Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Каму служыш, «зязюля»? — запытаў у яго ваявода Хвал.

Ваявода, як і большасць бывалых мужоў-новагараджан, някепска ведаў літоўскую мову, ніколі не браў з сабой тлумача.

— Мой гаспадар кунігас Міндоўг, — адказаў светлавалосы юнак.

— Дым! — закрычалі раптам воі.

Усе ўзнялі галовы і ўбачылі, як з самай вяршыні елкі ўразаецца ў неба рог чорнага густога дыму.

— Ты запаліў? — запытаў ваявода.

— Я. Кунігас Міндоўг павінен ведаць, што да Варуты набліжаюцца чужыя людзі.

Далібор прагна ўслухоўваўся ў гаворку літоўца. Нейкія словы ён разумеў. Родным знаёмым святлом успыхвалі яны ў плыні чужой мовы. Так бывае ў вятрысты непагодлівы дзень, калі то

выб'ецца на неба сонца, то зноў схаваецца за чарноцце хмар. Пэўна, праўду кажуць людзі, якія зведалі мудрасць старых пергаменаў, што многія вякі таму назад Літва, Новагародак і ўся руская славяншчына былі братамі па мове і па веры. Гэта было тады, калі аднолькавым голасам спяваў ім свае песні пракаветны лес, калі дзікія коні і дзікія каровы пасвіліся, непадуладныя чалавеку, у залітых сонцам сакаўных лугах. Гэта было тады, калі Пярун і Пяркунас сядзелі абняўшыся на высокай гары пад святым дубам, а ў паняволенай Рымам Іудзеі яшчэ не нарадзіўся Хрыстос.

— Мяне завуць Гінтасам. Я дружыннік кунігаса Міндоўга, а Міндоўг распачаў вялікую вайну супраць свайго брата кунігаса Даўспрунка, — гаварыў між тым ваяводу Хвалу засмучаны юнак. — Калі я вярнуся ў Варуту, кунігас жорстка пакарае мяне.

— За што? — пацікавіўся Хвал.

— Я трапіў у палон да чужынцаў.

— Мы не чужыя, — запярэчыў Хвал. — Мы воі новагародскага князя Ізяслава Васількавіча. Не з мячом, а з мёдам, хлебам і соллю ідзём мы ў Літву да кунігаса Міндоўга, каб стаць братанічамі з ім, каб агульным шчытом прыкрыцца ад татарскіх арканаў і тэўтонскіх арбалетаў. Я дам табе срэбра, Гінтас. Я скажу кунігасу, што ты быў харобры, як пушчанскі тур, і вастравокі, як ястраб.

— Не трэба срэбра, бо ўсё яно належыць нашаму кунігасу. Аддайце мне мачугу, — папрасіў Гінтас.

Яму аддалі баявую дубіну, і ён пацалаваў яе. Доўгія валасы, сціснутыя на лобе і на скронях скураным раменьчыкам, узвіхурыла ветрам. Ен рэзка трасянуў галавой, адкідваючы іх з твару, і ва ўпор глянуў на Далібора. Такіх сініх вачэй княжыч яшчэ не бачыў. У Лукеры з вакольнага горада (Далібор адразу ўспомніў пра яе) вочы таксама былі сінія, нават іскрыстыя. Але там была мяккая цёплая сініна. У Гінтаса ж у позірку быў сіні лёд, сіні мароз. «Не адну дзявочую душу карэжыў ён такім вокам, — падумаў княжыч. — Пэўна, шмат літовачак уздыхае па ім». У астатнім жа, як прыкмеціў Далібор, малады літовец амаль нічым не адрозніваўся ад новагараджан. Гэта не татарын з Алтын-Арды 12 , ад якога за дзесяць вёрст пахне стэпам. Апрані яго па-новагародску, дай у руку дзіду, пасадзі на каня, і будзе хвацкім дружыннікам у князя Ізяслава. «Мы падобныя, — узрадаваўся свайму адкрыццю Далібор, — з аднаго лесу мядзведзі».

12

Алтын-Арда — Залатая Арда.

Чорны дым ад вартоўнага кастра, што запаліў Гінтас, заўважылі ў Варуце. Дружыну ваяводы Хвала, як толькі яна пачала падыходзіць да горада, перастрэлі конныя літоўцы. Вершнікаў было сотні чатыры, калі не болей. Яны размахвалі мячамі, мачугамі і па сваёй старадаўняй завядзёнцы пачалі браць новагараджан у кола, аточваць з усіх бакоў.

— Сам Войшалк вывеў дружыну, — спалохана сказаў Гінтас, едучы поруч з Даліборам. — Значыць, кунігас Міндоўг вярнуўся ў Варуту. Без сям'і, без сваіх сыноў ён нікуды не ездзіць, бо ведае: трапяць сыны ў рукі Даўспрунку — і костачкі ад іх не застанецца.

У маладога літоўца голас перасеў ад страху. Далібор са здзіўленнем пазіраў на яго. Няўжо гэты асілак, гэты сціпруёліс, як кажуць літоўцы, так баіцца кунігаса?

Але не трэба хадзіць са сваёй свечкай у чужы манастыр. Кожнаму небу свая зорка свеціць.

Ваявода Хвал тым часам загадаў трубіць у трубы, біць у бубны, спыніў дружыну і ў знак міру і згоды злез з каня, выняў з похваў меч, уваткнуў яго ў зямлю. Войшалк з некалькімі сваімі вершнікамі таксама спешыўся. Гэта быў, калі меркаваць з першага позірку, Далібораў аднагодак, высокі, цёмнавалосы, са строгім загарэлым тварам і нечаканай мяккасцю ў пільных рухомых вачах. На галаве ў літоўскага княжыча прыгожа сядзела ваўняная зялёная шапачка, увесь край у якой быў пераплецены бліскучым бронзавым дротам у выглядзе ромбаў і трохкутнікаў. Грудзі ахоўвала жалезная з кароткімі рукавамі кальчуга. Паверх яе княжыч апрануў чырвоны, падбіты лёгкай белай футравінай, плашч, які зашпільваўся фібуламі на правым плечуку. Фібулы былі багатыя, буйныя, з галоўкамі ў форме макавых каробачак.

Далібор глядзеў на ладную паставу і прыгожае ўбранне Войшалка, і ўсё ці амаль усё падабалася яму ў ім. Асабліва ж кінулася ў вочы шапачка, мірная, хатняя. Побач сцяной стаяць суровыя воі ў жалезных шлемах і кальчугах, а на галаве ў княжыча, іхняга вадаса 13 , шапачка, як лясная бесклапотная птушка.

— Адкуль вы і да каго? — звонкім голасам спытаў Войшалк у Хвала і Далібора, што ўжо стаяў поруч з ваяводам.

Хвал разгладзіў скураной пальчаткай вусы.

13

Вадас (літоўск.) — правадыр, кіраўнік.

— Мы, як ты бачыш, княжыч, воі слаўнага Новагародка, слугі харобрага князя Ізяслава Васількавіча. Вось гэта, — ён паклаў руку на плячо Далібору, — новагародскі княжыч Глеб Ізяславіч.

Далібор злёгку схіліў галаву. Войшалк пакланіўся ў адказ.

— А ідзём мы ў слаўны горад Варуту, да слаўнага кунігаса Міндоўга, — працягваў ваявода. — Прымі, княжыч, дарункі ад Новагародскай зямлі.

Пры гэтых словах дзецкія з малодшай дружыны прынеслі куфэркі з каштоўнымі камянямі і срэбрам, кіпы футраў чорных і рудых лісіц, багата аздобленыя чары для мёду і віна, лоўчых сокалаў, у клетках з меднага дроту, з атласнымі каўпачкамі на галовах, прывялі двух войскіх коней пад чырвонымі гнутымі сёдламі і шытымі залатой ніткай апонамі. Потым ваявода Хвал на шырокім квяцістым ручніку паднёс Войшалку меч, сказаў:

— Прымі гэты меч, гэты кардас, гартаваны на трох агнях, купаны ў чорнай, сіняй і чырвонай крыві. Няхай сагнецца ён толькі тады, калі вайдэлоты запаляць памінальнае жоглішча, калі іскры паляцяць разам з душой у неба, а смяротнае цела ляжа разам з вугалем, прыскам, канём і непераможным мячом у зямлю.

У Войшалка радасна ўспыхнулі вочы. Ен пацалаваў меч, потым пацалаваў Хвала і Далібора, усклікнуў:

— Калі зазвоняць у звон ратны, устану я з гэтым мячом за Літву і Новагародак! Ідзіце ж да нас, нашы пабрацімове. Варута чакае вас.

І адразу ж, нібы пачуўшы словы Войшалка, за земляным валам і драўляным тынам Варуты ўдарылі калатушкамі па дубовых дошках, якія віселі на вяроўках, скручаных са звярыных жыл. Урачыста-трывожны голас біла паляцеў над ракой Рутай, над пушчамі і камяністымі выспамі. У кожнага з літоўцаў і новагараджан зрабілася трапятліва ў душы.

Міндоўгаў горад ужо чакаў іх. Пясчаная рака дарогі цякла да грознай дубовай брамы, што была ўрэзана ў вал. Брама шчацінілася даўжэзнымі ікламі дзікоў і ваўкоў. Як жалезныя цвікі, былі ўбіты яны ў пацямнелае ад дажджу і дыму дрэва. Выява Пяркунаса, выпілаваная з тоўстага дубовага камля, завершвала браму.

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие