Жалезныя жалуды

на главную

Жанры

Поделиться:

Жалезныя жалуды

Шрифт:

Леанід Дайнека

Жалезныя жалуды

Некалькі слоў пра тое, як з'явілася гэта кніга

Была Чорная Русь, была Чырвоная, ёсць Русь Белая, але ніколі не было і (дай, неба!) ніколі не будзе Русі Шэрай.

З перадуманага

— Хто пасадзіў вас, дубы Панямоння?

— Пярун і Пяркунас.

Невядомы
беларускі паэт XVI стагоддзя

Кожнаму насельніку цудоўнага беларускага краю ўласціва любіць даўніну сваёй зямлі, цікавіцца ёю.

Зміцер Леанардаў. «Полацка-Віцебская старына», выпуск II, 1916 г.

Усё пачалося з таго, што мне і маім калегам-пісьменнікам нарэзалі ў чыстым полі па чатыры соткі зямлі і прапанавалі зрабіцца садаводамі-аматарамі. Я, параіўшыся з жонкаю і сынамі, згадзіўся. Не тое, каб было ў мяне дужа шмат часу, але я ўспомніў, што я — сялянскі сын, ажыў ува мне сялянскі патрыятызм, які (вось дзіва!) ластаўчыным нявынішчаным гняздом ляпіўся ў душы. А мне ўжо гадоў дваццаць, калі не болей, здавалася, што я стопрацэнтны гараджанін. «І Парыж калісьці быў вёскаю», — бадзёра сказаў я сам сабе, купіў новую вострую рыдлёўку, апрануўся папрасцей і паехаў электрычкаю на сваю фазэнду. Дадому прыцёгся позна ўвечары. Балела спіна, смылелі далоні. Жонка са шкадаваннем пазірала на мяне. «Ці ёсць у нас родзічы або знаёмыя сярод палярных лётчыкаў?» — звышбадзёра спытаўся я ў яе. «Навошта табе?» — не зразумела, разгубілася жонка. «Ды праз год трэба заказваць грузавы самалёт. Завалім Нарыльск беларускімі агуркамі і клубніцамі».

Гэта, вядома, быў жарт. Але капанне на невялічкім участку захапіла мяне і ўсіх маіх сямейцаў. Мы, як, дарэчы, і нашы суседзі, паступова пачалі адчуваць сябе антэямі, якім дае сілу адзін толькі дотык да роднай зямлі. А я ж капаўся на ўчастку цэлае лета, бо вырашыў уласнымі рукамі заліць падмурак пад хату.

Трэба зазначыць, што сыны ў мяне з фантазіяй. «Добра было б выкапаць зараз паўнюткі гаршчок золата», — сказаў аднойчы малодшы сын, выціраючы з ілба гарача-салёны пот. «Золата? На гэтым полі?» — іранічна глянулі на яго старэйшы і сярэдні мае сыны. Юныя няверы мелі рацыю. У свой час гэта зямля стваралася не для золата. Калісьці ледавік, як няўмольны магутны бульдозер, прыпоўз сюды са Скандынавіі і страціў сілу, пакінуўшы пасля сябе безліч марэнных узгоркаў. Не адну рыдлёўку разбіў я з сынамі аб камяні. «Добра было б выкапаць тут старадаўнюю берасцяную грамату, — не здаваўся малодшы. — Да Заслаўя адсюль два кіламетры, а Заслаўю — тысяча гадоў». Пры гэтых словах ягоныя апаненты прыціхлі і спарней налеглі на рыдлёўкі. А я з нечаканым сорамам адчуў, што яшчэ тыдзень-другі, і садавод накаўціруе ўва мне пісьменніка, які, як пішуць крытыкі-ўсяведы, «распрацоўвае гістарычную тэматыку». Я ж і сапраўды капаюся ў святой зямлі! Амаль тысячу гадоў назад тут магла хадзіць Рагнеда! Ізяслаў мог ехаць следам за маці на рахманым нетаропкім коніку! Будучы полацкі князь быў яшчэ дзіцем, і яму давалі адпаведнага каня!

Назаўтра ў нашым сямейным катлаване, які мы капалі ўжо месяц, пачалі адбывацца цуды. «Знайшоў!» — крыкнуў раптам старэйшы сын, укленчыў і голымі рукамі пачаў разграбаць рыжы вільготны жвір. «Нейкая жоўтая папера! Нейкія старадаўнія пісьмёны!» — усхвалявана залапаталі два астатнія мае жэўжыкі. Ах, манюкі! Ах, мілыя сабачаняты! Вось чаму яны ўвесь вечар круціліся ўчора, як змоўшчыкі, каля газоўкі — рыхтавалі, капцілі «старадаўнюю паперу», а сёння падкінулі яе ў катлаван. Класічны прыклад навукова-археалагічнай фальсіфікацыі! Было ўжо такое, сынкі, не раз было. Нядаўна я даведаўся, напрыклад, што ёсць вучоныя, якія катэгарычна адмаўляюць існаванне ўсёй антычнасці, гэта значыць не вераць у старадаўнюю Грэцыю і Рым, ва ўсе гэтыя цудоўныя статуі, будынкі, фрэскі. Маўляў, іх «падрабілі» тытаны Адраджэння. Шмат жа давялося б ім падрабляць! Але як бы там ні павярнулася, я быў удзячны сынам за своечасовы напамінак, што зямля, на якой мы будавалі сваю хату, не магла быць і не была бясплоднай у гістарычным плане. Гісторыю і экзотыку мы, беларусы, шукаем звычайна ў Францыі, чытаючы Дзюма, у Англіі і Шатландыі, чытаючы Вальтэра Скота. Але яшчэ Сенека сказаў: «Радзіму любяць не за тое, што яна вялікая, а за тое, што яна радзіма».

Так з садавода-аматара я зноў ператварыўся ў белетрыста. І ўсе мае думкі ўладна прыцягнуў, прывабіў да сябе паўночна-заходні кут Беларусі. Сапраўды, мы шмат ведаем, шмат чыталі пра Полацк і Мінск. А што мы ведаем (прабач, Заслаўе) пра Навагрудак? Толькі

тое, што там ёсць замак Міндоўга і што ў тым краі нарадзіўся і тую цудоўную зямлю да самай смерці апяваў Адам Міцкевіч, называючы яе «Літвою». У галаве ў мяне, як стрэмка, засела: Навагрудак, Навагрудак… Я не раз бываў там, бачыў залітую месячным святлом Свіцязь, кратаў рукою халодныя валуны Міндоўгавага замка. Здалёку руіны замка нагадваюць зубы, іклы нейкай дагістарычнай жывёліны, якая ў страшэннай напрузе хоча выпнуць з-пад зямлі галаву.

Мяне зацікавіла сама назва горада. Чаму — Навагрудак? Гэта вынік паланізацыі, тлумачылі мне. Слова «гарадок» пад уплывам польскай мовы пачало вымаўляцца як «грудак». Але я паспрабаваў не згадзіцца. А чаму гэта назва не магла пайсці ад старадаўняга беларускага слова «груд», «грудок», што азначае ўзвышанае месца, бугор? Прыйшлі аднекуль аднойчы людзі, убачылі прыгожае высокае месца, новы груд, і заклалі горад, сказаўшы: «Хай пад божым сонцам будзе новы град на новым грудзе». Але, калі я перачытаў беларуска-літоўскія летапісы, давялося адмовіцца ад сваёй, здавалася б, такой абгрунтаванай і смелай думкі. Усе летапісцы называлі горад «Новогородком», а жыхароў горада — «новогорожаны», «новогорожане». Значыць, усё-такі не «груд», а «горад», «гарадок».

Вельмі хвалявала мяне, вельмі прымушала працаваць маю думку і фантазію тая акалічнасць, што ў свой час Навагрудак быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, у «Большом советском энциклопедическом словаре» аб гэтым не сказана. І, дарэчы, нельга прайсці міма такога факта: наша навука тую беларуска-літоўскую дзяржаву, сталіцай якой быў Навагрудак, упарта называе Вялікім княствам Літоўскім, а летапісцы называлі яе Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Адным словам, я захварэў Навагрудкам. Гэта было як шыфр, як таемны сігнал — Навагрудак, або Наваградак, як называе сёння гэты горад мясцовы люд. Варта было пачуць, прачытаць гэта слова, і адразу бачыўся Нёман, бацька-Нёман, як заве яго народ, адразу далятаў гром лютых сечаў, хруст дзідаў, іржанне коней, крыкі вояў. Мне здавалася, я чую нямоўчны шум бору, шолах бясконцага дажджу, бачу крыжыкі птушак на небасхіле. Куды ляцяць вольныя птушкі? Хто іх чакае? Можа, яны стукнуць у акенца, прарэзанае ў суровай каменнай сцяне. Бледны дзявочы твар свеціцца ў цемры акенца. Даўно заснуў горад. Наўкола — змрок, халадэча… Толькі не спяць вартавыя і закаханыя. Чуйна прыслухоўваецца дзяўчына — вось-вось павінен прагучаць тупат конскіх капытоў. Сядміцу назад малодшая дружына пайшла ў наезд за Нёман, каб мячом і дзідаю пералічыць рэбры ў крыжакоў. Прывязі, прывязі каханага, конь, а не залітае цёплай крывёю сядло.

Па даверлівасці і нявопытнасці я расказаў аб сваіх «навагрудскіх мроях» аднаму вядомаму, хоць яшчэ і маладому, журналісту.

— Кінь, стары, — хіхікнуўшы, сказаў гаспадар жоўтага партфеля. — Навошта табе ўсё гэта? Навагрудак, Літва, крыжакі… Ты ж не Адам Міцкевіч. Пішы пра сучаснасць. Хочаш, паедзем у Салігорск. На радыё нарысок пра шахцёраў заказалі. А гісторыя… — ён махнуў рукою. — Пустое ўсё гэта, неперспектыўнае.

Я тады змоўчаў, але падумаў, маючы на ўвазе гэтага звышупэўненага рыцара сучаснай тэматыкі: «Дрэнная тая птушка, якая брудзіць уласнае гняздо». І мне ўспомніліся словы мудрага чалавека: «Час і наша жыццё, як страла, ляцяць у адным кірунку, уперад. Назад мы можам рухацца толькі памяццю».

Чаму мы ў большасці сваёй не ведаем імёнаў уласных прадзедаў? Вы скажаце, што мы не шляхцюкі, не дваране, што рабочыя або сяляне з-за сваёй сацыяльнай забітасці і прыніжанасці не мелі магчымасці цікавіцца сваім радаслоўным генеалагічным дрэвам. Што ж, у гэтым ёсць рацыя. Але кітайскія і в'етнамскія сяляне, калі іх спытаць, упэўнена назавуць імя любога свайго продка, які жыў тысячу гадоў назад. Значыць, трэба вучыцца гістарычнай памяці. Іншага шляху няма, калі мы хочам застацца народам.

Думаючы пра ўсё гэта, адчыняю жалезныя дзверы памяці, бяру ў руку пяро.

Частка першая

І

У лютую чэрвеньскую спёку прывалокся з-за Нёмана калека. У яго не было левай рукі і правай нагі. Замест іх з дзіравага запыленага радна тырчалі кароценькія чырвоныя кульцяпкі. Мухі, чорныя і сінія, роем насіліся над ім, садзіліся на непакрытую спатнелую галаву, нават на бровы і вейкі, нібыта быў ён ужо мерцвяком.

Яму адчынілі браму новагародскага замка, і ён адразу ж упаў, уткнуўся тварам у гарачую зямлю, заплакаў. Крываваты дубовы дручок, на які ён абапіраўся, ляжаў побач. Мухі з прагнасцю абляпілі дручок, смакталі чалавечы крывавы пот.

Комментарии:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8