Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Ну, братцы, нiма мне часу. Тамака ждалi й пiраждалi мяне. Як прачытаеце, раскажаце. Дый заглянiце там пасьля да Макатуноў.

Захарук зiрнуў на сына, што стаяў побач, памкнуўся нешта сказаць, ды ёмка сьвiснуў кароценькай пугай i гняды раптоўна тузануў зь месца. У доктаравым дварэ стаялi дзьве хурманкi. Праз адчыненыя вароты й доктарава поле накiраваўся Захарук на гасьцiнец.

– Ну дык, Пракоп, ты найболi з нас паруску граматны. Прачытай што тут пiшуць, - спанукаў Алесь.

Кажны трымаў прынамсi па аднэй афiшцы ў руцэ, але цяпер усе пазiралi на Пракопа.

– Даўно-ж i я, братцы, паруску чытаў, - тлумачыў Бахмач, разглядаючы афiшку.

Чакайце, алi-ж гэта нi паруску, а панашаму, значыцца пабiларуску, яй Богу!
– зьдзiвiўся Пракоп.

– Ну дык яшчо лепi, - узрадавалася Кацярына, - чытай ужо, нi марудзь.

"Браты Беларусы!
– пачаў Пракоп, - Надыйшоў сьветлы доўгачаканны дзень вашага вызваленьня. Сёньня вялiкi савецкi народ падаў вам братнюю руку дапамогi. Наша слаўная Рабоча-Сялянская Чырвоная Армiя перайшла ўсходнiя межы панскай Польшчы, каб вызвалiць вас ад белапольскага панскага прыгнёту..."

Пад гул савецкiх танкаў з гасьцiнцу й гамонку навакольнай прыроды часта запiнаўся дый зноў набiраў моцы Пракопаў бас. I гэна аграмадная новая сiла, што ўскалыхнула дрэмлючыя беларускiя лясы й нiвы, патокам магутнае зброi хлынула ў марудна-гаротнае сялянскае жыцьцё, цяпер вось праз гэтыя чорныя лiтары прамаўляла Пракопавым басам.

Гаварыла пра цяжкi лёс беларускiх сялянаў, пра зьдзекi й эксплёатацыю з боку паноў, пра посьнiцу й голад, пра зямлю - iхную зямлю - каторую зрабавалi паны памешчыкi й асаднiкi, пра родныя школы зь беларускай мовай навучаньня, каторых iм ня далi, пра страшны глум. I гэта новая магутная сiла паведамляла, што з прыходам Чырвонае Армii прыйшоў нарэшце й доўгачаканы канец пакутаў iхных.

Ад гэтага памятнага дня ўсё мае паправiцца, бо ўзыйшло й зазьзяла на ўсходзе залатое сонейка шчасьлiвага заўтра. Жыватворчымi праменьнямi сагрэе i ўмацуе яно зьняможаны арганiзм рабочых i сялян. Слаўце й багаславiце дзень 17-га верасьня - дзень вашага вызваленьня. Збылiся вашы адвечныя мары. Стаiцё на парозе шчасьлiвае будучынi. Ад гэтага часу будзеце мець i зямлю, i волю, i будзеце гаспадарамi свайго лёсу.

Пракоп скончыў чытаць. Усе задумалiся. У спрацаванай, парэпанай руцэ трымаў лiстоўку. Рука, што да гнаявых вiлаў, поручняў плуга, касы й цэпу прывыкла, што ў зьнямозе сьцiснулася ў тую жахлiвую нядзелю, калi басяк Бжончэк у Гаравацкай пушчы Алену забiў, гэта рука цяпер крукам, нязграбна трымала ськiнутую з чужога самалёта паперку.

Рэха прыляцела з далёкай чужой краiны, адкуль калiсьцi ў вагнi рэвалюцыi давялося ўцякаць. I гэта чужая й блiжэй няведамая сiла прамаўляла "нашай" мовай. Што-ж гэта за загадка такая? Надта-ж марудна працавалi цяжкiя да ўзруху сялянскiя мазгi. За плугам, касой, сярпом, цэпам навучыўся чалавек адрозьнiваць сяброў ад ворагаў, па розных прыметах прыроды - угадваць пагоду. Навокал было канкрэтнае, матар'яльнае, намацанае. Навет шчасьце й гора, весялосьць i сум канкрэтнымi зьявамi былi: гэтта ўсьмешка, а там сьлёзы. Бяз хiтрыкаў, казаў той, жылося. Прырода - прыяцель i вораг канкрэтнымi вобразамi прамаўляла. I нiдзе ў гэтым простым няхiтрым жыцьцi моднага й крывадушнага, здавалася, ня было. Чалавек мог выцягнуць руку, памацаць, дый ведаў дзе сябра, а дзе вораг твой.

У пана пры касьбе, малацьбе, цi жнiве потам вочы залiвала. I тая залатоўка мiзэрная, што так нясьмела й сiратлiва ў зрэбнай сялянскай кiшэнi тулiлася, сваей мовай да сэрца прамаўляла. Ведаў, што ашукалi яго, паразiты. Ды за сваё, заробленае, патрабавалi яшчэ каб прасiў, розныя "пеленгнаваныя" рукi цалаваў: будзь ласкавы, паночак, заплацi. Рабiў-жа вунь, вочы на лоб лезьлi.

Iншы сьвет - свае сермяжнiкi. У бальшынi - простыя, сумленныя людзi. Колькi зь iх зубы на палiцы трымала. Ды ў выпадку патрэбы ня людзi зь мяккiмi рукамi, а гэтыя гаротнiкi стануць. Як у гэну нешчасьлiвую нядзелю, цi панядзелак. Забылася пра яго ўлада сьвецкая й царкоўная, сьцяной збоку станула цэлая вёска. Свая кашуля блiзка цела свайго.

Калi зьявiцца ў хату якi ўраднiк, цi абмаскалены царкоўнiк, так i ведай, што па апошняе прыйшоў. Калi-ж "пахвалёны" ля парогу ад сярмяжнiка пачуеш, ведай - сябра ў хаце. I цi нi тая галiта, чужое ярмо паставiла цябе побач зь iм найблiжэй да Бога.

А гэтта што за дзiвы-дзiвосы? Наехалi Бог ведае адкуль, зь неба паперкi кiдаюць, горы залатыя адразу абяцаюць. Што сiла, ну дык сiла! Фанабэрыстыя польскiя паўшабэлкi адно "шабэлькамi" памахвалi, а гэтыя дык тых у тысячу разоў пераплюнулi. Але цi-ж гэта яны сюды табе што даваць прыйшлi? Дагэтуль-жа так было, што як каторага чужнiка сюды чорт прыгнаў, дык паразiт рабаваў, на народным целе тучнеў. А гэтыя i зямлю, i волю даваць маняцца. Эгэ! I на паперцы гэнай пад самым нiзам нейкi Молатаў, старшыня нейкага "саўнаркому" падпiсаўся.

На якi капыл усё гэта мерыць? На ўсе абяцанкi, усю гэту магутную сiлу падае патройны цень: Косьцiк, Лявон i Хведар - злыднi мясцовыя. Калi вось на такiх новая ўлада абаперцiся мае, дык якая яна тады сама ўлада гэна? Якога дабра ад басякоў-галадранцаў чакаць? Цi-ж нi напiсана ў Сьвятым Пiсьме, што з бруднай крынiцы толькi бруднае, а з чыстай адно чыстае можа пацячы? Адвечная, назьменная праўда, ад самаго Бога закон.

Зь лекаравай хаты выйшлi людзi. Барадаты стары мужчына - сьвiтка ў лапiках, працёртыя зрэбныя порткi, босы - падсаджваў на воз захутаную ў кажух жанчыну, што крактала й стагнала. На другую каляску сядаў здаравенны сярэдняга веку дзядзька. Паказаўся й сам Зянькевiч. Перакiнуўся словам зь людзьмi, лянiвым крокам падыйшоў да тыну, паглядзеў на аселiцы, пакруцiў свае даўгаватыя вусы, ды спасьцярогшы людзей ля Пракопавай хаты, накiраваўся да iх.

– Ну што гэта чуваць? Здаровы!
– залепятаў.

– Ня чуеш во што на гасьцiнцы робiцца? Сам, нябось, заседзiўся мусiць з хаты нi вылазiш, - адказаў Алесь.

– Хвароба нi дня, нi ночы, нi сьвята нi знаiць. Думаеш мне нi надакучыла? Ай-яй як надакучыла! Алi от нiяк ад людзей адчапiцца нi магу. А гэта-ж бальшавiкi сягоньнiка па радзiву крычаць, ажно апарат падскакваiць... ранiцы гэта слухаў. Зь Менску гэта казалi, што сягоньня на досьвiтку пачалi заходнюю Бiларусь i Ўкраiну вызваляць, от як. Каб вы чулi толька якое нам дабро нясуць, дык проста вушам сваiм чалавек ня хочыць верыць. Ды расказвалi вуньдзiка людзi, што па тым гасьцiнцы, каторы з Докшыц на Глыбокае, дык яшчо болi пруць як гэттака во... Гэты во дзядзька з таго боку, - кiўнуў Зянькевiч галавой на здаравяку, што якраз зь ягонага двару выехаў.
– Iдуць, едуць, надта-ж вялiкая сiла, вiдаць, - цягнуў лекар.
– А гэта праўда, што Макатунiшку палякi на гасьцiнцы павесiлi?

– Ага, праўда, - адказаў Пракоп.

– Божа мой, от сiла нячыстая.

Яшчэ распытаў доктар што напiсана ў тэй паперцы, каторую з самалёта ськiнулi, буркнуў пра тое, што галодны, завярнуўся й пайшоў. Запраўды мусiць рупiла яму некуды, бо надта-ж пагутарыць зь людзьмi любiў. У хаце ягонай, як у карчме на скрыжаваньнi дарогм заўсёды поўна народу было. Апроч хворых заходзiлi падчас польскае акупацыi людзi "паслухаць што там зь Менску брэшуць". Гэтта й быў цэнтар навакольнае актыўнасьцi. Радыё прыносiла навiны - часта хвальшывыя - са сьвету, а суседзi - з ваколiцы.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи