Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке)
Шрифт:
Хвантазiя
Фiгурнае катаньне глядзяць па тэлевiзару мама, суседкi, сусед Трахiм, Арынiн сын Васiль. Арына, мамiна сяброўка, дрэмле, але праз сон дае нейкiя каментары. Трахiм дрэмле, а пасьля:
– Васька, тваю маць, дык гэта ж хвантазiя! Ты ж так паспрабуй бяз канькоў зробiць. А то з канькамi й так.
У слове хвантазiя - i хватаньне, i хвась, i захопленасьць. Дадушы, ня хвунт разынак.
Як музыка
Распавядае адна пра пьянага мужыка:
– Як даў у палiчку, усе шкляначкi ў
Як музыка гучыць расповяд. А на справе гучала ня так ласкава. Слова ўсё можа й агрубiць, i абласкавiць.
Па-мацi
У Вушачы местачкоўка даганяе нейкага дзядзьку й гукае ўголас:
– Васiлевiч! Васiлевiч!..
Той iдзе i ня чуе. Махнула рукой:
– Ат, стуiбень!
Прыстоiла.
Зазвычай па-бацьку клiчуць хоць маленькiх, ды "карчоў" (так у нас завуць начальнiкаў) i яшчэ магазiншчыцаў, крамнiцаў, у мястэчку асаблiва.
Можа, каб адразу пачала клiкаць па-мацi, пачуў бы...
Наперасьцiгi
Кума куме раiць:
– Кумка мая, пасядзiм, пагаворым аб людцах, а людцы аб нас даўно гавораць.
Зразумелы клопат: ня адстаць, перагнаць, пайсьцi, як вушацкiя кажуць, наперасьцiгi.
Ацанiла
Марушка слухае па радыё выступленьне дэпутата, заўважае:
– Во, язык, мусiць, на кавадлi адкавалi - цэлы вечар лапочаць.
Як таму ваўку з казкi пра казу й казьлянятак.
Прыбабунькi
(кнiга "Здубавецьця")
Гэтае ўшацкае слова, у якiм гучыць i байка, i бабуля, i булькат каменьчыка, кiнутага ў крутавiр усьмешкi i прасьмiшкi, аб'ядноўвае такiя навуковыя паняцьцi, як прыказкi, прымаўкi, каламбуры альбо досьцiпы, са мною змалку хадзiла, бо прыбабунькi ў мамы маёй былi на кожным кроку, на першым прыскоку.
З матчынай хаты яны пайшлi са мной, каб грэць, бадзёрыць, надзеiць мяне ў халоднай дарозе жыцьця.
Пад'ялдычкi
На Андрэеве медзьвядзя забiлi,
Прадалi, грошы ўзялi,
Шапку купiлi.
Бай мерыў на нагу,
Пацубай на руку,
А насяру табе на галаву.
– Ну.
– Х.. гну, дуга будзiць.
– Куды?
– У сраку па жалуды.
– Натрасу й табе прынясу.
– Пакажы.
– У казы пад хвастом паглядзi.
– Хлеба.
– Падскоч пад неба.
– Скарэй!
– Калi скарэў, дык памыйся.
– Крыж на крыжы.
– Калi знаеш, нi кажы.
– Клубок.
– Скульля табе ў бок!
– Што казе будзiць,
– Як год прыбудзiць?
– Другi пойдзiць.
– Хлеб соль!
– Ядзiм ды свой.
– Добры вечар!
– Добра лечыў, ды памёр.
– Спакойнай ночы!
– Бачыць шпаковы вочы ды глядзець на палок, каб цябе чорт павалок.
– Па што, воўча?
– Па апошняе.
– Адкуль?
– З-пад кур, петухоў
– Калi?
– Ня калi, а жывых пушчай!
– Гразь, гразь, чаму ты ня гарыш?
– Я б гарэла, каб ня была карэла.
I хвор Кузьма,
I нядуж Кузьма,
Прывяжыце Кузьме
Галаву к п..дзе!
– Цi ведаеш, як дзяўчына апяклася?
– Як?
– За гарачы х.. узялася.
– Цi даць табе тры паясы?
– Якiя паясы?
– Я насяру, а ты паясi.
– Чый бацька ўсраўся?
– Твой.
– А твой зьеў!
– Што на сьняданьне?
– Булён
За х.. i вон!
– Што на вячэру?
– Яглi
Пацалавалiся й спаць ляглi!
– Што на палудзень?
– Сушмi.
– Якiя сушнi?
– П..да з вушмi.
– Позна ўжо.
– Гэта ж ня ў гроб лажыць, што позна.
– Дайце нажа.
– Усярыся, бяжа!
– Дай закурыць.
– Закуры кату пад хвост (адказваюць малому).
– Значыцца...
– Калi значыцца дык i целiцца.
– Як цябе завуць?
– Чым крупы дзяруць.
– Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць срачкай!
– Навошта ўкраў цыначкi?
– Якiя цыначкi?
– Што пад хвастом у сьвiначкi.
– Навошта ўкраў тапары?
– Якiя тапары?
– Што любаўся бяз пары.
– Расказаць табе пра белых авец?
– Раскажы.
– Вось iм i канец.
– Расказаць табе пра белага лася?
– Раскажы.
– Вось i казка ўся.
Хуткамоўкi
Ядры, сьлiвы, ядры, сьлiвы, ядры, сьлiвы.
Пi здароў! Пi здарова! Пi з даёнкi!
Авечачка, сьпi з дачкой.
Стог у яме, стог у яме, стог у яме.
Бяжыць баба, за ей банка.
Пад паветкай тры канi.
Няма сала - лупi збор!
– Чые дзецi?
– Янопавы!
– Хто Яноп?
– Я Яноп!
Пракоп
Пралез праз строп,
Праз крупы, праз муку й праз падкруп'е.
Загадкi
(кнiга "Здубавецьця")
Хто як цёхкае, шчабеча, квакае, зьвiнiць, стогне
Цiмох, Цiмох,
Павёў дзяўчыну ў мох, у мох,
Павалiў, загалiў
Торк, торк, торк, торк!
(Салавей.)
Пастух пражор на пасту йдзець - жарэць,
З пасты йдзець - жарэць.
Перапiлi, пераелi, пералушчылi,
Перапiлi, пераелi, пераласавалi...
(Ластаўка.)
– Курва, курва.
– Сама такава, сама такава.
(Жабы.)
Еў я пана, еў я цара,
Толькi рыбкi ня спытаў.
За рыбкай паганюся
I сам утаплюся.
(Камар.)
Мiкiтка-сынок,
Падай тапарок
Адсеч пупок,
Паглядзець кiшок.
Фук!
(Голуб.)
Загадкi
Перагнуў цераз мяжу,
А што зробiў,