Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Балела за дачку сэрца матчына. Часамi нараджаўся сьветлячок спадзяваньня. А мо й зьменiцца калi на лепшае? Некаторыя-ж кажуць, што бальшавiкi за бедных стаяць, паноў i багатых з наседжаных гнёздаў вытурваюць. Можа й Макатуном пасобяць. Каму як каму, а Макатунiсе дапякла беспрадонная галеча.

Зiрнула задумана матка на дачок i задрыжэў хваляваньнем ейны голас.

– Дачушка, я-ж знаю, што каб i прыказала табе дома сядзець, дык усiроўна панясець цябе... Дык iдзi-ж, Бог з табой... толька глядзi асьцярожна, каб чаго...

Макатунiха чмыхнула ў нос, пусьцiла сьлязу.

– Добра,

мама, - пасьпяшыла запэўнiць яе Параска.

Цалюткую ноч Макатунiха бяссоньцай марылася, быццам што дрэннае прадчувала. Нейдзе на золаку раскатурхалася Дуня, дзьвярмi скрыпнула. Чульлiвае вуха разбудзiла з паўдрымоты матку. Нылi на мулкiм палу бакi. Праз замурзаныя ваконцы, на якiх ужо бзыкалi мухi, цiснуўся ў хату новы дзень. Апраналася. Трывожнае вока зiрнула на пустое месца, дзе звычайна спала Параска. Накрыла дзетак, зiрнула на Алену, што салодкiм сном спала, ды на двор паклыпала.

За лiтоўскiм балотам зарнiцы ўзыходзячага сонца зачырвонiлi просiнь чыстага неба. Калi-б гэты дзень быў буднi, даўно-б паднялася гукамi працы вёска. Сяньня-ж нядзеля. Рэдка дзе лянiва скрыпне ля калодзезя асьвер, радасным зьвяганьнем прывiтае якога раней устаўшага гаспадара сабака.

Ля хлеву прымасьцiлася на зэдлiку ля каровы Дуня. Сiвыя нiткi званiлi па дне пустога вядра. Худая чорная карова прагавiта спажывала сьвежа нажаты Дуняй на дарожным адхоне пырнiк. Пахла сьвежай травой i сырадоем. Макатунiха спынiлася ля калодзезя, прамыла сьцюдзёнай вадой змораны твар.

– Як, мама, нi спалася табе мусiць?
– спытала дачка.

– Не, золатка, нi магла заснуць. Праўда гэта цi не, што Параска казала, але сон прагнала. Бог ведаiць што будзiць.

– Якая там праўда, - разважала Дуня, - цi мала чаго калi яна казала.

– Яно-ж сабе так, дачушка, - згадзiлася матка, - алi-ж цяперака вайна, усiх маладых вунь пазабiралi. Мусiць той немiц добра-ткi палякам уляпiў. Чаму-ж цяперака гэтым во нi прыйсьцi, калi ўздумаюць? Хто-ж iх задзержыць?

Ну стой-жа, ты!
– гукнула Дуня на карову, каторая ўсьпела ўжо скончыць траву, ды крутанулася задам ад дзяўчыны. Малако закрыла дно вядзёрца. Дуня пагладзiла карову па баку, ды зноў прымашчвалася пад вымя.

– Чаго-ж гэта я стаю?
– спахапiлася Макатунiха, - падсьвiнак вуньдзiка сьцяну грызець.

Дуня перацэдзiла пахучы сырадой, пералiла ў гладыш, паставiла на палiцу ды выгнала ў загарадку карову. Тымчасам мацi справiлася з падсьвiнкам i курамi. Сонца выкачвалася ўжо з-за балота, пазалацiла Архiпаў чуб.

– Ну дзе-ж гэта дзяўчына падзелася? Цi нi пара ёй дамоў?
– трывожылася Макатунiха.

– Нi бядуй, мамачка, прыдзiць, ня дзе нi дзенецца.

За Гараваткай пачулася чарга стрэлаў. Дачка з маткай спынiлiся перад хатай.

– Чуеш, дачушка?

– Чую, нi глухая-ж...

– Дык гэта-ж тамака, дзе Параска казала браму будуць строiць. А божачкi-ж мае, можа нядобрае што. Трэба пабегчы даведацца!

Трывожным прадчуваньнем новага лiха ўспыхнула Макатунiха. Тузанула дзьверы.

– Алена, глядзi дзетак! За Гараваткай на гасьцiнцы страляюць. Трэба пабегчы паглядзець... каб там баранi Бог...

– Мама, я з табой!
– пасьпяшыла Дуня.

– Як хочаш, дачушка. Скарэй-жа!

А Божа-ж мой!
– залямантавала старая. Дачка з маткай подбегам кiнулiся на бальшак i без аглядкi накiравалiся на Лiтоўцы.

4

Дзяцюкi паказелiлi вочы на браму, а найбольш на павешаную Макатунiшку й стаялi на абочыне дарогi, быццам укапаныя. Зьбялелы таўсташчокi Сабакевiчаў твар перасмыкнуўся брыдкай грымасай. Звузiлiся шэрыя вочы й задрыгаў на лбе шырокi шрам. Касматая рука палезла ў незачэсаныя валосы, галава на таўстой шыi ледзь павярнулася да Лявона.

У Павалiцкага Хведара пад тонкiм гарбатым носам i маленькiмi чорнымi вусiкамi сьцiснулiся тонкiя вусны. Ледзь заўважна варушыўся малы войстры падбародак. Нэрвова дрыгала галава. Рудыя звужаныя вочкi то коўзалi па павешанай Парасцы, то па сваiх сяброх. Ростам быў найменшы з трох, выглядам - дробны, такi, якога мала хто бярэ на ўвагу.

У "драгомiшча" Шпунта над вузкiм лбом i замурзаным тварам навiсла тоўстае пасма ясных валасоў. Твар зморшчыўся, а перапалох у блакiтных вачох зьмянiўся загадкавай няўцямнасьцю. Карэлая сьветлая кашуля зь цёмнасiнiмi палоскамi недарэчна спаўзла на левае плячо, з-пад шырока расшпiленага прарэха каўняра вызiралi рэдкiя рудыя касмылi. Глыбока ўсунутыя ў кiшэнi рукi то сьцiскалiся ў кулакi, то адчынялiся. Тысячы мурашак вандравалi па целе.

Здавалася, што прытаiлiся ў лесе птушкi, прыцiхлi па хутарох сабакi. Адно дзесьцi ля балота пенiўся на ланцугу таўстым басам Сабакевiчаў Ромак. У вушах усё яшчэ гучэлi адгалоскi стралянiны й гарканьня КОПаўцаў. Доўга трывала маўчаньне. Над сьветлай явай вялiкага дня вызваленьня павiс дзявочы цень.

Лявон Шпунт зарагатаў раптоўна й гвалтоўна, ажно адскочылi ў бакi ягоныя сябры.

– Гэ-гэ-гэ-гэ! От-жа i ўкрасiлi сссукiны ссыны! Гэ-гэ-гэ! На самай сярэдзiне, пад Сталiнам нячысьцiкi! Гэ-гэ-гэ!

Рогат да болю глыбока тузаў высокую Лявонаву фiгуру, гарляк душыўся раптоўнымi гукамi, лес дражнiў глухiм рэхам. Гэта быў наглы рогат звар'яцелага чалавека, што выцягнуўшы руку па ўзнагароду атрымаў па шчацэ ёмiстую аплявуху.

– Маўчы, дурань!
– сьцiснуўшы зубы, раўнуў Сабакевiч.
– Ашалеў, цi што?

У Сабакевiчавых вачох зазьзялi маланкi. Рукамi як клешчамi ўчапiўся за Шпунта й пачаў трэсьцi быццам яблыню, калi ззамоладу чужыя сады латашыў. Здавалася, што ад трасеньня гэнага зломiцца Лявонава шыя. Даўгiя валосы рассыпалiся, вочы наплылi сьлязьмi, твар пачырванеў.

– Пiра... пiра-сс-тань, Косьцiк!
– ледзь выцадзiў праз зубы Лявон.

– Маўчы, кажу табе!
– хрыпеў паднечаны Сабакевiч.

Перад вачмi рыжавусага Захарука, што першы зь Лiтўцаў прыбег на месца злачыну, адкрыўся несамавiты вобраз. На новазбудаванай браме пад самым партрэтам Сталiна вiсела жанчына, а на гасьцiнцы тузалiся й пыхцелi, як кавальскiя мяхi, Сабакевiч i Шпунт. З дурнаватай мiнай прыглядаўся iм збоку Павалiцкi Хведар. Не марудзячы, Захарук кiнуўся разбараняць дзяцюкоў. Левай рукой узяў за плячо Косьцiка, а правай за Лявона й разлучыў iх як дзьве недарэчныя жабоцькi. Зьбянтэжаныя вочы дзяцюкоў ськiравалiся на вялiкага шыракаплечага дзядзьку, што iх так бясцырымонна разьвёў ды цяпер мерыў абвiнавальным позiркам.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13