Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Зрабi, дружышча, усё, каб гэтым разам тварам у гразь нi падаць. Палатно з лозунгам на вiдным месьця павесь, штоб нашы асвабадзiцiлi вiдзiлi, панiмаiш, як народ з нашай дзярэўнi iх прыветствуiць.

Лявону ня трэба было казаць, якой задняй думкай Сабакевiч кiраваўся. Нясоладка пасьля забойства Макатунiшкi пры браме было. Цяпер трэба было натужыць сiлы, каб "асвабадзiцеляў" добра ў роднай школе прывiтаць. I вось у якi бок яно павярнулася. Лявон зусiм страцiў раўнавагу, стаяў перад палотнiшчам, размахiваў рукамi, брыдка й голасна лаяўся. Людзi рагаталi й дзiва няма, што "акцiвiст" бачыў

сябе аб'ектам таго сьмеху. Ды замiж таго, каб думаць як пазьбегчы новае катастрофы, ён у галаве сваей, нянадта на розум спорнай, нiяк ня мог знайсьцi асноўнага адказу: якiм чынам шкоднiк узабраўся аж пад страху й напэцкаў тое, што так брыдка чыталася.

– А хто-ж гэта так зрабiў, каб яго пранцы?
– стрымаўшы сьмех, пыталася Кмiтава Аўдоля.

– Ды цi я ведаю?
– разьвёў рукамi бездапаможны Лявон.
– Гэта-ж каб я ведаў, каб ён мне ў рукi папаўся, дык я-б яму во гэтымi собсьцьвiннымi рукамi галаву адкруцiў-бы. Ды вот што мне нiясна: гэта-ж як ён аж пад страху ўзьлез? Учорака я драбiну прывазiў, а гэты во, - чорт яго бацьку знаiць - як гэта ён узьлез...

Негаманлiвы Аўдолiн Тодар, што даўгаваты час стаяў i прыглядаўся збоку, нарэшце адчынiў рот.

– Дык гэта-ж што ты, нi дадумаўся? Вiдзiш унь Сявенькавы пустыя казлы стаяць, дзе канюшына паськiдана? От прыцягнуў iх сюды, паставiў i ўзьлез.

Запраўды Тодарава спасьцярога мела добрую аснову. Побач на Сявенькавым канюшынiшчы стаялi козлы. Зямля тут добра радзiла й Амэрыканец нядаўна скасiў ды параскладаў сушыцца канюшынную атаву. Адно ля пустых козлаў ляжала збоку вялiкая куча.

– Ты праўду, Тодар, сказаў, - распрамянiўся Лявонаў твар, быццам гэта ён сам, а не Аўдолiн цiхаманы муж гэнае адкрыцьцё зрабiў.
– Ну я яго, чарта лысага, знайду, я яго iз пад зямлi выкапаю! Пазнаiць ён як новую савецкуў ўласьць аскарбляць!
– зноў злосьцю сьцяўся Лявонаў твар.

– Ды ты, Лявон, от пакуль яго знайдзiш, дык падумай што рабiць цяперака, - цiхiм i разважлiвым голасам параiў Кмiта.
– Зараз-жа можа камiсар прыедзiць...

– Так, так, ты праўду кажаш. Але што рабiць?
– затопаў заклапочаны Лявон.

– Давай во зьнiмiм ды ўсё.

– Зьняць? Дык гэта-ж мне сам Косьцiк яго даў. Як-жа так, проста зьняць?

– Ну а як-жа паправiш?

Лявон нiчога ня выдумаў i топаў-бы мо яшчэ доўга, калi-б яго Тодар не спанукаў. Наапошку прызнаў рацыянальнасьць Кмiтавай думкi. Зь Сявенькавай нiвы прыцягнулi казлы, падставiлi да школьнай сьцяны ды зьнялi палатно з тым прывiтальным клiчам.

Расла ля школы гушча людзей. Прыходзiлi маладыя й старыя, жанчыны. мужчыны й падлёткi, быццам на веча надзвычайнае. Само слова "камiсар" дзiўнавата гучэла. Што гэта за чын такi? Ваенны цi цывiльны? Сама найстарэйшыя, якую вунь якую даўнасьць ды розныя злыбяды й чужыя ўлады памяталi, намагалiся нейкiя адпаведнiкi знайсьцi, да цяперашняга прымерыць, хоць само цяперашняе больш загадкавым чымся ўчарашняе сталася. На адным усе да згоды прыйшлi, што высокi той чын меў быць. А калi такога чалавека да iх у Лiтоўцы пасылаюць, дык пэўне-ж нешта надзвычайна важнае iм скажа, бо "вялiкi чалавек малымi дзяламi ня будзiць рук пэцкаць".

Раскажа, пэўне-ж, як жывуць людзi ў тых калгасах, каторыя вось чырвонаармейцы

пад нябёсы каму трэба й ня трэба выхваляюць. Дый наагул можа раскажа, што iм новая ўлада дасьць. Цi хто тады думаў, што ня ўлада iм, а яны ўладзе даваць маюць? Жаўнерам ты вер i ня вер. Адно ўжо надта дапытлiвыя людзi на языкi ўзялi, што надта-ж усё ў Гацях бальшавiкi раскуплiваюць. У кажнага грошы жмут, усе крамы да сьцен агалiлi. Панясi цi павязi што на продаж, зьмятуць адразу, быццам век таго ня бачылi. А калi ў вас дома рай такi, усяго так уволю, як апавядаеце, дык чаго на наша налятаеце, як мухi на лiпучае?

Людзей прыбывала. Надыйшоў Амэрыканец Сявенька, што наагул рэдка калi ў людзi паказваўся. Нармальным здалося, што зьявiўся лекар Зянькевiч, катораму нiякай патрэбы да iншых хадзiць ня было, бо свая хата людзьмi заўсёды поўнiлася. Лiтоўскага патрыярха Якуба сын Васiль на калясцы прывёз. Дзед ссаў неадлучную люльку, асьцярожна зьлез з возу, прывiтаўся зь вясковымi. На яго ўсе зьвярнулi ўвагу. Крыху пастаяўшы, Якуб побач сына паклыпаў у школьную залю.

Удава Вульляна, што на спорным кавалку зямлi ля балота жыла, адразу выказала жанчынам свой намер, што пра сыноў-галубкоў, каторых Палякi ў войска забралi, абавязкова камiсара распытаецца. Яе падтрымалi iншыя, каторым пра родных хацелася што-небудзь даведацца. Ацiхла над Бугам вайна, дык цяпер i неба праясьнiцца мае.

Старэйшыя стаялi групамi, апошнiя навiны ператрасалi. Адно дзецi бегалi навокал зь вялiкiм гоманам. Некаторыя падлёткi спажывалi лёгкадаступнае "дабро", прынесенае акупантамi: курылi скручаныя ў газэтную паперу карашкi. Падарожжа ў нязьведаны смак смуроднага дыму адбывалася воддаль ад бацькоў. Адно доктараў Уладзiк дэманстрацыйна скруцiў "казiную можку", ды аж закашляўся, небарака, паказваючы сваю ўмеласьць прысутным дзяўчатам. Пасьля таго, як Паялкi змабiлiзавалi вясковых дзяцюкоў у армiю, падрасла Ўладзiкава ўдзельная вага мiж мясцовых прыгажунь.

Пракоп i Алесь гаварылi зь Сявенькам. Амэрыканцу гадоў за пяцьдзесят пераскочыла, а выглядаў ён куды старэйшы. Асаблiвасьцю ягонай быў вялiкi, падобны да даўгой бульбiны, здэфармаваны нос, чырвонны ды ў жоўтых прышчох. Гэты нос быццам зьдзекваўся з прапорцыi наагул нябрыдкага твару. Сам Сявенька цi раз расказваў, што ў Амэрыцы доўгi час працаваў пры печы ў стальной хвабрыцы Пiтсбургу. Таму твар наагул, а нос асаблiва пацярпеў ад вялiкай гарачынi. Хударлявы, спрацаваны, ён цi не найбольш цiкавiўся што сюды прынёс бальшавiцкi лад. За цяжка запрацаваныя на другiм баку акiяну грошы, ён купiў гактараў звыш трыццацi ўрадлiвай зямлi. Цi дазволiць новая ўлада калiшняму амэрыканскаму рабочаму спажыць плёны свае працы на роднай зямлi?

На дарозе ля могiльнiку, суправоджаныя хмарай пылу, вырасьлi дзьве грузавыя аўтамашыны. Народ ацiх. Машыны прыблiжалiся борзда й спынiлiся на школьным пляцы. Зь пярэдняй кабiны вылез вайсковы афiцэр з трымя шпаламi на пятлiцах, а сьледам за iм iшоў Косьцiк Сабакевiч. З кузаваў пасаскаквалi жаўнеры, чалавек больш дваццацi, усе бяз зброi. Афiцэр агледзiў натоўп. Вочы сялян сачылi кожны ягоны рух.

– Здраствуйце, таварышчы!
– сказаў голасным басам парасейску.

– Здрасьця!
– адгукнулiся некаторыя.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6