Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Штрафнога яму!
– запрапанаваў Лявон.

– От малайчына, друг Лявон!
– шлёпнуў Косьцiк таварыша па плячы. Люблю цябе за ум твой тонкi й пачцiцiльную, так сказаць, фiзiяномiю. Штрафнога, кажаш?

– Ну да, штрафнога. За таварышча Сталiна ня выпiў, так палагаiцца! паправiў падбадзёраны Сабакевiчам Ляцвон.

– Так i быць, штрафнога!
– урачыста згадзiўся Сабакевiч i стукнуў даланёй па стале так, што аж посуд задрыжэў i недзе за вакном закудахтала зь перапалоху курыца. Лявон прынёс з палiцы шклянкi й адну зь iх набухтырыў самагонкай. Дзяцюкi ацiхлi й пазiралi на Бахмача. У позiрках

загнязьдзiлася ўпартая нянавiсьць. Указальным пальцам Косьцiк пачаў раўнамерна стукаць па стале. Стук паступова ўзмацняўся й моцна трывожыў Пракопа. Цяжка было вытрымаць зухавата-выклiкаючы Косьцiкаў позiрк i Бахмач зусiм зьбянтэжыўся. Зiрнуў на Янука, што аж падняўся з лавы, разумеючы напружаньне.

На вулiцы пачулiся мужчынскiя галасы.

– Ну, за таварышча Сталiна!
– загадаў Косьцiк.

Голас роўны й пагрозьлiвы, а палец прадаўжаў барабанiць па стале, прысьпяшаючы тэмпа. Пракоп пазiраў на гэты палец, то на цэлую, аброслую валосьсем Косьцiкаву руку, на зьзяючы сыгнэт на пальцы. Стук адбiваўся ў Пракопавых грудзёх балючым рэхам.

– Устань!
– гаркнуў Косьцiк.
– За таварышча Сталiна да самага дна!

У Пракопавых вачох мiльгануў абрыс кабуры Косьцiкавага пiсталету. Жартаваць, басяк, ня мог. Чаго добрага, застрэлiць. Паволi падняўся Пракоп. Правай рукой узяў шклянку, але дрыжэла млосная рука, аблiваў яго сьцюдзёны пот. На паўдарозе рука спынiлася ды паставiла самагонку на стол i лягла побач. Тая самая рука, што давала раду цяжкiм i шурпатым прыладам сялянскай працы, цяпер бездапаможна адпачывала пры шклянцы Кмiтавай "лепшай, чым сталiчнай".

– Госпадзi, зьмiлуйся, - пачаў дрыготкi Пракопаў голас, а вочы празь сьлёзы малiлiся да абразоў напокуцi.

– Ты гэта што?
– раўнуў, ускочыўшы з лавы Косьцiк, - якi такi табе Госпадзi? За Сталiна пiць кажу.

Рэха Сабакебiчавага голасу скаланула Пракопавай хатай, але гаспадар не зварухнуўся, ён прылiп зрокам да абразоў.

– Сьвятая Апрасiньня Полацкая, Дарагая i Справядлiвая, заступiся i памiлуй!
дрыжэў, насычаны жальбой Пракопаў голас.

Нешта ненатуральнае было ў гэных трох, застылых пры стале фiгурах: сонцам асьветлены, спацелы Пракопаў твар, вочы сьлязьмi наплыўшыя, дрыжачыя вусны, дурнаватая Лявонава фiзiяномiя й дыхаючы агнём ненавiсьцi, во-во гатовы рынуцца на чалавека Сабакевiч.

Спынiў дыцханьне Янук. Зараз iскра ўспыхне.

– Я табе, iцi тваю маць, пакажу тваю Прасiньню!
– выбухнуў Сабакевiч. Маланкавым рухам схапiў напоўненую Пракопаву шклянку й ёмка пусьцiў у кут. Гучна пасыпалася з рамак шкло й самагонка пырснула навокал. Ён трапiў у цэнтр абраза Прадславы.

– Во табе, твая Прасiньня, iдзiёт ты!
– раўнуў п'яны Сабакевiч.
– Ты, стала быць, за таварышча Сталiна пiць ня хочаш! Я-ж цябе сiчас...

Ён замахнуўся, каб даць Пракопу аплявуху, але Лявон зручна схапiў яго за руку.

– Пiрастань, Кастусь, мерку знай!

Адчынiлiся дзьверы. Увайшоў Алесь, а за iм Антось Дзяркач. Перазь iхныя плечы пазiрала Кмiтава Аўдоля. Спынiлiся ля парогу.

– Што гэта такое тут робiцца?
– спытаў Алесь.

Зрок ягоны спынiўся на камунiстах, пасьля на швагры, а найдаўжэй на пабiтым абразе напокуцi.

– Ээ-гэ! А хто-ж гэта ў нас такi ўдалы майстра, што так пекна абразы наўчыўся бiць?

Аблакацiўшыся

на стол, Пракоп ашчаперыў з двух бакоў галаву, закрыў далонямi твар. Адно дрыжэлi яго худыя плечы. Лявон i Косьцiк цяпер расьселiся на лаве, задам да стала й моўчкi прыглядалiся прыбыўшым.

– А ягодка-ж мая!
– ахнула Аўдоля, - абразы пабiў! А каторы-ж гэта?

– Часта мы спатыкаемся сягоньнiка, - усьмiхнуўся да двух камунiстаў Антось.
– Гэта-ж, як той казаў, самi-ж пэўня нi так сабе ходзiце?

– А табе што? У тваю хату прыйшлi, цi цябе маем пытацца?
– агрызнуўся Шпунт.
– А табе, баба, што трэба?
– гаркнуў ён да Аўдолi.

– Ну як табе сказаць?
– паволi пачаў Антось, - Начальства, гэта самае, я думаў, надта й надта занятае, новае жыцьцё, казаў той, строiць... ну дык гэтта й прыйшло ў галаву, што пэўня-ж нi так сабе, бiзь якой-небудзь патрэбы от ходзiце... Алi-ж i трапiў, шэльма, у самую сярэдзiну абраза. Каторы гэта з вас такi варашылаўскi стралок?

Надта-ж ты, Лявон, расхадзiўся, што й старых нi шануiш. Што я табе, сука якая?
– прабiрала Шпунта Аўдоля.

Алесь зiрнуў на Янука, што памкнуўся нешта сказаць.

– Ты, Янучок, маўчы, - сказаў Алесь пляменьнiку.
– Нiхай той зухаваты сам прызнаiцца. Гэта-ж i стралок зь яго мусiць нiсамавiты, цi-ж жарцiкi ў самую сярэдзiну папасьцi! Алi-ж гарэлачка-самагоначка мусiць тутака вiнаватая...

– Ты, Алесь, лепi прыкусi язык. I ты, Антось, - пагрозьлiва сказаў Сабакевiч, - ане, то...

– То што?
– спытаў Антось.

– Пазнаiш што, - памог Косьцiку Лявон.
– А ты, Аўдоля, лепi iшла-б дамоў, нi тваё тут дзела.

– Вы гэта што, пагражаiце?
– спытаў Алесь.

– Як хочаш думай, - адказаў Косьцiк.
– Нi табе мiшацца ў чужое, дзе начальства цяне ня просiць.

– Якое гэта чужое?
– заступiўся за Алеся Антось.
– Цi гэта нi швагра ягоны пры стале сядзiць? Цi гэта можа Пракоп вас у госьцi папрасiў, ды для вашай пацехi свой абраз пабiў?

– Ты, Антось, знаiш што, надта ня рыпайся! Я цябе яшчо вазьму ў вабарот за тое, што лозунг спэцкаў, - устаў з лавы Лявон.

– Ты гэта што, мяне за руку злавiў?
– адсек Антось.
– Знаiш, Шпунт, тую прыказку: нi страш бабу...

Зiрнуўшы на Аўдолю й Янука, Антось ня скончыў прыказкi.

– Ну мы яшчо паглядзiм!
– пагражаў Лявон.

– Дык каторы з вас такi спэц, што так ёмка па абразе даў?
– насядаў Антось.

– Пытайся ў iх, калi хочаш, - паказаў Косьцiк, устаючы, на Бахмачоў. I я вам пасаветаваў-бы болi iнцiрасавацца сваiмi дзiламi, а менi нашымi. Так здаравей будзiць для ўсiх. Давай пайдзем, Лявон.

Косьцiк накiраваўся да дзьвярэй.

– А я з табой яшчо буду гаварыць, - сказаў Лявон Антосю на адыходзе.

Камунiсты стукнулi дзьвярмi i ўжо зь сяней пачулiся моцныя маты. Антось i Алесь пэўны час ненаважана стаялi. Алесь наблiзiўся да Пракопа, палажыў яму руку на плячо.

– Пракопка, што гэтыя гiцлi гэтта нарабiлi?

Пракоп памалу працёр далонямi вочы, зьбянтэжана зiрнуў на швагру, пасьля на Аўдолю.

– Ат, - махнуў рукою, - можа лепi прамаўчаць...

Антось i Алесь хутка зар'ентавалiся ў чым справа. Раскажы што перад гэтай пахатухай, дык уся вёска заўтра ведаць будзе.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник