Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Ты што гэта, традыцыi нi знаiш? Гаспадару трэба першаму налiваць.

Нiчога не адказаўшы, Лявон нагнуў пляшку. Самагонка прыемна булькала. Налiўшы палову шклянкi, Лявон пазiраў на Косьцiка.

– Лi, лi поўную, - усьмiхнуўся той.
– Таварышч Бахмач за таварышча Сталiна поўную вып'iць. Праўда, Пракоп?

Нахабна вымаўленае "Пракоп" асаблiва ўкалола Бахмача. Быццам хацеў сказаць "бязьмен ты". Была гэтта й зьнявага, i зьдзек. Таўстыя вусны ўсьмiхалiся, шэрыя вочы пагражалi. Асноўным аб'ектам Пракопавага зацiкаўленьня, што поўнiла

яго вялiкай трывогай, была шклянка Кмiтавай самагонкi, каторую зухавата налiвала Лявонава рука. Вось яна, чысьцюсенькая-поўненькая, стаяла на ягоным, Пракопавым стале й на паядынак выклiкала. А Лявон ўжо напоўнiў Косьцiкаву й падганяў сваю. Разьлiў больш паловы пляшкi.

Косьцiкава вялiкая правая далонь, белая й гладкая, што мусiць ужо ад нiткi й iголкi адвыкла, спакойна адпачывала ля поўнай шклянкi на стале. Золатам зьзяў на пальцы вялiкi сыгнэт з прыгожым чырвоным камянём i лiтарай "К" ан iм. Якраз у гэну хвiлiну Сабакевiч зiрнуў на свой ручны залаты гадзiньнiк. Спасьцярогшы ўсё гэта, у вадным кiрунку павандравалi Пракопавы думкi. Калiшнi сабакарэз сядзеў цяпер гаспадаром у яго хаце. На руках чужое золата, у кабуры - пераканальны довад сiлы "народнай улады". Гэта той самы шэльма, што некалi пачаў сваю дарогу "ў людзi" кражай настаўнiчынага гадзiньнiка ў пачатковай школе. Хто тады мог прадбачыць, што з таго шчанюка-злодзея вырасьце? Плён дасьпеў, спажывайце, людзi добрыя...

Дзяцюкi ўсталi. Неахвотна, паволi падняўся Пракоп.

– Дык от, таварышчы, - урачыста пачаў Косьцiк, высака, перад самым носам трымаюччы шклянку, - вып'ем усе да дна. Паўтараю: да дна!

Зiрнуў упарта на Пракопа й прадаўжаў: - За наша асвабаждзенiя ад белапанскага iга, за нашу народную, савецкую ўласьць, за нашу доблiсную Красную Армiю, што нас асвабадзiла, да i за нашага важдзя, атца ўсiх народаў, вялiкага й мудрага таварышча Сталiна! Да здраствуiць!

– Да здраствуiць!
– падтрымаў Лявон.

Косьцiк i Лявон пачалi пiць зь вялiкай насалодай. Спасьцярогшы, што Пракоп ледзь вусны памачыў, Сабакевiч перасьцярог: - Пракоп, за таварышча Сталiна п'ем, стала быць да дна далжон!

Пракопава нутро пратэставала супраць пякучай, смуроднай, гаркой вадкасьцi. На сiлу пару кропляў адпiў. Косьцiк зноў зьвярнуўся да яго: Кажу табе яшчо раз, таварыш Бахмач, гэта другi раз прадупрэждаю, што за таварышча Сталiна абiзацiльна нужна пiць да самага дна. Панiмаiш? А трэцi раз прадупраждаць ня буду.

Перамогшы агiду, Пракоп нагнуў шклянку. Сочачы дзяцюкоў адпiў пару глыткоў, ды шклянку трымаў пры вуснах. Вiдаць, пераканаўшыся, што Бахмач узяўся пiць, Косьцiк скончыў сваю разам зь Лявонам. Пераз плечы камунiсты шпурнулi шклянкi ў качарэжнiк. Адпiўшы мо трэцюю часьць, Пракоп затрымаўся. Мiгам зар'ентаваўшыся, ён кiнуў сваю шклянку пераз плячо. Шкло пырснула на глiнянай падлозе. Зьбянтэжаны Янук устаў з лавы.

– Так i трэба!
– гукнуў Косьцiк.
– З каторага стакана пiлi за таварышча Сталiна, з таго нiхто болi нi далжон пiць. Маладцы, га-га!

Усе селi.

Прыйшло нязручнае маўчаньне, каторае зноў спынiў Косьцiк.

– Эта самае, - пачаў ён паволi, бяручы вiдэльцам з талеркi кiслы гурок, - мне здаецца, што таварышч Бахмач ня выпiў да дна... Верна, таварышч Шпунт?

– Да, верна, ня выпiў, - згадзiўся папугай.

– I многа ня выпiў?
– прыжмурыўшы хiтра вочы й кусаючы гурок, пiльна ўглядаўся ў Пракопа Ромкаў гаспадар.

– Оо так мусiць з палавiну, цi болi, - мяркаваў Шпунт.

– Болi як палавiну?
– намагаўся дзiвiцца Косьцiк.
– Верна, Пракоп?

Бахмач маўчаў.

– Я цябе спрашываю, Пракоп, верна iлi нет, што ты палавiну цi болi ня выпiў?

Голас быў цьвёрды, рэзкi.

– Я-ж вам казаў, што што нiколi ня п'ю, - ледзь чутна, з трывогай адказаў Пракоп.

– Я цябе нi спрашываў, цi ты п'еш iлi нет, - сказаў Косьцiк.
Цi ты нi знаў гэтага, што калi п'еш за здароўе якога дарагога чалавека, дык трэба да дна выпiць, так як рускiя робяць? Што дажа тыя, каторыя нiкада ня п'юць, прыдзержываюцца гэтага? Га?

– Я-ж гэта самае... чуў, - прызнаўся Пракоп.

– Ну так от, галубчык... ты, стала быць, прызнаўся, што за нашага важдзя таварышча Сталiна нi хацеў выпiць. Верна?

Цi яго хапiў скразьняк у варыўнi, цi ад перапалоху пачалi браць Пракопа дрыжыкi. Холадна стала. Той глыток самагонкi замуцiў галаву. Пытаўся сам сябе Пракоп, цi ня лепш было-б, змагаючы агiду, выпiць поўную шклянку. Абы не чапiлiся, каб хутчэй iхныя нячыстыя ногi зь яго хаты панясло. Дзяцюкi, злосна пазiраючы на яго, кусалi хлеб i жвалi гуркi.

– Верна?
– насядаў Косьцiк.

– Косьцiк, нi чапiся ты да мяне. Вiдзiш, што я слабы й нi магу, сказаў Пракоп дрыжачым голасам. Думаў, што такiм зваротам знойдзе нейкi мост да сумленьня басяка. Не магло-ж быць, каб ня меў ён нiякага сумленьня. Калi была ў яго навет маленькая макулiнка яго, дык льга было дарогу шукаць.

– Ты гэта што косьцiкаiш? Якi я табе Косьцiк? Нi казаў я табе раней як абрашчацца?
– выбухнуў Ромкаў уласьнiк.

Пракоп схiлiў галаву. Глядзеў на шрам на стале, якi дзецi некалi ножам зрабiлi. Шрам бег з кута наўскос на якога паўмэтра даўжынi. Пры канцы яго была выкалупана ўпадзiнка. Якраз гэна месца, цямнейшае за навакольную гладзь, пачало мiгацець у вачох.

– Я цябе навучу!
– сiпеў Косьцiк збоку.

Адылi Пракоп чуў i ня чуў яго. Было гэта быццам рэха нейкай недарэчнай зьявы, што на ягонай лаве расьселася. Ды зьява-ж гэта, - ня можа-ж быць! скора вось прападзе й зусiм добры й жыцьцядайны супакой запануе ў Пракопавай хаце. Бахмач падняў галаву й вярнуўся ў рэальны сьвет. Зiрнуў на Янука на лаве. Хлапец спасьцярог у бацькавых вачох нешта недарэчна-бездапаможнае. Цi мо было гэта ад таго, што бацька нiколi гарэлкi ў вусны ня браў, а цяперака Кмiтавай "лепшай чым сталiчнай" пад пагрозай мусiў сербануць, цi таму, што нiяк выхаду з пасткi ня мог знайсьцi.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

"Фантастика 2024-5". Компиляция. Книги 1-25

Лоскутов Александр Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-5. Компиляция. Книги 1-25

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8