Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Гэта вы што, хлопцы, здурэлi цi якой трасцы? Што гэта тутака ў вас робiцца? Нашто брама гэта? Хто бабу павесiў?
– паказаў Захарук таўстым, рудым ад табачнага дыму пальцам на Макатунiшку.

Лявон закашляўся i ўпiхаў у штаны кашулю, трос галавою, каб адкiнуць назад непаслухмяныя валосы. Быццам злачынец, Косьцiк вiнавата пазiраў то на найдужэйшага ў вёсцы гаспадара, то на Лявона, то на браму. Маленькая макулiнка чалавечае годнасьцi, што захавалася нейдзе глыбака ў Косьцiкавай натуры, паставiла яго, распранутага да поўнай духовай галечы, перад дакорлiвымi вачмi лiтоўскага асiлка. Каб сiлу меў, не сьцярпеў-бы.

Сьвярбела правая рука. Як бабахнуў-бы гэтаму самаўпэўненаму дзядзьку здаравенную аплявуху, як закрыў-бы гэныя дакорлiвыя колкiя вочы! Што яму да таго, што тут сталася? Чаго так рана прынесла яго сюды нейкая трасца на мiравога пасрэднiка.

Як нiколi ў жыцьцi, адчуў Сабакевiч сваю фiзычную слабасьць i маральную нiкчэмнасьць. Тлумач ты цяпер во гэтаму дзёрзкаму мужыку, дый во гэным людзям, што ўжо да гасьцiнцу зь вёскi наблiжаюцца, што, як i чаму гэтта адбылося. Збыўшы Захарука маўчаньнем, Косьцiк разглядаўся навокал. Ля абочыны гасьцiнца знайшоў раструшчаны абрэз. Захарук падыйшоў да Павалiцкага Хвёдара.

– Можа ты, Хвёдар, скажаш што тут сталася?

Хведар памарудзiў.

– Цэлую, братка, ноч браму строiлi. Нас трох i Макатунiшка. Сягоньнiка рускiя прыйсьцi маюць. Ранiцы нячыстыя сiлы копаўцаў нарвалiся. Мы ўсьпелi ў лес уцячы, а яе павесiлi.

– Ааа, - разiнуў вусаты рот Захарук, - дык гэта бальшавiкi сягоньнiка прыйдуць... Павесiлi, кажаш? Гэта яны стралялi?

– А хто-ж, - буркнуў Хвёдар.

– Цьфу на вас!
– узлаваўся Захарук.
– От i нарабiлi-ж, дзялкi. Жарцiкi во, нявiнная дзяўчына галавой налажыла. Вам-бы штаны спусьцiць ды аддубасiць, каб сесьцi не маглi! Чаму-ж не баранiлi яе, га?

– Баранiлi?
– успыхнуў Хвёдар.
– Самiм яшчо на ражон? Нас во траiх i бiз аружжа, толька ў Косьцiка аднаго абрэз, а iх чалавек дваццаць. От i баранiся...

– Ну мы... нашы iх яшчо паймаюць псоў панскiх! Нi я буду!
– пагрозьлiва загрымеў Сабакевiч.

– Ну, ну паймаiш, - зьдзеклiвым тонам адказаў Захарук.
– Ката за хвост, цi з носу ды ў рот, гярой гэткi!

Косьцiк узгарэўся, бурчэў пад носам, ня ведаючы дзе рукi падзець. Бясьсiльная злосьць расьпiрала грудзi.

– Дый што-ж там такое, калi няшчасьця... Свабоды-ж бяз жэртваў нi бываiць, - пасьмялеў Хвёдар Павалiцкi.

– Гм, - задумаўся Захарук, пiльна мерачы зрокам Хвёдара, ды аглядаючы браму з усiмi ейнымi адзобамi.
– Кажаш: свабоды бяз жэртваў нi бываiць... Можа ты й разумнейшы-ткi за мяне, хлопча. Ну як на маю цёмную мужыцкую галаву, дык цi не пасьпяшылiся вы, малойчыкi... А можа каб у пару, дык i цэлымi выйшлi-б...

На гэта нiхто нiчога не адказаў. Лявон ужо ацiх, стаяў i слухаў.

– Дык сягоньнiка, кажаш, прыйдуць?
– пытаўся Захарук.
– А калi, рана цi позна?

– Далжны рана, - адказаў Павалiцкi, - но точна нi знаем.

У голасе прабiвалася нота сумлеву й рашчараваньня.

– Ага, во як - прадаўжаў Захарук, - ну й наварылi-ж вы, дзяцюкi, кашы... што й гаварыць. А хто-ж яе расхлёбваць за вас будзiць, га? Чаго стаiцё, як папруцянелi? Цi можа вiсець во гэдак будзiць, бальшавiком на паказ?

Сьвежым раньнiм тварам зiрнула з-за Гараваткi сонца й сьвятлом залiло гасьцiнец, прыдарожны лес, браму й труп на ёй. Як валадарны самаўпэўнены гаспадар, у падкасаваных зрэбных портках, вылiнялай сiняй кужэльнай кашулi, басаногi, з апоўзлай на патылiцу кепкай-аладкай, стаяў побач замарожаных сваей ненаважанасьцю трох падпольнiкаў даўгавусы дзядзька. З-над брамы тупым зрокам уталопiўся ў гэтую групу ўтрапёных людзей бяздушнатвары дыктатар.

– Ну дык чаго пасталi?
– загарэўся Косьцiк.
– Давайце здымаць.

Але сам Косьцiк i сябры ягоныя, быццам iм хто волю адабраў, топалi на месцы. Увагу iх адцягнулi людзi, што незаўважна зьявiлiся на гасьцiнцы. Лiтоўскiя жыхары, устрывожаныя стралянiнай, пасьпяшылi сюды зь вёскi. Цi ня першай з рукамi запэцканымi ў сажу, - мусiць ад чалесьнiкаў, - прысьпела Аўдоля Кмiтава. У гурце былi й два лекаравы хлапцы, i Бахмач Пракоп зь Януком i ягоным неадлучным Тапсiкам, i Пiлiпава Аксеня з Арсенем.

– А матухны-ж мае, а божачкi!
– галасьлiва завойкала Аўдоля.
– А што-ж гэта, ягодка мая мiлiнькая, гэттака нарабiлася?

Натоўп гусьцеў. Падыходзiлi, але не дакраналiся да вiсячай дзяўчыны, аглядалi браму ды дакорлiвымi вачмi мерылi трох перадавiкоў камунiстычнага падпольля.

I тады, адкуль нi вазьмiся да натоўпу далучыўся Антось Дзяркач. У правай руцэ трымаў неадлучны бярозавы кiй, а па ягоным сухiм, змарнелым твары з гусьценька чорнай бародкай, што зь дзеркача ў мяккую мяцёлку вырасла, шныраў праменьчык вядомай вясковым людзём кплiвай усьмешкi.

– Антось!
– кiнулася да яго першая Пiлiпава Аксеня.
– А ты адкуль?

– З дому, - кпiў Дзяркач.

– Як гэта з дому? Цябе-ж на вайну забралi. Дзе ты быў?

Дзеркача абступiлi з пытаньнямi. Некаторым карцiла рукой яго памацаць, каб пераканацца, што гэта не здань.

– Забраць то забралi, ды толька нi ўпiлнавалi, хэ-хэ-хэ... дробненькiм сьмехам паехаў Антось.
– Вы помнiце, што дзед Якуб казаў? Што нiма нам за каго на ражон лезьцi, га? От я й не палез.

Наблiжылiся да грамады падпольнiкi. Уся ўвага зьбеглася на пранырлiвым вясковым жартаўнiку. Як непараўнальны гэрой, рос на вачох Антось. Распытвалi пра ўцекi, ды чаму iншым уцячы ня собiла. I Антось, першы раз у жыцьцi здабыўшы такую агульную пашану аднавяскоўцаў, прыгадваў свае зусiм нязвычайныя прыгоды: як па дарозе зь цягнiка ў казармы шмыгнуў упоцемку за вугал хаты, як хаваўся пасьля па лясох i сялянскiх гумнах, як нарэшце пазаўчора вечарам пастукаў у дзьверы роднай хаты. I хто ведае што было-б, калi-б даведалiся пра яго ў вёсцы. Пазаўчора зходзiў пацягнуць бацьку за язык дзiравы шляхцiц Паўлоўскi. На бацьку не насядаў. Зьбянтэжыўся зусiм яго просталiнейны розум ад часу, калi пачала пыхцець i на ўсе застаўкi трашчэць "моцарствовая". Адылi бацька параiў Антосю скрыцца, "покуль праясьнiцца". Хаця-нехаця, Антосю давялося паслухаць гоману начнога Гаравацкае пушчы.

Увачавiдкi рос ды поўнiўся цiхiм гоманам натоўп. Захарук усьпеў ужо пераказаць мужчынам навiны. Неспадзяваная вестка пра непазьбежны прыход "рускiх", што прасаладзiла некаторыя ўяўленьнi, захмарылася трагэдыяй, ахвяра якое вiсела ў людзей на вачох.

– Павесiць-бы во Сабакевiча й гэтых мурзiкаў разам!
– голасна сказаў Пракоп. Адразу прыкусiў язык. Слова выпушчанае як птушка, - паспрабуй злавiць яго. Надта-ж яшчэ нылi Пракопавы бакi ад рук Вадзiмскага Адася, калi за Косьцiкавы правакацыi папакутаваў.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне