Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Ну гэтыя-ж пахатухi туды чаго? Што iм?
– пытаўся Пракоп.
– Яны-ж нi бэ, нi мэ...

– Ты гэта пра Аўдолю й Аксеню?

– Ну.

– Казала Надзя, што цiкуюць, каб Маршалкава прыпiлнаваць ды даведацца цi Сталiн палатно атрымаў.

– А паслалi?

– А як-жа. Ды каб гэтыя толька, а то й Макатунiха таксама. Цi нi Пятух з таго камбеду прыцягнуў, сьвiснуўшы недзе. Во ўжо нядзелi тры назад выслалi, а нiчога яшчо нi чуваць.

– Во яно як...

Недзе на дварэ вецер тоўк акацiцай у сьцяну.

Янучок, выйдзi ты, паглядзi каторую акацiцу б'ець. Можа прывязаць, цi што. Нечага во надуець, так усхадзiўся.

– Добра, тата.

– З гэтым самым камбедам... Пiтуху-гультаю цяперака нi рабi, адно сьмярдзючкай-самакруткай сьвет божы капцi ды людзей аграбай. Цьфу, басяк! узлаваўся Пракоп.

– Права-ж iхнае. Яшчо во хто гэта мне на днях казаў, - задумаўся Алесь, - ага, во Тодар, значыцца, казаў, што ня толька паноў i асднiкаў абiраюць. Тамака-ж самая, казаў, уласьць савецкая падчышчаiць. Казаў скора й да нашых багацейшых даберуцца.

– Чаму-ж не, даберуцца...

Тата, вада кiпiць, - адазваўся Мiкола, што пiльна трымаў вуха, каб нiводнага слова не прапусьцiць.

– Ну дык добра. Запалi, сынок, лучыну ды зацiрку рабi.

Мiкола пайшоў у сенi й прынёс адтуль малое карытца. Налiў у яго ваду, дастаў з-за пячы вялiкую лучынiну, запалiў яе ды ўторкнуў у дзяржала, прыладжанае з аднаго боку карытца. Паставiўшы яго на прыпечку, палез у шафу.

– Тата, у нас мукi мала.

– Як у цябе з млiвам?
– спытаў Пракопа Алесь.

– Ды ўжо мука на зыходзе. Мяшок жытняй мусiць ёсьць ды пшанiчнай жменька. Трэба во да Сявенькi йсьцi, на зацiрку пазычыць прасiць, а на млын аж у Докшыцы тыя цягнуцца. Тут у Гацях усё вайсковае мелюць. А ў Докшыцах, кажуць, завоз надта вялiкi. Жыду, кажуць, млын забралi, дык новыя парадкi, цi бiспарадкi пачалiся. Нейкiя талоны нiбыта вымагаюць, цi якую халеру... Пакуль ехаць, дык трэба Шпунта распытацца, гэты-ж мусiць знаць.

– Гэтага бандзiта!
– плюнуў Алесь.
– Каб яго зiмля нi насiла, як во маей дзяўчыне праходу нi даець!

– А чаго-ж ён?

– Ну як гэта чаго? Нi знаiш, што сабаку трэба? Маладых во палякi ўсiх падчысьцiлi, а гэты басяк застаўся. Цяпер во яму разгул, усё поле чыстае. Ну дык i давай, праходу дзяўчыне нi даець. Ды начальнiк-жа яшчо...

Памаўчалi.

– Уласьць! Да лучыны дажылiся!
– скардзiўся Пракоп.
– Бяз солi еш... Што гэта робiцца? Зямлю, кажуць, даваць будуць, дабро наступiць. Ну паглядзiм...

Пракоп зьмянiў тон.

– Ты гэта кажаш, быў у школе ўчорака?

– Ага.

– Ну й што тамака?

– Ат, махнуў, - памарудзiўшы, рукой Алесь, - гэты палiтрук жыдок пра галасаваньне плявузгаў.
– Тавагыш Сталiн, - кажыць даёт вам вазможнасьць самiм гашыць, хацiця ля вы пгысаiдзiнiцца да нашага нiаб'ятнага Савецкага Саюзу, iлi нет... Пыхцеў як мех кавалёў. Як-бы тоя "пгысаiддзiненьня" нiвядома якое дабро.

– А калi тое галасаваньне маiць быць?

– Ды нi казаў. Скора мусiць. Можа от людзям у вушы начаўпуць, дык тады.

– Ну як-бы гэта было, каб людзi прагаласавалi, што ня хочуць да iх далучыцца?
– усьмiхнуўся Пракоп.

– Пра гэта жыдок нi казаў. Ды да каго-ж мы маiм прылучацца? Цi можа самi асобна гаспадарыць пачнём? Паспробуй во, нi прылучыся, яны табе пакажуць дзе ракi зiмуюць...

У хату ўвайшоў Янук.

– Ну як там на дварэ?
– спытаў бацька.

– Ды дуець i нi пiрастаець, - неахвотна адказаў юнак.
– Можа во надуiць чаго.

– Учорака чуў я на рынку ў Гацях, - узяў голас Мiкола, - як адзiн чалавек са Слабоды расказваў, як у iх сяле адзiн бiларус iз таго боку праходам быў. Iшоў куды, цi што... Дык расказваў, што мы яшчо бяды нi вiдзiлi. У iх народ даўна пра мяса забыўся, на самым посным крупнiку й бульбе марнеiць. Калхозы ўсiх у лапцi абулi.

– Гэта ты чуў? Каторы знаёмы чалавек?

– Свой чалавек. Вiдiў я яго раней на кiрмашы.

– Во як. А што яшчо расказваў?

– Наша жыцьцё, казаў, нiма чаго да iхнага, калхознага, раўняць. Неба й зiмля, кажыць. Ходзяць, казаў, абарваныя, спрацаваныя, худыя, як жабракi. А ў тым калхозя, дык як дзед Якуб Якуб расказваiць, як у прыгоне некалi. Многа каторыя, кажыць, упёрлiся, у калхозы йсьцi нi хацелi. Дык тады Сталiн усiх на Сiбiр павысылаў. Гэта, кажыць, самых найлепшых, найболi працавiтых. Толька бедныя й басота асталiся. Што-ж гэта яшчо... ага, казаў, што людзi настрашаныя такiя, што цяпер чалавек баiцца роту адчынiць, навiт наракаць забылiся.

Мiкола пачаў мяшаць зацiрку.

– Страх, што гэта чуваць. Няўжо-ж праўда?

– Калi-ж гаворуць, дык нешта ёсьць. Нiма дыму бiз агня.

Запанавала доўгае маўчаньне. Адно вецер грукаў весьнiчкамi, сьцёбаў рабiнаю па страсе, ачэсваў падстрэшша, праз няшчыльныя вокны прабiраўся ў хату.

– Трэба во скора падвойнныя вокны ўстаўляць, мусiць, бо халадзеча бярэцца. Пакрова ўжо нiдалёка, а там i зiма, нi агледзiшся калi, - прыгадаў Пракоп.

– Пайду дамоў, - устаў Алесь, - недзiка там ужо вячэра гатовая. Дабранач.

– Дабранач.

Зацiрку сёрбалi паволi. Колькi разоў уставаў ад стала Янук, каб зьмяняць лучыну. Хоць прыказка кажа, што лыжкай i ўпоцемку ў рот трапiш, практыкаваць гэта нiхто нiхто ня iмкнуўся. Сядзелi з трох бакоў стала, схiлiўшы галовы над мiскамi. Адно вялiкi шэры кот голасна мяўкаў пад сталом i цёрся ля босых ног.

– Аа-псiк, ну цябе!
– сыкнуў Мiкола.

– Дай во кату ў чарапок, таксама-ж есьцi хочыць, стварэньне божае, зьвярнуўся бацька да Мiколы.

– Усьпеiць, нiкуды яму нi сьпяшыцца, дый гарачага ён ня будзiць есьцi, - адказаў Мiкола. Калi скончыў есьцi, налiў кату ў глiняны чарапок зацiркi ды сказаў Януку: - Цяпер ты прыбiрай, я сваё ўжо зрабiў.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник