Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Пракоп, здурэў цi што?
– сыкнуў збоку швагра Алесь.
– Цi-ж ты ня чуў, што сягоньнiка бальшавiкi прыдуць?

– Брама ня выдзiржыць!
– зарагатаў Антось Дзяркач.

– А што-ж яны вiнаватыя?
– цiўкнула Аксеня.
– Палякi во павесiлi.

Настаў напружаны момант. Людзi расступiлiся, каб даць дарогу Макатунiсе з Дуняй. Матка зiрнула на браму й на твары людзей, адылi ня быў гэта позiрк прытомнай жанчыны. Яе гаротны твар скрывiўся болем. Спынiлася пару крокаў воддаль ад павешанай дачкi. Дробная постаць здрыганулася, яна раптоўна падбегла, угледзiлася ў мёртвы твар Параскi, а ўдушлiвы плачвырваўся з глыбокiх нетраў

грудзей.
– Параска, Па-а-ра-ссач-каа маая! А божжачкii-ж мае! А што-ж гэта з табой зрабiлi? Гы-гы...

Дрыжачыя рукi выцягнулiся ўверх, каб абхапiць ступнi ног. Жанчына пахiснулася, упала. Целам ейным торгаў удушлiвы плач. Першай падскочыла да яе Дуня, за ёю - Кмiтава Аўдоля й Пiлiпава Аксеня. Паднялi, ласкавым словам намагаючыся спатолiць матку. Ды галашэньне набiрала сiлы.

Дуня нiводнае сьлязы ня пусьцiла. Доўга прыглядалася павешанай сястры, быццам адубелая ўзiралася ў трох камунiстаў. Пасьля зiрнула на кiй, якiм падпёрся Антось. Раптам падскочыла да дзяцюка, маланкавым рухам вырвала кiй, ажно Дзяркач на нагах пахiснуўся. Дзiва колькi гэта дзяўчо, злосьцяй спануканае, сiлы мела. Адным скокам апынулася ля Шпунтовага Лявона i, ёмка размахваючы кiем, пачала абкладаць дзяцюка.

– Бандзюга! Басяк! Здыхляк! Злыдзень! А ты яе са сьвету зьвёў, а ты яе павесiў а нi палякi! Во, на табе!

Дуня нагадвала разьюшаную тыгрыцу. Пэўне-ж ня толькi за Параску Лявону пападала, але й за Дунiну асабiстую крыўду, за гэны гвалтоўны напад у скарбовым лесе. Махала кiем ёмка й гвалтоўна, а Лявонавы намаганьнi абаранiцца яшчэ прыспорылi яму ўрону. Калi дзяцюк выцягнуў рукi, каб злавiць кiй, дзяўчына малацiла па галаве. Цурком кiнулася з носу кроў. Мiгам падскочыў Косьцiк, але гэтта й яму дасталося. Як апантаная, Дуня таўкла й Сабакевiча. Людзi рагаталi, крычэлi й падбухторвалi.

– Маладзец. Дуня! Так iм трэба, давай iм!

– А людцы, а ягодкi мае, гляньце што робiцца!

Бахмачоў Янук разiнуў рот i веры сваiм вачом ня мог даць. З таго неспадзяванага захапленьня вярнуў яго здаравенны таўхель у бок i голас доктарава Стася: - Глядзi, Янук, глядзi якi маладзец твая дзяўчына.

Янук няўцямна зiрнуў на сябру й нiчога не адказаў. Захарук падскочыў да дзяўчыны, аблапiў яе ззаду пад рукi ды адцягнуў ад камунiстаў. Антось адабраў свой кiй.

– Бандзюга, бабнiк, чорт лазаты!
– не ўтаймоўвалася маладая Макатунiшка.
– Павесiць i яго, гада!

Распачлiвы злосны крык рэхам пераняла Гаравацкая пушча. Быццам на загад, суняўся натоўп. Соп i выцiраў з носу кроў Лявон, зьвярыўся на Дуню Косьцiк Сабакевiч i ўдушлiва хлiпала старая Макатунiха.

5

Пачулi адно цяпер, калi ацiх вэрхал. Далёка ў нетрах пушчы цяжкiм гулам поўнiўся гасьцiнец. Як сьвет сьветам, нiхто зь лiтоўскiх такога ня чуў. Быццам пружынiлася, стагнала змораная гаротная зямля. Удаўжкi i ўшыркi, як вада ў разводзьдзе, расплываўся па шырокай пушчы гул. Анямелi ў сполаху зьвяры й птушкi. Каторае крылатае шмыгнула ў кароны дрэваў, а iншае - пад цемя лесу. Колькi моцы ратавалася ў гушчарах хмызьнякоў чатырохногае. Чаканьнем новага й няведамага застылi ў нярухомасьцi пад брамай сонцам асмужаныя, зьвернутыя на поўдзень сялянскiя твары.

– Iдуць!
– раўнуў з захапленьнем Павалiцкi Хвёдар.

– Танкi!
– падтрымаў Сабакевiч.

Радасьць распрамянiла твары Косьцiка й Хведара, адно франт "драгомiшч" нязручна затыкаў сваей насаткай нос. Ад Дунiнай лупцоўкi зьявiлiся на твары сiнякi. Камiчна выглядаў зьбянтэжаны гэткiм борздым наплывам неспадзяваных выпадкаў лiтоўскi бабнiк.

Быццам заварожаны, прагна сачыў натоўп глотку гасьцiнцу ў сьцяне лесу. Вось-вось выплыве адтуль бясконцая, тысячамi людзей кiраваная, стальная пачвара, папаўзе па старых гасьцiнцах, гулам новае гаворкi й лязгатам зброi цiхiя мiрныя сёлы й нiвы залiе. Пачвары яшчэ ня вiдаць, але чуваць як энэргiяй тысячаў конскiх сiлаў дыхаюць i равуць у лесе магутныя маторы. Хвiлiна, дзьве, тры. Паднечаныя сэрцы поўняцца загадкавай трывогай. Ад Лiтоўцаў да гасьцiнцу сьпяшаць людзi.

З-за павароту выпаўз руда-зялёны, запылены танк, выпрастаў на браму й гурт людзей вялiкую цыгару-гармату. На вежы ягонай людзi спасьцераглi людзi чырвоную зорку. Чарапаха-гаргара вялiчынёў была зь Пятухову хату. Плёхалi па дарожнай глiне шырокiя стальныя лапы гусянiцаў, пыльны хвост паволi асядаў на прыдарожныя зарасьнiкi. За павадыром вылез зь лесу другi й трэцi. Iмчалi на поўны разгон. Зь вежы першага танку тарчэў да паловы росту чалавек. На iм - чорная камiзэля, на галаве - наводля падсядзёлка чорная шапка.

Лiтоўскiм сялянам дыханьне заняло. Хто-ж дзе калi такое бачыў? Навет вэтэраны першае вайны, - нашто ўжо выдумлялi - пра такое нiколi не згадвалi. Быццам на каманду, сяляне адыходзiлi на абочыны гасьцiнцу.

Янукоў Тапсiк даўгавата са Стасевым Мурзiкам нюхаўся. Гэны гул насамперш паставiў на зважай ягоныя вушы. Калi-ж пачвары выпаўзьлi зь лесу, сабака натупырыў шэрсьць на шыi, пачаў пагрозьлiва вурчэць ды iрвануў насустрач танкам з голасным браханьнем. Наўздагон пакацiўся камяк-Мурзiк ды дружна загаўкалi iншыя прысутныя сабакi. Завагаўся зь перапалоху Янука, а пасьля за сваiм гадаванцам пасьпяшыў. Тапсiк цi то гаспадаровага загаду не пачуў, цi нязвычайнае паднечаньне ягонай паслухмянай натуры замiнала. Апярэдзiўшы далёк Мурзiка, дапяў да першага танку, брахаў што моцы. Але хiтрун трымаўся воддаль ад гусянiцы, цяўкаў i на чалавека, што ўсьмешкай распрамянiўся на вежы.

Чалавек гаркнуў нешта шофэру, галава якога тарчэла сьпераду, танка пачаў звальняць i спынiўся перад самым натоўпам. Склыгалi гусянiцамi й затрымлiвалiся заднiя. Паволi людзi ўгледзелi ў чалавека на вежы па дзьве шпалы на пятлiцах каўняра, кiрпаты нос, шырокi падбародак, плоскi твар, шырака ад пераносiцы разьмешчаныя вочы. Вочы гэныя папаўзьлi па людзях, затрымалiся на браме й тады зморшчыўся нявысокi лоб.

– Што за чорт? Што ў вас гэтта? Чаму жанчына вiсiць?
– спытаў парасейску шорсткi бас.

Людзi маўчалi й пазiралi на Сабакевiча. Дзяцюк падыйшоў да танку.

– Палякi павесiлi, таварышч камандзiр.

У дрыжачым голасе - нясьмеласьць, на твары - чырвань сораму.

– Павесiлi, кажаш? Дык вы-ж гэта ёлупы сабралiся з павешанай жанчынай нас сустракаць?

Цяпер чалавек выглядаў такiм грозным, як i ягоная пачвара што з задняй трубы капцiла сьмярдзючым бiнзiнным дымам.

– А ну зараз-жа зьнiмiце яе!
– загадаў.

Мужчыны кiнулiся да трупа пры браме. Мала хто прыглядаўся iм, апроч старое Макатунiхi й Дунi. На вачох былi танкi з чырвонымi зоркамi на вежах. У стальных пачварах сядзелi чужыя людзi. Некаторыя былi на мясцовых сваiх людзей падобныя, iншыя-ж - то касавокiя, то плоскатварыя, жоўтыя й цёмныя. Ды вось дзiва дзiўнае: танкiсты шчыра ўсьмiхалiся хоць i малазразумелай мовай гаварылi. Некаторыя вяскоўцы, ужо пасьмялеўшы, перакiдвалiся прывiтаньнямi, выцягнутыя рукi цiснулi.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8