Закрываўленае сонца
Шрифт:
Ледзь здолеў лес паўтарыць радасны воклiч жаўнераў, як чарга стрэлаў загуляла па партрэце Сталiна й чырвоным палатне. Ёмка загаўкалi па хутарох сабакi.
Стукнутая моцным жаўнерскiм чаравiком, паляцела з-пад брамы драбiна. Косьцiкаву абрэзу так i не далося свайму гаспадару ў крытычны момант пасобiць. Агледзiўшы яго, жаўнер размахнуўся й стукнуў аб кола й кароткая руля разьвiталася з прыкладам.
– У дарогу жвавей! Няма часу!
– спахапiўся капiтан.
Цi трэба было падганяць. Страх, як мудрасьць адвечная кажа, вялiкiя крыльлi мае. Мiгам запылiлi па
Пад прастрэленым партрэтам тупатварага дэспата супакоiлася ў вабдымках хуткае сьмерцi цела Макатунiшкi. Вялiкi палец правай нагi чамусьцi недарэчна задраўся ўверх. Сонцам золатам аблiло раськiданыя мяккiя пушыстыя валасы, пётлёй задраны ўверх падбародак.
На абочыне гасьцiнца зашалясьцелi кусты й нясьмела, пазладзейску азiраючыся на бакi, паказалася "баявая" тройка.
3
У тую ноч, калi на гацкiм гасьцiнцу расла трыюмфальная брама, трывога сагнала сон з павекаў старое Макатунiхi. Учора напрыцемку, спарадкаваўшы гаспадарку, падыйшла да маткi Параска.
– Мама я йду памагаць, - сказала.
– Куды? Што каму памагаць?
– зьдзiвiлася матка.
Хаця цi мусiла дзiвiцца. Параска даўно па начох валачылася ды афiшкi цi якую трасцу разносiла. Прызнаць трэба, што высьцерагалася, каб свае сям'i пад палiцыйны абух ня ставiць. Дзяўчына маўклiвая, навет з маткай на словы скупiлася. Людзей не агiтавала, адно пачкi нейкiх бальшавiцкiх паперак цi наказы ад аднаго да iншага дастаўляла. Ногi хаджалыя сьлядзiлi сьцежкi й дарожкi ў суседнiя вёскi, фальваркi й маёнткi. Ноч заслонай i памочнiкам была.
– Сягоньнiка браму на гасьцiнцы строiць будуць, заўтрака бальшавiкi прыдуць, - суха паведамiла дачка мацi.
Старая Макатунiха рот разiнула. Стаялi на двары. Малыя ваконцы хаты хлiпалi сьвятлом каганца. За дзьвярмi Аленiн голас патолiў крыклiвае малое. На ўзгорку ля Пятуховай хаты наперамену зь лякатаньнем колаў бубнелi два мужчынскiя басы. У Бураковым двары злосна накiнуўся на некага Сабакевiчаў Ромак. Зь цеменi ад бальшака борздым крокам сьпяшыла дахаты Дуня, што надвячоркам да Юшкевiчавай Клавы пайшла.
– Бальшавiкi, кажаш?
– няўцямна перапытала дачку матка. Дуня моўчкi спынiлася побач.
– Заўтра прыдуць. Сягоньнiка загадалi мне, каб я ўночы браму прышла строiць памагаць.
Цэлы дзень пацела пры малатарнi ў лiпавiцкага пана Параска. На захад сонца адкуль нi вазьмiся Павалiцкi Хвёдар з наказам.
– Дзе, якую браму?
– дапытвалася Макатунiха.
– Дык-жа гэтта на гацкiм гасьцiнцы пры казённым лесе.
– А што такое, мама?
– спытала Дуня.
– Параска кажыць, што заўтра бальшавiкi прыдуць.
– А хто табе сказаў, Параска?
– даходзiла Дуня.
– Свае сказалi... ты цiкавая такая, - буркнула Параска.
Макатунiха, такой весткай паднечаная, пра язык забылася. Колькi-ж гэта дачка клопатаў ей прынесла. Мала таго, што сваей бяды па вушы, дык-жа зьвёў нячысьцiк Параску з тымi, што па вязьнiцах бакi абiвалi, бальшавiцкую работу вялi. Сама найгорш, што дзяўчына, агулам
Навет i сама дзеўка не патрапiла-б вытлумачыць як у гэну калатушу ўвязла. Спачатку марыла яе бяссоньнiцай дзявочая туга па мужчыну, каторага прадчувала гэта - нiколi мець ня будзе. Цi-ж сакрэт, што ў сваей i суседнiх вёсках дзеўкi без замужжа старэлi? А хто-ж гэта калi зьмерыў усе таемныя глыбiнi, што нясе мор васеньнiх дзявочых гадоў? Невясёлая доля-мачыха ткне ў рукi серп, граблi, мялiцу цi прасьнiцу. Нi сьлёзы, нi ўздыханьнi пры цьмяным сьвятле за калаўротам не спатоляць сэрца дзявочага, што шчымець будзе па няспоўненых спадзяваньнях, нязбытых марах. Як краска незаплодненая, паволi зьвянеш-засьмягнеш у буднях беспрасьветных. У нязьлiчонай колькасьцi прынадных вобразаў паўстане перад табой зьява замужняга быту: матчына сэрца казычачы шчэбет дзетак, ласкi мужа каханага... Нязьведанае, неасягальнае...
I нiколi пагадзiцца ня зможаш, што за iншых ты горшая. Адылi ты ўсiм на воку, цi аднаму па дарозе замiнаеш. Людзi чэрствыя асудзяць, ярлык незаслужаны прычэпяць. А цi ведаеш, што мор чужых войнаў i акупацыяў зьвёў са сьвету твайго любага, каторы дзьверы ў сямейнае шчасьце адчынiў-бы?
Цяжкi кон прыгнуў да зямлi сьпiны сялянскiя, любоў i спагаду ў сэрцах блiзкiх змарыў. Быццам краты, тачылi ў неўрадлiвай зямлi свае норы, на сонца глядзець iх адвучылi. I хто-ж гэта, сваей горыччу перапоўнены, прытулак у сваiм сэрцы тваiм цярпеньням знойдзе? Ты-ж - жыцьцёвая няўдача, звычайны правал. Ты - калека-недарэка - не змагла навет усьпялiцца на ня так высокiя ступнi замужжа. I працу, i помач тваю любiць будуць, ды як паленам табой кiдаць. Няўмольная й неспатольная доля старасьцi дзявочай.
Зусiм незаўважна зьявiўся, Парасчыну галаву адурманiў спрактыкаваны ў зводжаньнi старых i маладых дзяўчат франт "драгомiшч". Прыйшлi гутаркi й шэпты па завугольлях, прыйшлi ўздыханьнi й фiзычныя парываньнi. Таемнай салодкай глыбiнёй авалодаў згаладалым целам дрыготка-бурны ў сэксуальнай поўнi кульмiнацыйны акт. А пасьля першага кроку прыйшлi наступныя. I гэтак беспаваротна.
Ды Лявон ня спынiўся на фiзычным авалоданьнi дзяўчыны. За палкiмi цалункамi прыйшлi нашэпты зусiм iншага характару. Не агледзелася заварожаная дзеўка, пакуль яшчэ зацяжарыла, як ногi ейныя босыя, пры цяжкой працы на нiвах парэпаныя, абiвалi начную расу, а за пазухай таiлiся якiя камунiстычныя афiшкi.
Запозна спанатрыла Шпунтовы хiтрыкi адурманеная Параска. Занаравiлася, упёрлася. Адылi Лявон не разгубiўся, па трапны аргумант у кiшэню ня лазiў. Калi не памаглi ласкавыя намовы, палiцыяй пагражаў. Прынесшы такi вялiкi ўрон беднай дзяўчыне, Лявон на сьвежую цалiну пайшоў, а шантажом Параску далей на падпольнай працы трымаў. I вось кара боская: прагная прынадным цялесным шчасьцем паласавацца, дзеўка глыбака ў дрыгву ўлезла. Ня было навокал ратунку. Як пясок на нязмазаных дзёгцем колах, памагалi гэтта матчыны перасьцярогi.