Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Пры гэтых словах вешчуна Далібор злосна бліснуў вачамі. Ягоны ж малодшы брат нават сціснуў кулакі. Моцна сябравалі княжычы, хадзілі заўсёды разам, быццам злыганыя, і калі крыўдзілі аднаго, соль крыўды раз'ядала сэрца другому.

— Маўчы, дупло дубовае, — грозна сказаў Някрас, упрытык падступаючы да вешчуна. Такімі словамі хрысціяне заўсёды абражалі паганцаў, дзяцей Перуна. Але вяшчун спакойна глядзеў на княжычаў, спакойна сядзеў на траве і нават паспяваў лавіць у свой загарэлы кулак мух, што нястомна кружыліся над ім.

— Ад мух не адцерабіцца, — нібы пажаліўся ён. — А ты, княжыч, не сярдуй. Кажу табе так, бо моцную душу ў табе бачу,

крамянёвую, жалезную. Вялікі лёс табе наканаваны. Праз усё ты пройдзеш, усяго паспытаеш. І радасць напаткаеш, і боль, і здраду. Памятай, што жыццё — пастаянная здрада. Вечар здраджвае раніцы, стары чалавек здраджвае самому сабе, які калісьці быў маленькім. Такую мудрасць я ад Крыва-Крывейты пачуў. І ты яе запомні.

— Бог забраў у яго розум, — сцішэлым голасам сказаў Някрас Далібору. Але Далібор прагна слухаў словы вешчуна.

— Скажы, а што мне наканавана? — спытаў ён, пранізліва гледзячы на Валасача.

— Галаву тваю ў княжай шапцы бачу, — цвёрда адказаў вяшчун. — Наваградак у вялікай сіле і ў вялікай славе бачу. Дзяржаву магутную бачу, якую з попелу і крыві ўзнімеш, выпестуеш ты і твае аднадушнікі.

Вочы ў вешчуна натхнёна заблішчалі, шчокі запунсавелі. Ен свідраваў княжычаў сваім позіркам, палохаў і адначасна прыцягваў да сябе, як бы накідваючы на іх нябачнае сіло.

У гэты час пачулася парыпванне колаў, і ўсе трое ўбачылі вазок з лубяным верхам. Невялікі, але моцнаногі конік, махаючы хвастом, жвава бег па зялёнай лугавіне. Мухі дапякалі коніку, сонца смаліла з вышыні. Возчык, пад'ехаўшы да княжычаў і Валасача, зняў з галавы сплеценую з чароту і сасновых карэньчыкаў круглую шапку, пакланіўся.

— А дзе Іван? — строга запытаў у яго Валасач.

— Іван загадаў перадаць, што хапае яму таўкоты і без цябе, — не міргнуўшы вокам, адказаў возчык, які аказаўся светлавалосым хлапчуком з вясёлымі вачамі.— Іван загадаў завезці цябе на Цёмную гару. Я дапамагу табе сесці.

Ен саскочыў з вазка.

— Памажы, памажы, — лагодна згадзіўся Валасач. Ужо седзячы на вазку, вяшчун прамовіў, пазіраючы на княжычаў:

— Рознымі дарогамі пойдзеце вы, браты. Гуляйце, баўцеся ў залатым малалецтве вашым, пакуль не развяло назаўсёды жыццё. Ці задумваліся вы, чаму рэкі цякуць у розныя моры? Чаму Нёман бяжыць да варагаў, а Дняпро да грэкаў? Не ведаеце? Так і яно. А ты, княжыч Далібор, прыйдзі да мяне на Цёмную гару. Слова хачу табе сказаць.

— Якое слова? — запытаў Далібор.

— Тое слова гаворыцца з вока на вока, пры святым агні, пад зялёным дубам. Толькі табе і небу можна пачуць яго.

— Вурдалачына стары, — не вытрымаў Някрас. — Не чакай, ніхто да цябе не пойдзе. Быў бы я новагародскім князем, ляжаць табе ў Нёмане з булыгай на шыі.

— Золата плавіцца агнём, а чалавек няшчасцем, — адказаў яму вяшчун. — Таму ты і не князь, а толькі княжыч. І заўсёды будзеш ім. Есць вялікія мужы, такія, як твой князь-бацька, міласнік Ізяслаў, а ёсць мышва, што круціцца, пішчыць у мужоў пад нагамі. Запомні гэта.

Валасач узяў у хлапчука-возчыка з рук хварасціну, шлегануў каня, і вазок, парыпваючы і пагрукваючы, пакаціўся па зялёнай лугавіне. Раз'ятраны Някрас ірвануўся быў следам, але Далібор прытрымаў яго за плячук. Новагародскія княжычы стаялі і глядзелі, як узбіваецца з-пад конскіх капытоў жоўты пылок, як падскоквае вазок, як падскокваюць разам з ім дзве спіны і дзве галавы. Адна спіна была вузкая, хлапчукоўская, пругкая, як малады зялёны парастак, другая, Валасачова, шырэйшая, але старая:

сонцаварот-другі — і сагнецца ў крук.

На дзядзінцы княжычаў ужо чакаў лях Костка. Гэтага ляха вывеў з палонам з Мазавецкай зямлі Ізяслаў Новагародскі, калі разам з галічанамі і Міндоўгам хадзіў на мазавецкага князя Канрада. Добрым рыдзелем 5 быў у сябе на радзіме Костка, у апошняй сваёй сечы з новагараджанамі паклаў чацвярых вояў, разваліўшы іх сякераю ад ключыцы да сцягна, але ляснулі булавою яму па галаве, разбілі жалезную шапку, і ўпаў харобры лях, каб ачомацца ўжо з дубовай калодкай на шыі. Да скону веку насіць яму на смуглым ілбе буйную сіняватую зорку, след таго страшнага ўдару. Князь Ізяслаў упадабаў палонніка, загадаў зняць з яго калодку, наблізіў да сябе і нават зрабіў настаўнікам сваіх сыноў. Пасля сямі гадоў няволі па хрысціянскаму звычаю хацеў адпусціць ляха ў Мазовію, але Костка адказаў, што нікога ў яго на белым свеце няма і да самай смерці сваёй будзе жыць ён у Новагародку. І яшчэ сказаў, што не сумна будзе яму ляжаць у гэтай зямлі, бо ў будучым завалодаюць ёю ляхі. Смяяліся новагараджане на такія словы, але Костка быў упарты, цвердзіў, што ў сне пачуў такое прароцтва ад свайго ляшскага бога.

5

Рыдзель — рыцар.

Пад прыглядам Косткі княжычы скінулі з сябе кашулі, потым чаляднікі нацёрлі ім спіны і грудзі ваўчыным і барсуковым салам, каб цела было слізкае, каб меч не так чапляўся за яго. Костка даў ім невялікія круглыя шчыты, даў драўляныя мячы, для схову галавы загадаў надзець лёгкія, сплеценыя з жалезнага дроту, шапкі. Чаляднікі засыпалі круг дзесяць на дзесяць сажняў жоўтым рачным пяском, прывезеным з Нёмана. Наўкол гэтага рысталішча сабраліся княжыя баяры. Наперадзе ўсіх стаяў князь Ізяслаў.

Костка аб'явіў, што будзе біцца супраць княжычаў, таксама распрануўся да голага цела, узяў драўляны меч. Вырашылі біцца да чырвонага рубца, бо сінякі сапраўдны вой не павінен нават заўважаць. Трохі збоку чакалі свайго часу зялейнікі з прымочкамі, націраннямі і белымі ручнікамі ў руках.

Князь Ізяслаў пляснуў у ладкі, і бой пачаўся. Далібор з Някрасам, як галодныя ваўчаняты, рынуліся на ляха. Замільгалі мячы. Захрабусцеў пясок, і ўзвіўся пыл. Костка са спакойнай усмешкай на твары адбіў першы наскок-наступ княжычаў, вёртка ўхіліўся ад іхніх мячоў, сваім дастаў-такі, пекануў Някраса па плечуку. Той сашчаміў зубы, але нават не зморшчыўся, бо ўсе баяры і сам бацька глядзелі на яго, а яшчэ таму, што мужчына павінен вучыцца цярпець боль.

— Горкі корань у вучэння, ды салодкія плады, — паблажліва сказаў лях Някрасу і ледзь паспеў вывернуцца з-пад магутнага ўдару, які нанёс Далібор.

— Бі лацінніка! — выгукнуў нехта з зялейнікаў, што цярпліва чакалі свайго часу.

— У яго ўжо лыткі трасуцца, — здзекліва дадаў другі.

Князь Ізяслаў гнеўна зірнуў на зялейнікаў, і яны адразу ж прыкусілі языкі.

— Пакажыце, сыны, на што вы здатныя, — ціхім голасам прамовіў князь.

Княжычы пачулі бацьку і патроілі свой напор. Ды Костка быў дужа вёрткі. Цяжка было дастаць ягонае смуглае цела, на якім сінелі старыя рассечыны ад мячоў. Засланіўшыся шчытом і мячом, праходзіў, прасвідроўваўся ён, як яшчарка праз пясок, між княжычамі. Сам жа біць шкадаваў. Някрас, зразумеўшы гэта, закрычаў:

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8