня-ж ранiцы добра змочаным гацкiм гасьцiнцы.

10

Пракоп i Алесь сядзелi ў куце ля стала, Янук, Надзя й Мiкола - на лавах каля сьцен, а Кацярына - ля печы. Гутарка йшла так, як мокрае гарэла. Усе скупiлiся на словы, больш думалi.

Кагадзе забегся да Пракопа калiшнi "драгомiшч", цяперашнi "акцiвiст" Лявон Шпунт.

– Дзядзька Пракоп, прыхадзiце ў нядзелю пад вечар у школу, - сказаў, прывiтаўшыся.

– А што тамака ў школе?

– Сход будзiць, от што. Прыказ прышоў.

– От як, - разявiў рот Пракоп.
– А што за сход такi?

– Камiсар прыедзiць. Тамака ўвiдзiця й пачуiця.

Не разьвiтаўшыся, "акцiвiст" пайшоў, каб iншым наказаць. Забягаўся й да Алеся.

– Нi казаў-жа табе Лявон, пра што той камiсар гаварыць будзiць? пытаўся Алеся Пракоп.

– Ды не. Ён сьпяшыў, бо казаў, што цэлую вёску трэба аб'езьдзiць. А пра што, ты думаiш, камiсар можыць гаварыць?

– Пра новыя парадкi, а што яшчо...

– Ну дык во...

– Можа варта схадзiць?

– Варта? Казаў мне Лявон, што абiзацiльна, от што...

Каб ён i нi казаў, дык i так усе папрыходзяць. Людзям карцiць даведацца што новага.

– Чаму-ж не, цiкава...

– А гэтага дзiравага шляхцiца нi адпусьцiлi яшчо?
– спытала Кацярына.

– Казаў мне ўчора шавец Пiлiп, што Лазоўскага парабок Яўхiм яму тавар на боты прынасiў. Добры хром, сам вiдзiў учорака. Гэта-ж мусiць у пана свайго ўзяў. Дык казаў, значыцца, Яўхiм, што i Лазоўскага дзержуць i гэтага нашага дзiравага дый многа каго.

– Скончылася кату масьлiнiца, - адазваўся Алесь, - пiраберуць во памаленьку ўсiх павукоў гэтых.

– Пiраберуць, чаму-ж не, - згадзiўся Пракоп.

– Вы ня цешцеся з чужой бяды, - папярэдзiла Кацярына.
– Глядзiця, каб вам нi дасталося. Знаiця якое начальства будзiць цяперака.

У хаце запанавала цiшыня. Вялiкая чорная муха, зьнядужэлая доўгiмi намаганьнямi, каб выбрацца на двор, вяла трымцела на карэлай шыбе вакна.

– Ты, Янук, от што, - адумаўся Пракоп, - замiж гэтта тарчэць, дык бяжы й паслухай дзе й што людзi гаворуць. А як даведаешся дык прыдзiш i нам раскажаш.

– Добра, тата, схаджу. Толька да каго пайсьцi?

Найперш тамака ля Пiтуховай клецi некага знайдзiш. Сам глядзi, не малы-ж ты ўжо.

На вулiцы Янука спынiў Стась.

– А ты, Янук, ня вiдзiў што Макатунiшкi ад лiпавiцкага пана паперлi, а я вiдзiў, - хвалiўся сябра, выцiраючы бурбалку пад носам.

– Як гэта паперлi? Хто?
– разявiў рот Янук.

– Алена з маткай. Два мяшкi на плячох, ды такiя цяжкiя, што чуць iшлi.

– А табе хто казаў, што зь Лiпавiчаў?

– Чуў як Кмiтава Аўдоля бабам гаварыла.

Янук рушыў пад Пятухову клець.

– Ты куды гэта?
– насядаў Стась.

Янук нiчога не адказаў, адно пагладзiў Тапсiка. Задуманы пра Макатунiшак i мяшкi, што "паперлi", ён цi нi забыўся пра сябру.

– Ага, я знаю, знаю! Думаiш нi знаю?
– усхадзiўся доктараў хлапец. Гэта ты да Дунi пойдзiш паглядзець, цi пекную ей сукенку прынясьлi. Я знаю, знаю!
– галёкаў, падскакваючы.

Янук схапiў невялiкi камень i ёмка пусьцiў яго Стасю пад ногi. За камянём кiнуўся сабака. Доктараў сын зручна адскочыў на бок i камень стукнуў аб тын.

– А от i знаю, от i угадаў!
– хвалiўся Стась.

Ля Пятуховай клецi стаяў Захарукоў Пятро й чагосьцi ўзiраўся ў перакладзiну гушкалкi.

– Гэй, Пятро, што ты тамака ўвiдзiў такога?
– гукнуў Янук.

– Ого, яшчо што! Вiрабей на вiраб'iсе ехаў, от што, га-га!
– зарагатаў дзяцюк.
– А ты ня вiдзiў?

– Ды не, дзе мне там вiдзiць. А куды-ж ён паехаў, той вiрабей? усьмiхнуўся Янук.

– Ды на Рахволiну гэну лiпу. Гы-гы-гы!
– рагатаў Пятро, выставiўшы карэлы палец.

Янук пазiраў на прастадушнага дзяцюка й самаго сьмех браў.

– Ну дзе хто ёсьць, Пятро?

– Пашлi арудзii глядзець, казалi.

– Якiя такiя арудзii?

– Кажуць, што бальшавiкi надта-ж вялiкiя ў Лiпавiчы прыцягнулi.

– А хто пашоў?

– Ды многа хто. Я нi знаю.

Янук зьбянтэжыўся. Што думаць пра дзяцюка, каторы ўсё яшчэ сачыў тое месца, дзе быццам "вiрабей на вiраб'iся" ехаў? Паволi рушыў. Ужо быў на паўдарогi да Макатунiшак, калi спасьцярог куды йдзе. Самi ногi павялi. Даўно рупiла Дуню бачыць, ды ўсё замiнала нешта.

У Макатунiшыным дварэ было пуста. На дарожцы Аленiны дзеткi забаўлялiся з каляскай i на iх пазiрала з-за плоту карова. Янук спынiўся ля дзьвярэй хаты.

– Мама, як-бы гэта дзе люстэрка дастаць? Нiма ў чым паглядзецца... ў гэтым асколачку нi вiдаць нiчога. Мама, пекная я цi не?

Мiлы галасочак за дзьвярмi, поўны нейкай радасьцi, казытаў Янукова сэрца.

– Ты сядзi тутака й ня рыпайся!
– намахаў хлапец пад нос Тапсiку пальцам i адчынiў дзьверы.

У хаце было цемнавата, але Януковым вачом да гэтага не прывыкаць. Хуткiм позiркам ахапiў цэлы новы сьвет, тое нешта зусiм адменнае й надзвычайнае, што зьмянiла раптам атмасфэру там, дзе вечна галеча панавала.

Поделиться:
Популярные книги

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена