Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Ускочыў з лавы, ляпаць далонямi пачаў Косьцiк Сабакевiч. Заядла плёскалi, паўставаўшы, бальшавiкi. На такое нешта нячутае-нябачанае ў вёсцы, ня ведалi як рэагаваць сяляне. Некалькi вялых усплёскаў пачулася ў грамадзе, адно Сымон Пятух так пярыў рукамi, што выпала з рудых зубоў i рассыпалася дымячымi карашкамi на падлозе ягоная "казiная ножка". Зусiм спакойна сядзеў, адно галаву вышэй падняў, прыглядаючыся чужынцам, лiтоўскi патрыярх дзед Якуб. Калi ацiхла, камiсар прадаўжаў:

– Таварышч Сталiн сам з батракоў. Гэта ня хто другi, а ён сам, самы верны саратнiк вялiкага Ленiна, ваплацiў лепшыя iдэi нашай слаўнай камунiсьцiчаскай парцii i правёў гэтыя iдэi ў жыцьцё. Гэта дзякуючы нi каму другому, а толькi

яму, вялiкаму i мудраму таварышчу Сталiну, вы сёньня карыстаецеся сонцам вялiкай свабоды. Гэта дзякуючы яму зьдзейсьнiлiся вашы адвечныя мары. I цi-ж магу я навет словамi пераказаць цяжкiя цярпеньнi гэтага вялiкшага ў мiры правадыра, калi ён толька падумае аб тым, што мiлiярды працоўных на сьвеце яшчэ, на вялiкi жаль, не карыстаюцца сонцам свабоды, што iх эксплуацiруюць i што яны прагнуць вызваленьня ад капiталiстычнага iга? Гэты чалавек, гэты генiяльны бацька ўсiх народаў, ён ёсьць лепшы зь лепшых. Вялiкае мусiць мець ён сэрца, калi ў iм маюць месца цярпеньнi ўсiх заняволеных на сьвеце, ды многа й цяжка мусiць ён працаваць, каб мары iншых збылiся, так як вашы...

Здавалася, што нехта падняў гаць i хлынуў акiян мiлагучных, аздобленых прывабнымi адценямi пахвальных эпiтэтаў. Усё гэта пра таго з тупым, ледзяным зрокам, ад якога холадам нясло, што абыякава паказелiў на залю пазбаўленыя жыцьця вочы. Камiсар пыхцеў, мяняўся ў твары, пялiўся, як жаба на корч, каб перадаць усе вялiчынi характару, дабрату сэрца й цярпеньнi крамлёўскага гiганта. У гэных хваласьпевах ягоных, насычаных шчырасьцю й пераканальнасьцю, была такая моц эмацыянальнае сугэстыi, што магла-б зьбянтэжыць найбольш зацьвярдзелага скептыка. Грамада слухала, быццам заварожаная. На камiсаравым лбе выступiў пот. Сам ён так рашчулiўся тым, што апавядаў, што ў вачох ягоных сьлёзы паказалiся. Ад няспыннага мора слоў цi не перасох голас. Афiцэр колькi разоў спыняўся, горла прачысьцiць намагаўся. Ён нагнуўся й нешта Косьцiку сказаў. Той паклiкаў да сябе нехлямяжага Пятуха, якому перадаў, што камiсар вады хоча. Заля ажыла. Ягодка-Аўдоля спанатрыла важнасьць Пятуховага заданьня й адразу перадал гэта Аксенi, каторая шмыгнула зь Пятухом у сенцы. Ля парогу расступiлiся й за хвiлiну зь сяней паказалася Аксеня са шклянкай вады, а за ёй чыкiльгаў Сымон Пятух.

Камiсар выпiў ваду за тры глыткi, сядзеў i выцiраў насаткай пот з твару, дый зноў нешта паўголасам сказаў Сабакевiчу. Ромкаў гаспадар устаў.

– Таварышчы, мы сiчас праслухалi очынь iнцярэсную рэч таварышча Маршалкава i благадарым яму за гэта. Мы цяперака знаiм пра нашага вялiкага важдзя таварышча Сталiна i яго заботы аб нас. I мы далжны, па маяму мненiю, паслаць благадарсьцвiнная пiсьмо савецкаму правiцельству за наша асвабаждзеньня й паслаць тожа благадарсьцвiнная пiсьмо лiчна таварышчу Iёсiпу Вiсарыенавiчу Сталiну...

Гэтым разам воплескi пачалiся ад Пятуха. Скваплiва падтрыманыя бальшавiкамi, яны завялi й рассыпалiся мiж сялян. Пасьля камiсаравай гутаркi, хто мог пярэчыць Косьцiкавай прапанове? Сабакевiч прачытаў зьмест лiста чырвонаму дыктатару, якi зноў-жа рэдкiмi вялымi воплескамi быў "энтузiястычна" прыняты.

Хоць гэным часам вялiкая задуха поўнiла залю, нiхто не манiўся на двор iсьцi. Цi нi чакалi самага найцiкавейшага. I чакаць доўга не давялося. Косьцiк папрасiў спынiць на залi гамонкi.

– Цяпер таварышч Маршалкаў будзiць гатоў атвецiць, есьлi ў каго ёсьць якiя вапросы.

Адразу паднялася Вульляна.

– Я-бы от хацела ведаць калi гэта мае сыны-галубкi з вайны вернуцца. Вайна-ж ужо мусiць скончылася й вы, паночак, можа скажаце...

Вульляна кутом хусьцiнкi выцiрала сьлёзы, што ў вочы наплылi. Слова "паночак" выклiкала сьмех.

– Гэта-ж даруйце, таварыш камiсар, цi як вас зваць... Гэта язык мой так па прывычцы...

– Нiчога, гражданка, нiчога, - усьмiхнуўся афiцэр.

Дык як гэта, цi маглi-б вы сказаць?
– насядала Вульляна.

– Вашых сыноў белапалякi змабiлiзавалi?

– Ага. Дый ня толька маiх, алi ўсiх зь вёскi.

У голасе жанчыны адчувалася трывога ня толькi за сваiх, але за ўсю вёску. Камiсар не сьпяшаўся. Ён паволi агледзiў прысутных. У шматлiкiх вачох прачытаў вялiкую цiкавасьць.

– Як вам ведама, сыноў вашых, братоў, мужоў i бацькоў забралi польскiя памешчыкi, асаднiкi й розная буржуазiя, каб яны пралiвалi за iх сваю кроў, каб ваявалi за iнтарэсы чужыя для сялян i рабочых, каб мець пушачнае мяса для вайны, якую яны самi-ж, значыцца белапольская буржуазiя, распачалi. Яны, канешне, груба памылiлiся й вайну прайгралi. Як пэўне вам таксама ведама, Савецкi Саюз мае дагавор дружбы зь Вялiкай Германiяй. З гэтага выходзiць, што Савецкi Саюз i лiчна Iосiф Вiсарыёнавiч Сталiн ня толькi пастараюцца вярнуць дамоў вашых змабiлiзаваных землякоў у найкарацейшы срок, але й тое, што наш саюзьнiк - Вялiкая Германiя - пойдзе нам на руку. Гэта адносiцца тых з вашых, каторыя папалiся ў плен да германцаў. Калi-ж iдзе пра тых, што злажылi аружжа нашай Чырвонай Армii, тут дзела выглядае яшчэ лепш. Iх распусьцяць дамоў неадкладна. I ў адным, i ў другiм выпадку - магу вас запэўнiць - сам таварышч Сталiн паклапоцiцца, каб землякi вашы скора дамоў вярнулiся.

– А як-бы гэта, таварыш камiсар, каб даведацца дзе яны цяпер?
– зноў пыталася Вульляна.
– Можа-б вы памаглi?

– Гэта можна, - згадзiўся бальшавiк. На твары ягоным зьявiлася наiўная дзiцячая ўсьмешка, што быццам гаварыла: "Ну што-ж ты, баба, ня ведаеш, як гэта лёгка? Вунь узяў ды сьвiснуў i ўжо гатова, сыны-галубкi твае заўтра дома будуць."

– Да, гэта можна, - паўтарыў Маршалкаў.
– Зрабiце сьпiс усiх мабiлiзаваных i перадайце мне лiчна ў рукi, а я ўжо аб гэтым паклапачуся.

Ня толькi Вульляна, але шмат iншых лiтоўскiх з палёгкай уздыхнула пасьля такога важнага адказу ад гэткага высокага бальшавiцкага начальнiка. Цi ў ваднэй галаве пажадальныя мроi ўзялiся ўжо маляваць вобразы мiлых блiзкiх сустрэчаў.

Устаў Захарук, пакруцiў свой рыжы вус, зiрнуў на бакi й тады зьвярнуўся да новае ўлады.

– Як гэта, таварыш камiсар, скажыце нам, цяперака новыя парадкi будуць? Найболi нас цiкавiць зiмля. Хто маiць мала зямлi, дык цi яму дадуць яшчо болi, цi не? Адным словам, так сказаць, якая цяперака гаспадарка пачнецца?

– Вы гэта па зямельнаму пытаньню?

– Ага.

– Ну гэта пытаньне магу вам адказаць вельмi коратка: усе, каторыя маюць мала, атрымаюць столькi, колькi яны могуць апрацаваць. Зямля, каторую некалi забралi ў вас памешчыкi й асаднiкi, зноў станецца вашай. Панятна? Найперш, канешне будзе ў вас зроблены ўчот маёмасьц, а пасьля таго ўчоту прыдуць надзелы зямлi. Падробна гэта паясьнiць вам Канстанцiн Паўлавiч. Яго прыдзялiлi к вашаму меснаму сельсавету i яго абавязкам, як i абавязкам вашых дэпутатаў, каторых самi выбярэце, будзе абясьпечыць вас усiмi дабрамi савецкай улады. У вас, вiдаць, камiтэт беднаты ўжо зарганiзавалi?

– Да, таварыш, - устаў Сымон Пятух, - я прыдсiдацiль.

– От i добра, - сказаў Маршалкаў.
– Такiм чынам гэты камiтэт мусiць адразу памагчы бедным. Гэта першае. Пасьля, - гэта я хачу асаблiва падчыркнуць, таму што гэта вельмi важнае, - у вас будуць выбары. Вы перш выбярэце дэпутатаў каторыя будуць мець сабраньне з цэлай Заходняй Беларусi i яны мусяць вырашыць пытаньне ўзьяднаньня яе з вашай радзiмай, ад каторай вас сiлай адарвалi белапалякi. Мы вас вызвалiлi ад панскага iга i эксплуатацыi i вам толькi астаецца падзякаваць за гэта ды цьвёрда й рашуча заявiць, што вы - сiлай адраванае дзiця - жадаеце цяпер вярнуцца на ўлоньне вашай радзiмы, Савецкага Саюза. Панiмаеце?

Поделиться:
Популярные книги

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена