Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Княжычы, не азіраючыся на вешчуна, шпаркім крокам рушылі да церама. Натоўп перад імі разломваўся, развальваўся на дзве палавіны, быццам бярозавы кругляк, у які ўпэўнена і лёгка ўваходзіць дубовы клін. Вельмі непадобныя былі княжычы. Грубая чарната валасоў Далібора, ягоная камлюкаватая постаць, вялізныя жылістыя рукі рэзка адрозніваліся ад шаўкавістай русявасці і гнуткасці малодшага брата. Не ведаўшы іх, можна было падумаць, што не з аднаго ж і таго мацярынскага лона з'явіліся яны на божы свет. Дарэчы, балбатлівыя доўгія языкі, а іх, як усюды, хапала і ў Новагародку, казалі, што ў свой час княгіня Мар'я мела салодкі грэх з адным з галіцкіх князёў. Вядома, такое казалі на пачцівай адлегласці ад князя Ізяслава, а то адразу загадаў бы

набіць жалезных цвікоў у язык. Як бы то ні было, а браты-княжычы моцна сябравалі і адзін за аднаго не задумваючыся перарэзалі б глотку любому нядобразычліўцу.

Свайго бацьку, князя Ізяслава, яны сустрэлі на двары церама ў акружэнні купцоў і залатароў з вакольнага горада. Разам з князем быў новагародскі ваявода Хвал, высокі, магутнаплечы, са светла-жоўтымі, заўсёды як бы трохі мокрымі валасамі. Купцы і залатары пачціва пакланіліся княжычам і прыціхлі. Ваявода Хвал злёгку кіўнуў галавою. Князь Ізяслаў, убачыўшы сыноў, перапыніў сваю вельмі ажыўленую гаворку з купцамі і залатарамі, спытаў:

— Глеб і Нікадзім, вучыў вас сёння ляшскі настаўнік рукапашнаму бою?

На людзях ён ужываў толькі хрысціянскія імёны сыноў.

— Вучыў,— адказаў Далібор.

— А ты чаму маўчыш, Нікадзім? — незадаволена звярнуўся князь да малодшага сына.

— Вучыў,— паспешліва прамовіў Някрас і пачырванеў.

Ізяслаў, строга звёўшы густыя русыя бровы, падышоў да яго ўпрытык, сказаў, узяўшы сына за плячук:

— Даносілі мне чалядзіны, што няма ў цябе належнага старання ў войскіх справах, што з вялікай неахвотаю бярэш у дзясніцу сваю меч. Праўда гэта?

Нікадзім маўчаў. Князь Ізяслаў са злосцю глядзеў на доўгія сынавы валасы, што жаноча віселі-віліся ўздоўж ружовых шчок, на ягоную далікатную шыю, на вузкае падбароддзе, абсыпанае юначымі прышчыкамі. Вось гэтыя прышчыкі, такія безабаронна-пяшчотныя, гэта не надта загарэлая скура, калі ўвесь горад пёкся пад сонцам, гэтыя бясхмарна-блакітныя прыгожыя вочы давялі князя да шаленства. «Ззяе, як вясновы ручай», — падумаў пра сына Ізяслаў і, каб не ўдарыць яго зняважлівым словам прылюдна, бо меў за сабой такі грэх, сашчаміў кісці рук, хруснуў пальцамі. Някрасам па настойлівай просьбе княгіні Мар'і назвалі малодшага сына, схаваўшы пад такім імем прыгажуна. Доўга не знойдзе яго смерць, бо будзе шукаць непрыгожага.

— Да літвы паедзеш, Глеб, да Міндоўга. Праз сядміцу паедзеш з ваяводам Хвалам, — строга сказаў старэйшаму сыну князь і адвярнуўся. А сыны глядзелі на яго з замілаваннем, бо моцна любілі, хоць кожны пасвойму. Ізяслаў быў апрануты ў сіняе тонкай воўны карзно з чырвонымі разводамі на грудзях. На правым плячы карзно зашпільвалася вялікай срэбнай фібулай і давала волю правай руцэ. Левая рука хавалася пад крысом. Зялёную ядвабную кашулю з касым выразам, з якога вылузвалася магутная загарэлая шыя, цесна падпяразваў шырокі скураны пас. На ім зіхцелі рознакаляровыя металічныя бляшкі. На галаве ў новагародскага князя, хоць займала дых спёка, горда сядзела шапка з ярка-чырвонага сукна, аблямаванага светлым сабаліным футрам. Князь без шапкі не князь.

— Бацюхна, — трохі павагаўшыся, прамовіў Далібор, — вяшчун Валасач вярнуўся. Нагі і рукі не мае. Гаворыць, што нямчыны адцялі.

Гэта навіна, як заўважыў Далібор, здзівіла і адначасна ўзрадавала князя. Незразумела толькі было, чаго ён радуецца. У хрысціянскі горад вярнуўся паганец, і ўжо кіпяць, як мухі, каля яго людзі. Зноў могуць слабыя духам перавярнуцца ў паганства.

— Прыпоўз паміраць, — лагодным голасам сказаў Ізяслаў і, зняўшы шапку, трохі астудзіў ад ліпучага поту галаву.

Усе яны, князь Ізяслаў з сынамі, ваявода Хвал, купцы і залатары, пайшлі туды, дзе на самым санцапале сядзеў Валасач.

— Князь ідзе, — спалохана шапнуў вешчуну меднік Бачыла. — Пакруцішся ты зараз у яго, як

бяроста на агні.

Але той і краем вуха не павёў. Сядзеў, шкроб пяцярнёй сваю грудзіну. Пэўна, столькі грозных і вялікіх людзей бачыў на сваім вяку, што патроху адвык іх баяцца.

Новагараджане адступіліся ад Валасача, далі праход князю.

— Ці ты гэта? — спытаў Ізяслаў.

— Я, прыснапамятны князь. Як ты яшчэ ўпоперак лаўкі ляжаў, мяне твой бацька, князь Васіль, прагнаў з Наваградскай зямлі,— адказаў Валасач.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне?

— Хачу кончыць свой век на радзіме.

— А не баішся мяне?

— Кажуць, што ты князь акрутны 3 , але, бачыць неба, я не баюся цябе.

Такі адказ спадабаўся Ізяславу, і ён урачыста прамовіў:

— Бойся толькі бога, бо ўсе мы, і князі, і рабы, У божых руках. Ты быў віновен перад вечнай памяці бацькам маім, але я здымаю з цябе віну. Вяртайся на Цёмную гару і сядзі там да самай смерці сваёй. Можаш там агонь запаліць у гонар свайго Перуна.

3

Акрутны — грозны, жорсткі.

Натоўп, як уражаны маланкаю, знямеў, а потым загаманіў на ўвесь рот, на ўвесь голас, і невядома было, ухваляюць або ганяць новагараджане княжую волю. Ды князь Ізяслаў не вельмі каб прыслухоўваўся да гаваруноў. На сённяшні дзень ён моцна сядзеў у сядле, чэпкай рукой трымаў баяр, купцоў і ўвесь пасадскі люд. Новагародская зямля шырока рассунула свае межы, абапіраючыся на Нёман, вадзяны ход у Варажскае мора. Купцы з усёй Русі і амаль з усёй Еўропы прывозілі свае тавары і свае кашалькі са срэбрам у Новагародак. Гэта ў Полацку веча дакрычалася да таго, што полацкія князі сядзелі як вераб'і ў каноплях, баяліся дыхнуць без згоды веча. І што гэта дало? Страціў Полацк вусце Дзвіны, усе свае багатыя землі над Дзвіною. Лівы і латыгола, якія былі вечнымі даннікамі Полацка, ператварыліся ў тэўтонскіх рабоў. Кожны, хто мае меч і сілу, нясе гэты меч у Полацк і там гаспадарыць. У Новагародку зусім не такое. Тут калі князь, дык князь, калі халоп, дык халоп. Тут усе жывуць па ўставах князя Ізяслава Васількавіча, нястомнага ў сечы і ў працы нашчадка менскіх Глябовічаў. Як жа не быць нястомным яму, князю, калі, куды ні кінь вокам, акружаюць Новагародскую зямлю моцныя вастразубыя суседзі. Татары прыйшлі са стэпаў, разбурылі стольны Кіеў, накінулі на выю аркан многім і многім народам і ўвесь час падціскаюць, трывожаць з поўдня. Спіш і, здаецца, чуеш, як грымяць капыты іхніх коней. З Варажскага мора, з прускіх земляў жалезнай гарой навальваюцца тэўтонскія рыцары. У іхніх атрадах ёсць рыцары-ключы, што нясуць у бой сцягі, на якіх крывёй ворагаў намаляваны ключы ад божага неба. Князь Канрад Мазавецкі, пэўна, ужо не раз пракляў той дзень, калі запрасіў рыцараў з Паноніі, дзе яны ваявалі супраць уграў, да сябе пад бок, каб кінуць іх на прусаў. Рыцары, як тая амяла, усмакталіся-ўпіліся і ў прускую, і ў польскую зямлю. Але і сам Канрад, як толькі выпадае магчымасць, вядзе сваіх ляхаў на Валынь, на суседніх яцвягаў. Сонцаварот назад разам з князем Данілам Раманавічам Галіцкім і кунігасам літоўскім Міндоўгам ударыў Ізяслаў па Канраду.

— Навошта, бацюхна, вешчуну ласку сваю княжацкую дорыш? — занепакоена спытаў Далібор. Ен, як і Някрас, думаў, што загадае бацька біць прыблуду свежай лазой, гнаць у каршэнь, ды атрымалася неспадзяванка.

— Няхай сядзіць на Цёмнай гары, — гледзячы ў чорныя вочы сыну, сказаў Ізяслаў.— Трэба нашай Новагародскай зямлі з Міндоўгам пабрацімства ўзяць.

Сёння ен самы моцны і пакуль што самы ўдачлівы кунігас у Літве. Міндоўг, як і ўсе яго аднапляменнікі, паганец. Няхай жа глядзіць і ведае, што мы, новагараджане, можам розных багоў шанаваць. Молімся Хрысту, але і не тушым зніч, які запаліў Пярун. Ен паклаў Далібору цяжкую руку на плячо.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8