Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Можаш i сам, пан нiвялiкi, - адказаў Янук.

– Вы гэта што, зноў зачынаiця? Янук, прыбяры. Нi пан i ты нiякi, можаш памагчы, - падняў голас Пракоп.
– I я болi нi хачу нiякiх сварак. Рабiць нiма каму, самi ведаiця.

– Узяў-бы ты, тата, ды ажанiўся. Хоць-бы во гаспадыня ў хаце была, сказаў Мiкола.

Калi-б гэта было сказана ў iншых абставiнах, Пракоп можа навалiўся-б на сына. Ды ў Мiколавым голасе было гэтулькi шчырасьцi й добрага жаданьня, што бацька ўстрымаўся.

– Ты гэта адкуль такую думку ўзяў?
– сказаў лагодна Пракоп.
– Мацi нiдаўна на той сьвет адыйшла, а ты во што...

Як табе ня грэх?

– Грэх грэхам, а жыць неяк трэба. Бог можа даруiць. Сам можа вiдзiць вунь, што бiз бабы нiякай гаспадаркi нiма.

Пракоп уважна зiрнуў на старэйшага сына. У будзёншчыне мала нагодаў да душэўнай размовы было. Ад шэрага жыцьця пачарсьцьвелi, здавалася, сэрцы. Стрымлiвалiся пачуцьцёвыя выказваньнi. Так ужо павялося, што часта адно слова, зiрк вачэй, цень цi прамень на твары замяняў тое, што ў iншых людзей забрала-б шмат часу для пылкiх выказваньняў.

Пытаньне гаспадынi ў хаце вымагала даўжэйшага разважаньня. Не пазьбегнеш эмоцыяў, мо i спрэчак ня мiнеш, Хоць ведаў Пракоп, што вялiкая праўда была ў словах сына, але нiчога пазытыўнага ня мог-бы цяпер зрабiць. Звонку выглядаў апанаваным i зроўнаважаным, але дзесьцi глыбака ў грудзёх загнязьдзiўся чарвяк з таго часу, як чужынцы падсеклi ягонае карэньне. Кажуць, што час ёсьць найлепшым лекарам. Праўда. Да вясны крыху зажыла душэўная Пракопава болька. Ды новыя падзеi зноў адбiралi роўнавагу, нярэдка бяссоньнiцай марылi. Намагаўся трымацца перад сынамi, ды болькi гэнай глыбака не схаваеш, Неасьцярожнае слова цi рух былi надта вымоўнымi.

Мiкола мяркаваў, што мужчыну ў бацькавых гадох жанчына патрэбна была ня толькi для гаспадаркi. Перад Бахмачом, як на добры лад, ляжаў яшчэ прастор жыцьця. Калi-б знайшоў сабе сабе добрую сяброўку, ды ня толькi бацьку раўнавагу вярнула-б, але й яму, Мiколу, вялiкi цяжар з плячэй звалiўся-б. А дзевак выбар цяпер быў вялiкi. i мо таму, што насьпелае сарвалася зь Мiколавага языка зусiм нечаканна, бязь нiякага папярэджаньня, аж уздыхнуў лягчэй. Стаяў i пазiраў на бацьку. Што-ж ён скажа?

– Ну знаiш што, Мiкола, нi час пра гэта цяперака, - сказаў Пракоп.
– Нi палiце во дарма лучыну, спаць iдзiце. Можа калi пра гэта пагаворым.

"Ага.
– падумаў сын, - значыцца нi сказаў наадрэз, што не. Дык можа яшчо што й будзiць з гэтага".

Мiкола зiрнуў на Янука й той мiгам зразумеў ягоную думку.

– Спаць? Я яшчо во на сяло думаю. Ноч вялiкая, высплюся, - сказаў дзяцюк.

– Да каго-ж ты гэта?

– Недзiка некага знайду.

– Можа дзе самагонку знайдзiш?

– А чаму самагонку? Думаў, што можа дзяўчынай упiкнеш, ажно самагонкай, - усьмiхнуўся сын.

– Табе мусiць дзiўчаты ў галаве. Ат, iдзi, - махнуў Пракоп рукой.

Доўга качаўся ў пасьцелi й ня мог заснуць Янук. У галаве блыталася-крыжавалася павуцiньне думак. Неяк на днях, нечакана сустрэўшы Дуню, выплыла наверх новае й неспадзяванае: школа. Дзяўчына казала, што быццам у Гацях бальшавiкi школу маюць адкрываць i цi не жадаў-бы Янук пайсьцi й даведаццапра навуку.

Ад часу, калi нямоглы бацька здаў на ягоныя слабыя плечы гаспадарку, думкi пра навуку на заднi плян адыйшлi. Адно ў марах часам сябе на школьнай лаўцы бачыў. Былi калiсьцi мроi пра перамену. Цяпер-жа яна прыйшла. На лепшае цi на горшае? Прага да навукi не змалела. Кажуць Французы, што апэтыт падчас яды расьце, а Янукова прага да ведаў нiколi ня спыняла росту. Калi Дуня згадвала пра школьную лаўку, аж млосна зрабiлася. Варта было-б новы сьвет пазнаць.

Памкнуўся нешта Дунi сказаць, зьбянтэжыўся, зачырванеўся. Завязаўся мiж iмi нейкi, Януку ня зусiм зразумелы вузел. Дзяўчынiна блiзкасьць i непасрэднасьць зьвязвала яму язык, забiрала волю. Бянтэжылi хлапца дапытлiвыя й добразычлiвыя вочы-васiлькi.

– Нi... нi знаю. Сама ведаеш як у нас...

Абмiнаў дзяўчынiн зрок, баяўся, што ўсё на ягоным твары вычытае. З аднаго боку спанукала нешта, каб душу перад сяброўкай раскрыць. А што будзе, калi пачнеш скардзiцца ды сьлiнькай выглядаць будзеш? Трэба трымацца, мужным быць. Дуня спасьцерагла, як гарэў Янукоў твар.

– Што з табой, Янучок? Чаму ты як бурак чырвоны зрабiўся? Часта нi пазнаю цябе.

Васiлькi больш дапытлiва й глыбей у твар пазiралi.

– Нi пытайся.

Янук адвярнуўся й раптоўна адыйшоў. Спачатку ногi непаслухмяныя былi. Мо вярнуцца й расказаць? А пра што раскажа? Пра мазылi й цяжкую працу? Аж здрыгануўся пры думцы такой. Прыгадаў далёкi той час, калi дзяўчыну ў школу нi пушчаў. Яна-ж горшая была.
– А чаму-ж горшая яна?
– пагрозьлiва вырасла на лясной сьцежцы высокая постаць дзядзькi Захарука.

Нешта ў нутры пякло. Цяпер "горшая" яму разам у школу iсьцi сулiла. Бачыш, як яно перавярнулася, зьмянiлася. Ды ў iх-жа цяпер у хаце дабра поўна, хоць i з камбеду нацяганага. А Пракоп Бахмач можа ў Сабакевiча на чорнай лiсьце запiсаны.

Ногi пайшлi раўней. Адно раз азiрнуўся. Дуня стаяла, сачыла за iм, мо спадзявалася, што вернецца.

На мяжы дрымоты, у той паласе, дзе смугой паволi зацягваецца сьведамасьць, прыгадалася тое нiкчэмнае зьбянтэжаньне. I зноў, здавалася, загарэўся чырваньню твар.

Вецер ацiхаў. Недзе на вулiцы пачулiся гулкiя, няроўныя галасы. Адзiн буянiў, iншы гарлапанiў нейкую няведамую "частушку". Вечарамi бальшавiкi да вясковых дзяўчат заглядалi й цяпер мусiць у Лiпавiчы вярталiся. Недзе прахапiўся й забрахаў Тапсiк.

Янук перавярнуўся на другi бок, глыбака ўдахнуў паветра й смачна пазяхнуў. Галасы за вокнамi ацiхлi ненадоўга. Мусiць iшлi iншыя, бо чуваць была гаворка. Тапсiк кiнуўся да весьнiчак i гулка забрахаў. Воддаль адклiкнуўся доктараў Мурзiк. Моцны дзёрзкi голас вылаяўся трохпавярховым матам. Гэта цi нi падбадзёрыла Янукова гадунца, бо аж заходзiўся ад браханьня. Гулкi стрэл скалануў паветра за вакном. Тапсiкаў голас раптоўна перамянiўся ў балючы енк, быццам душыўся сабака. Енк той, спачатку вельмi галасьлiвы, скора слабеў.

– Так тебе, подлец!
– пачуўся за вакном грубы голас. I рогат.

Жахлiвая думка падарвала Янука з ложку. Кiнуўся да вакна й прылiп носам да сьцюдзёнай шыбiны. Празь нiзка абвiслыя галiны рабiнаў, што расьлi перад ганкам, спасьцярог дзьве вайсковыя постацi, што йшлi ў доктараў двор.

– Тата, мусiць бальшавiкi Тапсiка застрэлiлi!
– крыкнуў трывожна Янук i кiнуўся ў дзьверы.

Поўнiк вызiраў з-за хмараў i, быццам хлапцу на помач, млявым рудым сьвятлом разрэдзiў гушчу цемры. Янук пабачыў двух бальшавiкоў ужо за лекаравай брамай. А пад плотам, дрыгаючы ўсiм целам, цяжка хроп залiтым крывёй горлам, душыўся ягоны найлепшы сябра. Хлапец прысеў перад iм, узяўся за вушы. У рудых поўзакрытых вачох гасьлi апошнiя iскрынкi жыцьця.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник