Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

У гэты час кунігасу паведамілі, што да Варуты з двух бакоў падыходзяць Таўцівіл з Эдзівідам. Скрыгатнуўшы зубамі, выцершы са шчокаў чорны пот, Міндоўг загадаў усім сваім людзям адыходзіць да балотнага гарадка, які быў пабудаваны вёрст за дзесяць паўночней Варуты. Кожны літоўскі і жамойцкі кунігас, які станавіўся на ногі, распраўляў крылы, стараўся ў першую чаргу займець сабе такі гарадок-сховішча. Дарогі туды не было. Яна, вядома ж, была, але цалкам хавалася пад балотнай вадой. Пад вадой ляжалі грэблі, вымашчаныя каменнем брады. Дарога была звілістая, з нечаканымі паваротамі. У нечым яна

нагадвала чорнага вужа-гівойтаса, якому спрадвеку пакланяўся мясцовы люд. Пэўна, той першы мудрэц, які надумаў збудаваць для сябе і сваіх бліжніх балотны гарадок і патаемную дарогу да яго, увесь час трымаў у памяці спрытнага вёрткага вужа.

Шмат працы і сілы ўзяла гэта падводная дарога, якая завецца кальгрындам. Спачатку на самае дно дрыгвы амаль цэлы сонцаварот сыпалі кучы камянёў. Дрыгва глытала і глытала іх, але нарэшце здаволілася. Камяні пакрылі тоўстым пластом пяску. Потым секлі сосны і крыж-накрыж клалі бярвенні, старанна масцілі дарогу. Як было не старацца, калі ад яе залежала жыццё. У мірны час дарогу мецілі тычкамі з вербалозу. Толькі ж з'яўляўся вораг, толькі ў пушчы на ўскрайку балота ўспыхвалі сігнальныя кастры, тычкі выдзіралі, і дарога знікала. Ведаў яе гаспадар балотнага гарадка і ягоныя найбліжэйшыя слугі. Большасць жа з тых людзей, што ў час небяспекі хаваліся ў гарадку, без правадніка не маглі яе адшукаць. Здаралася, іншым часам нечакана гінуў чалавек, які захоўваў таямніцу дарогі. Ягоныя родзічы і спадкаемцы тапіліся тады ў дрыгве, стараючыся знайсці хады-выхады, і вельмі часта так і не дабіраліся да сухазем'я.

Ужо каля самага балота Далібор, на вялікую сваю радасць, убачыў нарэшце ваяводу Хвала, Костку, Веля, Найдзёна, амаль усіх дружыннікаў-новагараджан.

— Траім нашым не пашанцавала. Ляжаць у Варуце, — сказаў Хвал, па-бацькоўску абдымаючы княжыча. — Думаў я, грэшным чынам, што і цябе затаўклі дзе-небудзь паганцы, што болей мы не ўбачымся. Але бог літасцівы. І з таго свету буду дзякаваць яму.

Ваявода шырока перахрысціўся. Найдзён, убачыўшы Далібора, аж прысеў ад радасці, пляснуў рукамі.

— Княжыч, княжыч, ты маіх бед прычынец. Дзе ты ездзіш? Дзе ходзіш? Мяне ж князь Ізяслаў у зямлю ўваб'е, калі без цябе ў Новагародак вярнуся. А ці паеў ты хоць на гэтых клятых ловах? Памятаеш, як добра мы ў Новагародку елі? Чатыры качачкі, гаршчочак кашачкі…

Усе засмяяліся.

Падышоў Костка, сказаў, прыцішыўшы голас:

— Дарэмна мы з Міндоўгам водзімся. Даўспрунк і Таўцівіл з Эдзівідам вельмі вялікую сілу займелі. Можна ўжо сказаць, што ўся Літва ляжыць у іхняй кішэні.

Далібор пранізліва паглядзеў на ляха, спытаў:

— Адкуль табе вядома такое?

— А хіба ты не бачыш, княжыч? Цэлая выправа крыжова 28 супроць Міндоўга ўчынілася, хоць тут, у Літве, жывуць паганцы. З усіх бакоў ідуць на варуцкага кунігаса. Не ўтрымацца яму.

— Свой лёс і канём не аб'едзеш, — падумаўшы, адказаў Далібор. — Але здаецца мне, Костка, што ты дрэнна ведаеш кунігаса Міндоўга.

— Кунігас як кунігас, — пазмрачнеў Костка, бо не дужа прывык, каб яму пярэчылі, нават тыя, што нарадзіліся ў княжых палатах.

28

Выправа

крыжова (польск.) — крыжовы паход.

— Усё-такі ён не зусім звычайны кунігас, не такі, як усе, — цвёрда вёў сваё Далібор. — У яго ёсць за што сваю і чужую кроў ліць.

— А ў Таўцівіла з Эдзівідам няма за што? — не здаваўся Костка.

— Таўцівіл і такія, як ён, бачаць перад сабой толькі стол, які повен пітва і ежы. Міндоўг бачыць перад сабой дзяржаву, — рашуча сказаў Далібор. — Калі мы ў Новагародку хочам узяць пад сваю руку тое, што калісьці Полацк трымаў, мы павінны абаперціся на Міндоўга і яго людзей. Няхай за нас, а не супроць нас ваюе іхні меч.

Апошнія словы княжыч і лях гаварылі ўжо, ідучы па калена, а потым і па самыя пахі ў зялёнай балотнай вадзе. Паперадзе ўсіх, высока ўзняўшы запаленую паходню, каб кідалася ў кожнае вока, ішоў праваднік. Ен часта спыняўся, прыпамінаючы аднаму яму вядомыя праходы ў гэтай глухой твані, браў то ўлева, то ўправа, як той заяц, што ратуецца ад лісы. Вялі на повадзе коней, і некалькі бедных жывёлін зламала ногі. Міндоўг загадаў прыкончыць коней, але тушы несці з сабою. Аблога магла доўжыцца не адзін дзень, а вою, калі будзе зусім нявыкрутна, не прывыкаць есці конскае мяса.

Нарэшце дайшлі, дацерабіліся да сухой зямлі. Адзежа ва ўсіх узялася карынай.

Балотны гарадок быў невялікі, абведзены з усіх бакоў драўляным тынам. Тут, на самым высокім месцы вострава, была выкапана яма, дзе хавалі зброю і збожжа. Ваду чэрпалі са студні, каля якой Міндоўг адразу ж паставіў варту. Было вельмі цесна і тлумна.

Расклалі вогнішчы, сушыліся, здзіралі з сябе агідную балотную твань.

— Мы, як зялёныя жабы, — смяяўся Найдзён, абчышчаючы Далібораў кажух.

— Можа, ты і жаба, а я новагародскі вой, — пачуўшы такія словы, сказаў дружыннік Вель. — А калі ты жаба, то лезь назад у балота.

І, жартуючы, схапіў халопа за каршэнь.

З вялікай радасцю сустрэў Далібор у балотным гарадку Войшалка. Варуцкі княжыч таксама заўсміхаўся яму. Селі на кучу камянёў, што была насыпана ўздоўж тыну. Зялейнікі абкруцілі Войшалку паранены плячук белым кужэльным палатном, тонкімі звярынымі шкуркамі.

— На ловы ездзіў? — спытаў Войшалк.

— Ездзіў,— адказаў Далібор.

— І Жэрнаса бачыў?

Толькі Далібор хацеў згодна кіўнуць галавой, як Войшалк, пачырванеўшы ад гневу, ускочыў, горача загаварыў:

— Як я хачу яго забіць! Як я хачу ўсадзіць кап'ё (усё кап'ё! па самую руку!) у яго тлустае агіднае чэрава! Павер мне, я яго некалі заб'ю. Калі я падумаю, што ён, здыхаючы, будзе вішчаць, енчыць, круціцца ў брудзе каля маіх ног, я раблюся шчаслівы.

— За што ты так не любіш гэтага дзіка? — уважліва паглядзеў на Войшалка Далібор.

— Я ненавіджу здраднікаў, тых, што прадаюць сваіх, — прыжмурыўшы вочы, прамовіў Войшалк і адразу ж у вялікай скрусе апусціў галаву на рукі.— Гэта ўсё Казлейка, гэта ўсё ён… Нездарма кажуць, што мяккі чарвяк цвёрдае дрэва точыць. Як чарвяк, упоўз ён у душу да майго бацькі, да кунігаса. Бацька, калі пабудзе з ім, робіцца зверам. Некалі я заб'ю Жэрнаса і Казлейку.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...