Закрываўленае сонца
Шрифт:
Манатонна-хрыплаваты голас гучэў недзе ў вялiкiм будынку, бо адбiвалася гулкае рэха й часта спыняла яго бура воплескаў. А пры воплесках гэных падскаквала, здавалася, з захапленьня голка.
– Як то так рукi iм нi забаляць, ягодка мая?
Аўдоля, вiдаць, напякла ўжо аладкаў, накармiла сям'ю й побач Аксенi цяпер стаяла.
– Нешта-ж нiвясёлая ты сягоньнiка, ягодка, - прадаўжала пахатуха. Чаму гэта?
– Ат, нi пытайся, - адмахнулася Аксеня рукой.
– Скажы, калi нi сакрэт, - налягала Кмiцiха.
– Якi там чорта сакрэт... сама знаiш...
Аксенiн дакорлiвы голас дрыжэў ноткай крыўды.
– Папытайся во яго, - паказала Аўдоля вачмi камiсара.
– Пыталася.
– Калi?
– Во цяперака.
– I што-ж ён, ягодка, сказаў?
– Тое самае "к сажаленiю нi палучылi". От як...
– Ну а нi казаў чаму?
– А што-ж ты за язык яго пацягнiш?
– Трэба, ягодка мая, будзiць з другiмi бабамi пагаварыць, што рабiць далей, от як...
– Нiхай сабе. Толька-ж у галаве маей ня месьцiцца, чаму гэта другiя бабы клююць мяне, як усiроўна тоя палатно я сабе забрала цi што... Сама-ж я дала найлепшага дый найболi i яшчо самому Сталiну...
Аксенiн голас гучэў крыўдай. Жанчына глядзела ўнiз, ня могучы вытрымаць пранырлiва-дапытлiвага Аўдолiнага зроку.
– Цiха ты, ягодка, неяк будзiць.
Тымчасам запаволiлася "гэч тавагыша Сталiна". Васпаваты жаўнер адхiлiў на бок кацiную галоўку з iголкай ды доўга круцiў патэфоннай ручкай. "Тавагыш Сталiн" адразу пажвавеў, голас ёмка грымеў-хваляваўся недзе над крамлёўскiмi рэдзькамi, сягаў-iмкнуўся некуды ўвысь i якраз тады, калi здавалася, што вось-вось пырсьне занадта надзьмуханы вялiкi баранi пузыр, расплыўся шырокi акiян воплескаў.
На патэфоне лягла новая кружэлка. Жыдзенькi дзявочы галасок зацягнуў:
На зака-а-а-ацi ходзiт па-а-арынь
возьлi дома маiво-о-о...
Гэтта прышкандыбаў у ведамым сурдуце Сымон Пятух. Не сьпяшаючы, выцягнуў сваю карэлую пецярню Марашалкаву, пасьля Лявону, Аксенi дый Тодару з Аўдоляй.
– А ты чаго гэта, як ня еўшы, валюхаешся?
– накiнуўся на Сымона Шпунт.
– А што такое? Гарыць, цi што?
– адазваўся гультай.
– Па людзей сiчас трэба ехаць... знацца па тых, каторыя самi прыйсьцi ня могуць. Усе, як адзiн чалавек, далжны галасаваць. А твая мацi прыдзiць?
– Ды мусiць не, трэба паехаць забраць.
– Ну дык во, паедзiш забярэш яе, пасьля дзеда Якуба дый сама глядзi яшчо каго...
– Каторым?
– зiрнуў Пятух на грузавiкi.
– Сiчас скажу. Ды помнi, што ад найстарэйшых пачынаць. Тутака фатограф ёсьцiка, ён зробiць зьнiмкi, каторыя ў газэця напiчатаюць. Панiмаiш?
– Ну. А дзе-ж Косьцiк?
– Нi тваё дзела. Скора будзiць.
Скрыпеў, шунеў, трашчэў патэфон. Хадзiў "на закаце парынь, ухадзiлi на гражданскую вайну камсамольцы" i ўжо цi ня мiлiённы раз "выхадзiла на бераг Кацюша". Колька яна, бедная, у чарзе за буткам мусiла калець, каб такую колькасьць разоў басанож на гэны бераг не хадзiць...
Ля Пятуховай хаты быццам кiрмаш у чацьвер на Глыбоцкiм рынку. Шырака адчынены ў хату дзьверы. Надзьмутая, з важнай кiславатай
Людзi гаманiлi за дзьвярмi, мала хто ў хату заходзiў. Спанукаў iх сам энтузiястычны Лявон. Зьявiўся на самакаце Косьцiк.
– Быў на ўчастках Павалiцкага Хвёдара й Саладухi, - паясьнiў, прывiтаўшыся.
– А як тут iдзець?
– Ат, медлiнна, - махнуў рукой Шпунт.
У суправодзе вясковых сабак i дзяцей укацiўся ў двор грузавiк. Першай саскочыла рухавая Вульляна. Выцягнулiся рукi на помач дзеду Якубу. Лiтоўскi патрыярх пазаўчора ў пасьцелю залёг. Колькi нi пратэставаў Васiль i нявестка, каб ня трывожылi занямогшага, Пятух учапiўся за дзеда, як клешч за скуру.
– Прыказ дык прыказ!
– падняў ён голас.
– Мне сказалi прывязьцi жывога цi мёртвага, от!
Паласаваўшыся нарабаваным камбедаўскiм дабром, стары абiбок нагоду ўбачыў. Ягоны сур'ёзны твар i задзiрлiвыя словы не давалi месца на нiякi сумлеў, што забярэ дзеда. Якуба апранулi й вывелi да машыны.
– Што-ж ты гэта, Сымон, каб цябе макарэц, з пасьцелi мяне хворага цягнiш! Выбiралi-б бiзь мяне!
– пратэставаў дзед.
– Нiчога табе, дзеду, нi станiцца, - запэўнiваў Пятух.
– ты-ж найстарэйшы, дык за табой, казаў той, усе пойдуць.
Зьняможанага дзеда паставiлi на ногi на Пятуховым дварэ ды, падтрымлiваючы, павялi да "балацiровачнай скрынi". Ледзь шкандыбаючы, стары вурчэў пад нос, не адказваў на нiчые вiтаньнi.
– Дык што з гэтым рабiць?
– спытаўся, узiраючыся мутнымi вачмi ў лiтары на "балоце".
– Гэта, дзядуля, нашы кандыдаты. Вы галасуiце за iх, дык укiньце ў гэту скрыню i ўсё, - тлумачыла Аксеня.
– Кандзiдаты, кажаш? Хто-ж яны?
– спытаў дзед.
– Таварышчы Шпунт i Бурак.
– Таварышчы, кажаш? Каму-ж яны такiя таварышы?
Людзi цiснулiся ў дзьверы, ацiхкла гамонка.
– Ну гэта такая мода, так завуць цяперака. Паноў-жа нiма, усе толька таварышы, - спакойна тлумачыла Аксеня. Захарук падкручваў вусы й маўчаў. Адно Дуня пазiрала зьбянтэжана то надзеда, то на iншых.
– Ага, унь яно як... таварышы, кажаш.., - паволi крэкчачы, гаварыў дзед. А тады раптоўна й злосна: - Алi якiя такiя яны мне таварышы, калi хворага з пасьцелi сьцягнулi? Што гэта й памерцi спакойна нiма як? Бiзь мяне нi маглi?
– Да как это так, отец? Да нельзя так. Вы прiмером всей деревнi должны быть, - голасна сказаў Маршалкаў, што дагэтуль збоку трымаўся.
– За вамi другiе последуют.