Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Недзе зь вялiкай глыбiнi, як шырокая разьлiўная рака, прыйшоў плач. Хлынуў раптоўна, набiраў моцы, трос усiм Януковым целам. Гарачыя сьлёзы залiлi вочы. Хлапец намагаўся зiрнуць сабаку ў рот. Едкi смурод пораху зьмяшаўся са сьвежай крывёй.

У Бахмачовым уяўленьнi ажыў маленькi, забаўны шчанючок, каторага некалi ад шляхцюка з Галавачоў прынёс. Шчанюк абрастаў доўгай рудой поўсьцю, вырас вялiкiм, разумным сабакам. Вось ён гэйсае з хлапцом па Гараватцы, забаўна падскаквае й шырокiм, чырвоным языком лiзнуць Янукоў твар намагаецца. Вось ён на балоце гадзюку абнюхаў. Тая ўстала пагрозьлiвай дугой, шыпiць, пружыцца, а сабака аж заходзiцца браханьнем, як звар'яцелы мох дзярэ. Вось ён гаўкае на ваверку на хвоi ў Гаравацкай пушчы,

лапамi разграбае нарасьць над магiльным камянём паўстанцаў, гонiць кароў, або тулiцца да яго ў цяньку бярозы на хутары Лазоўскага. Такога разумнага сабакi мусiць на сьвеце ня было.

Нiколi ўжо не зазьзяюць неабдымнай радасьцю пры сустрэчы з гаспадаром гэтыя любыя вочы, нiколi ня будуць бегаць зь iм па родных гонях i лясох гэтыя касматыя лапы й не махне забаўна на прывiтаньне даўгi пушысты хвост. У нябыт адплыла часьць Януковага сьвету. Хлапец падняў галаву й зiрнуў на бронзавы месяц. Вецер мусiць добра падмёў неба й сам на заслужаны адпачынак пайшоў. Месяц пазiраў на лiтоўскую лагчыну з поўнай сваей маестатычнай велiчы. Празь сьлёзы начны прыгажун крывiўся й мiтусiўся.

У адной кашулёнцы й споднiках, Янук зусiм не адчуваў сьцюжы. Нястрыманы плач калацiў грудзьмi й хлапец не спасьцярог за плячмi людзей, адно галасы пачуў. Нечая рука лягла на плячо.

– Лепi йдзi ў хату, бо прастынiш, - ласкава сказаў бацька.

Янук азiрнуўся. Побач бацькi, ззаду стаяў доктараў Стась i Мiкола.

– Дык гэта-ж, каб яго халера, забiў мусiць-ткi, - гаварыў Стась.
– А каб на яго гром, каб яго зiмля нi насiла! Хто гэта?

Янук устаў, зiрнуў на сябру.

– Хто-ж... Бальшавiк пракляты!

– Байцы?

– Яны.

– От-жа нячысьцiкi, каб iх зiмля нi насiла! Такога добрага сабаку забiлi, - сьцьвердзiў доктараў сын.

Гэткi Стасеў камэнтар выклiкаў у Янука новую хвалю плачу й стрымаўся адно тады, як бацька за плячо страсануў.

– Кажу, нi стаi голы на дварэ, бо прастынiш. Мала бяды? Трэба было на прывязi дзiржаць!

– А што з сабакам рабiць?

– Ды што-ж... iдзi во спаць, заўтра закапаеш.

Пра закопваньне Янук i ня думаў. Цяпер слова гэна станула перад iм у поўнай сваей брыдоце. Бачыў некалi, як ямы на могiлках засыпалi. Насыпаўшы надмагiльны гарбок, плёскалi рыдлёўкамi па глiне. Асаблiва ёмка й зручна рабiлi гэта каторыя мужчыны цi дзяцюкi, што ня першы раз гэту няўдзячную павiннасьць выконвалi. Цяпер гэна бацькава простае й шорсткае "закапаеш" выклiкала ў Януковым уяўленьнi жахлiвы вобраз. Шырокай, зьзяючай ад частага ўжываньня, рыдлёўкай яно плёснула па найбольш кволых i балючых мясцох Янукова сэрца. Новай хваляй пракацiўся плач. Хлапец кiнуўся да трупа сабакi, абняў яго й пачаў крычаць: - Нi дам! Тапсiк, мой мiленькi, што з табой зрабiлi?!

Яго сiлай пацягнулi ў хату.

Доўга трывала жахлiвая ноч.

"Трэба было на прывязi дзiржаць!" - гучэлi бацькавы словы. Позна. Чалавек пасьля бяды разумны. Але чаму гэта Тапсiка, а не якога Ромку?

Быццам у вадказ на гэта, дзесь здалёку з-пад балота даляцела вясёлае Ромкава гаўканьне. Цi здалося гэта? Бандыты, нечысьць! Адну найбольшую радасьць меў на сьвеце й цяпер яна ў нябыт адыйшла. Сьлёзам ня было супыну.

15

Дзед Якуб трымаўся абагрэтага кута, рэдка калi ад хаты адыходзiўся. Не таму, што жыцьцятрывалы патрыярх лiтоўскi сьветам цiкавiцца перастаў, а таму, што сьвет заглядаў у кут ягоны. Калi пагода добрая, сядзiць дзед на прызьбе, зь пiпькi дым самасеечны пацягвае. Iдзе каторы мужчына цi жанчына, затрымаецца, паздароўкаецца, дзедавым здароўем пацiкавiцца, апошнiмi навiнамi падзелiцца.

А навiнаў многа. На скрут галавы павярнула жыцьцёвае тэмпа. I якраз ня хто iншы, а сам дзед Якуб неяк у гутарцы параўнаў лiтоўскiя начоўкi й навакольле да спакойнага возера, што доўгi час межавала з загачаным суседнiм морам. Пакуль гацi трымалi мора, у возеры быў супакой, пладзiлася й плёхалася свая рыбная дробязь.

Кагадзе новая сiла разбурыла гацi й магутнае мора ў гэнае лiтоўскае возера хлынула. Вялiкая рыба нетры вады ўскалыхнула. Свае дробныя акунi й плоткi, да ранейшае цiхаманi й ленага жыцьця прызвычаеныя, цяпер зьбянтэжылiся, адурманелi. Як хвалi бурлiвыя, выпадкi ўзялi борздае тэмпа. Дзед Якуб, каторы некалi паўстанцам Калiноўскага памагаў, не паглыбляўся ў гiсторыю й ня прыгадваў колькi разоў чужнiкi тыя ўяўныя гацi разбуралi, ды ў родныя вадзяныя глыбiнi чужыя кiты-пражоры наплывалi.

Цяперашняя чырвоная рыба насамперш за чыстку былай польскай адмiнiстрацыi й зямельных уласьнiкаў узялася. Навосьцеж адчынiлiся брамы ў маёнткi, фальваркi й асаднiцкiя гаспадаркi. Абiралi хутка, налётам. Чаго павезьцi цi панесьцi ня здолелi, тое тапталi паводле прыказкi: "сам нi гам, дык i другому нi дам". Рознае масьцi панкi й панi заклiкалi на дапамогу абедзьвюх Матак - Чанстахоўскую й Вострабрамскую, па начох рукi ў немачы ў модлах ламалi.

Быццам грыбы пасьля спорнага цёплага дажджу, паўставалi па вёсках камiтэты беднаты, забранае ў чужнiкоў дабро мiж найбяднейшых сялян разьмяркоўваць. Лiтоўскi камбед фармальна ачолiў найбольшы вясковы гультай, карцёжнiк i п'янiца Сымон Пятух. Фактычным рухавiком быў Лявом Шпунт. Увайшлi туды Макатунiшкi, шавец Пiлiп, Кмiты, Брунiськi дый яшчэ колькi, пераважна многадзетныя, што на двух цi трох гактараў бяду караталi.

Яшчэ не раскрылiся бальшавiцкае сацыяльна-праўнае аблiчча й цi хто ў Лiтоўцах мог мяркаваць, што й сам фактычны бацька камбеду, Лявон Шпунт, дый спэц-упаўнамочаны сельсавету, Косьцiк Сабакевiч, ад буйных кулакоў атожалкамi выводзiлiся, ды што ў будучынi пад бальшавiцкую касу мелi трапiць. Хто там цяпер мог карэньнем сацыяльнага паходжаньня цiкавiцца, калi ўсiм бедным было чаго ўволю цягаць, а пры тым цяганьнi ў прагавiтай мiтусьнi яшчэ дабро пад ногi таптаць.

Найбольш лакомiлiся мясцовыя камунiсты. "Грабiлi награбленае" не навосьлеп, а намагалiся рукi пагрэць ля больш каштоўнага й меншага, што ад непажаданага вока людзкога скрыць можна было. Ды ўся мясцовая рыбная дробязь i ўявiць не магла як нажывалiся тыя прыплыўшыя з чужога мора кiты. У параўнаньнi зь iмi мясцовыя жывiлiся адно крошкамi з багатага стала.

У некаторых вясковых хатах новае жыцьцё пачалося. Зусiм немалая перамена выразна вонкава ператварыла фармальнага старшыню камбеду. Цяпер Сымон Пятух непаваротлiва ацялюгваўся ў блiскучым сiнiм панскiм сурдуце, каторы, казалi, у асаднiка Лазоўскага сьцягнуў, у ботах з блiскучымi халявамi, прыгожых зялёных галiфэ портках, навет гальштук пару разоў прычапiць манiўся. Нябрыты й карэлы, як i раней, ён быццам стаўся навочным узорам тэй вядомай прыказкi: "з мужыка пан такi, як з гною куля". Лiтоўскiя хутка падгледзiлi, што ня зводзiлiся цяпер у Сымона маскоўскiя рублi й чэрвонцы, што пагладзеў ягоны жывот i твар, што ямчэй i больш адважна ў карцёжкi сьцёбаў. З горадзенскай махоркi на савецкiя карашкi перакiнуўся. Ня звычайныя, простыя, як раней, цыбукi, а хлёсткiя "казiныя ножкi" круцiў. Цi раз плявузгаў, што гатовых папяросаў уволю мог мець, але вялiчынёй не падходзiлi.

– Ну што-ж... разоў пяць пасасеш дый канец. А я-ж, самi во знаiця, як закапцiць дык каб закапцiць...

Павесялела ў Макатунiшынай хаце. Было ўволю й мукi, i бульбы, i мяса, i вопраткi. Мо спрычынiлася да гэтага й наглая страта Параскi. Як-нiяк, гэта бедная, Богам крыўджаная сям'я ў людзей на воку была. Мо таму й ня помсьцiўся Дунi за тую лупцоўку перад брамай на гасьцiнцы запраўдны рухавiк камбеду Лявон Шпунт. Лiтоўскiя чакалi нечага. Ня з тых выводзiўся Лявон, што крыўды дароўвалi. Але мусiць i Лявон i Косьцiк у забойстве Параскi вiнаватымi чулiся. Як-бы там нi было, а факт стаўся вiдавочным, што з тых багатых крынiцаў, адкуль цяпер рассыпалiся й на бакi пры рабаўнiчых налётах плёхала, чэрпалi вёдрамi цi прыгоршчамi й самыя найбяднейшыя, у тым лiку й Макатунiшкi.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I