Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Наш сягоньнiшнi мiцiнг скончыўся. Сiчас пастаўце па бакох скамейкi. Есьць у нас баян i балалайка, дык пагуляiм.

13

У гэны вечар не сьвяцiлiся вокны лiтоўскiх хатаў, ня зьбiвалi дзецi пятаў у пiкара, цi мячык. Амаль усё, што жывое, сплылося гэтта ля школы. Адно дзiвiцца трэба было, колькi памясьцiцца магло ў будынку людзей. Сяляне прыходзiлi яшчэ падчас камiсаравай гутаркi, цiснулiся ля адчыненых вокнаў i дзьвярэй. Цяпер-жа ўсе выйшлi на двор, каб зачарпнуць сьвежага паветра, падзялiцца думкамi пра пачутае й новае, што прыехала ў вёску на гэных двух вялiкiх грузавiкох, ля якiх сабралiся дзецi й падлёткi.

Аксенiна

група жанчын чакала ля дзьвярэй i пiльна сачыла за Маршалкавым. Ён наблiжаўся ў суправодзе Косьцiка й Лявона. Бальшавiцкiя жаўнеры гутарылi зь дзяўчатамi, абступiлi Хвядосаву Маньку. Дзяўчына гаварыла бойка й звонка сьмяялася, аж падскаквалi круглыя, тугiя грудзi.

– Iдзець-жа, iдзець, ягодка, - таўханула Аксеню Кмiтава Аўдоля. Дык-жа гавары, ягодка, за ўсiх нас.

Гэтта-ж перад выхадам спынiла камiсара Вульляна.

– Таварышч, я-ж гэта... хацела сыноў, каб запiсалi...

– Ага, гэта тых, што белапалякi змабiлiзавалi?

– Так, пано... таварышч, сыноў-галубкоў маiх.

– Хорошо, мать, - кiўнуў бальшавiк галавой i зьвярнуўся да Косьцiка. Вы, Канстанцiн Паўлавiч, абавязкова зрабiце сьпiс усiх мабiлiзаваных, не забудзьцеся.

I ён iшоў далей. Аксеня выйшла камiсару напярэймы, але няведама дзе падзелася ейная сьмеласьць, ня ведала як пачаць выкананьне даручэньня. Тымчасам Маршалкаў разглядаўся як абмiнуць групу жанчын, што замiнала ў праходзе.

– Пазвольце, - сказаў ветлiва, - можна прайсьцi?

– Ну дык ты-ж кажы, ягодка, - падбадзёрвала Аўдоля.

– Таварыш камiсар, - пачала Аксеня й спынiлася.

– Да, гражданка, вам что угодно?

Вочы ягоныя, здалося Аксенi, праколвалi, глядзелi наскрозь.

– Дык я-ж гэта... хацела сказаць... Ага. Вы нам расказалi якi добры й вялiкi таварышч Сталiн, як ён асвабадзiў нас i другiя, як таварышч Молатаў, тожа добрыя. Дык мы тут, бабы, разгаварылiся, што за iх дабро для нас, за тое, што нас асвабадзiлi, каб iм якi падарак паслаць...

Аксеня выказала гэта адным дыхам. Спынiлася, ня ведала што далей зрабiць.

– Вы, жанчыны, думалi падарак паслаць таварышчу Сталiну? Так вас разумею, цi не?

– Ага, да, таварышч, так...

– Гэта цудоўна вы выдумалi!
– захапiўся камiсар.
– Так, гэта цудоўна! Ну а якi падарак вы будзеце пасылаць?

Пачуўшы такую пахвалу ад Маршалкава, Аксеня аж змалела. Цяпер ейная першапачатковая думка здалася то дрэннай, то зусiм недарэчнай. Як-жа ты з такiм падаркам ды да самога Сталiна ткнешся? Аксенi было яшчэ нiякавата й таму, што цяпер сталася цэнтрам агульнае ўвагi. Жанчына зiрнула на сябровак. Непаслухмяным зрабiўся язык. У вачох жанчын пабачыла падбадзёрваньне й таму сьмела загаварыла да Маршалкава.

– Мы гэта-ж, таварышч камiсар, гаварылi цi варта толькi асьмелiцца, бо нiчога, ведаеце, дарагога ня можам...

Яна спынiлася, а маскаль чакаў далейшага слова.

– Ну так, прадаўжайце.

– Дык вось-жа, мы нiчога дарагога паслаць ня можам, самi ведаеце, пад польскiм iгам жылi... Можа таварыш Сталiн i каторыя другiя начальнiкi, як ён, нашага падарка ня прымуць?

Аксеня, вiдаць, не асьмелiлася падаркам пахвалiцца. Маршалкаў усьмiхнуўся, зiрнуў на Косьцiка.

– Дык ты-ж, цётка, скажы, што вы надумалi паслаць i я ўверан, што таварышч камiсар пасаветуiць цi варта пасылаць цi не, - растлумачыў Сабакевiч.

– Мы гэтага-ж, свайго дамашняга палатна надумалiся паслаць, ось што, нарэшце прызналася Аксеня. Яна зiрнула на камiсара, сарамяжлiва, быццам дзеўка перад першым прызнаньнем у каханьнi, апусьцiла вейкi. Камiсар зычлiва ўсьмiхнуўся.

– Добра, цудоўна!
– усклiкнуў Маршалкаў.
– Я думаю, што вы надзвычайна прыдумалi. Бяз сумнiву, таварыш Сталiн вам лiчна падзякуе. Аб вас даведаецца ўвесь народ i вы станеце прыкладам для жанчын усей рэспублiкi.

Цяпер Аксеня ўявiла сябе гэраiняй, гэт далёка за Лiтоўцамi слаўнай. Ды што там Лiтоўцы, унь аж у Маскве пра яе пачуюць. Гэта-ж ня хто iншы, як сам таварыш Сталiн асабiста ей падзяку прышле. Вось будзе што людзям паказаць. Вялiкая слава, ўжо казытала Аксенiна сэрца. Бойкая, наравiстая, агрэсыўная, гэта яна, а ня Пiлiп у хаце гаспадар. Што той Пiлiп: сядзеў вунь над калодай. малатком цюкаў, шылам калоў, фратвай прышываў. Рухавiк - яна, Аксеня. Ласкава зiрнула на сына, што стаяў побач задаволены, што матку хвалiў такi вялiкi маскоўскi начальнiк.

– А як-жа гэта, - гаварыла збоку да маскаля Аўдоля, - як-жа гэта, таварыш камiсар, паслаць падаркi? Пошты-ж цяперака нiма.

– Ды пусьцяк гэта, - махнуў Маршалкаў рукой.
– Зьбярыцеся, зрабiце пасылку, напiшыця хто й каму... Вы апроч таварышча Сталiна i другiм членам палiтбюро партыi хочаце падаркi паслаць?

– Ну ўсiм-жа, усiм, - пацьвердзiла Аксеня.

– Дык от, вельмi добра, цудоўна. Падаркi перадайце мне. Я паклапачуся, каб iх адразу адправiлi ў Маскву.

Пачуўшы такую пахвалу ды абяцаньне помачы ад бальшавiцкага камiсара, паднечаныя жанчыны загаварылi ўсе разам. Энтузiязм разьлiўся ў цэлы шэраг прапановаў, каторых адразу нельга было вырашыць. Насамперш трэба была ўстанавiць хто й каму падрыхтуе падарак. Сталiна адразу прысвоiла Аксеня. Думка пра падаркi ў ейнай галiне нарадзiлiся, дый была яна цi нi найлепшай ткальляй кужалю ў вёсцы. Жанчыны згадзiлiся сабрацца на наступны дзень i падзялiць прозьвiшчы бальшавiцкiх палiтбюроўцаў.

У школьнай залi напiнаўся мяхамi й рыгаў баян. У вялiкiм коле пасярод два жаўнеры скакалi "рускага". Калi тым духу не хапiла, зьмянiлi iх iншыя скакуны. Гэткiм чынам "рускi" трываў ладны кавалак часу. Адзiн маскаль прынадзiў да скокаў Хвядосаву Маньку. Пад гул i рогат з бакоў, дзяўчына нядрэнна патрапляла чырвонаармейцу. Ногi да танцаў мела спрытныя, але недахоп практыкi ў такой акрабатыцы хуткаў выгнаў пот на лоб, дзяўчына задыхалася ды неўзабаве, пры агульным рогаце, азадкам села на падлогу.

Ромкаў гаспадар нешта сказаў баянiсту. Той кiўнуў галавой, скончыў "рускага" й пераключыўся на "Кацюшу", Спачатку нясьмела, пасьля байчэй пацягнулi за баянам галасы. Лявон i Косьцiк дзёрлi глоткi, быццам каб пахвалiцца сваiм майстэрствам перад лiтоўскiмi сялянамi. Праз шырока адчыненыя вокны й дзьверы песьня вылятала на двор, рэхам адклiкалася мiж вольхаў i вербаў у блiзкiх аселiсах i далейшым балоце. Навокал школьнага будынку групамi гаманiлi сяляне, нiхто дамоў ня сьпяшаў. Адно Васiль уссадзiў крэкчучага бацьку на каляску ды рушыў з двара. Дзесь улiпавiцкiм маёнтку конаўкай сьвятла разганяючы цемру, грувасткi касалапы гусянучны чалябiнец валок на загадзя раскапаную пазыцыю цяжкую зэнiтку.

Поделиться:
Популярные книги

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота