Закрываўленае сонца
Шрифт:
– Што вам трэба?
– спытаў суха.
– Чуiш, таварыш Шпунт? Таварыш Бахмач хочыць ведаць што нам трэба, яхiдная ўхмылка скрывiла Косьцiкаў твар.
– Чую, таварыш упылнамочаны, - згадзiўся Лявон, - таварыш Бахмач хочыць ведаць што нам трэба. Iзьвесна...
Пракоп спасьцярог, што дзяцюкi былi добра выпiўшы. Можа якраз гарэлка штурханула iх на такую кусьлiвую гутарку. Прыказка-ж кажа: што ў цьвярозага на розуме, тое ў п'янага на языку. Гэтта-ж важнай была ня так тэма гутаркi, гэтак як адносiны гэтых двух паўзуноў да яго. Разглядалi Пракопа, як нейкую жывёлiну ў заапарку.
–
– падняў Сабакевiч голас.
– Ну што-ж... сам вiдзiш, нi хаваюся...
– А хто табе разрашыў малоць?
– дзёрзка спытаў Косьцiк.
– Як гэта?
– зь няўцямнасьцю спытаў Пракоп.
– Гэта яшчо каго пытацца трэба?
– Ну а чаму-ж не? Ну а каб прышоў, прымерна, мяне спрасiў. Язык табе адсох-бы, цi што?
У Косьцiкавых вачох успыхнулi злосныя аганькi, якраз наводля тых, што загарэлiся былi тады, як зьлез з кладнi ў ягоным гумне ды з нажом на Пракопа кiнуўся. Адылi была iстотная розьнiца. Тады Пракоп сустрэў валацугу як гнеўны гаспадар, цяпер-жа басяк быў носьбiтам "народнае ўлады". Цi то ад скразьняку, цi ад страху ўзялi Пракопа дрыжыкi. Голы да пояса, спацелы, мясцамi пакрыты аўсянай мукой, ён зьбянтэжыўся й глядзеў на слуп сонечнага сьвятла, што празь дзiрку ў сьцяне дыяганалей перасякаў нутро гумна.
– Гэта што, закон такi?
– здабыўся на адвагу Пракоп.
– Як я скажу, так i закон! Панiмаiш?
– Га? Во гэтага я ня ведаў...
– Ты чуiш, таварыш Шпунт? Гэтага ён ня ведаў, - сказаў Косьцiк.
– Чую, таварышч упылнамочаны, гэтага таварышч Бахмач ня ведаў, паўтарыў калiшнi драгомiшч.
– От нiблагадарны чалавек!
– выбухнуў Косьцiк, зiрнуўшы перш на Пракопа, пасьля на Лявона й барэшце на Янука.
– Прышла народная ўласьць, стала быць... рабоча-крысьцiянская, наша собсьцьвiнная. Чалавек першы раз у жыцьцi свабоду палучыў. Ты панiмаiш, таварыш Шпунт? Першы раз у жызьнi палучыў чалавек свабоду, паўтараю: сва-бо-ду! Так заместа паблагадарыць тым людзям, каторыя за гэту свабоду, што ён робiць? Спрашываю цябе: што ён робiць? Знаiць-жа чалавек, што сiчас пры ўласьцi свае людзi, значыцца тыя, каторыя для ягонага блага работаюць. Яму-ж цяпер ужо ня трэба баяцца паноў, асаднiкаў, другiх белапольскiх эксплуататараў. Свае-ж людзi пры ўласьцi. Панiмаеш?
– выставiў Косьцiк указальны палец на Лявона.
– I знаiць-жа чалавек, што цяпер ужо ня трэба аб жызьнi забоцiцца. Усяго хватаiць. А як чаго нету, дык да каго нужна абрацiцца? Га?
– спрашываю цябе, - да каго? Ну ясна, да сваей уласьцi!
– Верна, - згадзiўся Лявон.
– Слышыш, таварыш Бахмач? Да каго абрацiцца нужна?
Пракоп нявыразна нешта буркнуў пад носам.
– Дык ты чаму-ж да нас нi прышоў, чаму нам нi сказаў, што таварышчы, мол так i так, у тым i ў тым у мяне нужда ёсьць, памажыце... Э-гээ, як то так можна?
– запаволiў Косьцiк тэмпа.
Янук пазiраў на тое тучнае, чырвонае Косьцiкава мурло, то на дрыжачага, моцна церпячага ад гэтай зьдзеклiва-насьмешлiвай гутаркi бацьку. Каб быў дужы, каб мог схапiць i змагчы гэтых двух басякоў...
– Дык уместа таго, штоб ён да нас прышоў, пасаветаваўся й помашчы папрасiў, дык не, мы гэта далжны аб iм забоцiцца. Сядзiм, значыць i думаем: як гэта наш таварыш Пракоп там пажываiць, ня
– махаў Сабакевiч Пракопу ля спацелага твару пальцам i прамаўляў тонам, якiм дакараюць дзяцей.
– Нiблагадарны, гэ-гэ!
– згадзiўся Лявон.
– Ну эта, прымерна, было-б прасьцiцельна, есьлi-б гэта ня мой друг так зрабiў. Ато хто-ж гэта так зрабiў? Ды нiхто другой, як мой лучшы друг Пракоп Бахмач, людзi добрыя! Да, он сам! Гэ-гэ!
– зьдзекваўся Косьцiк.
– Ну да, лепшы друг, - згадзiўся Лявон.
– Да разьве ты ня помнiш, таварыш Бахмач, як ты мяне ў сваiм гумне прыхiнуў, на кладнi начлег даў? Як патом цябе белапольская палiцыя цягала, га?
Хвiлiна маўчаньня трывала доўга. Недзе над Гараваткай усхадзiлiся вароны, у Лiпавiчах гудзеў трактар. Па чарзе, быццам моцна пакрыўджаны, Косьцiк пазiраў на людзей. Янук глядзеў унiз. Накачвалiся сьлёзы. Ужо колькi раз пазiраў на вiлы, што ў застаронку стаяi. У выпадку чаго, дык... Страшна падумаць было.
– Ты-ж за мяне,таварыш Бахмач, страдаў. Панiмаiш?
– Верна, савяршэнна верна, таварыш упылнамо...
– вярзiў Лявон.
– Ну так от. Есьлi ты так пастрадаў за нас, каторыя за савецкую ўласьць баролiся, так зачэм сiчас ты такi няблагадарны тым людзям, так сказаць, што пры ўласьцi, каторыя табе памагчы хочуць? Э-гэ, што-ж гэта такое, спрашываю я вас таварышчы?
Зноў Косьцiк у вельмi пакрыўджанага ператварыўся.
– Апяць хачу спрасiць цябе, таварыш Бахмач, чаму ты ў камбед нi запiсаўся? Га? Пачаму?
Пракоп маўчаў.
– Спрашываю, ну атвiчай-жа! Языка нi маеш, цi што?
– А можа й нi маiць?
– усьмiхнуўся Лявон.
Косьцiк стрэлiў ў Лявона дакорлiвым позiркам.
– Ну, таварыш Бахмач, скажы чаму ты ў камбед нi запiсаўся? Да разьве, есьлi-б ты запiсаўся, мукi мала было-б табе? Зачэм-жа тады малоць?
– Я чужога нi хачу, - цьвёрда сказаў Пракоп.
Дзяцюкi цяпер пазiралi адзiн на аднаго ды на Пракопа з такой няўцямнасьцю, быццам-бы пачулi, што Лiтоўцы маюць зараз пад зямлю правалiцца.
– Э-гэ!
– сьвiснуў Сабакевiч.
– Ты слышыш, таварыш Шпунт? Слышыш, што сказаў?
– Чую, чаму-ж не...
– Ён сказаў, што чужога ня хочыць, пераказваў, быццам вялiкую тайну, прыцiскаючы й зьдзекваючыся з кажнага слова Сабакевiч.
– Так верна, - згадзiўся Лявон.
– Таварышч Бахмач кажыць, што чужога ня хочыць.
– Якое гэта чужое, ты iдзiёт?
– раўнуў Косьцiк.
Пракоп, цяпер ўжо не на жарты перапалоханы, адступiў крок назад. Косьцiк наблiзiўся, дыхаў алькагольным гарам у твар. Ён пачаў цiхiм, сiпатым зьмяiным голасам, так што ледзь чуваць было. Голас набiраў моцы.
– Сам таварыш Ленiн када-то сказаў: граб награбленае! Да! Таварыш Ленiн так i сказаў. А ты, дзiравенскi iдзiёт, думаiш, што ты мудрэй Ленiна, га? Спрашываю цябе! Ты ня хочаш чужога? Якога гэта чужога? Разьве панскае i асаднiцкае то нi наша? Разьве ня мы на iх работалi, разьве нi яны нашым потам жылi, ды ад нас пасьледнi кусок хлеба забiралi? Га? За каго ты таварыша Сталiна й нас шчытаiш, за дурняў? Га?
Косьцiк адыйшоўсдя ад парогу варыўнi. Ён зрабiў пару кругоў па гумне, пазiраючы коса на Пракопа й iншых.