Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Чаму Варуту бокам абыходзіце? — грозна спытаў Міндоўг.

Купцы, а гэта былі два браты са сваім сівабародым бацькам, спалохана пазіралі на кунігаса.

— Чаму? — схапіў старога за бараду Міндоўг. Той бухнуўся сухімі каленямі на цвёрдыя хваёвыя карані, хліпнуў сіняватым носам:

— Не чулі пра такую.

— Пра Варуту не чулі?

Міндоўг адступіўся ад старога, як ад прыхадня з таго свету. Ен заўсёды быў перакананы, што ягоны горад, ягоную слаўную Варуту, ведаюць усе, як ведаюць Рым і Брэмен, а тут гэты сівы слізняк чаўпе нешта недарэчнае. Кунігас тупнуў нагою.

— Хто вы і куды ідзяце?

— Мы з Жамойці. Ідзём з таварам у Менскую зямлю, — перапуджана, часта міргаючы шэра-белымі вейкамі, адказаў купец. І ўсё хаваў, адводзіў убок вочы.

— Хлусіць, — упэўнена прамовіў Войшалк. — Да Таўцівіла з Эдзівідам ідуць. Стукнуць яму раз у міжвочча, адразу іншае заспявае.

Літоўскі княжыч моцнай загарэлай далонню раптам ірвануў, шкуматнуў старога купца загрудкі. Трэснула, распаўзлася белая, з рудаватымі плямамі поту кашуля, і ўсе ўбачылі на зарослай калючым воласам грудзіне лацінскі крыж.

— У Рызе хрышчэнне браў? — сярдзіта прыжмурыўшыся, спытаў Міндоўг.

— У Рызе, — звялым голасам адказаў купец. — Але я жамойт. І яны, мае сыны, — ён паказаў рукою на сваіх маладых спадарожнікаў,— таксама жамойты, вашы адзінародцы. Адпусці нас, вялікі кунігас.

— І сыны, вядома ж, лацінянамі зрабіліся, — як бы не пачуўшы ягоных слоў, з пагрозай выдыхнуў Міндоўг. Старыя сіненькія вочы купца, вельмі стомленыя і спустошаныя, з кругаплётам чырвоных жылак, раптам выклікалі ў яго агіду. Ен ступіў крок да маладых купцоў, спытаў:

— Як завуць вас?

Тыя маўчалі. За спіной у Міндоўга, як асінавы ліст, шалясцела спалоханае дыханне іхняга бацькі.

— Нямыя, ці што?! — выгукнуў Войшалк.

І тут стары купец яшчэ раз грымнуўся на калені, пачаў тлумачыць:

— Не ведаюць яны па-нашаму. У Рызе з малалецтва жылі. З немцамі гандлявалі. Там, у Рызе, усё па-нямецку. Нельга было родным словам пакарміць душу. Адпусці нас, вялікі Міндоўг.

Стары заплакаў, давіў на шчоках слёзы мяккімі белымі рукамі. Сыны панура маўчалі.

— Не разумеюць па-нашаму? — здзівіўся Міндоўг. — Нашай косці людзі і не разумеюць? Чым жа ты карміў іх, шалудзівы пёс?

Ен гнеўна азірнуўся, убачыў лазовы куст ля сцежкі, з хрустам адламаў доўгі дубец, трасянуў у маладых купцоў пад носам, спытаў:

— Што гэта? Як гэта завецца? Не ведаеце? Праз плячо загадаў Войшалку:

— Выпрагайце коней з трох купцовых фурманак. Бацьку і сынам спускайце парткі, прывязвайце гасцей да аглобляў. Я буду іх вучыць мове, на якой наш народ з Пяркунасам гаворыць.

Дружыннікі з вялікай ахвотаю, з усмешкамі і жартамі кінуліся выконваць кунігасаву волю. А ў купцоў, асабліва ў маладых, вочы цьмелі ад жаху. Вось іх паклалі на аглоблі, моцна прыкруцілі вяроўкамі рукі і ногі, і Міндоўг, стоячы над гурбою лазовых, бярозавых і асінавых дубцоў, якую насеклі мячамі дружыннікі, удумна прамовіў:

— Няхай з далёкай пушчы ўбачыць нас першасвятар Крыве, галава нашай веры.

Потым узяў бярозавы дубец, спытаў у маладых купцоў:

— Што гэта? Як завецца? Купцы маўчалі.

— Гэта — бяроза, — сказаў Міндоўг і загадаў дружыннікам: — Адзін гарачы дубец — бацьку, тры — сынам.

Тое ж самае паўтарылася з лазою і асінаю. На белай скуры ў купцоў успыхнулі чырвоныя пісягі.

— Годзе, — узняў руку Міндоўг, — адвяжыце іх і адпусціце з мірам. Няхай едуць у Менск. Калі ж даведаюся, што былі ў Даўспрунка або Таўцівіла і Эдзівіда, павешу на сухой грушы.

Купцы, прыніжана кланяючыся кунігасу, цяжка павалаклі пабітыя азадкі да фурманак.

— Запомніце, — сурова прамовіў ім услед Міндоўг, — калі прадасце сваю мову і веру, будзеце спаць на голым лёдзе, накрыўшыся снегам.

— Ці так робяць у вас у Новагародку, княжыч Глеб? — спытаўся Войшалк у Далібора.

— Так, — адказаў Далібор. — Здраднікам мы таксама даём пытлю. Здраднікі ўсюды падобныя, бо з-пад аднаго хваста выпалі.

Міндоўгу з Войшалкам дужа спадабаліся такія словы. Яны перазірнуліся, засмяяліся, і Далібор адчуў, што літоўцы яшчэ больш упадабалі яго. Гэта, вядома ж, усцешыла новагародскага княжыча, але ён, цвяроза ўзважыўшы мэту свайго прыезду, успомніўшы развітальныя бацькавы наказы, рашыў ні перад кім шырока не адкрываць душу. Паміж чужых людзей трэба асаджваць язык, трымаць яго за зубамі. І таму, калі праз пару дзён Войшалк запрасіў Далібора наведаць княгіню Ганну-Паяту, сваю маці, княжыч не адразу даў згоду. Ен чуў, што літоўская княгіня, дачка цверскага князя, і ў Варуце, жывучы між паганцаў, нават прыняўшы іхняе імя, засталася хрысціянкай і што любіць бадай, кожная жанчына, прыгожыя ўбранні, раскошу. Не падабаецца ёй нумас, у якім, не зважаючы на шыкоўны церам, днюе і начуе кунігас. У цераме ўсё абвешана рамейскімі і валошскімі тканінамі, усё застаўлена дарагім срэбным посудам. Але Міндоўг не надта каб гнаўся за ўсім гэтым, бо гаворыць сваім паплечнікам, калі бывае ў гуморы: «Кубак, які я нашу заўсёды з сабой, — дзве далоні». Г паказвае абветраныя ў час паходаў цяжкія рукі. Кажуць шапатнікі 18 , што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна і, каб не багаплоднае дрэва праваслаўнай веры, даўно б памерла, легла ў лясны дол-беламошнік у ваколіцах Варуты. Але мала аб чым шэпчуцца па завуголлях нізкародныя шапатнікі! Услых і пры сведках яны гэтага ніколі не скажуць, бо кіне Міндоўг іхнія абрэзаныя языкі на корм надворным псам. Княгіню ж Ганну-Паяту, калі шчыра прызнацца, ніхто з шапатнікоў асабліва не шкадаваў. Па-першае, не мясцовая, а з Цверы прывезеная, па-другое, баба ёсць баба — стан чалавечы, а розум авечы. Хто ж, як не баба, і паплача? Але такі лёс жаночы. Хоча яна любові, хоча пяшчоты, ды вельмі цяжка даецца ўсё гэта, вельмі рэдка. Мала любові адпушчана ёй, бо брат любіць сястру багатую, муж жонку здаровую, дзеці маці маладую. Калі ж ты не багатая, не здаровая, і не маладая, як жыць табе?

18

Шапатнік — даносчык, пляткар.

Павагаўшыся (а як гляне на гэта грозны і нечаканы ў сваіх дзеяннях Міндоўг?), Далібор прыняў запрашэнне Войшалка і пайшоў да княгіні. Служкі правялі яго праз увесь церам у маленькую зацемненую малітоўню. Ен убачыў мноства залатых і срэбных абразоў, у кіёце, які ўзвышаўся ў пярэднім куце за малінавага святла лампадаю. На сцяне вісеў трохаблічны абраз-дэісус. Пасярэдзіне — Ісус Хрыстос, па баках Багародзіца з Іаанам Прадцечаю.

У княгіні быў блакітнаваты ад хваробы твар. Густыя цёмна-русыя валасы яна хавала пад павоем, бо нельга замужняй жанчыне «свяціць воласам». Белы ў чырвоную палоску павой абвіваў галаву, спускаўся на плечы. На Ганне-Паяце была доўгая вышываная кашуля, паверх якой яна апранула яшчэ адну, падперазаную залатым пасам, але больш кароткую, з шырокімі рукавамі. На нагах зіхцелі шытыя жэмчугам каляровыя боцікі. Княгіня сядзела на невялічкай арэхавага дрэва канапе. Побач стаяў Войшалк.

Далібор нізка пакланіўся літоўскай княгіні, сказаў:

— Мір табе і твайму дому, прыснапамятная княгіня. Шле табе вітанне слаўны Новагародак, брат слаўнай Варуты. Шмат чулі мы ў сваёй зямлі пра твае шчадроты, пра тваё чыстае сэрца і галубіную душу. Прымі вось гэту залатую грыўну, якую зрабілі нашы майстры.

Ен яшчэ раз пакланіўся, на белым абрусе падаў Ганне-Паяце багатую нашыйную грыўну, якая сыпала наўкол сябе светлыя прамяні. Твар у княгіні заружовіўся.

— Вазьмі, Васіль, — сказала яна сыну. Войшалк узяў дарунак, асцярожна трымаў яго ў пацямнелых ад летняга сонца руках. Далоні ў княжыча былі на дзіва вузкія.

Популярные книги

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Испытание

Семенов Павел
4. Пробуждение Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Испытание

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор