Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Ен, каб змог, з'еў бы самога сябе, такім бясконцым ненажэрствам узнагародзіла яго неба.

Колькі пражыў ён сонцаваротаў? Сто? Трыста? Тысячу? Ен не ведаў, і пушча не ведала. Здавалася, ён жыве заўсёды і будзе жыць да таго часу, пакуль нехта пажырае некага, пакуль ёсць іклы, зубы, кіпцюры, капыты, дзюбы, яд у джалах, пакуль ёсць страўнікі, у якія можна запіхнуць некага, пакуль ёсць апетыт.

А некалі ж і ён, Жэрнас, быў маленькім пярэстым камячком, якога вясною нарадзіла маці ў цёплым балоце. У яго было ажно дванаццаць паласатых сястрычак і братоў. Дзе яны? Калі іх забілі людзі і зарэзалі ваўкі? Ен не помніў. Ен бегаў па балотах і еў. Нават ува сне ён еў. На рыпучых санях маўклівыя людзі з коп'ямі ў руках і ледзякамі ў бародах пацягнулі хмурай зімою з пушчы забітую маці. Знікалі, зніклі браты і сёстры. Ен еў. Гэта быў не голад. Гэта было — свяшчэннае ненажэрства. Мяняліся пакаленні дзікоў. Гнілі балоты. Зарасталі сляпой травой лясныя аглухлыя азёры. Жэрнас наліваўся тлушчам і сілай, рос і еў. Скура цвярдзела, рабілася як бубен.

Аднойчы ён канчаткова і на ўсё жыццё зразумеў, што няма больш смачнай, больш жаданай ежы, чым жалуды. Яны падалі на зямлю з дубоў, зверху. Можна было падумаць (і ён так і думаў), што іх пасылае яму само неба.

Ен упарта пачаў шукаць дубовыя лясы. Ен даўно ўжо адбіўся ад статка і карміўся адзін. Навошта дзяліць з некім ежу? Нават сябровак ён не заводзіў, бо, калі зацяжарваюць і рыхтуюцца нарадзіць парасят, дужа шмат ядуць.

Бясконцыя няспынныя пошукі ежы так вытанчылі, адштукавалі ягоны мозг, што ён пачаў лічыць сябе разумнейшым не толькі за ўсіх дзікоў, але нават і за людзей. Ды з людзьмі, вядома, цяжка было спрачацца. У пракаветнай даўніне (Жэрнас памятаў гэты час памяццю продкаў) яны пачалі пакланяцца дубу, пачалі абгароджваць і ахоўваць свяшчэнныя дубровы-алкі. «Вядома ж, як не аб'явіць свяшчэнным дрэва з такімі незвычайна смачнымі пладамі?» — думаў Жэрнас, бегаючы вакол агароджаў, спрабуючы падкапацца пад іх або зламаць. Ды ўсюды яго білі кіямі па лычы, шпурлялі камяні, коп'і. Абломак кап'я і сёння носіць ён у левай бакавіне.

Самае пакутлівае і невыноснае было тое, што ў пушчы трапляліся дубы, і нямала, але ён, Жэрнас, хацеў, страсна марыў уволю наесціся жалудоў толькі у свяшчэннай дуброве, са свяшчэнных дрэў. Ен спаў, закапаўшыся па вушы ў твань, і ўва сне самі каціліся ў пашчу жалуды з непадступнай алкі, такія хрумсткія, буйныя, крухмальныя, салодкія. Ен аж давіўся імі, аж трашчалі вушы, а калі прачынаўся, калі разумеў, што рот ягоны пусты і страўнік таксама пусты, пачынаў вішчаць-плакаць, крышыць бязлітасным лычом альхоўнік. Тады ходырам хадзіла ўсё балота.

Аднойчы ён зламаў усё-такі агароджу і ўварваўся, уляцеў у алку. Але набеглі з усіх бакоў людзі, стукнулі дубінаю па лычы. Ен упаў, заліўшыся крывёю. Яго хацелі ўжо прыкончыць, ужо бліскучая сякера ўзвілася над ім, але раптам нейкі драбнацелы чалавечак, якога звалі Казлейкам, уладным крыкам спыніў усіх, узяў Жэрнаса, не пабаяўшыся, за вуха, потым лёгкімі пальцамі пачаў чухаць, часаць за гэтым вухам. Так яны напаткалі адзін аднаго, Жэрнас і Казлейка. Можна толькі дзівіцца, як хутка паразумеліся дзік з чалавекам. Дзік прагнуў ежы, і не звычайнай, што можа трапіць на зуб кожнаму, а адмысловай. Пра такую прагу кажуць: «Захацелася мёрзлага ў Пятроўку». Чалавек заўсёды марыў аб вялікай уладзе. Дробны ростам і душой, ён хацеў узвышацца над усімі, свяціць усім, прычым, свецячы, быць для людзей не сонцам (для гэтага не хапала ў крыві цеплыні), а начным халодным месяцам. Толькі б заўжды быць навідавоку, толькі б плыць над людскімі галовамі. Чалавек навучыў дзіка здабываць ежу.

Далібор са спачуваннем і ўжо нават з нейкай любоўю глядзеў на Жэрнаса. Хацелася крыкнуць, замахаць рукамі, папярэдзіць балотнага прыгажуна аб небяспецы.

Жэрнас узняў галаву, чмыхнуў, сцебануў кручаным хвосцікам па сцягне, быццам падагнаў сам сябе, і ўпэўнена рушыў уперад, набліжаючыся да адчыненага ўвахода ў сценку-пастку. «Карачун табе будзе», — падумаў Далібор.

Жэрнас ішоў рашуча, велічна. Абліты ружовым сонечным святлом, ён быў надзвычай прыгожы, быццам адкаваны з медзі або нават чырвонага золата.

І тут Далібор убачыў такое, што прымусіла яго прыўзняцца са свайго седала і працерці кулакамі вочы. З-за ўзлобка, з нізіны, што хавалася за ім, у неймавернай цішыні раптам выйшла незлічонае мноства дзікоў і, след у след, папраставала за Жэрнасам. Іх было сотні дзве, калі не болей. Яны ішлі, вялікія і маленькія, самцы і самкі, тоўстыя і худыя. Ішлі зеленавата-шэрыя і карычневыя ад бруду, бо ляжалі перад гэтым у балоце. Позіркі ўсіх як вяровачкаю былі прывязаны да Жэрнаса, да прыгажуна і волата. Ен (зразумеў Далібор) быў у іх за важака.

Паласатая маўклівая рака сцякала з узлобка. Бліжэй, бліжэй… Ужо можна было пачуць дыханне дзікоў, мяккі тупат капытоў па травяністай зямлі. Жэрнас, як і належыць самаму моцнаму і самаму мудраму, бадзёра джгаў паперадзе, скруціўшы абаранкам хвосцік. Гэты вясёлы рухомы хвосцік быў знакам, сігналам для тых, што ішлі за важаком: «Усё добра… Усё спакойна… Хутка я прывяду вас туды, дзе ёсць шмат ежы».

Людзі, якія схаваліся ў засадзе, затаілі дыханне, а некаторыя нават угнулі галовы і заціснулі рукамі раты і насы. Кожны ў думках маліў Пяркунаса, каб не наслаў у такую адказнейшую хвілю чых або кашаль. Чхнеш, адзін раз толькі чхнеш, і пасля палявання можаш трапіць не за хмельны кунігасаў стол, а да Казлейкі ў катавальню. А там усё робіцца хутка — нашкодзіў кунігасу рукой, адцінаюць руку, нашкодзіў кунігасу носам — чхнуў, адцінаюць нос.

Жэрнас рашуча ўвайшоў у пастку і, не спыняючыся, пакіраваўся ў самы дальні яе кут. Пярэстая балотная раць увалілася следам за важаком. Адразу як не было цішыні. Пачуліся віск, хруканне, хрупанне і чаўканне. Кожны з дзікоў спяшаўся набіць, напхаць у сваё чэрава як мага больш ежы. Тут і там сусед хапаў зубамі суседа, лічачы, што той апярэдзіў яго, сцягнуў смакату з-пад самага лыча. Казлейка пачакаў, пакуль самы апошні дзік увойдзе ў пастку, і махнуў рукой. Княжыя асочнікі і палясоўшчыкі з грукатам апусцілі цяжкія завалы. Пачалася бойня.

Увесь гэты час Далібор бачыў Жэрнаса, бо нельга было не прыкмеціць такую аграмадзіну. Вось-вось і яго прыкончаць дубінай або сякерай, і ляжа ён, лыч у лыч, побач са сваімі балотнымі братамі і сёстрамі. Але, на вялікі здзіў, Жэрнаса шчасліва абмінала смерць. Магутны прыгажун, ступаючы па крывавых ручаінах, спакойна і ганарыста прайшоў у самы кут пасткі, і там адзін з асочнікаў хуценька расчыніў перад ім хітра ўробленыя ў сцяну варотцы. Далібор і не заўважыў бы іх, каб яны не расчыніліся. Жэрнас, нібы забыўшыся пра сваю веліч і нечуваную вагу, жвава скокнуў у іх, як парсючок-першалетак, і асочнік адразу ж зноў іх зачыніў, балюча стукнуўшы па лычы дзіку, што ў даверлівасці і прастаце сваёй хацеў вырвацца на волю следам за важаком. Нават не азірнуўшыся на пастку, дзе каналі ягоныя адналясоўцы, мудры прыгажун борзда патрухаў у бок свяшчэннай дубровы-алкі. Яна была непадалёку, і да яе Жэрнас ужо пратаптаў, прабіў у густой траве толькі аднаму яму вядомую сцежачку-ручаёк. Асочнік і там, у абгароджанай алцы, адчыніў перад дзікам вароты. Жэрнас, які ўсю раніцу не еў, цярпліва чакаючы гэту часіну, з віскам рынуўся пад свяшчэнны дуб і ўсёй пашчаю пачаў хапаць з зямлі такія смачныя, такія салодкія жалуды. Ен вельмі спяшаўся і разам з жалудамі выдзіраў траву, смецце, мурашак, імгненна глытаючы ўсё гэта. А побач раслі яшчэ дубы, шмат дубоў, і пад імі ляжалі незлічоныя жалуды. Нават ён не мог з'есці ўсё адразу, і ад гэтай немагчымасці яму было шкода самога сябе, ён вішчаў, еў і плакаў бясколернымі слязамі. Потым, набіўшы чэрава так, што яно валачылася па зямлі, цяжка пакалываўся, папоўз, як гара, з дубровы. Хацелася піць. Ен прайшоў каля пасткі, дзе ўжо было ціха і толькі востра пахла свежай крывёю. Там грузілі на коней тушы, весела смяяліся задаволеныя людзі. Казлейка ўбачыў яго, крыкнуў: «Ідзі, Жэрнас, ідзі! Ты сёння добра ўсё зрабіў!» і нават памахаў яму, як чалавеку, рукою. Жэрнас пераваліў цераз узлобак, спусціўся ў балацявіну, пайшоў па халоднай рудаватай вадзе, ломячы крохкую асаку, шчасліва сапучы. Нарэшце, напаткаўшы прыдатную мясціну, спыніўся, усунуў лыч, а затым і ўсю буйную галаву ў твань і пачаў павольна смактаць ваду. Потым лёг, сыта заплюшчыў вочы. Колькі яму сонцаваротаў? Сто? Трыста? Тысяча? Ен не памятаў, не ведаў і не хацеў ведаць. Сёння ён уволю, усмак наеўся жалудоў з-пад свяшчэннага дуба. Гэта — галоўнае. Прыйдзе час, і ён зноў пабяжыць па пушчах і балотах, пабяжыць моцны, прыгожы і мудры. З хмызу і чароту, з чорных сатлелых карчоў і рудой асакі ён выведзе новых дзікоў, і яны павераць яму, бо нельга не паверыць Жэрнасу. Яны гэтак павераць яму, што пойдуць за ім шукаць здабычу пры сонечным святле, хоць звычайна робяць такое ўначы.

Да фурманак ішлі абцяжараныя свінымі кумпякамі. Усе, у тым ліку і Міндоўг, былі задаволены. Шчаслівы Казлейка круціўся каля кунігаса, глядзеў на яго адданымі вачамі, не адстаючы ні на крок.

— Упадабаў, княжыч, ловы? — весела спытаў у Далібора Міндоўг.

— Упадабаў,— адказаў Далібор. І не схлусіў, бо ведаў, што, каб здабыць мяса, трэба заўсёды праліць кроў.

— Гэта ўсё мой Казлейка, мой верны Казлейка пастараўся, — паманіў да сябе пальцам Казлейку і пагладзіў яго па галаве, як хлапчука, Міндоўг.

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ