Закрываўленае сонца
Шрифт:
– Ну а ты, пацан, чаму бацьку ня прывёў? Дзе ян?
Лявон стаяў перад iм, як важны генэрал. Твар прамянiўся зухаватаю нахабнасьцю, выклiкаў, зьдзекваўся. Муынаватыя, нецьвярозыя вочы памалу поўзалi па малым Бахмачу.
– Iдзi сам яго спытайся. Пусьцi!
– тузануўся Янук.
Рука яшчэ мацней сьцiснула хлопцава плячо, а ацяжэлы Лявонаў язык пагражаў: - Ты, гэта такую тваю маць, чаго на дыбы становiсься, жабянё? Як спрашываю, дык атвiчай! Начальства з табой гаворыць, пацан ты!
– Бацька хворы, - адказаў Янук.ж
– Хворы? Эгэ... прытварыўся, сукiн сын!
– Калi ня верыш, дык сам iдзi паглядзi!
Лявон паклiкаў Косьцiка й клешчы звольнiлi Янукова плячо. Падыйшоў Стась.
–
– спытаў.
– Нi знаiш? Чэпiцца, шэльма, што бацька нi прышоў, а бацька - сам знаiш - усе плечы ад банек сiнiя...
Ня меў Янук ахвоты Стасю свае крыўды вылiваць. Пераступiў парог i апынуўся ля стала перад Дуняй.
– Памагаiш, Дуня?
– спытаў, крыху зьбянтэжаны.
– Так, Янучок, папрасiлi каб запiсвала. Казалi, што мала хто ў нашым сяле паруску можыць.
Перад сталом стаялi жанчыны й перакiдвалiся словамi з Аксеняй i Захаруком. На печы, апранутыя ў крамныя кашулёнкi, зрэбныя портачкi, павытыркалi заходжаныя пяты i як кураняты тулiлiся адзiн да аднаго два Ўладзiмеравы хлапчукi. Аднаму было тры, другому - чатыры гады. Пятухова маладая, пасьвяточнаму апранутая жонка кiвала на iх пальцам, ля прыпечку стоячы, каб гоману не рабiлi.
Дуня зьзяла поўняй расьцьвiлай прыгажосьцi. Сiняя аксамiтная блюзка й зялёная спаднiца, прыгожа рашчэсаныя валосы, прывабныя вочы-васiлькi, румяныя шчокi - яна была выдатнай аздобай "балацiровачнай камiсii". Васiлькi пазiралi на Янукла проста й даверлiва. Хлапцу ня давялося спанатрыць калi загаспадарыла ў iх самаўпэўненасьць i дзявочая зусiм выразная гарэзьлiвасьць.
– Ну а ты ўжо навучылася пiсаць?
– спытаў Янук.
– Буквы знаю, фамiлii магу запiсваць, - хвалiлася Дуня.
– Надта-ж скора.
– У школе як далi нам па тры буквы на дзень дык за два тыднi ўсе пазналi. Гэта-ж мы ня дзеткi малыя...
– Ага, - сказаў Янук i яшчэ больш зьбянтэжыўся.
– Можа сягоньнiка на вiчарынку пойдзiм?
– выручыла Дуня.
– Дзе, якую?
– У лiпавiцкай пунi.
– Ага, знаю. А хто-ж робiць? Зь кiм пойдзiш?
– Байцы робяць. Гэта Клава мяне падахвоцiла.
– Сваiх дзяцюкоў на вайну забралi, дык вы з байцамi цяпер.
У Януковым голасе чуўся дакор. Дзяўчына спасьцерагла.
– Майго-ж на вайну нi забралi. Ты-ж мой, - сказала зусiм проста й шчыра дзяўчына.
Чырвань залiла Янукоў твар.
– Якi зь мяне дзяцюк? Ты ня строй кепiкаў...
– Нiякiх кепiкаў, - усьмiхнулася Макатунiшка.
– Хадзi во й пойдзем.
– Ня ведаю, - буркнуў Янук.
– Ну што-ж ты, Янук, аднекваiшся?
– укiнуў Захарук.
– Ты цяперака-ж мусiць за яе ня лепшы.
Укалоў дзядзькаў язык. Заняты Дуняй, Янук i забыўся пра яго. А той проста ў жывое й балючае трапiў. У памяцi паўстала адлеглая часам сцэнка ў лесе. Цяпер Бахмач ужо баяўся на Дуню зiрнуць. Бяз слова шмыгнуў празь дзьверы.
20
Здавалася, што хмары паўзьлi нiзка й закраналi вярхi волатаў Гаравацкае пушчы, карону дуба Архiпа й чубы сёстраў-соснаў на могiльнiку.
"Цёмна, як пальцам у вока" - думаў Янук, выйшаўшы на вулiцу й разважаў, цi не вярнуцца ў хату. Калi-б жыў верны яго сябра Тапсiк, Янук рушыў-бы на вечарыну без развагi. Прыгадаўшы застрэленага бальшавiкамi сабаку адзiнота й пэўная бездапаможнасьць узрушыла Янукова сэрца. Адно на момант. Дзесь у вадлегласьцi выклiкалi вочы-васiлькi. Вочы iскру ў юнацкае сэрца закiнулi. Iскра незгасная, заўсёды прысутная, хоць мо й не дапякала ўсё-ж бесперапынным тленьнем хлапца трывожыла. Хапiла сяньня побач дзяўчыны стануць i адразу павялiчылася гэнай iскры гарэньне. Нi подых ветру, нi якi там скразьняк, а просты й гарэзьлiвы позiрк вачэй прыцягваў, дапякаў, трывоыжыў.
З глыбiнi раньняга дзяцiнства вынырала малое, худое, затуканае, карэлае дзяўчо, зь
Холадам хлопца праняло. I ня было гэта такая стынь, што ад аселiцаў цягнула, нi тая золь, што дзесь над Бярэзiнай трымала. Сьцюжа нарадзiлася ў глыбiнi й мусiць навет тэмпэратурай не вызначалася.
Дык iшто-ж цягнула яго туды? Няўжо-ж каханьне? Але што такое каханьне? Сяброўства, супольнасьць, цi яшчэ што? Прыгадаў прачытанае некалi апавяданьне пра першае каханьне. Як там было, як пiсьменьнiк вызначыў яго? Дзе, на якiм менавiта пункце хлапец цi дзяўчына ўсьведамiлi пра каханьне й пачалi iмкнуцца да зьлiцьця ў адно цэлае? Здаецца, што дарога не вызначалася нiякiмi вехамi. Былi прыжмураныя сарамлiвыя вочы, шырака разьлiты па твары румянец, зьбянтэжанасьць рухаў, доўгiя й многазначныя ўздыханьнi, нелад у гутарцы, адубела-спаралiжаваны язык, што ў вадно слова намагаўся сканцэнтраваць усё нявыразнае, што бурлiла ўнутры i была галоўна нейкая паралiжуючая, магутная сарамяжлiвасьць, што адпiхала якраз тады, калi сэрца з гарачым iмпэтам намагалася прыцягваць. Дык дзе тыя вехi? I дзе дакладна знаходзiўся цяпер Янук?
Быў гарачы цалунак у канюшыне. Бурным салодка-гаркiм хмелем апарыў вусны, хаос у галаве ўзьвярэдзiў, а бессаромна заголеныя ногi малаткамi гарачага пульсу перадалiся ў скронi й сэрца. I навет цяпер, ужо з адлегласьцi, навет у цемры сорамна й нiякавата было. Гойдаўся пад нагамi грунт, хвалявалася-круцiлася зямля на тэй уяўнай восi. Было ўсепаглынаючае зьбянтэжаньне, камплетны амаль паралiз. У гэткi момант найлепш было-б, мусiць, залезьцi ў нейкую нару, каб не спасьцераглi людзi чырванi на твары, каб ня кпiў нiхто зь ягонай бязраднасьцi.
Крыўдна й балюча. I ня было нiякiх сродкаў кантролi, нi супрацьдзеяньня. Бушаваў шырокi вiр. Бурлiвыя хвалi ў пырсках захлынаючай пены несьлi кволы, бездапаможны лiсток.
Недзе ў цемры мiж кустоў над канавай вецер шалясьцеў сухой асакой. У прыглушанай гамонцы сабралiся вольхi й марудна скрыпела надломанае некалi бурай дрэва. Дзяруга хмараў цягнула з усходу. Лiтоўцы схавалiся ў цемры, адно, здаецца, сьвяцiлiся вокны ў Кмiтавага Тодара i Ўладзiмера Пятуха. Калiсьцi даўгiя васеньнiя вечары зьзялi лiтоўскiмi сьвётламi-пацеркамi ў начоўках аж да поўначы. Дзеўкi й жанчыны пралi кудзелю, а мужчынскi род ладзiў-майстраваў гаспадарскае знарадзьдзе. Маладыя на вечаркi зыходзiлiся. Гучныя галасы песьняў бурлiлi радасьцю жыцьця. Недахоп нафты зьвязаў больш чым руплiвыя рукi.